Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
391
рода. У рабочых не было перакананасці і досведу, што капіталістычная сістэма лепшая за камуністычную. Арганізаваныя ў 1989 г. незалежныя прафсаюзы (Рабочы саюз Беларусі на чале з Віктарам Івашкевічам, Міхаілам Собалем і Сяргеем Мухіным) аб’ядноўвалі некалькі працэнтаў рабочых і абмяжоўвалі сваю дзейнасць сацыяльнай сферай. Запрыгоненая і скалечаная беларуская вёска заставалася апірышчам камуністычных антынацыянальных сілаў. Ветэраны мінулай вайны, павязаныя з савецкай уладай “слаўнымі перамогамі”, не жадалі ёй здраджваць. Рускае насельніцтва асцерагалася страціць прывілеяванае становішча ў рэспубліцы. Грамадства падзялілася на дзве рознавялікія плыні савецкую (большую) і нацыянальную (меншую).
Уяўная русафобія сябраў БНФ. Характэрна, што ў 1989 г. з 40 тыс. сяброў БНФ 20% былі па нацыянальнасці рускія. Гэтыя людзі, як правіла, доўгі час пражылі ў Беларусі, лічылі яе сваёй радзімай і рабілі для беларускай справы і незалежнасці краю часам болей, чым патрыятычна настроеныя беларусы.
33.3. Ва ўмовах нарастання палітычнага крызісу
Праявы камуністычнага тэрору. Камуністычныя ўлады няспынна пераследвалі ўдзельнікаў беларускага руху. Афіцыйныя структуры адмаўляліся рэгістраваць БНФ, забаранялі легальны выпуск літаратуры. Сябры БНФ працавалі нелегальна і не маглі абысціся без дапамогі, найперш літоўскага Народнага фронту “Саюдзіс”. Орган руху газэта “Навіны БНФ” з 1988 па 1990 г. друкавалася ў Вільні. Дзейнічалі законы, якія забаранялі выкарыстанне беларускай нацыянальнай сімволікі і распаўсюджванне нелегальнай літаратуры. Нацыянальныя патрыёты выдаваліся ўладамі за экстрэмістаў і нацыстаў толькі на той падставе, што перанялі беларускую нацыянальную сімволіку (белчырвонабелы сцяг і герб “Пагоня”), якую выкарыстоўвалі таксама і беларускія нацыяналісты ў часы першай і другой сусветных войнаў. У канцы 1988 г. было створанае Мінскае таварыства гісторыкаў для барацьбы з нацыяналізмам у гістарычнай навуцы. БССР ператваралася ў апірышча бальшавіцкіх сілаў на захадзе СССР. Гэта дало падставу пісьменніку Алесю Адамовічу назваць рэспубліку “Вандэяй перабудовы”.
Раскол у шэрагах камуністаў. Незадаволенасць палітыкай ваяўнічага кансерватызму, якую праводзіла кіраўніцтва Кампартыі Беларусі, узрастала ў шэрагах самой партыі. Яна не вылучыла са свай
392
Перыяд 1945—1991
го складу ўплывовага крыла камуністаўпатрыётаў, як гэта было, напрыклад, у Літве. Але і сярод беларускіх камуністаў было шмат сумленных людзей, якія свядома ці падсвядома аберагалі свой народ і родны край. Некаторыя з іх сталі сябрамі БНФ ці актыўнымі барацьбітамі за нацыянальнае самасцвярджэнне. Абставіны вымусілі Вярхоўны Савет рэспублікі 26 студзеня 1990 г. прыкяць закон “Аб мовах Беларускай ССР”. У адпаведнасці з ім, з 1 верасня 1990 г. дзяржаўнай мовай Беларусі прызнавалася мова карэннай нацыі беларуская, a да канца 2000 г. гэтая мова станавілася рабочай ва ўсіх установах краіны.
Першая парламенцкая апазіцыя ў БССР. На выбарах у Вярхоўны Савет 1990 г. дазвалялася вылучаць кандыдатаў у дэпутаты на сходах жыхароў. Цэнтральны выбарчы камітэт спачатку адмовіўся рэгістраваць кандыдатаў апазіцыйнага Дэмакратычнага блока на чале з БНФ, але потым адмяніў сваё рашэнне. I адбылася гэтая перамена не без уплыву дэманстрацыі, праведзенай БНФ 25 лютага 1990 г. У выніку некамуністычныя сілы ўпершыню за ўсю гісторыю савецкай улады змаглі правесці на сакавіцкіх выбарах сваіх кандыдатаў у народныя дэпутаты БССР і ў склад мясцовых саветаў. Хоць многія кандыдаты падчас выбарчай кампаніі былі “адсеяныя”, Фронт здабыў сабе мандаты пераважна ў Мінску (20 з 22). 67 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР склалі Дэмакратычны клуб на чале з фізікам і прарэктарам БДУ Станіславам Шушкевічам. Пазней фракцыя БНФ на чале з Зянонам Пазняком узрасла да 36 з 345 абраных дэпутатаў, a Дэмакратычны клуб пашырыўся да 100 абраннікаў.
