• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Узмацненне калгаснага прыгону. У чэрвені 1948 г. выйшаў загад па Савецкім Саюзе, які даваў права калгасным сходам высяляць прадстаўнікоў “паразітычных элементаў”. Да 23 кастрычніка з Беларусі было выселена 239 чалавек, у тым ліку 51 аднаасобнік. Але нягледзячы на ціск улады, людзі неахвотна галасавалі супраць сваіх аднавяскоўцаў. Сталінскі загад прымушаў сялянаў хадзіць на працу і перавыконваць нормы. Урэшце аднаасобнікі таксама пачалі запісвацца ў калгасы, хоць усе паранейшаму, як маглі, трымаліся за ўласную гаспадарку. У 1952 г. больш за чвэрць калгаснікаў не дацягвалі да таго мінімуму працадзён, які вызначыла ім партыйная бюракратыя. 3 1950 г. праводзіліся ўзбуйненні калгасаў. Большасць з іх мела да 100 двароў. Што вёска  то калгас. Частка калгасных гаспадарак адміністрацыйным шляхам аб’ядноўвалася ў саўгасы. Буйныя гаспадаркі было лягчэй кантраляваць. Узбуйненні выкарыстоўваліся, і каб прыхаваць рабаванне грамадскага дабра мясцовым начальствам. Старшыні абабіралі калгасныя касы ці проста прапівалі ўсё, што маглі. Хутаранаў паранейшаму перасялялі ў буйныя цэнтры. Зносіліся і дробныя вёскі, бо раскіданыя па лясах малыя паселішчы давалі прытулак удзельнікам антысавецкага супраціву. А на новым месцы памеры прысядзібнай зямлі перасяленцаў наўмысна памяншаліся (з 0,6 да 0,3 га) са спасылкай на яе недахоп. Сялянская прага да самастойнага гаспадарання прымушала вяскоўцаў хоць на нейкі час прыхопліваць кінутыя калгасныя землі. У 1951—1952 гг. у калгасах (пераважна ў заходніх абласцах БССР) было выяўлена і ліквідавана 76 тыс. захопаў. Нават па афіцыйных звестках калгаснікам больш як у трэці беларускіх пасляваенных калгасаў не выдавалі на заробленыя працадні хлеба, а больш як у палове  грошай. А каб калгаснікі не маглі ратавацца ад голаду коштам калгаснага дабра, у 1947 г. быў прыняты чарговы ўказ аб крымінальнай адказнасці за раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці. Ен прадугледжваў нават за нязначны крадзеж турэмнае зняволенне ад 5 да 25 гадоў. Выратоўвалі прыся
    350
    Перыяд 1945—1991
    дзібныя ўчасткі. Але і тут сяляне мусілі плаціць падатак з пладовых дрэваў, вулляў, хатняй жывёлы. У канчатковым выніку сяляне не змаглі адстояць пасля вайны хоць нейкую эканамічную незалежнасць і ператвараліся ў батракоў.
    Умовы і арганізацыя працы. Пасляваенная вёска перажывала востры недахоп цяглавай сілы. У Віцебскай вобласці ў плуг упрагалі кароў, а бароны па ворыве цягалі людзі. Машыннатрактарныя станцыі (МТС) не спраўляліся з заданнямі па абслугоўванні калгасаў машыннай працай. У заходняй Беларусі яны ў большай ступені займаліся калектывізацыяй. дзеля чаго пры кожнай МТС да 1953 г. існавалі спецыяльныя палітаддзелы. Колькасць электрыфікаваных гаспадарак не дасягала і 4%. На калгасных палях замест мужчынаў, што не прыйшлі з вайны, працавалі жанчыныўдовы, старыя, падлеткі. У 1948 г. на іх долю прыпадала да 77% працаздольнага насельніцтва беларускай вёскі. Колькасць мужчынаў у працоўным узросце (1660 гадоў) скарацілася ў калгасах Беларусі напалову. Але дзеці нараджаліся. Да 1955 г. дзейнічаў уведзены яшчэ ў 1936 г. закон аб забароне абортаў.
    Аграрныя праграмы бальшавікоў. 3 1949 г. па ініцыятыве Масквы тарфянікі беларускага Палесся пачалі засявацца коксагызам. Ствараліся цэлыя каўчукаводчыя калгасы. Кліматычныя ўмовы рабілі гэты занятак бессэнсоўным, але дзеля выканання партыйных пастановаў мясцовае кіраўніцтва ішло на відавочнае марнатраўства найлепшых беларускіх земляў і чалавечай працы. Першы сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Патолічаў у 1950 г. прапанаваў доўгатэрміновую праграму асушэння беларускіх балотаў. Адначасова браўся курс на акультурванне калгасных земляў: узімку высякалася кустоўе, якое пакрыла за вайну каля 30% сенажацяў, увесну і ўвосень па ворыве збіралася каменне, руйнаваліся акопы і бліндажы.
