• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Разгар нямецкасавецкай вайны
    323
    1942 г. пры Галоўным камандаванні Чырвонай Арміі пачаў дзейнічаць Цэнтральны штаб партызанскага руху на чале з першым сакратаром ЦК КП(б)Б Панцеляймонам Панамарэнкам. Крыху пазней, у верасні, узнік, як яго аддзел, Беларускі штаб партызанскага руху пад кіраўніцтвам Пятра Калініна. Створаная на пачатку 1942 г. арганізацыйнаматэрыяльная база партызанскага руху забяспечвала яго далейшы рост.
    Савецкі партызанскі рух 1942 г. Партызаны прыступілі да правядзення ваенных дыверсіяў, вызвалялі ваеннапалонных і мабілізаваных на працу ў Германію. Сталін патрабаваў далейшай актывізацыі партызанскай барацьбы ў Беларусі, бо ўлетку чакаўся новы ўдар немцаў на Маскву. Але ў чэрвені немцы ўсе сілы кінулі на поўдзень, у напрамку Сталінграда, і партызанская дыверсійная дзейнасць на чыгунках Беларусі не вельмі ім нашкодзіла. Зацішша на цэнтральным участку фронту дало магчымасць партызанам распачаць барацьбу з нямецкай адміністрацыяй. Партызаны вынішчалі бургамістраў разам з сем’ямі (усяго загінула 500 чалавек). Вялася інтэнсіўная ідэалагічная апрацоўка насельніцтва. 3 пачатку 1942 г. у савецкім тыле дзейнічала радыёстанцыя “Савецкая Беларусь”. Праз паўгода быў наладжаны выпуск падпольных газэтаў, у тым ліку беларускіх. Людзей пераконвалі, што пасля вайны Сталін збіраеода распусціць калгасы, што партызаны ваююць за новы лад жыцця ў СССР. Калі не дапамагалі ўгаворы, скарыстоўвалі тэрор. За супрацоўніцтва з немцамі прысланыя з Масквы нкусаўцы ў асобных выпадках палілі беларускія вёскі. Настаўнікаў, што працавалі ў адчыненых немцамі беларускіх школах, расстрэльвалі як здраднікаў, а школьныя будынкі псавалі ці вынішчалі агнём. У 1942 г. на тэрыторыі Беларусі сфармаваліся структуры партыйнага падполля. Дзейнічалі патаемныя абкамы, гаркамы і райкамы камуністычнай партыі, камсамола. Беларускі народ апынуўся паміж дзвюх уладаў, як паміж молатам і кавадлам. Пакрыўджаныя бальшавікамі ішлі ў паліцыю, пакрыўджаныя фашыстамі  да партызанаў. Моладзь, каб пазбегнуць вывазу ў Германію, уцякала ў лес. Вельмі ўзмацніў партызанаў сакавіцкі загад вермахта аб вяртанні размешчаных па вёсках чырвонаармейцаўакружэнцаў у лагеры ваеннапалонных. Забіралі ў партызаны і пад прымусам. Спачатку партызаны не выклікалі вялікага спачування. Сваёй жорсткасцю і марадзёрствам яны выклікалі ў вясковага насельніцтва нават большую прыкрасць, чым немцы. У жніўні 1942 г. Сталін адмовіўся ад цэнтралізаванай матэрыяльнай падтрымкі партызанскіх атрадаў
    324
    Перыяд 1939—1945
    Узор партызанскай прапагандысцкай улёткі. 1942 г.
    і раіў ім перайсці на самазабеспячэнне за кошт ворага. I некаторыя “народныя мсціўцы” забіралі ў вяскоўцаў не толькі тое, у чым мелі патрэбу, але і дзіцячае адзенне, гадзіннікі, упрыгожванні, а потым прапівалі нарабаванае. Былі выпадкі збіцця і забойства сялянаў. Партызанаў называлі бандытамі нават тыя, хто чакаў прыходу Чырвонай Арміі. У 1942 г. партызанскі рух канцэнтраваўся пераважна ва ўсходняй Беларусі. Масква не хацела псаваць адносінаў з польскім прэм’ерам Уладзіславам Сікорскім, а таму не ўзмацняла дзейнасці партызанаў на захад ад былой мяжы 1939 г. У канцы 1942 г. савецкія партызаны кантралявалі каля 30% тэрыторыі Беларусі, у іх шэрагах налічва
    лася каля 50 тыс. чалавек. Але да 1943 г. масавага наплыву ў партызаны не было.
