Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Антыкамуністычнае падполле. У 1946—1949 гг. органы НКУС выявілі больш за дзесяць нелегальных аб’яднанняў сярод студэнцкай і школьнай моладзі. Беларуская падпольная арганізацыя пад канспіратыўнай назвай “Чайка” з 1946 г. дзейнічала ў Слоніме, Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце, на Брэсцкім чыгуначным вакзале, у Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме і Ганцавіцкай педвучэльні. Ролю каардынатара выконваў Цэнтр беларускага вызваленчага руху, кіраўніком якога выступаў Васіль Супрун. У 1946—1947 гг. у Наваградку існаваў Саюз вызвалення Беларусі, а ў Глыбоцкай і Пастаўскай педвучэльнях Саюз беларускіх патрыётаў. Дзейнасць падобных моладзевых арганізацыяў была выяўленая ў мястэчку Лебедзева Маладзечанскага раёна (1948—1951), Лідзе (1950—1951),
Апошнія восем год са Сталіным
341
Мядзеле, Смаргоні (1947—1950), Пінску і нават у Полацку і Мінску. Моладзь асуджала русіфікацыю і выступала за права на вывучэнне беларускай мовы, культуры, гісторыі. Канчатковую ж мэту сваёй барацьбы яны бачылі ў аддзяленні Беларусі ад Савецкага Саюза і стварэнні незалежнай беларускай дзяржавы. У пэўных раёнах заходняй Беларусі ў 1946—1949 гг. дзейнічала падпольная арганізацыя людзей сталейшага ўзросту пад назвай “Саюз змагання за незалежнасць Беларусі”. Удзельнікі падполля абвінавачваліся ў нацыяналістычнай прапагандзе і падрыхтоўцы кадраў для тэрарыстычных фармаванняў. Ваенныя суды не выносілі прыгавораў менш як на пяць гадоў зняволення. Часам агенты службы бяспекі правакавалі маладых людзей на патрыятычныя ўчынкі з мэтай выяўлення патэнцыйных ворагаў сталінізму. He ўсе падпольныя арганізацыі былі выкрытыя.
Зямля, нашпігаваная мінамі. Пасляваенныя беларускія землі былі ўсыпаныя мінамі і снарадамі. У выніку небяспечнай гульні са зброяй гінулі дзеці. Выбухі гучаць дагэтуль. 3 часоў вайны і да канца мінулага стагоддзя ў Беларусі падарвалося больш за 6 тысячаў чалавек, з іх 2622 загінулі. I гэта пры тым, што кожны год абясшкоджвалася ад 7 да 12 тысячаў выбухованебяспечных рэчаў. Пры такіх тэмпах для поўнага размінавання тэрыторыі рэспублікі сапёрам спатрэбіцца яшчэ 1520 гадоў.
30.2. Узнаўленне таталітарызму
Дзейнасць сталінскіх карнікаў. Знаёмства з прыстойным жыццём у еўрапейскіх краінах прымушала франтавікоў засумнявацца ў так званых перавагах савецкага ладу, пра якія казалі камуністы. Таму савецкі рэжым стараўся зацікавіць іх пасадамі, падачкамі, а непакорлівыя зведвалі рэпрэсіі. У Беларусі ствараўся разгалінаваны карны апарат. Ён доўгі час займаўся праверкай палітычнай дабранадзейнасці насельніцтва, што знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, а таксама былых ваеннапалонных і рэпатрыянтаў. На працягу амаль 40 пасляваенных гадоў гэтыя грамадзяне абмяжоўваліся ў правах, стаялі на спецуліку ці беспадстаўна пераследаваліся. Указ ад 17 верасня 1955 г. даваў амністыю толькі тым вайскоўцам, якія змаглі даказаць, што трапілі ў палон вымушана. Па звестках Уладзіміра Адамушкі, у 1946—1953 гг. пад рэпрэсіі падпала каля 50 тыс. жыхароў Беларусі, амаль столькі, колькі за гады мінулай вайны (55 тыс.). Барацьбу са “здраднікамі і рэвізіяністамі” ўзначальваў кіраўнік рэспубліканскага
342
Псрыяд 1945—1991
НКУС Лаўрэнцій Цанава. “Здраднікі” караліся смерцю, адпраўляліся ў сталінскія лагеры. Цэлая нацыя знаходзілася пад следствам сталіністаў толькі за тое, што не па сваёй волі часова апынулася пад нацысцкай акупацыяй. Пакаранне за супрацоўніцтва з нацыстамі неслі і грамадзяне заходнееўрапейскіх краінаў, але не ў такіх жорсткіх формах.
