Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Пазіцыя БНФ. Ужоўсваёйзаяве ад 9 лістапада 1991 г. БНФ канстатаваў, што дэкларацыя незалежнасці засталася на паперы. Рэспубліка Беларусь не мае ні ўласнай дзяржаўнай палітыкі, ні сваёй валюты, ні свайго войска, ні кантраляваных межаў. Палітычнае
402
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
выратаванне для Беларусі Фронт бачыў у поўнай незалежнасці і ў заключэнні двухбаковых пагадненняў з былымі саюзнымі рэспублікамі. Ен ацаніў стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаваў (8 снежня 1991) як спробу рэанімацыі былога СССР. Асаблівую незадаволенасць выклікала згода беларускага кіраўніцтва ўтрымліваць расійскае войска паводле Белавежскага пагаднення. Апазіцыя патрабавала адстаўкі ўрада В. Кебіча, прыняцця новага выбарчага закона, які б дазволіў правесці выбары ва ўладныя структуры на шматпартыйнай аснове і ажыццявіць самароспуск Вярхоўнага Савета. А калі кіраўніцтва краіны праігнаравала гэтыя патрабаванні, БНФ прапанаваў вынесці іх на ўсенародны рэферэндум. Усе апазіцыйныя палітычныя партыі падтрымалі БНФ, апроч Беларускай сацыялдэмакратычнай грамады. За перавыбранне Вярхоўнага Савета выказаўся ў той час і лідэр мінскіх прафсаюзаў Уладзімір Ганчарык. У першыя гады незалежнасці існавала ўпэўненасць у беспаваротнасці дэмакратычнага развіцця.
Першая спроба згоды. Кіраўніцтва Грамады абрала тактыку згоды з пракамуністычнымі ўрадавымі коламі. У студзені 1992 г. утварыўся грамадскапалітычны блок “Новая Беларусь”. Грамада хацела дамовіцца з былой партыйнай наменклатурай за “круглым сталом” аб выпрацоўцы антыкрызіснай праграмы на аснове прызнання суверэннасці рэспублікі. Падставы для кампрамісу паміж нацыянальным рухам і наменклатурай захоўваліся. У першыя гады незалежнасці склалася кволая раўнавага палітычных сілаў. Пра гэта сведчыў хоць бы той факт, што ў студзені 1992 г. дзяржаўная камісія прызнала пахаваных у Курапатах ахвярамі сталінскіх рэпрэсіяў. Аднак лідэры БНФ палічылі тактыку згоды за спробу ўратавання камуністаў ад канчатковага банкруцтва. Апазіцыя падзялілася і вылучыла два палітычныя цэнтры нацыяналрадыкальны (БНФ) і нацыяналліберальны (Грамада). Блок “Новая Беларусь” павінен быў стаць стрыжнем адзінага нацыянальнага фронту на чале з Станіславам Шушкевічам новым старшынём Вярхоўнага Савета. Аднак нацыяналрадыкалы не пайшлі на аб’яднанне з наменклатурай, а нацыяналлібералы хутка расчараваліся ў нацыянальным патрыятызме кіраўнічай вярхушкі і яе адданасці рэформам. Блок практычна распаўся. Грамада далучылася да БНФ у справе збору подпісаў на карысць рэферэндуму.
Кароткачасовы кампраміс. Увесну 1992 г. зноў рабілася спроба рэалізацыі ідэяў “Новай Беларусі”. 14 сакавіка 3. Пазняк згадзіўся
Рэспубліка Беларусь парламенцкая
403
ўвайсці ў Антыкрызісны камітэт разам з В. Кебічам і С. Шушкевічам з надзеяй атрымаць ад урадавых колаў падтрымку ў абароне суверэннасці Беларусі ад пагрозы Расіі. Тады разуменне неабходнасці стварэння афіцыйнай нацыянальнай ідэалогіі аб’яднала амаль усе палітычныя сілы краіны. У склад Антыкрызіснага камітэта ўваходзіла 49 прадстаўнікоў усіх афіцыйна зарэгістраваных партыяў і рухаў, а таксама прафсаюзаў і саюзаў прадпрымальнікаў. Уступленне наменклатуры ў дыялог з нацыянальнымі сіламі можна патлумачыць і жаданнем адмежавацца ад расійскай шокавай тэрапіі. Але і гэты раз прымірэнне прарасійскай і пракамуністычнай наменклатуры з прыхільнікамі незалежнасці і рэформаў было часовае. Прарасійскія сілы не выяўлялі зацікаўленасці ў кансалідацыі грамадства вакол маладой беларускай дзяржавы.
