• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    27.2,	Інкарпарацыя Заходняй Беларусі ў бальшавіцкую дзяржаву
    Міф пра шчаслівае ўз’яднанне. Маскоўскія ідэолагі ўсхвалялі вызваленчую місію Чырвонай Арміі, абвяшчалі пачатак новай эры ў гісторыі беларускага народа, эры нацыянальнай еднасці пад кіраўніцтвам ленінскасталінскай камуністычнай партыі. Для ідэалагічнай апрацоўкі насельніцтва выкарыстоўваліся ацалелыя пад польскай акупацыяй камуністы і нацыянальныя дзеячы. У прапагандысцкіх мэтах спачатку зніжаліся дзяржаўныя падаткі і цэны на прамтавары. Праўда, у першыя месяцы свайго існавання новая ўлада і па сутнасці рабіла карысныя справы для збяднелага беларускага сялянства. Яно атрымлівала канфіскаваныя землі, крэдыты, свабодны доступ у лясы і магчымасць навучаць дзяцей на роднай мове.
    Адміністрацыйнае ўпарадкаванне. У канцы кастрычніка 1939 г. у Беластоку адбыўся Народны (Нацыянальны) сход. Выбары праходзілі ва ўмовах ваеннага кантролю, а вынікі іх былі вядомыя загадзя. Склад дэпутатаў старанна падбіраўся. Таму яны аднадушна прагаласавалі і за абвяшчэнне ў Заходняй Беларусі савецкай улады,
    302
    Перыяд 1939—1945
    і за аб’яднанне яе з БССР у адзінай беларускай дзяржаве, і за ўваходжанне ў склад СССР, і за нацыяналізацыю зямлі, фабрык, заводаў, банкаў. Зразумела, што пералічаныя “просьбы працоўных” былі задаволеныя як Вярхоўным Саветам СССР, так і Вярхоўным Саветам БССР (лістапад 1939 г.). Замест былога адміністрацыйнага дзялення на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі ствараліся пяць вобласцяў: Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская. 19 лістапада 1939 г. адбылося размежаванне раёнаў БССР і УССР. Падзел праводзіўся па лініі былых Мінскай, Гарадзенскай і Валынскай губерняў.
    Вынішчэнне “антысавецкіх элементаў”. Імі лічыліся прадстаўнікі былой польскай адміністрацыі, вайсковыя асаднікі, чальцы некамуністычных партыяў і аб’яднанняў, фабрыканты і памешчыкі. Арышты пачаліся ўжо ў кастрычніку 1939 г. Масавую дэпартацыю жыхароў Заходняй Беларусі органы НКУС правялі ў чатыры этапы: у лютым, красавіку і чэрвені 1940 г., а потым у чэрвені 1941 г. У яе ходзе, па афіцыйных звестках, пацярпела каля 150 тыс. чалавек, з якіх каля 120 тыс. былі высланыя ў Сібір, Казахстан і іншыя неабжытыя месцы Савецкага Саюза, некаторых перамясцілі ў межах рэспублікі далей ад дзяржаўнай мяжы. Высылкі з Заходняй Беларусі былі не толькі запланаваныя. “Ворагаў народа” няспынна вышуквалі і вывозілі. He пакідаліся на месцы і польскія бежанцы, пераважна яўрэі, якія ратаваліся ад нацыстаў. У лютым 1940 г. іх налічвалася ў Заходняй Беларусі каля 73 тысячаў. Па некаторых звестках, усяго з Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны з верасня 1939 г. па чэрвень 1941 г. было вывезена ў Сібір, Казахстан і іншыя месцы больш за мільён чалавек (з улікам ваеннапалонных). Сярод іх на першым месцы былі палякі (больш за 700 тыс.), украінцы (217 тыс.), беларусы і так званыя палешукі (91 тыс.), яўрэі (83 тыс.), рускія і літоўцы (20 тыс.). Большасць з іх загінулі па дарозе і ў высылцы ад холаду і голаду. Бальшавікі вывезлі з некаторых заходнебеларускіх раёнаў у ссылку кожную трэцюю польскую сям’ю. Камуністычныя ўлады намагаліся змяніць этнічны склад заходнебеларускага насельніцтва і адначасова назаўсёды спыніць польскія прэтэнзіі на “крэсы ўсходнія”. Пасля заканчэння прапагандысцкай кампаніі беларускія камуністы і нацыянальная інтэлігенцыя Заходняй Беларусі сталі непатрэбныя. I іх пачалі арыштоўваць па загадзя складзеных спісах. Пад арышт падпадалі таксама кулакі, дробныя рамеснікі і гандляры. 16 лістапада 1939 г. савецкі ўрад дамогся ад Германіі дазволу жыхарам акупава
    Цана задзіночанна беларускіх земляў
    303
    ных польскіх тэрыторыяў перасяляцца ў СССР. Але той, хто ўцякаў ад нацыстаў, трапляў у кіпцюры камуністаў. Па падліках амерыканскага даследчыка Яна Гроса, за 1939—1941 гг. сталіністы загубілі амаль у тры разы болей жыхароў былой Польскай дзяржавы, чым фашысты. I гэта пры ўсім тым, што пад савецкім кантролем (Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна) польскіх падданых апынулася амаль удвая меней, чым пад нямецкай акупацыяй (Генеральная губерня).