    Практыка закопвання грошай у зямлю. За 1946—1951 гг. калгасы БССР атрымалі ад дзяржавы каля мільярда рублёў, але так і не сталі прадукцыйнымі. He дапамагала і тое, што з 1952 г. дзеля збору ўраджаю ў калгасы штогод на некалькі тыдняў пачалі ў масавым парадку пасылаць гараджанаў. Дзяржаве прыходзілася спісваць і запазычанасць, і нядоімкі калгасаў. I толькі дзякуючы самаадданай працы вяскоўцаў пераважна ў прысядзібных гаспадарках сельскагаспадарчая вытворчасць паступова ўзрастала.
    Апошнія восем год са Сталіным
    351
    30.5.	Пасляваенная індустрыялізацыя і галеча
    Адбудова прамысловасці. Энергетычныя магутнасці і вытворчае абсталяванне беларускай прамысловасці былі знішчаныя больш як на 90%. Кампенсаваць такія страты самастойна беларускі народ быў не здольны. Першым дапамогу Беларусі прапанавала партыйнае кіраўніцтва Яраслаўля. Прыток прадукцыі з Расійскай Федэрацыі быў, аднак, меншы, чым яе вываз улетку 1941 г. Большасць вывезеных тады заводаў і працоўных калектываў засталіся ў Расіі. Каб запусціць электрастанцыі, былі выкарыстаныя мясцовыя паклады торфу. Адрамантаваныя цэментныя заводы спрыялі адбудове гарадоў. Па загадзе з Масквы быў узяты курс на стварэнне ў БССР машынабудавання. 3 гэтай мэтай прамысловае абсталяванне, атрыманае па рэпарацыйных пастаўках з Германіі, пакідалася ў Беларусі. У 1947 г. распачаўся вытворчы працэс на Мінскіх аўтазаводзе і мотавелазаводзе. У 1950 г. серыйная вытворчасць была наладжана ная Мінскім трактарным заводзе. Будаўнікі і першыя рабочыя прамысловых гігантаў жылі ў намётах. Судовую адказнасць рабочых за прагулы сталінскі ўрад адмяніў толькі ў 1951 г. Сярод рабочых з вёскі існаваў высокі траўматызм. На долю ручной працы ў прамысловасці БССР прыпадала 6070%. Невыносныя ўмовы працы і жыцця прымушалі многіх пакідаць прадпрыемствы. У 1945—1951 гг. у адбудаванні прамысловасці і гарадоў выкарыстоўваліся нямецкія ваеннапалонныя. Hal студзеня 1949 г. іх налічвалася каля 21 тыс. чалавек. Прамысловасць
    Зямлянка ў калгасе “Камсамолец” Гомельскага раёна. 1947 г. НМГКБ.
    352
    Перыяд 1945—1991
    мясцовага значэння заставалася ў заняпадзе. Заходняя Беларусь пакідалася паза індустрыялізацыяй. Таталітарная сістэма помсціла заходнім беларусам за недастатковы ўдзел у партызанскім руху, асцерагалася іх, эканоміла сродкі. 3за поўнай залежнасці прамысловасці БССР ад фондавай (саюзнай) сыравіны яна працавала не на поўную моц і ніколі не выконвала вызначаных Масквой планаў. Нават сталінскі рэжым не мог прымусіць саюзныя прадпрыемствы своечасова пастаўляць адзін аднаму неабходныя дэталі, запчасткі і паўфабрыкаты.
    Пасляваенны побыт. Больш за 1,5 млн. чалавек жыло тады ў зямлянках. Людзі мерлі ад голаду. Яшчэ ў 1947 г. быў адзначаны факт людаедства ў Камарынскім раёне Палескай вобласці. He хапала вопраткі, солі, газы, запалак, мыла. I ў 1950 г. у гарадскіх кватэрах часцяком гасла святло, а ў вёсцы не хапала звычайных газовак. Інваліды вайны жабравалі і выміралі. Да ліпеня 1948 г. яны не мелі ніякіх ільготаў. Нястача была крыніцай масавых захворванняў і эпідэміяў: тыфусу, каросты, сухотаў, малярыі. Дзяржаўная дапамога адзеннем і харчам не ратавала. Найбольш ад вайны пацярпелі ўсходнія вобласці. Іх жыхары хадзілі на заробкі да заходнебеларускіх аднасобнікаў. Праўда, саюзны ўрад выдткаваў у 1946/47 фінансавым годзе сродкі на будаўніцтва дзвюх тысячаў дамоў для інвалідаў і сем’яў загінулых. Але ўсяго Беларусь мела патрэбу яшчэ ў 75 тыс. дамоў. Нават у 1952 г. у Мінску, Віцебску і Полацку 672 сям’і туліліся ў зямлянках, хлявах і сутарэннях руінаў. Апошнія восем год кіраўніцтва Сталіна прайшлі пад знакам “халоднай вайны”, калі гонка ўзбраенняў, што вяла да стварэння атамнай бомбы (1949), забірала ў знясіленага вайной народа апошнія сілы. У цяжкі пасляваенны час пашырыліся крадзяжы, спекуляцыі, самагонаварэнне.
