Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
1959 г. НМГКБ.
Беларусі ахвяры. У 1958 г. ваенныя перавозкі па беларускіх чыгунках былі настолькі інтэнсіўныя, што зза недахопу вагонаў зрываўся вываз прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. 3 1957 г. па 1962 г. наменклатура вырабаў ваеннай тэхнікі ўзрасла ў Беларусі амаль у шэсць разоў і дасягнула 100 найменняў, а аб’ём ваеннай вытворчасці павялічыўся ў 12 разоў. На вайну працавалі амаль усе буйныя прадпрыемствы. На тэрыторыі Беларусі пашыралася размяшчэнне атамнай зброі, будаваліся ваенныя аэрадромы. Шмат якія прызваныя ў савецкае войска юнакі рабіліся “атамнымі салдатамі” абслугоўвалі выпрабаванні ядзернай зброі (Новая Зямля, раён Сяміпалацінска і інш.), а дадому вярталіся інвалідамі. Жыхары Беларусі ператвараліся ў заложнікаў імперскіх амбіцыяў маскоўскіх кіраўнікоў.
Сельская гаспадарка. Вераснёўскі пленум ЦК КПСС 1953 г. намеціў новую праграму пераважна адміністрацыйных захадаў па ўмацаванню калгаснасаўгаснай сістэмы. Тым не менш, з вясны 1955 г. калгасам давалася права самастойна вызначаць плошчы пасеваў і выбіраць віды жывёлагадоўлі, што спрыяла росту сельскагаспадарчай вытворчасці. Пасля ліквідацыі ў 1958 г. МТС калгасы атрымалі тэхніку ў сваё непасрэднае распараджэнне. Пры Хрушчове вяскоўцаў прымушалі сеяць кукурузу нават на прысядзібных участках. Гэта быў час, калі на беларускія палі прыйшла хімія, а вынішчэнне лясоў дайшло да крайняй мяжы. У 1955 г. спелы лес быў высечаны на плоіпчы,
364
Перыяд 1945—1991
якая складала 80% ад агульнай. Якраз тады ў ачышчаных і змялелых беларускіх рэках зніклі ракі і дастатак рыбы. Сельская гаспадарка БССР арыентавалася на жывёлагадоўлю. Часам Беларускі край называлі ўсесаюзным свінарнікам. У1963 г. тут налічвалася 70 свінагадоўчых калгасаў і 45 саўгасаў. Ворыўныя землі ператваралі ў пашу і сенажаці, але корму для жывёлы ўсё адно не ставала. Яго везлі з усяго Саюза, а рэспубліка страчвала збожжавыя палеткі. Пераважна ўручную і коштам неверагоднага эканамічнага ўціску беларускія сяляне выраблялі каля 5% агульнасаюзнай колькасці мяса і малака, 11% бульбы і каля 16% ільновалакна. З’явіліся ўзорныя прывілеяваныя калгасы накпггалт “Рассвета” (Кіраўскі раён Магілёўскай вобласці), куды вазілі замежных гасцей для дэманстрацыі перавагаў сацыялізму. Гэтыя калгасы атрымлівалі спецыяльныя датацыі. На пачатку 60х гг. амаль ва ўсе вясковыя паселішчы прыйшла электрычнасць. Але калгаснасаўгасная сістэма не забяспечвала краіну прадуктамі харчавання. He хапала нават хлеба. Доўгія чэргі па хлеб выстройваліся на пачатку 60х гадоў, як і да вайны. He выратавала і асваенне цалінных земляў Казахстана, для якога, дарэчы, спатрэбіліся дзесяткі тысячаў беларускіх юнакоў і дзяўчат, вывезеных туды на жыхарства. 3 1963 г. СССР пачаў імпартаваць збожжа. Нарастаў дэфіцыт усіх відаў прадуктаў. Сярэдні заробак калгасніка быў амаль удвая меншы за мінімальны заробак гараджаніна. У1964 г. трэць калгасаў і 30% саўгасаў былі ў ліку адсталых. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых па Беларусі складала ў 1960 г. 8,7 цэнтнера з гектара, прыкладна столькі, колькі здабывалася ў часы прыгону.