Наспяванне саюзнага крызісу. Стары Вярхоўны Савет завершыў сваю дзейнасць тым, што пасля абвяшчэння Літвой незалежнасці запатрабаваў ад яе вяртання Віленшчыны (29 сакавіка 1990). Рабілася гэта па загадзе з Масквы, каб з дапамогай міжнацыянальнага канфлікту ўтрымаць Літву ў складзе Савецкага Саюза. A 26 красавіка 1990 г. у Мінску па ініцыятыве БНФ адбылася рабочая сустрэча прадстаўнікоў народных франтоў Беларусі, Латвіі, Літвы і Украіны, дзе разглядалася пытанне аб заключэнні ў будучым палітычнага Балтыйскачарнаморскага саюза ўсходнееўрапейскіх дзяржаваў Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Беларусі. Такое аб’яднанне дазволіла б умацаваць суверэнітэт кожнай з пяці краінаў і пазбавіцца залежнасці ад Масквы.
Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту. 86% дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР складалі камуністы. Ветэраны арганізавалі сваю
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
393
фракцыю (“Саюз”), камуністыартадоксы сваю (160 членаў). Вылучалася яшчэ група кіраўнікоў прадпрыемстваў, якая характарызавалася пэўным лібералізмам, але выяўляла ў асноўным інтарэсы кіраўнічага апарату. Наменклатурныя фракцыі аб’ядноўвала ўпартае непрыняцце мадэрнізацыі грамадства і беларускай культуры. Старшынём Вярхоўнага Савета абіраецца прадстаўнік партыйнага апарату, сакратар Палітбюро ЦК КПБ Мікалай Дземянцей, яго намеснікам Станіслаў Шушкевіч (19 мая 1990). Старшынём Савета Міністраў БССР зацвярджаецца член Палітбюро ЦК КПБ Вячаслаў Кебіч. Пасля ўхвалення 12 чэрвеня 1990 г. у Маскве Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце РСФСР тое самае мусіў зрабіць новы Вярхоўны Савет рэспублікі. 27 ліпеня 1990 г. ён прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Пацвярджаўся прыярытэт беларускай мовы, абвяшчалася права на стварэнне нацыянальнага войска, рэспубліканскай міліцыі і службы бяспекі. Дэкларацыя патрабавала ад урада СССР кампенсацыі стратаў, звязаных з ліквідацыяй наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У той жа час прызнавалася неабходнасць падпісання новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі Савецкага Саюза. Каб не згубіць палітычны ўплыў у грамадстве, камуністычныя ўлады вымушаныя былі рабіць выгляд заклапочанасці нацыянальным адраджэннем. Але галасуючы за суверэнітэт, камуністы добра разумелі, што ў СССР не ўсе законы выконваюцца.
Адраджэнне рэлігіяў. На пачатку 1988 г. у Беларусі налічвалася 370 праваслаўных прыходаў, 65 каталіцкіх парафіяў, больш за 100 баптысцкіх брацтваў. Дзейнічалі рэлігійныя арганізацыі пяцідзесятнікаў, адвентыстаў, старавераў, мусульманаў (з 1989 г.). Беларусь уваходзіла ў адзіную епархію Расійскай праваслаўнай царквы. У 1989 г. тут узнавіліся тры старажытныя праваслаўныя епархіі: Полацкая і Віцебская, Магілёўская і Мсціслаўская, Пінская і Брэсцкая. У далейшым пад уздзеяннем росту нацыянальнай самасвядомасці ў лютым 1990 г. быў створаны Беларускі экзархат Маскоўскай патрыярхіі і была ўведзеная назва “Беларуская праваслаўная царква”. Справамі праваслаўных у Беларусі кіруе мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў), рускі па паходжанні. Пасля 60гадовага перапынку папа Ян Павел II у 1989 г. прызначае ў Беларусь новага біскупа Тадэвуша Кандрусевіча, паляка па паходжанні. Пачыналася беларусізацыя рэлігійнага жыцця. Найбольш паслядоўнымі прыхільнікамі беларускамоўнай службы паказалі сябе настаяцель СвятаПятраПаўлаўскай
394
Перыяд 1945—1991
царквы Мінска Георгій Латушка, пробашч касцёла ў в. Вішнева Валожынскага раёна Уладзіслаў Чарняўскі і пробашч касцёла св. Сымона і св. Алены ў Мінску Уладзіслаў Завальнюк, прасвітар цалкам беларускамоўнай баптыскай грамады (Беларускай евангельскай царквы), вязень ГУЛАГа (1951—1964 гг.) Эрнст Сабіла. У 1990 г. стараннямі беларускай інтэлігенцыі і айца Яна Матусевіча ствараюцца уніяцкія абшчыны ў Мінску, Гомелі, Полацку і Наваполацку. У 1991 г. на беларускай мове выйшла кароткая анталогія Карана.