    Савецкі партызанскі рух 1943 г. Толькі на пачатку 1943 г. партызанскі рух набыў арганізаваны і масавы характар. Партызанскія аддзелы аб’ядноўваліся ў партызанскія брыгады са сваімі камандзірамі і камісарамі. Звычайна камісар быў і сакратаром падпольнага райкама кампартыі. У атрады прызначаліся палітрукі. Кампартыя бальшавікоў узяла партызанскі рух пад надзейны кантроль. Узрасла дысцыпліна. Марадзёры строга караліся. Партызанскім камандзірам забаранялася без суду і следства расстрэльваць сваіх падначаленых. У канцы лютага 1943 г. беларускі савецкі ўрад у эвакуацыі (гатэль “Якар”, Масква) выдаў адозву да паліцэйскіх аб амністыі пры ўмове пераходу на бок партызанаў. Гэта павялічыла лік перабежчыкаў сярод “народнікаў”. Перамога Чырвонай Арміі пад Сталінградам зрабіла перспектыву вяртання савецкай улады яшчэ больш рэальнай. А жыхары ўсходняй Беларусі добра ведалі, што гэта такое. Хадзілі чуткі, што ўсе, хто не дапамагаў партызанам, панясуць кару. Людзі
    Разгар нямецкасавецкай вайны
    325
    ішлі да партызанаў, ратуючы жыццё. Яны браліся за зброю, каб адпомсціць за здзекі карнікаў з іх сваякоў. Большасць прадстаўнікоў беларускай савецкай інтэлігенцыі свядома змагалася на баку савецкай улады, якая ім дала адукацыю і адпаведны ідэйны накірунак. Чым больш мясцовых жыхароў адыходзіла ў лясы, тым больш дапамагалі партызанам сяляне. Яны аддавалі апошняе сваім сынам, братам дый проста аднавяскоўцам. Праўда, шырокую падтрымку партызанскі рух набываў пераважна сярод насельніцтва ўсходняй Беларусі. На захадзе ж разам з ростам колькасці партызанаў павялічвалася і колькасць паліцэйскіх. Сярод заходніх беларусаў яшчэ трывалі ідэі германскага месіянства, якія пашыраў Вільгельм Кубэ, і антысаветызм, што прапагандавалі беларускія нацыянальныя дзеячы. Людзі заўважалі, што там, дзе партызанаў не было, нямецкія карныя захады супраць мірнага насельніцтва выкарыстоўваліся менш. У канцы 1943 г. у Беларусі налічвалася каля 153,5 тыс. савецкіх партызанаў. Яны кантралявалі каля паловы тэрыторыі Беларусі. Існавалі цэлыя зоны, пераважна ў лясных і балоцістых раёнах, дзе партызаны займаліся сельскай гаспадаркай, адкрывалі майстэрні па рамонце зброі. Тут дзейнічалі савецкія органы ўлады (пад кантролем прадстаўнікоў НКУС), людзі жылі па савецкіх законах, плацілі падаткі. Партызаны ў сваю чаргу дапамагалі вяскоўцам і засяваць зямлю, і збіраць ураджай, дзяліліся жывёлай, харчам, палівам. Адкрывалі для дзяцей школы. Адносны спакой у партызанскіх зонах прывабліваў людзей, і яны пераходзілі пад апеку лясных салдатаў, ратуючыся ад уціску нацыстаў. Плошча Клічаўскай партызанскай зоны складала 3 тыс. кв. км, дзе жылі 70 тыс. цывільных жыхароў і дзейнічалі 18 тыс. партызанаў. Падчас Курскай бітвы партызаны Беларусі актывізавалі сваю дзейнасць. Яны ажыццявілі даволі карысную для Чырвонай Арміі і скаардынаваную Масквой аперацыю па масавым падрыве рэек і ваенных эшалонаў (“рэйкавую вайну”), праводзілі баявыя рэйды па тылах немцаў  і тым выклікалі на сябе і на беларускія вёскі чарговы наступ карнікаў.
    Характар савецкага партызанскага руху. Хоць у 1943 г. да партызанаў далучылася шматбеларусаў, партызанскі рух не стаў іх нацыянальнай справай. Многімі жыхарамі Беларусі (асабліва ўсходняй) кіраваў савецкі патрыятызм. Выратаванне ад нацызму не ўяўлялася тады без дапамогі Сталіна, без супольнай барацьбы ўсіх народаў СССР, а таму інтарэсы нацыянальныя, калі яны і ўсведамляліся, падпарадкоўваліся агульнасаюзным. У партызанскіх атрадах Беларусі ваявалі прадстаўнікі амаль усіх нацыяў СССР.