Праблемы нацыяналізацыі войска. У мілітарызаванай Беларусі грамадская кансалідацыя ў значнай ступені залежала ад вырашэння вайсковых праблемаў. У студзені 1992 г. было ўтворанае Міністэрства нацыянальнай абароны, а ў лютымсакавіку Вярхоўны Савет распачаў фармаванне Беларускіх узброеных сілаў. Нязначнай большасцю галасоў ён падпарадкаваў дыслакаванае ў Беларусі войска беларускаму ўраду і прыняў тэкст прысягі на вернасць беларускаму народу. На службе заставаліся былыя савецкія афіцэры, якія прысягалі Савецкаму Саюзу. Беларусы сярод іх складалі ўсяго 20%. Але каля 13 тысячаў афіцэраўбеларусаў паза межамі рэспублікі выказвалі жаданне служыць у нацыянальным войску. Да вясны 1993 г. вярнуцца ўдалося толькі прыкладна 5 тысячам. Вайсковае кіраўніцтва, звязанае з расійскім міністэрствам абароны і расійскім Саюзам афіцэраў, фактычна не спрыяла гэтаму. Расійскія афіцэры, якія адмаўляліся даваць новую прысягу, не звальняліся. Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, створанае ў жніўні 1991 г., непазбежна канфліктавала з прарасійскімі генераламі. Пра спробы нацыяналізацыі КДБ звесткі пакуль адсутнічаюць.
Праблемы дэмілітарызацыі. 23 мая 1992 г. Беларусь, Казахстан і Украіна заключылі ў Лісабоне пагадненне з ЗША, паводле якога бралі на сябе абавязак знішчыць альбо перадаць Расіі ўсе стратэгічныя ядзерныя боегалоўкі і тым самым далучыцца да дагавору 1968 г. аб непашырэнні ядзернай зброі. Прынятая ў канцы 1992 г. Вярхоўным Саветам праграма рэарганізацыі ўзброеных сілаў прадугледжвала скарачэнне беларускага войска з 130 да 60 тыс. чалавек, адмову ад валодання ядзернай зброяй і наданне Беларусі статуса нейтраль
404
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
най дзяржавы. 4 лютага 1993 г. Вярхоўны Савет Беларусі ратыфікаваў дагавор аб скарачэнні стратэгічных узбраенняў, чым зафіксаваў далучэнне краіны да дагавору аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Беларуская Рэспубліка стала першай краінай свету, якая добраахвотна адмаўлялася ад разбуральнай зброі. Гэтая акцыя была высока ацэненая міжнароднай грамадскасцю і вельмі ўзняла аўтарытэт Беларусі. Прэзідэнт ЗПІА Біл Клінтан запэўніў тады Станіслава Шушкевіча, што яго краіна дасць Беларусі гарантыі бяспекі. Праўда, акцыя вывазу ядзернай зброі ў Расію ледзь не ператварылася ў другі Чарнобыль. Журналісту “Народнай волі” Яўгену Сулыгу ўдалося высветліць, што ў ліпені 1992 г. на ст. Мачулішчы, што каля Мінска, побач з эшалонам з ядзернай зброяй ледзь не адбыўся пажар. У выніку безадказнасці і неахайнасці авіяцыйная газа вылілася тады з чыгуначнай цыстэрны на рэйкі. I толькі прафесійная дзейнасць пажарнай каманды з базы захавання ядзерных боепрыпасаў уратавала становішча.
Нарастанне расколу грамадскіх сілаў. Новая ваенная дактрына Беларусі не спыніла яе ваеннага збліжэння з ядзернай Расіяй. Адпаведна дамоўленнасці з Масквой (ліпень 1992), на тэрыторыі Беларусі заставалася 35тысячнае расійскае войска і стратэгічная ядзерная зброя. С. Шушкевіч не ўхваляў ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй, якое паранейшаму праводзіў В. Кебіч, бо лічыў, што такое супрацоўніцтва парушае суверэнітэт Беларусі і яе нейтральны статус. Вайсковыя справы сталі першым сур’ёзным сігналам глыбокіх разыходжанняў у поглядах кіраўнікоў парламента і ўрада на перспектывы развіцця краіны. Спікер беларускага парламента С. Шупікевіч праводзіў палітыку кампрамісу паміж БНФ і камуністамі. Але выступаючы за супрацоўніцтва з Расіяй толькі на канфедэратыўнай аснове, ён страчваў падтрымку і сярод незалежнікаў, і сярод прыхільнікаў аднаўлення СССР. У красавіку 1992 г. намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета абіраецца прадстаўнік наменклатуры В. Кузняцоў, што значна паслабляе пазіцыю С. Шушкевіча.
