• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Апошнія восем год са Сталіным
    345
    238 касцёлаў, але і большасць цэркваў (511 з 731), сінагогаў ды абшчынаў баптыстаўевангелістаў. Але паступова і ў заходняй Беларусі царква руйнавалася. Зачыняліся касцёлы. Ксяндзам забаранялася весці заняткі з дзецьмі (1947), сумяшчаць службу ў некалькіх парафіях (1948). За перыяд з 1945 г. па 1951 г. было арыштавана каля 180 ксяндзоў, што складала 7080% іх агульнай колькасці ў БССР. Камуністаў за хрышчэнне сваіх дзяцей выключалі з партыі, выганялі з працы.
    Насаджэнне культу Сталіна. У1949 г. у сувязі з 70годдзем Сталіна яго імя пачалі насіць сотні калгасаў, прадпрыемстваў і вуліцаў. Паўсюль, дзе пабываў правадыр, узніклі мемарыяльныя дошкі: Мінск (1919, Заходні фронт), Орша, Брэст (1945, праездам на Патсдамскую канферэнцыю). На беларускай мове ў 1947—1951 гг. выйшлі ўсе сталінскія творы. Вось толькі перайменаваць Бабруйск у Сталінск маскоўскія ўлады Мікалаю Гусараву не дазволілі: ці то занадта ўжо развялося сталінскіх гарадоў па Саюзе ці не той горад вылучылі для перайменавання. Галоўная вуліца Мінска (Савецкая) была перайменаваная ў праспект Сталіна. 28 лютага 1951 г. у Мінску адбыўся 120тысячны мітынг, прысвечаны аднадушнаму выбранню Сталіна ў Вярхоўны Савет БССР. У 1952 г. грандыёзны помнік правадыру ўзняўся на Цэнтральнай плошчы сталіцы. У свой час гэтак услаўляўся і Гітлер.
    30.3.	Таталітарная культура
    Народная адукацыя. За гады вайны большасць школаў былі спаленыя ці разбураныя. Заняткі праводзіліся ў наёмных будынках. Дзеці пісалі на газэтнай паперы, не мелі дапаможнікаў, вучыліся чытаць па рускім буквары, хоць большасць школаў заставаліся яшчэ беларускімі (10937 з 11300). Для русіфікацыі школы як аргумент выкарыстоўвалася Сталінская праца “Марксізм і пытанні мовазнаўства”. Недахоп настаўнікаў папаўняўся навабранцамі з Расіі. У 1949— 1951 гг., разам з увядзеннем абавязковага сямігадовага навучання ва ўзросце 715 гадоў, заахвочвалася двухмоўе (найперш у Мінску і вобласці), у выніку чаго дзеці пераставалі добра ведаць як беларускую, так і рускую мовы. Пасля адмены ў красавіку 1951 г. Міністэрствам асветы БССР абавязковых экзаменаў па беларускай мове працэс пераходу на рускае выкладанне ў школах паскорыўся. Гарадскія школы пераходзілі на рускую мову. Беларускае школьніцтва абмяжоўвалася вёскай. На пачатку 50х гадоў у большасці сярэдніх школаў выкладанне вялося паруску. Натуральная цікавасць да культу
    346
    Перыяд 1945—1991
    ры, гісторыі, традыцыяў, мовы свайго народа тлумачылася камуністамі як праява нацыяналізму. Вялася падрыхтоўка да друку рускіх падручнікаў. У 1951 г. прамаскоўскія ўлады звольнілі з пасады міністра асветы БССР Пятра Саевіча, які браў пад абарону беларускіх патрыётаў і яўрэяў, а ў 1952 г.  асудзілі яго. Камуністы не шкадавалі грошай на адукацыю, якая разглядалася як найважнейшы сродак ідэалагічнай апрацоўкі маладога пакалення. Лепшым выпускнікам сярэдніх школаў пачалі выдаваць залатыя і срэбныя медалі, адчыняліся вечаровыя школы моладзі.
    Вышэйшая школа. Яшчэ да заканчэння вайны адчыніўся педінстытут у Гародні (1944), пазней  у Брэсце. У 1948 г. быў заснаваны Мінскі педінстытут замежных моваў. У 1949 г. пры Політэхнічным інстытуце ў Мінску адкрылася архітэктурнае аддзяленне, а ў 1951 г. пачаў працаваць Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Аднак мясцовыя інстытуты не забяспечвалі гаспадарку БССР неабходнымі спецыялістамі. Патрэба ў інжынерахбудаўніках, напрыклад, забяспечвалася толькі на 8%. У БССР адзін студэнт ВНУ прыходзіўся на 550 чал., тады як у Літве  на 312, Украіне  на 300, Узбекістане  на 230, Латвіі  на 220 чалавек. На пачатку 50х гадоў на ўсю Беларусь меліся 74 дактары навук. Русіфікацыя вышэйшых навучальных установаў праходзіла яшчэ шпарчэйшымі тэмпамі, чым звычайных школаў.