Выніпічэнне “прыватнаўласніцкіх інстынктаў” у сялянаў. Каб канчаткова ператварыць вяскоўцаў у калгасных батракоў, іх уласныя гаспадаркі мэтанакіравана і паслядоўна руйнаваліся. Камуністам асабліва не падабалася заходнебеларуская спецыфіка. Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта кампартыі Пётр Машэраў выступаў на XXII з’ездзе КПБ (1956) за поўнае вынішчэнне хутароў і адмену льготаў, дадзеных у 1947 г. заходнебеларускім калгаснікам. Гэтыя льготы дазвалялі трымаць у адной гаспадарцы па дзве каровы з маладняком, па дзве свінаматкі і па 20 авечак і козаў гэта значыць, удвая больш, чым ва ўсходніх раёнах. Ільготы касаваліся. Незадаволеныя жыхары в. Плотніцы, што на Століншчыне, узняліся ў кастрычніку 1956 г. на бунт. Выступленні ў Венгрыі палічылі пачаткам рэвалюцыі супраць савецкай тыраніі. Разбіралі калгаснае дабро, у возеры ўтапілі старшыню калгаса. Вайсковыя сілы з’явіліся толькі праз
На маршы da перамогі камунізму
365
пяць дзён. 140 чалавек былі арыштаваныя. Траіх расстралялі, астатніх асудзілі на тэрмін ад 10 да 25 гадоў. У іншых месцах вяскоўцы проста цярпелі. I толькі іх цярплівасць ратавала вясковы лад жыцця ад канчатковага разбурэння. Балазе, што ў камуністаў не хапала і будаўнічых матэрыялаў для стварэння “аграрных гарадоў”. Нават пасля дзесяцігадовага (1945—1955) руйнавання сялянскіх гаспадарак дзяржава атрымлівала ад іх большую частку малака і мяса. На долю калгасаў прыпадала ўсяго 2223%. Аднак наступленне на вяскоўцаў перыядычна ўзнаўлялася. У 1960 г. з Масквы паступіў загад абразаць прысядзібныя ўчасткі рабочых і служачых саўгасаў і ўсіх іншых дзяржаўных установаў, што знаходзіліся паза гарадамі. Пакідалася не больш за 0,35 га. Так камуністы паступова вынішчалі ў вяскоўцаў “прыватнаўласніцкія інстынкты” і рыхтавалі іх да жыцця ў будучым камуністычным грамадстве. Ва ўмовах хлебнага крызісу вяскоўцы і жыхары невялікіх гарадоў кармілі жывёлу хлебам, бо набыць танны камбікорм у іх проста не было магчымасці. Замест таго, каб наладзіць вытворчасць фуражнага збожжа, камуністы змагаліся з ростам пагалоўя жывёлы ў прыватных гаспадарках. У 1963 г. выйшаў загад, які забараняў вяскоўцам трымаць авечак, козаў і больш за адну карову і адну свінню. Прадстаўнікі раённых фінансавых аддзелаў часам шукалі “пазаштатную” жывёлу па брудных хлявах. Але хлебны крызіс гэта не вырашала. Пасляваенны энтузіязм вяскоўцаў праходзіў. Наступала эпоха прыстасаванцаў і гультаёў. Новыя пакаленні калгаснікаў працавалі так, як ім плацілі. Пасля адмены з 1962 г. забароны на атрыманне пашпартоў вяскоўцы хлынулі ў гарады.
31.4, “Усё дзеля выгады чалавека, усё ў імя чалавека”
Эканамічны дыктат і дыскрымінацыя. Забеспячэнне жыхароў саюзных рэспублік цалкам залежала ад Масквы. Яна размяркоўвала, каму колькі даць з агульнасаюзнага бюджэту. Паслухмяную Беларусь хрушчоўскае кіраўніцтва заўсёды абдзяляла. Так, у 1958 г. фонды БССР складалі па цукры 8,6 кг. на душу, a па СССР 15,2, па абутку адпаведна 87 руб. і 110, тканіне 187 руб. і 270. Па кадыфікацыі рознічнага гандлю БССР, у адрозненне ад Латвіі, Літвы, Украіны ці сумежнай Бранскай вобласці Расіі, адносілася да другога пояса, у якім цэны на тавары спажывання былі на 710% вышэйшыя, чым у першым поясе. У вьшіку насельніцтва рэспублікі пераплачва
366
Перыяд 1945—1991
ла за год у сярэднім каля 500 млн. руб. I гэта ў той час, калі грашовыя даходы насельніцтва БССР былі меншыя, чым у тых жа суседзяў. Удзельная вага паставак прадуктаў жывёлагадоўлі ў агульнасаюзны фонд ад аб’ёму нарыхтовак была ў БССР самай высокай у Саюзе. Беларусь пастаўляла ў агульнасаюзны фонд больш за палову нарыхтаванага для продажу мяса, тады як Украіна 43,1%, Літва 37,0, РСФСР 19,5%. Апроч таго, Масква забірала больш за палову малака і каля 47% яек.
