• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Абвастрэнне экалагічных праблемаў. У БССР выпускалася каля 25% хімічнай прадукцыі Савецкага Саюза. Ужо на пачатку 80х гадоў у Салігорску, Наваполацку, Магілёве, Гародні ўзніклі асяродкі сурезнай экалагічнай пагрозы. Хімічныя гіганты будаваліся ў БССР, як правіла, з парушэннем набытай за мяжой тэхналогіі. Шырокамаштабная кампанія хімізацыі прывяла да знішчэння глебавых мікраарганізмаў, якія забяспечвалі ўрадлівасць. На працягу 70х гадоў было асушана каля аднаго мільёна гектараў забалочаных земляў. Грунтовыя воды ішлі ў глыбіню, а балоты ператвараліся ў пустэльні і лядоўні, на якіх збажына то высушваецца, то вымярзае. Экалагічныя страты прынесла і будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў каля рэк. Тысячы гектараў адводзіліся пад ваенныя аб’екты. Па насычанасці
    На павароце da “развітога сацыялізму”
    373
    вайскоўцамі і ядзернай зброяй Беларусь займала сярод іншых савецкіх рэспублік першае месца. 3 44 ракетных баз 23 ваеннае ведамства размясціла на тэрыторыі БССР (карта VIII). У снежні 1972 г. і Масква звярнула ўвагу на неабходнасць аховы прыроды, а ў 1973 г. спынілася нарэшце драпежніцкае вынішчэнне беларускіх лясоў.
    Беларуская вёска. У сельскую гаспадарку ўкладваліся вялікія сродкі, але не заўсёды рацыянальна. У канцы 60х і 70х гадах па ініцыятыве ЦК КПБ рэалізоўвалася праграма зносу “неперспектыўных” вёсак. Іх жыхары часам гвалтоўна перасяляліся ў буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі з шматпавярховымі дамамі. Парушаўся традыцыйны вясковы лад жыцця. Людзі трацілі адвечныя культурныя і маральныя арыенціры. Мяса і малака выраблялася столькі, што ў Беларусі не хапала халадзільнікаў і прамысловых магутнасцяў для іх пераапрацоўкі. Але харчоваперапрацоўчыя прадпрыемствы ўсё роўна не будаваліся. Корм для беларускага жывёльнага статка паранейшаму звозіўся з усяго Саюза. I ў сельскай гаспадарцы навязвалася саюзная інтэграцыя. Ураджайнасць збожжавых на пачатку 80х гадоў узрасла да 22 цэнтнераў з гектара. Яна была вышэйшая, чым у гаспадарках Украіны і Расіі, але ўтрая ніжэйшая ў параўнанні з заходнееўрапейскімі краінамі. Страты сельскагаспадарчай прадукцыі даходзілі да 40%. А страты ад крадзяжоў проста не падлічваліся. У 70х гадах развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці запаволілася. Капіталаўкладанні адцягваліся на фінансаванне абвешчанай Масквой праграмы ўздыму расійскага Нечарназем’я. БССР мела ніжэйшыя, чым у суседніх Смаленскай і Пскоўскай абласцях, закупачныя цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю і ў той жа час асушала за ўласныя сродкі пскоўскія балоты.
    32.3.	“Нафтарублёвы” дабрабыт
    Хрушчоўская спадчына. Сярзднія заробкі рабочых і служачых Беларусі былі ў 1965 г. на 17% ніжэйшыя, чым у цэлым па СССР, a працаўнікоў саўгасаў  на 20%. У вядучых галінах прамысловасці выраб прадукцыі на рабочага быў адзін з найвышэйшых, а заробак адзін з найніжэйшых сярод саюзных рэспублік. Ішло пераразмеркаванне нацыянальных багаццяў на карысць цэнтра. Тых сродкаў, што планаваў адпусціць Дзяржплан СССР Беларусі на 1966—1970 гг., не хапала, каб пераадолець яе сацыяльнакультурнае адставанне: трэба было амаль удвая больш. П. Машэраву ўдалося атрымаць у Маск
    374
    Перыяд 1945—1991
    ве дадатковае фінансаванне. I гэта было не толькі яго асабістай заслугай.