    Навука. У галіне натуральных навук ішла барацьба супраць генетыкаўмарганістаў (ад Томаса Моргана, амерыканскага біёлага, аднаго з заснавальнікаў генетыкі). Акадэміка Антона Жэбрака знялі з пасады прэзідэнта АН БССР за “антыпатрыятычны” ўчынак  публікацыю ў амерыканскім часопісе “Сайенс” (“Навука”) артыкула з прызнаннем недахопаў біялагічнай навукі ў СССР. Пацярпеў і членкарэспандэнт Аляксандр Жырмунскі за выступленне на Міжнародным кангрэсе геолагаў. Вядомыя навукоўцы Беларусі не мелі права станоўча ставіцца да дасягненняў замежнай “буржуазнай” навукі. Пазней Антона Жэбрака ўвогуле выгналі з АН БССР як ваяўнічага марганіста. Ніводнае выданне не магло пабачыць свет без дазволу Галоўнага ўпраўлення па справах літаратуры і выдавецкай дзейнасці пры Савеце Міністраў БССР, створанага ў 1951 г. Доступ да замежнай літаратуры абмяжоўваўся. Яе паступленне ў краіну знаходзілася пад поўным кантролем партыйных цэнзараў. Канцэпцыя гісторыі БССР распрацоўвалася пад наглядам ЦК КПБ(б) і апекай маскоўскіх акадэмікаў Барыса Грэкава і Ганны Панкратавай. Апроч таго, з 1951 г. усім,
    Апошнія восем год са Сталіным
    347
    хто пабываў у нямецкім палоне, вучыўся за мяжой ці меў там сваякоў, забаранілі доступ да матэрыялаў у архівах. Камісар дзяржаўнай бяспекі Лаўрэнцій Цанава пісаў з дапамогай нанятых навукоўцаў кніжку пра партызанаў. У Мінску адкрыўся музей мінулай вайны, у Оршы  музей партызанскага камандзіра Канстанціна Заслонава. Па загадзе зверху краязнаўчыя і гістарычныя музеі пачыналі гісторыю Беларусі з савецкагерманскай вайны. Рабілася ўсё, каб беларускі народ не ведаў сваёй мінуўшчыны. Стыпендыі аспірантаў і аклады навуковых супрацоўнікаў АН БССР былі ніжэйшыя, чым у іншых філіяхАН СССР абоўВНУ.
    Літаратура і мастацтва. У 1946 г. па загадзе сталінскага ідэолага Андрэя Жданава разгарнулася кампанія крытыкі фармалізму ў літаратуры. Каноны для беларускай літаратуры і мастацтва выпрацоўваліся ў ЦК КП(б)Б. Вострая крытыка была скіраваная супраць Канстанцыі Буйло, якую абвінавачвалі ў нацыяналізме за вершаваны вобраз Беларусі як самага прыгожага кутка на Зямлі. Адбываліся паўторныя арышты (Сяргей Грахоўскі і інш.). Большасць пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў далучаліся да праслаўлення Сталіна. У 1949 г. на атрыманне сталінскай прэміі ад Беларусі вылучалася Софія Лі  за серыю зробленых з натуры дакументальных палотнаў пра месцы Туруханскай высылкі Сталіна. Шмат хто звярнуўся да тэмы вайны і партызанскага руху. Але што б ні рабілі дзеячы культуры, яны не мелі права адступаць ад прынцыпаў так званага сацыялістьгчнага рэалізму  паказваць жыццё такім, якім хацелі яго бачыць камуністы, гэта значыць, бесканфліктным і поўным веры ў шчаслівую камуністычную будучыню. Творцы сталінскай школы надавалі бальшавізму чалавечае аблічча, якога ён ніколі не меў, і тым самым дапамагалі ўзурпатарам уводзіць людзей у зман. Беларускі дзяржаўны народны хор, арганізаваны ў 1951 г. пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы, мінскае кіраўніцтва трымала ў Гародні. Вядомага фалькларыста і кампазітара крытыкавалі ў нацыянальнай абмежаванасці, не друкавалі складзеныя ім зборнікі беларускіх песень, абвяшчаючы іх сумнымі і безыдэйнымі. Аднак праявы нацыянальных матываў спантанна праяўляліся ў вершах Канстанцыі Буйло, Максіма Лужаніна, Максіма Танка, іншых мастацкіх творах. “Беларусьфільм” экранізаваў купалаўскую “Паўлінку” (1952). У тэатры оперы і балета БССР у сталінскі час была пастаўленая опера Дзмітрыя Лукаса “Кастусь Каліноўскі” (1947). Беларускі дзяржаўны тэатр імя Якуба Коласа паказаў п’есу Віталя Вольскага “Несцерка”. Што тычыцца развіцця куль
    348
    Перыяд 1945—1991
    туры іншых нацыянальных супольнасцяў, то яна ніяк не падтрымлівалася на працягу ўсяго пасляваеннага савецкага перыяду.