    Нараджэнне польскага супраціўлення. Ужо ў вераснікастрычніку ў Заходняй Беларусі, як і ў Заходняй Украіне, узнікла польскае антысавецкае падполле. Яно падпарадкоўвалася свайму эміграцыйнаму ўраду на чале з генералам Уладзіславам Сікорскім, якое знаходзілася спачатку ў Парыжы, а з 1940 г. у Лондане. Падпольныя арганізацыі аб’ядналіся ў агульнапольскі Саюз узброенай барацьбы. Ставілася мэта ўзнавіць незалежную польскую дзяржаву ў межах 1939 года.
    Рабаванне краю. Чырвонаармейцы нечакана для сябе ўбачылі на заходнебеларускіх землях брукаваныя дарогі, заможныя вёскі, багатыя кірмашы  і той вобраз жабрацкага краю, пра які казалі савецкія ідэолагі, імгненна знікаў. Абутыя ў брызентавыя чаравікі з абмоткамі, апранутыя ў паношанае абмундзіраванне, сталінскія байцы і афіцэры хапалі ўсё, што маглі. На ўсход пасыпаліся пасылкі. У Мінску і іншых гарадах БССР ішоў бойкі гандаль “польскімі” таварамі. Па захопленых землях блукалі эмісары расійскіх музеяў, якія вывозілі беларускія скарбы. Шмат каштоўных рэчаў з памешчыцкіх маёнткаў нарабаваў у 1940 г. Маскоўскі гістарычны музей. Цэнтральны антырэлігійны музей у Маскве вывез у тым жа годзе з Пінска два вагоны старадаўніх рукапісаў і кніг (болей за 30 тыс.), якія захоўваліся ў бібліятэцы Пінскай каталіцкай семінарыі. Мясцовае камуністычнае кіраўніцтва падзяліла скарбы Нясвіжскага замка Радзівілаў. Частка іх трапіла ў Мінск, а адтуль стараннямі нацыскіх акупантаў  у Германію. Па падліках ужо згаданага Яна Гроса, матэрыяльныя страты ад двухгадовага савецкага панавання на заходнебеларускіх землях склалі больш за два мільярды польскіх злотых.
    Савецкая адміністрацыя. Пад рэпрэсіі падпалі практычна ўсе палякі і беларусы, якія знаходзіліся на польскай дзяржаўнай службе, нават леснікі. Для іх замены патрабаваўся вялікі кантынгент адукаваных і дасведчаных людзей. Але бальшавіцкае кіраўніцтва зусім не давярала мясцоваму насельніцтву  нават пасля яго “чысткі”. Да
    304
    Перыяд 1939—1945
    1941 г. у КП(б)Б змаглі ўступіць толькі 46 былых членаў заходнебеларускай, польскай і заходнеўкраінскай кампартыяў. Звычайна іх лічылі агентамі польскай контрразведкі і прымалі ў кампартыю Беларусі толькі тады, калі гэтыя “польскія шпіёны” змаглі сабраць рэкамендацыі ад пяці бальшавікоў з дарэвалюцыйным стажам. Новыя грамадзяне БССР трапілі ў разрад людзей другога гатунку. Іх здольнасці і талент заставаліся незапатрабаванымі бальшавіцкімі ўладамі. На кіраўнічыя пасады прызначаліся работнікі з усходніх абласцей рэспублікі. На пачатку 1940 г. выйшаў загад аб адпраўцы туды больш як 17 тыс. апаратчыкаў. Да канца года лічба мабілізаваных дасягнула 31 тыс. чалавек. Звычайна гзта былі не лепшыя кіраўнікі, ад якіх пазбаўляліся на старым месцы працы. Аднак прысланых усё роўна не хапала, і тады ў многіх заходніх беларусаў упершыню узнікла магчымасць пакіраваць сваім краем. Праўда, у склад савецкай адміністрацыі як больш адукаваныя пераважна траплялі палякі і яўрэі.
