Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Акаўцы ў Беларусі. Апошнія месяцы акупацыі Беларусі прайшлі ў пастаянных сутычках савецкіх партызанаў з акаўцамі. Першай барацьбу пачала партызанская брыгада Фёдара Маркава. У жніўні 1943 г. яна раззброіла польскабеларускі атрад Кміціца (Антона Бужынскага) каля возера Нарач. 80 камандзіраў былі запрошаныя на сустрэчу, дзе іх, нягледзячы на абяцаную недатыкальнасць, арыштавалі і расстралялі. Сярод ахвяраў былі і беларусыкаталікі. У канцы 1943 г. гітлераўцы схілілі некаторых акаўскіх камандзіраў да таемнага супрацоўніцтва ў барацьбе з савецкімі партызанамі. Нямецкія ўлады адмаўляліся ад рэпрэсіяў супраць палякаў і забяспечвалі іх зброяй.
332
Перыяд 1939—1945
Галоўнае камандаванне АК у Варшаве асудзіла супрацоўніцтва з немцамі, але праз гэта яно не спынялася. Увесну 1944 г. Курт фон Готберг дазволіў мабілізацыю ў АК. Адначасова з тым, як акаўскі рух рабіўся больш масавым, ён рабіўся і больш беларускім. На Наваградчыне ўдзельная вага беларусаў дасягала 40% мясцовых акаўцаў. Вакол АК гуртавалася тая частка беларускага насельніцтва, якая не жадала вяртання савецкай улады і рабіла выбар на карысць Полыпчы. Тым больш, што польскі эміграцыйны ўрад абяцаў беларускім сялянам і рабочым разнастайныя палёгкі, апроч права на родную мову. Правёўшы бесперашкоднае ўзбраенне мясцовага насельніцтва (пераважна беларускага) і збольшага атрымаўшы яго падтрымку, аддзелы АК часткова ачысцілі ад савецкіх партызанаў Ашмянскі, Астравецкі і Смаргонскі раёны. У зонах акаўскага ўплыву гітлераўцы пакідалі за сабой кантроль толькі за гарадамі і найважнейшымі дарогамі. У гэтых раёнах акупанты бралі ніжэйшыя падаткі і не пасылалі людзей на працу ў Германію. Адчуўшы сябе гаспадарамі, палякі распраўляліся з ворагамі ідэі ўзнаўлення Польшчы ў межах 1939 г. Сярод ахвяраў былі і мірныя жыхары, якія дапамагалі савецкім партызанам. У той жа час савецкія камандзіры расстрэльвалі жыхароў заходняй Беларусі за супрацоўніцтва з АК. Колькасць цывільнага насельніцтва, якое загінула ад рук і тых, і другіх, вызначалася тысячамі. Польскія партызаны хадзілі рабаваць насельніцтва ў савецкіх зонах, а савецкія партызаны рабілі тое самае ў раёнах, падкантрольных АК. Некаторыя камандзіры АК не прьшынялі барацьбы з немцамі. Вайна паміж акаўцамі і савецкімі партызанамі набывала характар грамадзянскай вайны беларусаў за далейшы лёс заходняй Беларусі. Адны арыентаваліся на новую Польшчу, другія заставаліся адданыя савецкай Расіі.
Наступленне Чырвонай Арміі. Нямецкае камандаванне падрыхтавала па берагах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Свіслачы, Шчары, Нёмана, Буга абарончыя рубяжы. Лініі абароны “Фатэрлянд” (Айчына), што праходзіла праз беларускія землі, надавалася вялікае значэнне. Яна закрывала галоўныя стратэгічныя напрамкі ВаршаўскаБерлінскі і УсходнеПрускі. Але гітлераўцы чакалі галоўны ўдар Чырвонай Арміі не праз Беларусь, а ў накірунку Луцк Ковель Люблін. Савецкае камандаванне старанна маскіравала канцэнтрацыю ваеннай сілы, a 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для немцаў пачало штурм лініі “Фатэрлянд”. Чырвоная Армія ўвайшла ў Беларусь, ужо на 60% вызваленую ад нацысцкіх акупантаў партызанамі.
Напрыканцы нямецкасавецкай вайны
333
Дзейнасць партызанскіх злучэнняў у значнай ступені забяспечыла поспех вайсковай наступальнай аперацыі пад кодавай назвай “Баграціён”. Да канца ліпеня Беларусь была вызваленая ад нацысцкіх акупантаў. Савецкія войскі спачатку акружылі немцаў пад Віцебскам і Бабруйскам, а потым сустрэчнымі ўдарамі на
Сустрэча партызанаў брыгады “Буравеснік” Мінскай вобласці з чырвонаармейіцамі. 1944 г.