Без права на прадпрымальніцтва. Людзі знаходзіліся ў поўнай эканамічнай залежнасці ад партыйнай бюракратыі. Усякія спробы ўзняць свой дабрабыт уласнымі рукамі жорстка караліся. 3 1961 г. пачалося ганенне на асобаў, якія не займаліся грамадскай працай. Дармаедамі абвяшчаліся і тыя прадпрымальнікі, што не батрачылі на савецкіх бюракратаў, а жылі з продажу ўласных рамесных вырабаў, перакупкі дробных тавараў, здачы ў наём кватэраў ці з рамізніцтва. За год было выяўлена каля дзевяці тысячаў “лайдакоў”. Адных працаўладкоўвалі, іншых судзілі і сотнямі высялялі ў спецыяльна адведзеныя месцы, часткова на лесараспрацоўкі ў Тураўскі раён Гомельскай вобласці. Пасля адпаведных “тлумачэнняў”, каб не трапіць у высылку, пазапісваліся ў калгасы і апошнія аднаасобнікі.
Адміністрацыйнасудовыя парадкі. За хуліганства прысуджалі да чатырох гадоўзняволення. За самагонаварэнне наватудовам давалі тры гады. У1958 г. судзілі жыхара Жыткавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Сачанку за “супраціўленне ўладам”. Стары правінаваціўся тым, што за невыкананне падаткаў аддаў райфінаддзелу шэрую казу, а белую пашкадаваў. За гэта небарака атрымаў 2,5 гады зняволення.
Спажывецкі рынак. Ва ўжытак усё шырэй уваходзілі фабрыкаты. Узрастала колькасць прыватных аўтамабіляў. Але ў разліку на душу насельніцтва спажыванне важнейшых тавараў у БССР адставала ад агульнасаюзнага ўзроўню. Нават не ўсе буйныя вёскі мелі крамы. 3 1 чэрвеня 1961 г. упершыню пасля вайны павысіўся кошт прадуктаў жывёлагадоўлі і шпартных тавараў. Нязвыклая сітуацыя выклікала абурэнне. “He трэба карміць Кубу і Афрыку!” казалі людзі. I адначасова кпілі з камуністычнага лозунгу “Усё дзеля выгады чалавека, усё ў імя чалавека’. Дэнамінацыя 1962 г. (новы рубель абменьваўся на 10 старых) стабілізавала фінансавую сістэму.
Жыццё гараджанаў. На пачатку 1962 г. у гарадах БССР жыло 35% насельніцтва, тады як у цэлым па СССР 51%. Сярод савецкіх
На маршы da перамогі камунізму
367
рэспублік гэта быў трынадцаты паказчык з пятнаццаці. Беларускіх вяскоўцаў, відаць, мацней трымалі на калгаснасаўгаснай прывязі. А прамысловых гарадоў было не так і шмат. Гарадскія кватэры ў першую чаргу раздаваліся савецкім афіцэрам, якія ў сувязі са скарачэннем узброеных сілаў у другой палове 50х гадоў запаланілі беларускія гарады, асабліва Мінск. Усё неабходнае здабывалася ў гарадах праз доўгія чэргі. 3 1959 г. жыхарам гарадоў і гарадскіх пасёлкаў забаранялася трымаць жывёлу. Гэта балюча ўдарыла па дабрабыце жыхароў малых гарадоў. Сельскагаспадарчых прадуктаў не хапала, і, тым не менш, іх вывозілі за межы БССР. Але гарадское жыццё было ўсё ж нашмат лягчэйшае за вясковае. Таму ў гарады, пераважна буйныя, стараліся перабрацца ўсе, хто мог.
Паляпшэнне дабрабыту. Прымаліся захады па развіцці сістэмы грамадскага харчавання і паляпшэння бытавога абслугоўвання. У 1956 г. паменшылася падатковае абкладанне сялянаў. Улетку 1964 г. Хрушчоў аб’явіў аб прызначэнні калгаснікам дзяржаўных пенсіяў па старасці і аб павелічэнні заробкаў працаўнікам культуры і сферы паслугаў. Жыццё паляпшалася, але мала хто ведаў, што пераможаная Германія на той час ужо забяспечыла сваім грамадзянам дабрабыт агульнаеўрапейскага ўзроўню. А савецкім людзям толькі абяцалі камунізм, дзе запануе матэрыяльны дастатак. Духоўнасці ж адводзілася другаснае значэнне.