• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Беларуская народная самапомач. Пасля паражэння пад Масквой (снежань 1941 г.) нацысты пайшлі на супрацоўніцтва з беларусамі больш ахвотна. Вільгельм Кубэ абапіраўся на Беларускую народную самапомач (БНС), створаную ў кастрычніку 1941 года. Арганізацыя мела свае акруговыя і раённыя аддзяленні і валасныя гурткі. Гаўляйтэр дазволіў ёй займацца не толькі дабрачыннасцю, але і культурнаасветнай дзейнасцю. У ліпені 1942 г. ствараецца Галоўная рада БНС з 12ці чалавек на чале з Іванам Ермачэнкам. Пры ёй узнікае шэраг аддзелаў: палітычны, вайсковы, школьны, культуры, прапаганды, аховы здароўя. Рады БНС з адпаведнымі аддзеламі пачынаюць працаваць і ў кожнай акрузе. Такім чынам Вільгельм Кубэ рыхтаваў адміністрацыйны апарат, які пры неабходнасці мог пераняць у немцаў кіраўніцтва.
    Беларусізацыя пад нацысцкім наглядам. Узрастала грамад
    Разгар нямецкасавецкай вайны
    319
    скапалітычная і культурная актыўнасць беларускіх дзеячаў, якія з’язджаліся ў Мінск. 3 восені 1941 г. пачалі адчыняцца беларускія пачатковыя школы. У чэрвені 1942 г. на тэрыторыі цывільнага кіравання дзейнічала каля 3,5 тыс. школаў, у якіх 346 тыс. вучняў. На працягу 1942 г. былі заснаваныя Беларускія прафсаюзы, Жаночая ліга. У жніўні 1942 г. нямецкія ўлады выдалі дазвол на адкрыццё беларускіх гімназіяў, і ў канцы 1942 г. іх налічвалася каля 30. У той жа год праваслаўны ўсебеларускі Сабор пастанавіў арганізаваць Беларускую аўтакефальную царкву. У сакавіку 1942 г. узаконьвалася дзейнасць Беларускага экзархата грэкакаталіцкай (уніяцкай) царквы. Аднак неўзабаве немцы арыштавалі і закатавалі яе кіраўніка айца Антона Неманцэвіча, а дзейнасць Беларускага экзархата забаранілі.
    Беларуская самаахова. У чэрвені 1942 г. Вільгельм Кубэ выступіў з ініцыятывай стварэння беларускіх узброеных сілаў  Беларускай самааховы (БСА). Яе ўтрыманне ўскладалася на мясцовае насельніцтва, а кантраляванне  на нямецкіх афііпраў. Нацысты бачылі ў БСА інструмент змагання з савецкімі партызанамі, а беларускія лідэры  зародак будучага беларускага войска. Наплыў добраахвотнікаў у заходняй Беларусі быў вялікі. Вялася і прымусовая мабілізацыя. Кубэ выступаў за самастойнасць БСА, захаванне ў ёй беларускай мовы і беларускіх афіцэраў. 3 другой паловы лістапада 1942 г. шэфам БСА стаў маёр Францішак Кушаль. Было сфармавана каля 20 батальёнаў. Але нямецкія ўлады не забяспечвалі самаахоўцаў харчаваннем, не выдавалі абмундзіраванне, затрымлівалі ўзбраенне. Надзея на нямецкую дапамогу знікала. Узрастала дэзерцірства, п’янства. Здараліся рабункі мірных жыхароў.
    Пераход да карных экспедыцыяў. Палітыка саступак, на якую пайшла нямецкая адміністрацыя, не прыпыніла партызанскай барацьбы, таму немцы ўрэшце зрабілі стаўку на сілу. Першая буйная карная экспедыцыя супраць партызанаў  “Балотная ліхаманка” праводзілася з 21 жніўня да 21 верасня 1942 года. У яе выніку было забіта каля 10 тыс. чалавек, з якіх партызаны складалі толькі 4%. Беларускія вёскі і іх жыхары вынішчаліся толькі за тое, што знаходзіліся ў раёне дзеяння партызанаў. Нямецкія карныя экспедыцыі праводзіліся з дапамогай літоўцаў, украінцаў, рускіх, латышоў ды і саміх беларусаў. He менш жорсткія акцыі ажыццяўляў на Украіне мінскі карны атрад. Але вынішчаць сваіх бяззбройных вяскоўцаў беларускія фармаванні адмаўляліся. У жніўні 1942 г. немцы раззброілі ў Мінску літоўскі батальён, бо ў час карнай экспедыцыі літоўцы не сталі
    320
    ІІерыяд 1939—1945
    страляць у беларускіх сялянаў. Калі беларускія лідэры на службе нацыстаў пачыналі пратэставаць супраць забойства мірнага насельніцтва, іх арыштоўвалі, вывозілі ў Германію, расстрэльвалі.