Мінск 3 ліпеня выбілі немцаў са сталіцы. Галоўныя сілы армій групы “Цэнтр” апынуліся ў мінскім “катле”, на ўсход ад Мінска. Гітлераўцы бязлітасна вынішчаліся чырвонаармейцамі, партызанамі, цывільным насельніцтвам. Было забіта 70 тыс. чалавек і толькі 35 тыс. узята ў палон. Адкрывалася дарога на Берлін.
Ацэнка беларускага супрацоўніцтва з акупантамі. Вайна зноў выявіла імкненне беларусаў да незалежнасці. Для народа, які стагоддзямі цярпеў нацыянальны прыгнёт і не меў суверэннай дзяржавы, супрацоўніцтва з немцамі стала адзіным шанцам ратавання і мацавання сваёй адметнасці. Гэта быў жэст адчаю, які абумоўліваўся папярэднім расійскім і польскім шавінізмам. Гэта было супрацоўніцтва са сцятымі зубамі. Прыходзілася ісці на знявагі і прыніжэнні. Згодна з міжнародным правам, такое супрацоўніцтва не лічыцца злачынствам, бо яно не скіроўвалася супраць уласнага народа. Беларускіх нацыяналістаў няма падставаў лічыць калабарацыяністамі, гэта значыць, аднадумцамі нацыстаў. Сапраўднымі калабарацыяністамі былі толькі сябры партыі Фабіяна Акінчыца. Паводле меркаванняў шэрагу замежных даследчыкаў другой сусветнай вайны, супрацоўніцтва савецкага насельніцтва з акупантамі трэба разглядаць як рух супраць сталінізма і за ўсталяванне нацыянальных дзяржаваў (Я. Гофман, С. Фроліх, В. ШтрыкШтрыкфельд, Я. Малецкі, Ю. Туронак). У1941— 1944 гг. выходзіла каля 50 беларускіх газэтаў, часопісаў, календароў і розных бюлетэняў. У перыядычных выданнях выкрываліся сталін
334
Перыяд 1939—1945
скія злачынствы, друкаваліся гістарычныя і этнаграфічныя матэрыялы. За гады акупацыі было напісана каля 60 новых музычных твораў (Аляксей Туранкоў, Мікола КуліковічШчаглоў, Мікола Равенскі), дзесяткі вершаў (Наталля Арсеннева, Масей Сяднёў). Беларускай інтэлігенцыі ўдалося выхаваць цэлы пласт нацыянальна свядомай моладзі, большасць якой была выштурхнутая вайной у замежжа. На доўгія гады бальшавіцкай дыктатуры беларуская ваенная эміграцыя стала адзіным асяродкам мэтанакіраванага захавання нацыянальных каштоўнасцяў, якія сёння ўключаюцца ў агульнанацыянальны скарб. У Францыі і Грэцыі з немцамі супрацоўнічала каля 10% насельніцтва. He меншым гэты паказчык быў і ў Беларусі. Супрацоўніцтва беларусаў з нацыстамі можна разумець толькі як адну з праяваў трагедыі народа.
29.2. Выгнанне немцаў, працяг вайны
Першыя крокі сталіністаў. Ужо з восені 1943 г. па вясну 1944 г., нягледзячы на патрэбу адбудовы самой Беларусі, з яе ўсходніх раёнаў было забрана каля 8 тыс. маладых рабочых на аднаўленне Сталінграда. Дзесяткі тысячаў людзей зганяліся на аднаўленне чыгункі і нарыхтоўку дроваў для паравозаў, бо вугалю не хапала. Улетку 1944 г. Чырвоную Армію папоўнілі 755 тыс. воінаў з Беларусі. Хоць яны не мелі ніякага ваеннага досведу, іх кінулі на штурм Кёнігсберга і Пулаўскіх вышыняў на Вісле, дзе яны гінулі тысячамі. Следам за арміяй у беларускія гарады і вёскі ўваходзілі аператыўныя групы НКУС і НКДБ. Каб прадухіліць эпідэміі заразных хваробаў у войску, больш за 1,5 млн. мясцовых жыхароў падпалі пад санітарную апрацоўку. Адначасова вялася і палітычная чыстка. Сістэматычна праходзілі арышты. Неўзабаве тут склалася яшчэ больш разгалінаваная сетка рэпрэсіўных органаў, чым да вайны. Партыйнае і савецкае кіраўніцтва Палескай вобласці прыняло рашэнне раўнаць магілы нямецкіх салдатаў і афіцэраў з зямлёй, а іх трупы закопваць на месцах звалак і жывёльных могілках. Бязлітасна эксплуатаваліся энтузіязм і галеча рабочых. Узнаўляючы ваенную вытворчасць, яны працавалі амаль задарма і без абмежавання рабочага дня не менш за ваеннапалонных немцаў, што выкарыстоўваліся на будоўлях. Сялянаў гвалтам зноў заганялі ў калгасы. Тыя павялічаныя надзелы зямлі, што вяскоўцы прыдбалі хто ад немцаў, хто ад партызанаў, абразаліся. Гараджане харчаваліся па картках. Праводзіўся добраахвотны збор сродкаў у
Напрыканцы нямецкасавецкай вайны 335 фонд абароны, ад якога ніхто не мог адмовіцца. Але народ цярпеў, спадзяваўся на лепшае і радаваўся, што нарэшце скончылася ваеннае супрацьстаянне на іх землях. Праўда, гэта было характэрна больш для ўсходніх беларусаў, якіх прывучылі да таталітарызму. Яны нібы вярталіся да знаёмых умоваў жыцця.
