Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
31.2, Культурнае жьшпё
Адукацыя. У 1959 г. па прыкладзе РСФСР сярэднія агульнаадукацыйныя школы сталі 11гадовымі, уводзілася абавязковае васьмігадовае навучанне і абавязковая прафесійная падрыхтоўка вучняў.
На маршы da перамогі камунізму
359
Паводле школьнай рэформы, у Беларусі ўводзіўся прынцып добраахвотнага выбару мовы навучання. Беларуская мова рабілася адзінаю школьнай дысцыплінай, засваенне якой залежала ад жадання вучняў і іх бацькоў. Гэта дазваляла перасяленцам з СССР ігнараваць мову карэннага народа. Заводзілася такое правіла, што вучні мелі беларускія падручнікі, а настаўнікі выкладалі паруску. Сталінскія падручнікі па гісторыі СССР замяняліся хрупічоўскімі. Яны прывозіліся з Масквы і часткова перакладаліся на беларускую мову. Да пачатку 1960/61 навучальнага года ў школах з’явіўся падручнік прафесара Беларускага універсітэта Лаўрэнція Абэцэдарскага узор несамастойнага погляду на сваю гісторыю. Ен перавыдаваўся штогод на працягу трыццаці гадоў і ўзгадаваў нямала людзей, якія і цяпер разглядаюць Беларусь як частку Расіі. Адчыняліся новыя ВНУ: Гомельскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1953), Мінскі тэатральнамастацкі (1953, раней тэатральны), Мінскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954), Магілёўскі машынабудаўнічы (1961), Мінскі радыётэхнічны (1964). Правілы прыёму ў ВНУ 1958 г. давалі перавагу абітурыентам з вытворчым стажам. Каб набыць вышэйшую адукацыю, часам трэба было аддаць палову жыцця. На кожныя 10 тыс. насельніцтва ў БССР прыпадала 80 студэнтаў ВНУ і 88 студэнтаў тэхнікумаў, тады як па СССР адпаведна 120 і 108. Назіралася адставанне ад іншых саюзных рэспублік і па насычанасці гаспадаркі высокакваліфікаванымі спецыялістамі. На кожную тысячу рабочых тут прыпадаў 91 спецыяліст, a па СССР 109. Але і ў Беларусі мясцовыя ўлады дасягнулі ў развіоді савецкай адукацыі значных поспехаў.
Навука. У 50х гадах з Расіі ў Мінск на сталую працу прыехала група вядомых вучоных: фізікі Барыс Сцяпанаў, Аляксей Лыкаў, матэматыкі Мікалай Яругін, Уладзімір Крылоў. Іх запатрабаваў ваеннапрамысловы комплекс. Ен жа пабудаваў у 1962 г. пад Мінскам атамны рэактар для навуковых эксперыментаў. Для выкладання і падрыхтоўкі нацыянальных кадраў у расійскіх навукоўцаў звычайна не хапала часу. 3 гуманітарных навук найбольш каштоўныя для нацыі вынікі мела філалогія. Убачылі свет “Граматыка беларускай мовы” (т. 1 Марфалогія, 1962; т. 2 Сінтаксіс, 1966), “Дыялектны атлас беларускай мовы” (1963). Па выдатках на навуку ў разліку на 10 тыс. насельніцтва БССР займала на пачатку 60х гадоў 13е месца сярод 15 савецкіх рэспублік.
Мастацкая літаратура. На хвалі “хрушчоўскай адлігі” ў беларускай літаратуры з’явіліся таленавітыя творы Максіма Танка, Ар
360
Перыяд 1945—1991
кадзя Куляшова, пазней Алеся Адамовіча, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна. Вярнуліся з сталінскіх засценкаў пісьменнікі Уладзімір Дубоўка, Язэп Пушча, Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак і інш. Убачылі свет творы і тых, хто не вярнуўся: Платона Галавача, Алеся Дудара, Міхася Чарота. Нацыянальны ўціск і русіфікацыя выклікалі пратэст найперш сярод беларускіх літаратараў і пісьменнікаў. Вядомы літаратуразнаўца Міхась Ларчанка спрабаваў перагледзець бальшавіцкую ацэнку ролі беларускай газэты “Наша ніва” (1905—1915), літаратурных суполак “Узвышша” і “Полымя”, але толькі выклікаў да сябе жорсткую крытыку за “нацыяналістычныя погляды” (1956 г.). У 1958 г. выйшла ў свет аповесць Аляксея Кулакоўскага “Дабрасельцы”, у якой аўтар упершыню ў пасляваеннай прозе праўдзіва паказаў калгаснае жыццё. У выніку аўтар згубіў пасаду галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”, дзе яго аповесць была надрукаваная, а ў сакавіку 1963 г. на рэспубліканскай нарадзе актыву творчай інтэлігенцыі, якая абмеркавала новыя ўказанні Хрушчова ў галіне культуры, быў публічна абвінавачаны ў скажэнні партыйнай лініі разам з Іванам Чыгрынавым, Віктарам Каваленкам, Валянцінам Тарасам.