    Змены да лепшага. 3 канца 1947 г. адмяняліся карткі на продаж харчовых і прамысловых тавараў. Але і ў 1948 г. гараджанам бракавала хлеба. Прамысловыя тавары, хоць і былі танныя, але іх не ставала. Каб нешта набыць у людзей, асабліва ў калгаснікаў, не хапала і грошай. Засуха 1951 г. паставіла калгасную вёску БССР на мяжу голаду. Але людзі ўпарта працавалі, спадзеючыся на лепшае і па загадзе бальшавікоў час ад часу рапартавалі ў пісьмах Сталіну пра свае поспехі, сапраўдныя і ўяўныя. 3 1950 г. ва ўжытак пачалі ўваходзіць халадзільнікі. Карыстаючыся перадвыбарнымі кампаніямі, гараджане дамагаліся лепшага асвятлення вуліц, адкрыцця новых маршрутаў гарадскога транспарту, будаўніцтва лазняў. Пачаў усталёўвацца на
    Апошнія восем год са Сталіным
    353
    туральны гграцэс узбагачэння. Пад шыльдай арцеляў і кааператываў адчыняліся надомныя кравецкія, шавецкія і нават каўбасныя майстэрні. Але ў выніку грашовай рэформы 1947 г., якая прадугледжвала абмен 10 старых рублёў на адзін новы і поўную кампенсацыю не больш як трохтысячных грашовых укладаў у ашчадных касах, буйныя ўкладчыкі шмат трацілі, фактычна рабаваліся дзяржавай. У 1948 г. па загадзе з Масквы супраць прадпрымальніцтва саматужнікаў прымаліся дадатковыя жорсткія меры.
    Пры Сталіне быў парадак? 5 сакавіка 1953 г. памёр Іосіф Сталін. Людзі шчыра шкадавалі і нават плакалі, бо не ведалі пра чорныя справы сталіністаў. I цяпер некаторыя кажуць  пры Сталіне быў парадак... Усё тады трымалася на валявых рашэннях службовых асобаў. А гэта вяло да адміністравання, беззаконня, свавольства. Толькі на працягу 1952 г. ад беларускіх сялянаў паступіла каля 114 тыс. скаргаў на злоўжыванні мясцовых уладаў пры абкладанні падаткамі. 3 іх 66,6 тысячаў пацвердзіліся. “Высокае начальства” прыязджала ў калгасы на праверку і брала ўсё, што хацела. Старшыні калгасаў жывіліся вакол заможных аднаасобнікаў. Іншыя апаратчыкі самі распачыналі прадпрымальніцтва. Прыхоплівалі зямлю, заводзілі кароў, якіх кармілі калгасным сенам, а малако прадавалі. Першая асоба ў Беларусі Мікалай Гусараў вымушаны быў у 1948 г. прымаць адпаведныя захады супраць “гаспадарчага абрастання” партыйных і савецкіх работнікаў. За перыяд з 19 красавіка 1946 г. па 31 сакавіка 1947 г. міжнародная супольнасць выдаткавала Беларусі гуманітарную дапамогу ў памеры 60 820 тыс. долараў ЗША. Такая ж дапамога ў яшчэ большых памерах дасталася Украіне. Масква трымала гэты факт у сакрэце, узяўшы пад свой кантроль прамысловае абсталяванне і дазволіўшы размяркаваць харчовыя прадукты і адзенне сярод мясцовай наменклатуры. А беларускі народпераможца жыў у галечы. Такія самыя прынцыпы размеркавання выкарыстоўваліся пры паступленні ў Беларусь рэчаў з Германіі па рэпарацыях. У 1946 г. кіраўнік справамі і галоўны бухгалтар ЦК КП(б)Б абвінавачваліся ў выкарыстанні фінансавых сродкаў партыі не па прызначэнні  на набыццё дарагой мэблі для адказных партыйных работнікаў. 3 цягам часу ў бальшавіцкіх кіраўнікоў не стала патрэбы ва ўласным прадпрымальніцтве і празмерным злоўжыванні. Таталітарная дзяржава ўзяла іх на поўнае ўтрыманне праз сістэму павышаных заробкаў і спецыяльных размеркавальнікаў. Адыёзную рысу поўнай адчужанасці ад інтарэсаў народа дзяржава набыла ў Беларусі якраз у пасляваенны сталшскі перыяд.