Супраціўленне вяртанню камуністаў. Насельніцтва заходняй Беларусі, якое жыло ў былых акаўскіх зонах, адкрыта супраціўлялася вяртанню бальшавікоў. Чырвоная Армія сустрэла ў Ашмянскім, Астравецкім і Смаргонскім раёнах на дзіва заможных для ваеннага часу сялянаў, якія мелі па 35 кароваў, 24 кані, двухгодавыя запасы збожжа ды статкі дробнай жывёлы. Саветы адразу пачалі ўсё гэта рэквізаваць, а мужчынаў гвалтам забіраць у войска, адпраўляць на Урал і на шахты ў якасці рабочых. Часам арганізоўваліся аблавы з сабакамі. Зразумела, што частка сялянаў не прызнавала савецкай улады, хавалася ў лясах, знішчала камуністаў і падтрымлівала акаўцаў. А тыя не спыняліся і перад забойствам камуністаў, іх сем’яў. Тэрарызавалі ўсіх, хто падтрымліваў савецкую ўладу. 3 восені 1944 г. акаўцы адмовіліся ад узброенай барацьбы, a 19 студзеня 1945 г. армія краёва была ўвогуле распушчаная польскім урадам. Але антысавецкае польскабеларускае падполле пратрымалася ў заходняй Беларусі да 1952 г. Яшчэ адчайней змагаліся з камуністамі на Палессі бандэраўцы.
Бязлітаснасць. Беларусаў не сталі перасяляць у Сібір, як тое сцвярджала нямецкая прапаганда. Але і хоць бы частковай амністыі яны не дачакаліся. Каля 80 тыс. акаўцаў разам з сем’ямі былі вывезеныя ў глыбіню СССР. Усе, хто, каб выжыць, хоць неяк супрацоўнічаў з немцамі, абвяшчаліся здраднікамі. Адразу пасля ўзнаўлення ў Беларусі савецкай улады органы НКУС распачалі бязлітасную і зацяглую вайну з беларусамі, якія супрацоўнічалі з немцамі. Пераследаваліся нават тыя, хто і не датыкаўся да зброі.
Беларускія ўцекачы. Пасля наступлення Чырвонай Арміі Беларуская цэнтральная рада пераехала ў Берлін. 20 ліпеня Радаслаў Астроўскі звярнуўся да народаў свету з пратэстам супраць незаконнай акупацыі Беларусі савецкім войскам. БЦР ператваралася ў інструмент германскай палітыкі. Нацысцкі рэйх выношваў планы стварэння вайсковых злучэнняў па нацыянальнай прыкмеце з тых, хто ўцякаў з СССР, для іх адпраўкі на фронт. Але Радаслаў Астроўскі імкнуўся зберагчы беларускую моладзь ад бессэнсоўнага праліцця крыві і ўсё чакаў, калі саюзніцкія войскі нападуць на Савецкі Саюз. Урэшце яму такі ўдалося праігнараваць нацысцкі загад аб арганізацыі брыгады
336
Перыяд 1939—1945
“Беларусь”. Дзейнасць БЦР зводзілася да культурнай і сацыяльнай апекі над суайчыннікамі. У гэты час у Германіі, Польшчы і Чэхаславакіі па сваёй ці чужой волі апынулася каля паўмільёна беларусаў. 3 набліжэннем савецкага войска Астроўскі пачаў перапраўляць сваіх суайчыннікаў у заходнюю частку Германіі.