Падпарадкаванне Маскве. Разгаліноўвалася і ўмацоўвалася прамаскоўская адміністрацыя. Колькасць камісарыятаў ва ўрадзе БССР узрасла з 18 у 1936 г. да 44х у 1946 годзе. У1944 г. ствараюцца новыя вобласці і раёны. Усяго ў БССР тады налічвалася 12 абласцей з адпаведным партыйным, савецкім, камсамольскім, гаспадарчым і карным апаратам. 3 Масквой даводзілася ўзгадняць нават вытворчасць у Беларусі колаў. Бальшавіцкі кіраўнік Беларусі Панцеляймон Панамарэнка імкнуўся пасадзіць на вышэйшыя пасады мясцовай улады рускіх, пераважна тых, хто тут партызаніў. У лік абраннікаў уваходзілі і беларусы, збольшага былыя партызаны, калі яны выявілі сваю адданасць Маскве. За 1941—1946 гг. працэнт рускіх у складзе наменклатуры ЦК КПБ(б) узрос з 19,5 да 26,9. Прадстаўніцтва ж яўрэяў скарацілася з 17,8 да 6,1%. Удзельная вага беларусаў узрасла з 57 да 61,8%, але толькі коштам нізавых структураў апарату. Працэнт рускіх у савецкай адміністрацыі заходніх абласцей БССР быў вышэйшы, чым ва ўсходніх. Грунтоўная “чыстка” партыйнай наменклатуры, якую ЦК рэспубліканскай арганізацыі правёў у 1946—1948 гг., яшчэ больш пацясніла беларусаў на вяршыні мясцовай сталінскай адміністрацыі. У 1951 г. урад БССР складаўся з 22 рускіх, аднаго грузіна, аднаго яўрэя і дзевяці беларусаў. Калі літоўцам, казахам, таджыкам яшчэ ўдавалася аберагаць нацыянальныя кадры і тым блакаваць уплывы цэнтральных, саюзных органаў, то беларусам не.
Вываз рабочай сілы ў Расію. У 1948 г. Масква загадала накіраваць 25 тыс. сялянскіх сем’яў на лесараспрацоўкі ў КарэлаФінскую рэспубліку. Праўда, мінскае начальства згадзілася паслаць не больш за шэсць тысячаў. Моладзь заходняй Беларусі адказвала на працоўную мабілізацыю далучэннем да антысавецкага падполля. У1950 г. у Карэлію павінны былі перасяліцца 4600 сем’яў. Але людзі адмаўляліся ехаць, бо ўцекачы расказвалі, што перасяленцы з Беларусі ў Карэліі жывуць горш за арыштантаў. У канцы 1952 г. Масква запатрабавала ад беларускага кіраўніцтва тры тысячы рабочых для будаўніцтва Чалябінскага трубапракатнага завода. Усяго за 1947—1953 гг. з БССР у Расійскую Федэрацыю выехала каля 90 тыс. рабочых, у тым ліку у КарэлаФінскую ССР 41,6 тыс., Молатаўскую (цяпер Перм
Апоійнія восем год са Сталіным
343
скую) 12,6 тыс., Чэлябінскую, 12,3 тыс., Калінінградскую 4,8 тыс.; у Архангельскую, Амурскую, Іркуцкую, Кемераўскую, Курганскую, Омскую, Томскую, Цюменскую, Чыцінскую вобласці, а таксама Алтайскі, Краснаярскі, Прыморскі, Хабараўскі краі выезд быў меншы. На месца беларусаў прысылаліся рускія навукоўцы, выкладчыкі, інжынеры, рабочыя.
Вытручванне беларускасці. Беларускі рух у гады вайны і перамога ў вайне ўздымалі пачуццё нацыянальнай годнасці. Сталінскі рэжым асцерагаўся выбуху беларускага нацыяналізму. Такую ж небяспеку выклікаў і ўкраінскі нацыяналізм. Таму не выпадкова, што 24 мая 1945 г. на прыёме ў гонар перамогі ў вайне рускі народ абвяшчаўся Сталіным вядучай сілай Савецкага Саюза. А ў лютым 1945 г. па загадзе з Масквы ЦК КПБ прыняў спецыяльную рэзалюцыю аб перавыхаванні грамадства ў духу савецкага патрыятызму і нянавісці да нямецкіх акупантаў, якіх у Беларусі ўжо не існавала. Тым не менш, рост нацыянальнай самасвядомасці беларусаў у першыя пасляваенныя гады па інерцыі не прыпыняўся. Патрабаваліся болей жорсткія захады. У жніўні 1947 г. ЦК КП(б)Б прыняў спецыяльнае рашэнне ‘Аб прапагандзе савецкага патрыятызму”. У ім асуджалася спроба беларускай інтэлігенцыі (пераважна заходнебеларускай) супрацьстаяць насаджэнню рускай культуры і байкатаваць кіраўніцтва, якое ігнаравала нацыянальныя традыцыі. 31947 г. пераемнік П. Панамарэнкі, прысланы з Масквы новы першы сакратар ЦК КПБ Мікалай Гусараў (1947—1950) узмацніў ідэалагічны тэрор і барацьбу з беларускім нацыяналізмам. Фармавалася сістэма партыйнай вучобы для засваення “Кароткага курса гісторыі УКП(б)” і біяграфіі Сталіна. Новае партызанскае кіраўніцтва рэзка ўзмацняла русіфікацыю карэннага насельніцтва. Бальшавікі вельмі ўмела скарысталіся фактам супрацоўніцтва беларускіх дзеячаў з нацыстамі, каб дыскрэдытаваць беларускую ідэю. Адказнасць за злачынствы нацыстаў беспадстаўна перакладалася і на беларусаў, якія супрацоўнічалі з немцамі. Натуральная варожасць да нацызму незаўважна трансфармавалася ў варожасць да пасляваенных беларускіх дзеячаў і ўсяго беларускага мовы, культуры, нацыянальных традыцыяў і сімвалаў. Факт супрацоўніцтва беларусаў з гітлераўцамі служыў сталінскаму атачэнню і для апраўдання даваенных рэпрэсіяў супраць “напдэмаў”. Гэтае ідэалагічнае клішэ выкарыстоўваецца і цяпер.