Духоўнае адраджэнне. Нацыянальнае абуджэнне савецкіх беларусаў яскрава выявілася з сярэдзіны 80х гадоў. Менавіта тады пачалося пераасэнсаванне гісторыі Беларусі, вяртанне да нацыянальнай культуры і нацыянальных традыцыяў. Беларускія культурныя традыцыі падтрымлівалі мастакі, аб’яднаныя з 1991 г. у суполку “Пагоня”. Мастацтвазнаўцы пры актыўным удзеле Ю. Хадыкі сабралі экспанаты для Музея старажытнай беларускай культуры. Вялікую цікавасць выклікалі працы філолага Генадзя Кісялёва пра літаратурную спадчыну Беларусі, гісторыкапапулярызатара Міколы Ермаловіча пра вытокі беларускай дзяржаўнасці. У снежні 1989 г. у Мінску адбыўся Устаноўчы з’езд Беларускага краязнаўчага таварыства на чале з Генадзем Каханоўскім. Актуалізавалася гістарычная проза ў літаратуры (Леанід Дайнека, Канстанцін Тарасаў, Уладзімір Арлоў). У 1987 г. пачаў сваю дзейнасць Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі на чале з Міхаілам Фінбергам. На сцэне тэатра імя Янкі Купалы рэжысёр Мікалай Пінігін паставіў забароненую раней купалаўскую п’есу “Тутэйшыя” (1990). Наладжваліся сувязі з беларускай эміграцыяй. За духоўнае адраджэнне нацыі актыўна ўзяліся БНФ, Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (створанае ў чэрвені 1989 г. на чале з Нілам Гілевічам), Нацыянальны навуковаасветны цэнтр імя Францішка Скарыны (створаны ў 1991 г. на чале з Адамам Мальдзісам), іншыя аб’яднанні і арганізацыі. Вялікі ўклад у абуджэнне самасвядомасці беларусаў унеслі такія выданні, як газэты “Літаратура і мастацтва”, “Голас Радзімы”, часопіс “Полымя”. 3 красавіка 1990 г. пачала выходзіць газэта дэмакратычнай апазіцыі “Свабода”. А ўсяго ў тым годзе ў Беларусі друкавалася больш за 50 нефармальных газэтаў і часопісаў. Але перамены да лепшага ў нацыянальнай свядомасці народа адбываліся вельмі марудна. У Мінску на беларускай мове размаўляла не больш за 2% насельніцтва.
Выхад нацыянальнай эліты з “ружовага туману”. Добрым прыкладам для пашырэння беларускага нацыянальнавызваленча
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
395
га руху сталася крушэнне камуністычных рэжымаў у Полыпчы, Венгрыі, Чэхаславакіі, ГДР, Балгарыі, Румыніі, якія пазбавіліся апекі Масквы. Натхняла беларусаў і тое рашучае імкненне да волі, якое дэманстравалі ўкраінцы і народы краінаў Балтыі. Неразумная палітыка саюзнага кіраўніцтва, скіраваная на гвалтоўнае задушэнне незалежніцкіх рухаў у Тбілісі і Вільні, толькі паскорыла дыстанцыяванне ад Масквы. Пад уплывам дэмакратычных зменаўу суседзяў 1112 мая 1990 г. на пасяджэнні Сойму БНФ удакладнялася праграма. 3 гэтай пары мэтай БНФ стала імкненне да дзяржаўнай незалежнасці Беларусі (якая, аднак, уваходзіла б у будучы саюз незалежных дзяржаваў), да шматпартыйнасці і рынкавай гаспадаркі. Канферэнцыя БНФ, што праходзіла ў Мінску з 30 чэрвеня па 1 ліпеня 1990 г., а потым II з’езд БНФ (сакавік 1991 г.) пацвердзілі гэтыя ідэалы. 150тысячная арганізацыя БНФ выразна адасаблялася ад КПБ. Масавы выхад з КПСС і дэкларацыя суверэнітэту БССР выклікалі хвалю заснавання новых партыяў. У 1990 г. узніклі Нацыянальнадэмакратычная партыя Беларусі (НДПБ) патрыятычнага накірунку, Аб’яднаная дэмакратычная партыя Беларусі (АДПБ) ліберальнага накірунку, у 1991 г. Беларуская сацыялдэмакратычная грамада (БСДГ, пераемніца БСГ), Беларуская сялянская партыя (БСП), Беларуская хрысціянскадэмакратычная злучнасць. Новыя партыі налічвалі ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх соцень чальцоў. Адметна тое, што ў Беларусі нават падчас дэманстрацыі суверэнітэтаў не знайшлося ніводнай палітычнай сілы, якая цалкам адпрэчыла б ідэю саюза народаў, вызваленых зпад тыраніі крамлёўскага камуністычнага кіраўніцтва.