    Чорны скарб. Высокі кошт нафты, што трымаўся на міжнародным рынку ў другой палове 60х  пачатку 70х гг., дазволіў крамлёўскаму кіраўніцтву перапампоўваць каштоўную сыравіну ў еўрапейскія краіны і мець з гэтага высокі прыбытак. Саюз жыў за кошт нафты. У крамах Беларусі з’явіліся імпартныя тавары. У Мінску і Брэсце адчыніліся першыя валютныя магазіны (1966). Калгаснікам з 1965 г. пачалі плаціць пенсіі па старасці і інваліднасці, а з 1966 г. замест натуральных заробкаў выдаваліся грашовыя. Павышаліся заробкі гараджанаў. Уводзіўся пяцідзённы працоўны тыдзень (1967). Разбудоўваліся гарады. У1968 г. мінімальны заробак калгаснікаў зраўняўся з мінімальным заробкам у горадзе, а ў канцы 70х гадоў сярэдні заробак у сельскай гаспадарцы складаў 157 руб. і быў адным з найвышэйшых у СССР. Тэлевізар, халадзільнік, адпачынак ля Чорнага мора сталі нормай жыцця для значнай часткі беларусаў. Выдаткі на кватэрную плату, камунальныя паслугі, транспарт сталі проста сімвалічныя. Усё гэта азначала, што пры П. Машэраве беларускае грамадства ўступіла ў перыяд спажывання. Адносна стабільнае жыццё спрыяла таму, што праз чвэрць стагоддзя пасля заканчэння вайны (1971) насельніцтва БССР дасягнула нарэшце даваеннага ўзроўню  9,5 млн. чалавек  і дынамічна ўзрастала.
    Сацыяльныя кантрасты. Асабліва добра жылося тады прадстаўнікам партыйнай наменклатуры. Іх пасады былі пажыццёвыя. Бюракратыя мела ўсё, што хацела, нібы пры камунізме. А для простых людзей праблемаў хапала. Перыядычна ў крамах знікаў той ці іншы тавар: рыба, мяса, масла. Каб набыць добрыя імпартныя рэчы, даводзілася папабегаць. Набыцця легкавога аўтамабіля трэба было чакаць гадамі. Праводзілася неафіцыйнае павышэнне цэнаў. Калі ў лютым 1970 г. рабочыя крычаўскай аўтакалоны адмовіліся выехаць у рэйс зза амаль двухразовага паніжэння месячнага заробку, зачыншчыкаў забастоўкі прыцягнулі да судовай адказнасці. У 1984 г. сярэднямесячны заробак рабочых і служачых у Беларусі складаў каля 166 руб., тады як у Расіі  195 руб. У параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, узровень матэрыяльнага жыцця насельніцтва СССР быў надзвычай нізкі. Ажыццяўляліся гіганцкія будоўлі, адкрываліся новыя ўстановы і навуковыя інстытуты. Празмерна вырас бюракратычны апарат, які пачаў зрошчвацца з ценявой эканомікай. Беларусь стала краем высокаадукаваных людзей. I ў той жа час назіралася дэвальвацыя інтэлек
    На павароце da “развітога сацыялізму"
    375
    туальнай працы. Інжынеры, настаўнікі, медыкі атрымлівалі менш за рабочых. Інтэлігент быў першай кандыдатурай для падмятання вуліц і працы ў падшэфных калгасах і саўгасах. Пагардлівае стаўленне камуністычных уладаў да інтэлігенцыі не спрыяла росту навуковатэхнічнага прагрэсу. Створаная Сталіным савецкая Беларусь дасягнула на мяжы 6070х гадоў апагея стабільнасці і кансерватызму.
    32.4.	Пашырэнне антыкамуністычнага руху
    Выспяванне эканамічнага крызісу. Нафтарублі не маглі паступаць безупынна. Ужо ў першай палове 70х гг. кошт нафты папоўз уніз. Атрыманыя на хвалі рыначнай кан’юнктуры сродкі былі хутка праедзеныя. У 1971—1985 гг. тэмпы росту выдаткаў на сацыяльную сферу і заработную плату апярэджвалі тэмпы росту нацыянальнага даходу. Рэформы А. Касыгіна праваліліся. Сацыялістычная планавадзяржаўная сістэма не спрацоўвала, якія грашовыя ін’екцыі яна ні паглынала б. У 70х гадах у Беларусі, як і ва ўсёй дзяржаве, запаволіўся, а потым і спыніўся рост матэрыяльнага дабрабыту. Стагнацыя перарасла ў спад вытворчасці. Абвастрылася харчовая праблема. БССР саступала міжнародным стандартам па спажыванні мяса, малака, агародніны, садавіны. Неабходная каларыйнасць харчавання кампенсавалася за кошт спажывання бульбы і хлеба. Назіраўся востры недахоп гарадскіх кватэраў, прамтавараў.