    Спроба адмовы ад паслугаў мясцовага насельніцтва. Злачынствы акупантаў не выклікалі ў БНС ніводнага пратэсту. Тым не менш, нацысты (службы СД) выказвалі незадаволенасць дзейнасцю БНС і яе ваенных злучэнняў (БСА), якія нічым не вызначыліся ў барацьбе з партызанамі. Тым больш, што ў сакавіку 1943 г. з’езд дзеячаў БНС ухваліў мемарандум аб аўтаноміі Беларусі, стварэнні беларускага ўрада і беларускага войска для вядзення вайны супраць Савецкага Саюза. Адразу пасля з’езда кампетэнцыя БНС была зноў абмежаваная аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву. Кіраўнік БНС Іван Ермачэнка быў абвінавачаны ва злоўжыванні ўладай і высланы ў Прагу. Яму так і не ўдалося стаць беларускім прэм’ерам і зраўняць Беларусь у правах з Літвой, дзе дзейнічаў літоўскі ўрад, немцы плацілі служачым у 23 разы больш, а прадукты харчавання ў столькі ж разоў капітавалі танней, дый падаткі былі ніжэйшыя. У красавіку 1943 г. БСА ліквідуецца. Салдаты перадаюцца ў паліцыю аховы, адпраўляюцца на працу ў Германію, вынішчаюцца партызанамі. Немцы захоўваюць у Мінску адзіны беларускі паліцэйскі батальён.
    Новыя саступкі. Барацьба за падтрымку сялянства. У маі 1943 г. гітлераўцы вярнуліся да палітыкі супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам. На ўсходнім фронце становішча ўскладнялася. Міністэрства Альфрэда Розенберга адмовілася ад планаў ліквідацыі цывільнай адміністрацыі ў Беларусі. У чэрвені 1943 г. яно абвясціла аб праве сялянаў на зямельную ўласнасць. Праўда, гэтае права засталося на паперы зза партызанскіх дзеянняў. Адначасова ў стратэгічна важных пунктах па ініцыятыве Вільгельма Кубэ ствараліся “паліцэйскія вёскі” для стрымлівання партызанаў. Іх жыхарам давалася зброя і зямельныя ільготы. Але сялянства не ішло на супрацоўніцтва з немцамі, якія ўжо страчвалі ў яго вачах давер. У 1943 г. гітлераўцы не змаглі атрымаць з Беларусі неабходную колькасць сельскагаспадарчых прадуктаў. Сяляне добраахвотна ці пад прымусам кармілі партызанаў, а немцам плацілі падаткі толькі там, дзе яны кантралявалі становішча. У партызанскіх зонах гітлераўцы сілай забіралі ў людзей апошні кавалак хлеба.
    Саюз беларускай моладзі. Вільгельм Кубэ не адмаўляўся ад падтрымкі беларускага нацыяналізму. Па хадайніцтве гаўляйтэра
    Разгар нямецкасавецкай вайны
    321
    Берлін даў дазвол на стварэнне Саюза беларускай моладзі (СБМ), першай арганізацыі такога тыпу на ўсходніх акупаваных землях. Урачыстае абвяшчэнне гэтай падзеі адбылося 22 чэрвеня 1943 г. у Мінскім гарадскім тэатры. Кубэ ўпершыню афіцыйна абяцаў тады беларусам незалежную дзяржаву пад апекай нацысцкага рэйха. Беларуская моладзь даволі ахвотна далучалася да СБМ, куды бралі ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў. Прываблівалі патрыятычныя лозунгі, прыгожая блакітная форма, экскурсіі ў Берлін. Адной з мэтаў СБМ было, між іншым, вынішчэнне ў моладзі Беларусі гістарычна абумоўленай псіхалогіі непаўнавартасці. Аднак гэтая ж арганізацыя пашырала сярод маладых людзей ідэі нацызму і антысемітызму. Лідэр СБМ Міхал Ганько падпарадкоўваўся непасрэдна Кубэ. Да канца акупацыі ў СБМ уступіла каля 12,5 тыс. юнакоў і дзяўчат.
    Рада даверу. Вільгельм Кубэ не пакідаў ідэі беларускага самакіравання. 27 чэрвеня 1943 г. ён стварыў з беларусаў Раду даверу пры Генеральным камісарыяце. Яна складалася з 16 членаў. Старшынстваваў мінскі бургамістр Вацлаў Іваноўскі, яго намеснікам быў новапрызначаны кіраўнік БНС Юрый Сабалеўскі. Рада даверу не мела ніякай рэальнай улады, але была патрэбная Кубэ для гуртавання беларускіх сілаў. Меркавалася, што ў зручны момант яна возьме на сябе адміністрацыйную функцыю кіравання краем. Пакуль жа Рада займалася пераважна культурнаасветнай дзейнасцю сярод беларускага насельніцтва.