    326
    Перыяд 1939—1945
    Трагізм самавынішчэння. Вайна набывала элементы грамадзянскай. У красавіку 1943 г. 75тыс. партызанаў супрацьстаялі 30 тыс. паліцэйскіх. Яны ваявалі паміж сабой: праводзіліся карныя экспедыцыі і штурмы нямецкапаліцэйскіх гарнізонаў, засады то з аднаго, то з другога боку і тэрор. Сем’і, сваякі і цэлыя вёскі станавіліся заложнікамі абодвух бакоў. Партызаны бязлітасна катавалі палонных паліцэйскіх. I гэта была страшная помста за такія ж учынкі ў дачыненні да партызанаў. Паліцэйскія перакідваліся да партызанаў, а тыя да 1944 г.  да паліцаяў. А за плячыма жыхароў Беларусі, што ваявалі паміж сабой, з аднаго боку стаялі нацысты, а з другога  камуністы.
    Польскае супраціўленне. Пачынаючы з лютага 1942 г., у заходняй Беларусі на аснове Саюза ўзброенай барацьбы ствараліся атрады арміі краёвай (АК), падпарадкаванай польскаму ўраду ў Лондане. У 1942 г. яны правялі серыю дыверсійных акцыяў супраць немцаў пад назвай “Вяхляж” (“Beep”). За падтрымку савецкіх партызанаў акаўцы і польскае насельніцтва зведалі жорсткі нямецкі тэрор. Было шмат ахвяраў. Палякаў праганялі з працы. У 1943 г. доля беларусаў у складзе цывільнай адміністрацыі генеральнага камісарыята Беларусь ўзрасла да 80%, а ў паліцыі—да 60%. У цкаванне палякаў немцы ўцягвалі і Беларускую народную самапомач. На гэта акаўскае падполле адказала антыбеларускім тэрорам. У Лідскай акрузе ад яго рук у 1943 г. загінула 1200 беларусаў, у Наваградскай  больш за 300. Пасля паражэння пад Сталінградам гітлераўцы змякчылі стаўленне да польскіх патрыётаў і імкнуліся сутыкнуць іх з савецкімі партызанамі. У красавіку 1943 г. польскасавецкія дыпламатычныя адносіны былі разарваныя. Немцы зрабілі ўсё, каб пераканаць Уладзіслава Сікорскага і міжнародную супольнасць у рэальных абставінах Катынскага расстрэлу. Эксгумацыю праводзілі міжнародныя эксперты пры ўдзеле прадстаўнікоў Полыпчы. Саюзніцкая АК адразу ператварылася ў вачах бальшавікоў у прафашысцкую арганізацыю. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б прыняў пастанову аб узмацненні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі. Давалася ўказанне распусціць там “нацыяналістычныя атрады і групы”. Каб забяспечыць свае палітычныя інтарэсы ў заходняй Беларусі, савецкае кіраўніцтва аддало загад перакінуць туды з усходу партызанскія атрады, стварыць сетку падпольных партыйных і камсамольскіх арганізацыяў. Акаўцы ў адказ пашыралі свае шэрагі, у тым ліку за кошт беларусаўкаталікоў. А ўвосень 1943 г. польскія і савецкія партызаны ўжо ваявалі не толькі з нацыстамі, але і паміж сабой. Жыхары заходніх беларускіх земляў
    Разгар нямецкасавецкай вайны
    327
    апынуліся сярод трох узаемна варожых сілаў (нацыстаў, партызанаў, акаўцаў) і цярпелі ад кожнай з іх.
    Украінскае супраціўленне. 3 вясны 1943 г. актывізавалі сваю барацьбу супраць савецкіх партызанаў бандэраўцы і бульбаўцы, што дзейнічалі на беларускім Палессі. Вельмі варожа яны ставіліся і да акаўцаў, а вось беларусаў хацелі зрабіць сваімі саюзнікамі. У лістоўцы УПА “Беларускі народзе” (снежань 1943) даводзілася, што ў абодвух народаў агульныя ворагі  немцы, расійцы і палякі. У канцы 1942 г.  пачатку 1943 г. Іван Ермачэнка вёў перамовы з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў. Была дасягнутая дамоўленасць аб сумесных дзеяннях супраць савецкіх партызанаў.