    Ахвяры “імперскіх амбіцыяў”. Беларускія юнакі пасылаліся на задушэнне антыкамуністычнага выступлення ў Чэхаславакіі (1968) і бессэнсоўна пралівалі сваю і чужую кроў. У 1970 г. камуністычныя ўлады правялі буйное ваеннае вучэнне “Дзвіна”, якое ахапіла і Беларусь. Былі ахвяры. Толькі дзесяцігадовая вайна ў Афганістане (1979— 1989) забрала жыцці 723х беларускіх грамадзянаў. А на пачатку 80х гадоў, калі выспяваў антыкамуністычны рух у Полыпчы, сканцэнтраваная на тэрыторыі БССР Савецкая Армія чакала загаду.
    За жалезнай заслонай. Савецкі грамадзянін меў права толькі на гарачую падтрымку палітыкі партыі і на марксісцкаленінскі светапогляд. Камуністычныя “князі” імкнуліся ўтрымаць сваіх падданых у паслухмянасці шляхам палітыкі ізаляцыянізму. Выезд за мяжу быў практычна немагчымы. Жадаючым адмаўлялі з прычыны нізкага маральнага ўзроўню, недастатковай палітычнай свядомасці, неўрэгуляванасці сямейных адносінаў, наяўнасці сваякоў за мяжой або дзеля захавання дзяржаўных сакрэтаў. Гаворка пра тых, хто пабываў у гер
    376
    Перыяд 1945—1991
    манскім палоне ці ў турмах, увогуле не вялася. Міжнародная дзейнасць БССР зводзілася да дзяжурных выступленняў яе дэлегатаў у ААН і ЮНЕСКА ды прыёму замежных дэлегацыяў па складзеным у Маскве графіку.
    “Другое слуцкае паўстанне”. Незадаволенасць камуністычным кіраўніцтвам час ад часу праяўлялася стыхійна. Трагічныя падзеі разгарнуліся ў 1967 г. у Слуцку. Тамтэйшы камуніст, загадчык аддзела мясцовага выканкама учыніў забойства чалавека. Прызначаны на кастрычнік савецкі суд даверу ў жыхароў Слуцка не выклікаў. Шматтысячны натоўп настойліва патрабаваў для забойцы смяротнай кары. Дайшло да сутыкнення з сіламі аховы. Меліся ахвяры. Памяшканне суда было спаленае. 70 удзельнікаў антысавецкага выступлення арыштавалі. Дваіх асудзілі на расстрэл, астатнія атрымалі ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.
    Рэакцыя на чэхаславацкія падзеі. Спроба Чэхаславакіі пазбавіцца маскоўскага дыктату і ўвод туды савецкага войска (1968) прыцягнулі да сябе ўсеагульную ўвагу. Камуністычныя наглядчыкі ў той год фіксавалі сярод беларускага насельніцтва “апалітычнасць, нездаровыя размовы і настроі”. Сярод тых, хто асуджаў савецкую агрэсію ў Чэхаславакіі, па звестках органаў бяспекі, былі мінскі “прадпрымальнік” Л. Клянцоў, тэхнолаг з Магілёва В. Максіменка, гадзіннікавы майстар з Брэста Ф. Шыдлоўскі, мінскі інжынер А. Грынберг, вілейскі рабочы Пірожнікаў, беларускі пісьменнік Фёдар Яфімаў, журналіст і гісторык Анатоль Сідарэвіч. Уначы на 22 жніўня Мікалай Якімовіч раскідаў у цэнтры Мінска пісаныя рукой друкаванымі літарамі ўлёткі такога зместу: “Коммуннсты  нмперналнсты, убнрайтесь нз Прагн. Нх свобода сегодня  это наша свобода завтра. Оружне неосталнннстов  ложь”* . А крыху пазней, 24 жніўня, жыхары Мінска атрымалі па пошце запіскі з заклікам запатрабаваць спынення агрэсіі. Падчас выбараў 1969 г. каля 20 тыс. выбаршчыкаў галасавалі супраць кандыдатаў у мясцовыя Саветы БССР. У 1970 г. беларускі паэт і перакладчык Сяргей Панізнік, які не па сваёй волі трапіў у склад савецкіх акупацыйных войскаў, знайшоў мужнасць публічна папрасіць прабачэння ў чэшскіх вучоных і журналістаў, за што падпаў пад рэпрэсіі.
    Паласа рэпрэсіяў супраць дысідэнтаў. Пасля XXIII з’езда