34.2. Грамадскапалітычнае жыішё на этапе канфрантацыі
Пачатак бескампраміснай барацьбы. 29 кастрычніка 1992 г. Вярхоўны Савет не даў згоды на рэферэндум аб даверы да сябе народа, хоць апазіцыя на чале з БНФ сабрала неабходную колькасць подпісаў (442 тыс.), якая гарантавала канстытуцыйнае права на яго
Рэспубліка Беларусь парламенцкая
405
правядзенне. Камуністы небеспадстаўна баяліся, што людзі прагаласуюць за роспуск Вярхоўнага Савета, а новыя выбары прывядуць да ўлады дэмакратычныя сілы. He падтрымліваў ідэю рэферэндуму і С. Шушкевіч, які захоўваў надзею паразумеода з камуністамі. Беларускі парламент зрабіў апазіцыі невялікую саступку: скараціў тэрмін сваіх паўнамоцтваў з пяці да чатырох год і прызначыў на сакавік 1994 г. новыя выбары. Аднак далейшы кампраміс паміж прадстаўнікамі нацыянальнага руху і наменклатурай захаваць не ўдалося. 3 кастрычніка 1992 г. краіна была ў стане перманентнай барацьбы старых і новых сілаў за ўладу. Відаць, гэта пазней і падштурхнула Вярхоўны Савет адмовіцца ад абяцаных датэрміновых перавыбараў свайго складу.
Кансалідацыя сілаў рэстаўрацыі. Паводле дадзеных апытання грамадскай думкі, ужо ў 1992 г., менш як праз год пасля распаду Савецкага Саюза, каля 48% грамадзянаў Беларусі выказаліся за аднаўленне СССР. Увосень 1992 г. утварыўся посткамуністычны палітычны блок Народны рух Беларусі. У яго ўвайшло 15 партыяў і арганізацыяў: Славянскі сабор “Белая Русь”, Партыя камуністаў Беларусі (зарэгістраваная 9.06.1992 г.), афіцыйны Саюз афіцэраў Беларусі (заснаваны ў красавіку 1992 г.), арганізацыя матак вайскоўцаў і арганізацыя ветэранаў, парламенцкая фракцыя “Саюз”, грамадскакультурнае таварыства “Паліссе” і іншыя палітычныя сілы, якія прагнулі пазбавіць Беларусь нацыяналізму (БНФ), надаць рускай мове статус дзяржаўнай нароўні з беларускай і адміністрацыйнымі метадамі вывесці краіну з крызісу. На чале каардынацыйнага камітэта стаў былы расійскі афіцэр Сяргей Гайдукевіч. Падтрымлівала Народны рух Беларусі і ўтвораная ў чэрвені 1992 г. Аб’яднаная аграрнадэмакратычная партыя Беларусі. Сябрамі гэтай партыі былі кіраўнікі саўгасаў і калгасаў, якія цвёрда стаялі за захаванне ў краіне калгаснага ладу. 3 лютага 1993 г. камуністычная большасць парламента дазволіла ўзнавіць дзейнасць КПБ, праўда, партыйная маёмасць пакідалася ў руках дзяржавы. Што тычыцца камсамола Беларусі, то ён стараннямі камуністаў пры ўладзе захаваў сваю ўласнасць і дзяржаўныя датацыі, змяніўшы толькі назву на Саюз моладзі Беларусі. Узноўленая КПБ неўзабаве аб’ядналася з Партыяй камуністаў Беларусі. I для прыхільнікаў далучэння да Расіі гэта быў сігнал да атакі.
Ідэалагічныя барыкады. У сваёй новай праграме, прынятай у маі 1993 г., БНФ вызначыў наменклатуру ў якасці свайго галоўнага ворага. Сілы Народнага руху Беларусі, падтрыманыя ўрадам В. Кебі
406
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
ча, разгарнулі супраць БНФ шалёную кампанію па яго дыскрыдытацыі. Абвяшчэнне Фронтам 8 верасня Днём беларускай вайсковай славы ў сувязі з перамогай войска Вялікага Княства Літоўскага над войскам Маскоўскага Княства пад Оршай у 1514 г. было ацэненае як доказ антыславянскага шавінізму БНФ. Правядзенне шэсцяў на 8 верасня забаранялася. Калі ж блізкія да Фронту гісторыкі пачалі падкрэсліваць антысавецкую накіраванасць дзейнасці беларускіх нацыяналістаў у 1941—1944 гг., гэта стала дадатковай падставай, каб зноў выставіць БНФ у якасці фашысцкай арганізацыі. Усе спробы кіраўніцтва Фронту ператварыць 25 сакавіка дзень, калі была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) ва ўсеагульнае беларускае свята не знаходзіла афіцыйнай падтрымкі. У сакавіку 1994 г. утварылася Дэмакратычнае аб’яднанне ветэранаў Беларусі. Былыя партызаны, чырвонаармейцы, камуністы прымалі ідэю беларускай дзяржаўнасці, ідэалы БНФ. 3 ліпеня, у дзень святкавання 50годдзя вызвалення Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў, прадстаўнікоў гэтай арганізацыі не дапусцілі ўскласці кветкі да помніка Перамогі. Гістарычная спадчына разводзіла беларускае грамадства па два бакі ідэалагічных барыкадаў. Адны трымаліся ідэалаў БНР, другія ідэалаў БССР.