Антысемітызм. У 1948 г. у Мінску быў зачынены яўрэйскі дзяржаўны тэатр. Ствараліся штучныя перашкоды ў развіцці літаратуры
344
Перыяд 1945—1991
на ідыш. На помніках ахвярам нацызму забаранялася нагадваць пра яўрэяў. Праводзілася кампанія па барацьбе з касмапалітызмам, скіраваная пераважна супраць асобаў яўрэйскай нацыянальнасці. Галоўнага рэжысёра Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы (былога БДТ1) Льва Літвінава абвінавацілі ў перабольшванні ролі замежных твораў, дацэнта БДУ Льва Барагу у непавазе да рускіх дэмакратаў, загадчыка аддзела прапаганды газэты “Звязда” Ф. Іофе у ганьбаванні беларускай культуры, кіраўніка прамысловай кааперацыі БССР Марголіна у ігнараванні падрыхтоўкі беларускіх кадраў. У 1952 г. справа Марголіна ўсплыла зноў у сувязі з кампаніяй па барацьбе з раскраданнем сацыялістычнай уласнасці і хабарніцтвам, якая праводзілася пад кіраўніцтвам новага першага сакратара ЦК КПБ Мікалая Патолічава (1950—1956). Разам з семярымі іншымі “буржуазнаяўрэйскімі нацыяналістамі” ён быў асуджаны да зняволення. За першай групай яўрэйскіх “раскрадальнікаў” ішла другая, за ёй трэцяя. Яўрэйскіх “нацыяналістаўшкоднікаў” знаходзілі паўсюль. Рэпрэсіі скіроўваліся супраць ўрачоў, навукоўцаўгенетыкаў, партыйнай бюракратыі. Ставілася мэта адхіліць яўрэяў ад медыцыны, гандлю, кіравання. Антысеміцкая палітыка вялася пад выглядам абароны інтарэсаў беларускага народа. Нацысцкі антысемізм, які разбэшчваў беларусаў пад нямецкай акупацыяй, змяніўся бальшавіцкім. Брудная справа гітлераўцаў праводзілася далей сталіністамі. Тым самым узнаўлялася і старая расійская традыцыя: усе беды і няўдачы спісваць на яўрэяў.
Рэлігійны тэрор. Пачалося ўпартае змаганне з узрослай за вайну рэлігійнасцю людзей і апазіцыйнасцю духавенства, якое адмаўлялася рэгістраваць цэрквы і рэлігійныя абшчыны ў дзяржаўных установах і падпарадкоўвацца ім. У 1946 г. чатыры святары Гомельскай вобласці адмовіліся прызнаваць Маскоўскага патрыярха як стаўленіка бальшавікоў. Амаль усе ксяндзы не прымалі савецкай улады і запісаліся на выезд у Польшчу, але па загадзе Ватыкана забралі заявы назад. Мясцовыя ўлады былі гэтым не задаволеныя. Яны якраз імкнуліся як мага больш каталіцкіх святароў перасяліць у Полыпчу або ў Сібір. Яўрэі ўпарта трымаліся сваіх рэлігійных абрадаў, хоць пасля вайны ўлады дазволілі ім адчыніць на ўсю Беларусь усяго адну сінагогу ў Мінску. He заставаліся паза ўвагай камуністычнага кіраўніцтва і беларускія мусульмане. Усе чатыры мячэці ў пасляваеннай Беларусі былі зачыненыя. Асабліва вялікія клопаты савецкія атэісты мелі ў заходніх абласцях Беларусі, дзе ў 1946 г. дзейнічалі не толькі