Мастацтва. У 1954 г. мінскі тэатр оперы ўпершыню ў СССР паставіў оперу Станіслава Манюшкі “Страшны двор”. Тэатр імя Янкі Купалы звярнуўся нарэшце да сцэнічнага асэнсавання лёсу свайго патрона і паказаў гледачам п’есу Васіля Віткі “Шчасце паэта”. Вялікай папулярнасцю на сцэне карысталася і п’еса Андрэя Макаёнка “Выбачайце, калі ласка!”, у якой выкрываліся адмоўныя бакі калгаснага жыцця. Значнай падзеяй у культурным жыцці сталіцы ў 1957 г. стала адкрыццё новага будынка Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. У музейныя фонды траплялі лепшыя карціны савецкага жывапісу. Але дзяржаўныя чыноўнікі падтрымлівалі толькі майстраў сацыялістычнага рэалізму. Шмат знявагаў ад партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва перацярпеў мастак Леанід Шчамялёў. Ен маляваў савецкіх людзей не такімі, якімі іх хацелі бачыць камуністычныя ідэолагі. У адыходзе ад праўды жыцця абвінавачваліся мастак Альгерд Малішэўскі, маладыя скульптары В. Грос і М. Якавенка. Вялікі попыт на прадметы народнай творчасці дазволіў мастакам БССР на сваім IV з’ездзе (красавік, 1958) выказацца за захаванне і развіццё беларускіх арнаментаў, нацыянальных традыцыяў разьбы па дрэве, вытворчасці народных строяў. У 1963 г. выстава ўжытковага мастацтва Беларусі адбылася ў Францыі. Сімвалам сталіцы стаў завершаны
На маршы da перамогі камунізму
361
ў 1954 г. ансамбль плошчы Перамогі з абеліскампомнікам савецкім воінам і партызанам (скулыггары Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Сяргей Селіханаў). У1955 г. у Мінску пабудавалі невялікі тэлевізійны цэнтр (якраз такіх памераў яны былі тады ў абласных гарадах Расіі). 3 1 студзеня 1956 г. пачаліся рэгулярныя тэлевізійныя перадачы. У кіно з’явіўся сур’ёзны канкурэнт. Пашыралася гастрольная дзейнасць. Беларусь прымала таленты з Расіі (Дзмітрый Шастаковіч, Аркадзь Райкін, спявачкі Людміла Русланава і Зара Далуханава, піяніст Эміль Гілельс, эстрадны спявак Леанід Уцёсаў). А беларускіх музыкантаў у лік гастралёраў па СССР да 1955 г. увогуле не ўключалі. Рабілася ўсё, каб не афішаваць прыезд у Беларусь у 1963 г. вядомага на ўвесь свет тэнара Міхася ЗабэйдыСуміцкага, беларускага эмігранта. Тым не менш, яму тады ўдалося даць 11 канцэртаў (Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Ліда, Баранавічы). Талент вялікага спевака быў належным чынам ацэнены толькі за мяжой.
Пад знакам “шасцідзесятнікаў”. Адзін з вядучых рускіх пісьменнікаў самазабойца Аляксандр Фадзееў у перадсмяротным лісце (1956 г.) абвінавачваў “самаўпэўненаневуцкае кіраўніцтва партыі” ў знііігчэнні мастацтва. Тым больш гэта тычылася беларускага народа, які не меў умоваў для развіцця паўнавартаснай нацыянальнай культуры. Беларусь для Масквы была ўсяго толькі “эканамічнаадміністрацыйным раёнам Савецкага Саюза”. Але нават у такіх складаных умовах беларускія “шасцідзесятнікі” змаглі наблізіцца да разумення нацыянальных інтарэсаў свайго народа, рабілі нясмелыя крокі ў іх адлюстраванні сродкамі мастацтва.