    Масавая культура, відовішчы. Па ўсёй рэспубліцы стваралася сетка клубаў культуры, бібліятэк, чытальняў. Вялікімі накладамі выдаваліся толькі ўхваленыя цэнзурай кніжкі. Заахвочвалася мастацкая самадзейнасць. У канцы 40х  пачатку 50х гадоў узмоцнена праводзілася радыёфікацыя. Па загадзе Сталіна, вялікага аматара кіно, пашыралася сетка кінаўстановак. Абкамы партыі мелі заданне кожны месяц пісаць справаздачы пра хаду кінаабслугоўвання сельскага насельніцтва. Ідэалы камуністаў павінны былі дасягаць кожнай сялянскай хаты. 3 1949 г. пачынаюцца рэгулярныя спартыўныя спаборніцтвы. У 1951 г. выйшла пастанова ЦК КП(б)Б аб развіцці ў БССР футбола і вытворчасці спартыўнага начыння. Камуністьгчная дзяржава не шкадавала сродкаў на дэманстрацыю сваіх спартыўных дасягненняў. 3 1951 г. мінская футбольная каманда “Дынама” ўдзельнічала ў розыгрышы першынства і кубка СССР. 3 1953 г. яна займела свой стадыён.
    30.4.	Пераможцы пад калгасным прыгонам
    Калектывізацыя заходняй Беларусі. Да вясны 1949 г. калектывізацыя ў заходніх раёнах БССР вялася даволі абачліва і далікатна, а пасля ліквідацыі асноўных сілаў антысавецкага падполля  ужо тымі самымі метадамі, што і ва ўсходняй частцы беларускіх земляў у 30я гады. Прымусовая калектывізацыя сілкавала пасляваенны беларускі ўзброены рух. Сяляне ўцякалі ў лясы, палілі калгасныя пабудовы, сеялі тэрор. Прысланы з Масквы ў 1948 г. другі сакратар ЦК КПБ(б) С. Ігнацьеў прапаноўваў за кожны тэрарыстычны акт супраць калгаснага актыву рэпрэсоўваць 10 “кулакоў” і “падкулачнікаў”. Такімі самымі нормамі і методыкай карысталіся і нацысты, калі ваявалі не так супраць партызанаў, як супраць мірнага насельніцтва Беларусі. Каб паскорыць калектывізацыю, у першай палове 1949 г. з заходняй Беларусі былі выселеныя каля сямі тысячаў сем’яў, у тым ліку 3100 “кулацкіх”, 2600 “нацыяналістычных”, 638 “паліцайскіх” і 635 “бандыцкіх”. Маёмасць высяленцаў канфіскоўвалася і перадавалася дзяржаўным установам і калгасам. У1951 г. Мікалай Патолічаў хадайнічаў у Маскве пра дадатковае высяленне яшчэ 1683 кулапкіх сем’яў. Масква адгукнулася. У 1952 г. з заходніх раёнаў БССР у Расію зноў вывезлі амаль 30 тыс. “кулакоў”. Аднаасобнікаў заганялі ў кал
    Апошнія восем год са Сталіным
    349
    гасы і эканамічным уціскам: абразалі надзелы, павялічвалі натуральныя падаткі (сельгаснарыхтоўкі), якія па мясе і малацэ былі ў два два з паловай разы вышэйшыя, чым у калгаснікаў. Калі ў 1948 г. у калгасы ў заходняй Беларусі былі аб’яднаныя каля 5% сялянскіх двароў, то ў 1950 г.  ужо каля 82%. Першыя вынікі калектывізацыі былі такія ж адмоўныя, як і ў 30х гадах. Руйнуючы аднаасобнікаў, камуністы скарачалі паступленні сельскагаспадарчых прадуктаў дзяржаве.