    Абвастрэнне барацьбы за выбар метадаў акупацыі. Улетку 1943 г. узнялася новая хваля антыпартызанскага тэрору. Карная аперацыя “Котбус” прывяла да вынішчэння 13 тыс. чалавек, з якіх каля 90% належала да мірнага насельніцтва. Рада даверу атрымала звесткі, што ў Пяршайскай воласці Валожынскага павета былі спаленыя дзесяць вёсак разам з жыхарамі. 23 жніўня на сваёй нарадзе (з’ездзе) у Генеральным камісарыяце яна выступіла з патрабаваннем да нямецкіх уладаў спыніць рэпрэсіі супраць нявінных людзей і даць гарантыю бяспекі тым, хто вяртаўся з лесу. Дакладаў Васіль Русак, прадстаўнік ад Баранавічаў. Вайсковыя афіцэры абураліся, але Кубэ ўзяў радцаў пад абарону і потым даказваў Берліну немэтазгоднасць вайны супраць мірных жыхароў. Канфлікт гаўляйтэра з СС зноў абвастраўся. Сваёй палітыкай улагоджвання беларусаў ён блытаў карты Маскве, якая будавала стратэгію партызанскай вайны якраз на ўзмацненні ў грамадстве варожасці да немцаў. Уначы з 21 на 22 верасня 1943 г. акурат пад матрацам Вільгельма Кубэ ўзарвалася міна. Яе
    322
    Перыяд 1939—1945
    падклала прыбіральшчыца Алена Мазанік, а прынесла партызанская сувязная Марыя Осіпава. Жанчынам удалося ўцячы да партызанаў, якія пераправілі іх у Маскву. He выключаецца, што замаху садзейнічала і СС. Як бы там ні было, смерць Кубэ дала гестапаўцам зачэпку для расстрэлу ў знак помсты чатырох тысячаў ні ў чым не вінаватых людзей, арыштаваных у Мінску.
    Асаблівасці акупацыйнай палітыкі на ўсходзе. Спрыяльная дзейнасць Вільгельма Кубэ ў дачыненні да мясцовага насельніцтва амаль не распаўсюджвалася на ўсходнюю Беларусь. Ваенныя ўлады тут амаль не рабілі розніцы паміж беларусамі і рускімі. Узнікалі толькі асобныя гурткі беларускіх арганізацыяў  БНС і СБМ. Усе афіцыйныя выданні выходзілі на рускай мове. Беларускія школы праіснавалі фактычна адзін сезон (1942/43 г.).
    Так званыя народнікі. Для барацьбы з партызанамі на пачатку 1942 г. на ўсходзе Беларусі нацыстамі ствараліся паліцэйскія злучэнні з ваеннапалонных пад назвамі “Дняпро”, “Бярэзіна”, “Прыпяць”, “Асінторф”. Неафіцыйна яны яшчэ называлі сябе Рускай народнай арміяй, ці проста народнікамі, хоць у іх на чале стаялі нямецкія афіцэры. Народнікі выступалі носьбітамі ідэі вольнай ад бальшавікоў Расіі  рэфармаванай ці манархічнай, але адзінай і непадзельнай. У сакавіку 1943 г. Руская народная армія была аб’яднаная з Рускай вызваленчай арміяй генерала А.А. Уласава, які потым асабіста правяраў стан сваіх новых злучэнняў, аб’язджаючы гарады Беларусі. Ствараліся і батальёны з ураджэнцаў Каўказа, Сярэдняй Азіі, а таксама “казацкія” батальёны.
    28.3.	Перад выбарам (1942  верасень 1943): супраціўленне
    Маскоўскія вароты на Беларусь. На пачатку лютага 1942 г. Чырвоная Армія дайшла да паўночнаусходняй мяжы Беларусі. Паміж партызанамі і савецкім тылам усталявалася сувязь праз Віцебскую (Суражскую) браму шырынёй каля 40 км, якая ўяўляла сабой лясістабалоцістую паласу, дзе адсутнічаў шчыльны фронт. Немцы ліквідавалі гэтую браму толькі ў верасні 1942 г. Галодная і зруйнаваная ўсходняя Беларусь адпраўляла ў Расію збожжа, бульбу, жывёлу, а прымала зброю, радыёстанцыі, прапагандысцкую літаратуру, дыверсійныя групы і партызанскія атрады. Адначасова будаваліся партызанскія аэрадромы, а таму зносіны з савецкім тылам не перапыняліся. У маі