    Саветызацыя эканамічнага жыцця. Адразу пасля заканчэння савецкапольскай вайны бальшавіцкае кіраўніцтва Беларусі пачало распаўсюджваць на заходнія землі савецкія парадкі. Польскія грошы адмяняліся амаль без замены іх на савецкія, грашовыя ўклады ў ашчадных касах і банках, у тым ліку працоўныя ўклады, канфіскоўваліся. Уводзіўся дзяржаўны гандаль  і крамы імгненна пусцелі. Нацыяналізавалася прамысловасць. Ствараліся рамесніцкія кааператывы, якія разбуралі местачковую дробную вытворчасць. Беспрацоўныя рамеснікі іпілі на дзяржаўныя прадпрыемствы, што рэканструяваліся і пачыналі працаваць у тры змены, або ехалі на прадпрыемствы ўсходняй Беларусі. Сяляне перыядычна прыцягваліся на будаўніцтва ваенных аб’ектаў. Беспрацоўе знікла. Людзі маглі зарабіць грошы, толькі не заўсёды на іх можна было набыць неабходныя тавары, якіх не хапала. Далучаныя землі падпадалі пад кампанію вынішчэння хутароў. За 1940 г. па ўсёй Беларусі было ліквідавана каля 52 тыс. хутарскіх гаспадарак. Ствараліся саўгасы і калгасы. Праўда, ахвотнікаў калгаснага жыцця знаходзілася мала. Дыслакаванае ў заходніх абласцях памежнае войска стварала попыт на харчовыя прадукты і давала сялянам магчымасць заробку. Да савецканямецкай вайны пераважна прымусам удалося калектывізаваць усяго каля 2% сялянскіх гаспадарак. Забаранялася наймаць рабочую сілу, здаваць зямлю ў арэнду. 31941 г. у аднаасобнікаў пачалі абразаць землі, пакідаючы ім не болей за 1015 гектараў (такіх заможных гаспадарак набралося больш за 37 тысячаў). Адрэзаныя землі раздаваліся бедня
    Цана задзіночанна беларускіх земляў
    305
    кам. Паміж імі дзялілася і маёмасць 25 тыс. высланых з Беларусі асаднікаў, частка памешчыцкіх земляў. Уводзілася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
    Саветызацыя духоўнакультурнага жыцця. Абмяжоўвалася рэлігійная дзейнасць. Ужо ў 1939 г. у ходзе наступлення Чырвонай Арміі разбураліся культавыя будынкі. Царкоўныя землі канфіскоўваліся. Рэлігійныя абшчыны душыліся падаткамі, а запазычанасць служыла падставай для канфіскацыі храмаў. Цэрквы, касцёлы, сінагогі перарабляліся ў кінатэатры, фабрыкі, казармы, турмы. Забаранялася выкладаць рэлігію ў школе, карыстацца царкоўнымі званамі, насіць рэлігійныя апараты паза межамі храмаў. 3 мая 1940 г. царкоўныя шлюбы трацілі юрыдычную сілу. Некаторыя райвыканкамы выганялі святароў на будаўнічыя работы нароўні з сялянамі. Многія служкі культу абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з былымі польскімі ўладамі і арыштоўваліся. У буйных гарадах адкрываліся дамы палітасветы, у павятовых цэнтрах  дамы сацкультуры, у валасцях  хатычытальні. Савецкія ідэолагі везлі на захад горы марксісцкаленінскай літаратуры і партрэты савецкіх кіраўнікоў. У кожным раёне выдавалася свая газэта. Кожны абласны цэнтр зацмеў па драматычным тэатры, а Гародня  тэатр лялек, Баранавічы  ансамбль цыганскай песні і танца. Беласток разглядаўся як вітрына савецкага жыцця. Тут быў створаны Дзяржаўны джаз БССР пад кіраўніцтвам Эдзі Рознера. Планавалася адчыніць філармонію, музычную і мастацкую вучэльню. Але самым эфектыўным сродкам прапаганды камуністычных ідэалаў было савецкае кіно. За 1939—1941 гг. колькасць кінатэатраў у гарадах заходняй Беларусі павялічылася ўтрая. Па вёсках качавалі кінаперасоўкі. Большасць заходнебеларускіх сялянаў бачыла рухомыя вобразы на сцяне ўпершыню, і гэта рабіла на іх вялікае ўражанне.