31.3. Стан эканомікі
Поспехі індустрыялізацыі. Металаёмістыя прадпрыемствы папоўніліся ў 1958 г. жодзінскім заводам цяжкіх грузавікоў. Апроч яго, на прывазную сыравіну арыентаваліся пабудаваныя на пачатку 60х гадоў нафтаперапрацоўчы камбінат у Наваполацку, азотнатукавы ў Гародні, суперфасфатны ў Гомелі. У канцы 1963 г. пачала дзейнічаць першая чарга Салігорскага калійнага камбіната. БССР стала краем “вялікай хіміі”. Электрастанцыі паступова пераводзіліся з мясцовага торфу на прывазныя каменны вугаль і нафтапрадукты. Узімку 1957 г. зза непаставак данецкага вугалю беларускія станцыі ледзь не спыніліся. Ад кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў строга патрабавалі
362
Перыяд 1945—1991
выконваць планы павелічэння вытворчасці тавараў. Іх якасць мала каго турбавала. Індустрыялізацыя ў БССР ажыццяўлялася ў інтарэсах агульнасаюзнага рынку і, як зазвычай, без уліку патрэбаў беларускага насельніцтва. На пачатку 60х гадоў БССР вырабляла больш за 14% агульнасаюзных трактароў, каля 11% металарэзных станкоў, больш за 5% грузавікоў. Значнай была яе доля ў вытворчасці аўтаматычных паточных лініяў, ЭВМ, сельскагаспадарчых і меліяратыўных машынаў, матацыклаў, веласіпедаў, падшыпнікаў, радыёапаратуры, штучных валокнаў, ільняной тканіны. 3 1958 г. мінскія трактары “Беларусь” пайшлі на экспарт, валютнай выручкай ад якога распараджалася Масква. Гэта быў перыяд пераважна экстэнсіўнага развіцця прамысловасці. Нават на буйных заводах назіралася тэхналагічнае адставанне ад краінаў Захаду. У 1958 г. да 67% слясарназборачнай працы выконвалася ўручную. Для асваення новых тэхналогіяў у БССР з 60х гадоў запрашаліся замежныя спецыялісты. Дарэчы, пэўны час на мінскім радыёзаводзе працаваў будучы забойца амерыканскага прэзідэнта Джона Кенэдзі, грамадзянін ЗША Лі Харві Освальд, якога накіравалі ў Мінск, калі ён папрасіўся жыць у СССР. У1961 г. больш за трэць прадпрыемстваў не выканалі план па павелічзнні вытворчасці працы. He дапамагала і ўсеагульнае змаганне за годнасць ударніка (брыгады, цэха, завода) камуністычнай працы. Патагонная сістэма мела свае межы. У студзені 1962 г. два дні баставалі 160 рабочых аднаго з цэхаў Гарадзенскай абутковай фабрыкі, не задаволеныя павышэннем нормаў выпрацоўкі і затрымкай заробку. Сярод бастуючых былі і ўдарнікі камуністычнай працы. Індустрыялізацыя, безумоўна, мела поспехі. I ўсё ж згодна з перапісам 1959 г. у прамысловасці і будаўніцтве было занята ўсяго 19% насельніцтва супраць 32% у СССР. Па ўзроўні прамысловай вытворчасці на душу насельніцтва БССР займала сярод іншых саюзных рэспублік дзевятае месца. Каля 250 тыс. жыхароў вёскі і каля 100 тыс. у гарадах не мелі працы. Звесткі пра беспрацоўных строга засакрэчваліся. Без працы заставаліся тыя, каго камуністы сагналі з зямлі, панарабіўшы калгасаў і саўгасаў.
Мілітарызацыя. 3 1955 г. ваеннаму блоку ЗША і заходнееўрапейскіхдзяржаваў (НАТО), створанаму ў 1949 г., супрацьпаўстаў блок дзяржаваў сацыялістычнага лагера (Арганізацыя Варшаўскага Дагавору). Ужо праз год (1956) беларускія хлопцы ў складзе савецкіх войскаў удзельнічалі ў задушэнні антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі. Тады пралілася і беларуская кроў, былі бессэнсоўныя для
На маршы. da перамогі камунізму
363
На кукурузным полі калгаса “Рассвет" Краснапольскага раёна.