Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Чарнобыльская катастрофа. 26 красавіка 1986 г. выбухнула аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, што знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі, але ўсяго за 5 км ад беларускай мяжы. Яна вельмі ўскладніла ўмовы правядзення гарбачоўскіх рэформаў. Для беларускага народа драматычныя вынікі аварыі памножыліся традыцыйнай залежнасцю мясцовага партыйнага апарату ад Масквы. Тры гады бальшавіцкае кіраўніцтва, на чале якого ў той час стаяў Мікалай Слюнькоў (1980—1986), забараняла паведамляць насельніцтву памеры радыеактыўнага заражэння і межы яго распаўсюджання. У раёнах рэальнай небяспекі праз некалькі дзён пасля катастрофы людзі маршыравалі ў першамайскіх калонах, аралі зямлю, удыхалі смяротны пыл і хадзілі пад чорным сонцам. Толькі ў сем’ях апаратчыкаў ведалі пра ўсё і адразу пасля аварыі пачалі засцерагацца. Яны першыя ўцяклі з небяспечнай зоны. Выбух на атамнай станцыі адпавядаў 90 хірасімскім бомбам. На Беларусь выпала больш за дзве трэці радыеактыўных рэчываў, якія пакрылі амаль трэцюю частку яе тэрыторыі (карта IX). На землях павышанага забруджання апынулася амаль пятая частка насельніцтва БССР (2,2 млн. чал.). Тады, у красавікумаі, вятры дзьмулі на Беларусь. А ў Магілёўскай вобласці расстрэльваліся стронцыевацэзіевыя воблакі, якія плылі на Маскву, і яны ападалі на беларускія землі. Кожны раз, калі ў жарало рэактара з верталёта скідаліся мяхі з пяском і глінай, у паветра ўзнімалася хмара радыеактыўнага попелу і пылу, якая потым асядала ў абсягу 100400 км. Пацярпела перадпалеская нізіна, самы аграрна развіты раён Беларусі. Тым не менш, сельскагаспадарчая вытворчасць на забруджаных плошчах па загадзе камуністычнага кіраўніцтва не прыпынялася. 31986 па 1989 гг. у зонах павышанай радыяцыі было атрымана 47,5 тыс. т мяса і 2 млн. т малака. Гэтыя прадукты так ці іначай траплялі потым на стол спажыўцоў. На працягу пяці пасляаварыйных гадоў у Беларусі зафіксаваны рост анкалагічных захворванняў шчытападобнай залозы ў дзяцей у 22 разы. Каля 20% беларускіх дзяцей ва ўзросце да дзесяці гадоў былі пастаўленыя на дыспансерны ўлік. Паніка, дэпрэсія, ігнараванне ўсякіх законаў і маральных нормаў сталі характэрныя для большасці жыхароў чарнобыльскай зоны. На ліквідацыю вынікаў катастрофы ў Беларусі патрабавалася
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
387
Пакінутая вёска ў зоне адсялення ў сувязі з катастрофай на Чарнобыльскай АЭС. Брагінскі раён, Гомельская вобласць. Красавік 1990 г. НМГКБ.
235 млрд. долараў. Для перасялення людзей з зонаў забруджвання і на лекі беларускі ўрад выдаткаваў мізэрныя сродкі. Самнасам краіна не магла справіцца з бядой. Але саюзны ўрад ніякіх субсідыяў Беларусі не даў, хоць кожны год яна пераводзіла ў саюзны бюджэт амаль палову нацыянальнага прыбытку. Кіраўніцтва рэспублікі нічога не зрабіла для атрымання міжнароднай дапамогі. Узнікалі фальшывыя тэорыі пра бяспечнасць малых дозаў радыяцыі. Камуністычнае кіраўніцтва на чале з М. Гарбачовым асудзіла беларускі народ на радыяцыйны генацыд. Памеры катастрофы і яе трагічныя вынікі дагэтуль застаюцца да канца не высветленыя.
Праблемы ратавання нацыі. Чарнобыль дазволіў шмат каму зразумець поўную залежнасць Беларусі ад Масквы. Чарнобыль паставіў на парадак дня пытанне выжывання беларускай нацыі. Па перапісе 1989 г. у БССР жыло 10,2 млн. чалавек. 3 іх беларусы складалі 77,5%, рускія 13%, палякі 4%, украінцы 2,8%, яўрэі 1%. Працягласць жьшдя ў БССР была адной з самых нізкіх у Еўропе. Але нізкі ўзровень палітычнай культуры беларускага грамадства скоўваў яго сілы ў барацьбе за выжыванне. Нялёгкую місію ратавання нацыі бралі на сябе інтэлектуальныя і палітычныя лідэры.
388
Перыяд 1945—1991
33.2, Арганізаныйнае афармленне беларускага руху
Нацыянальная эліта. Фармаванне новага стану прадпрымальнікаў амаль не ўплывала на беларускі рух. Навабранцы бізнесу, былыя апаратчыкі і “ценевікі”, арыентаваліся на ўсесаюзны рынак і савецкія каштоўнасці, і з гэтай прычыны не мелі зацікаўленасці ў пашырэнні нацыянальнага сепаратызму. Таму шэрагі нацыянальнай апазіцыі папаўняліся выключна інтэлігенцыяй, духоўная дыскрэдытацыя якой пачынала дапаўняцца дыскрэдытацыяй эканамічнай.
Юнацкі авангард. Пасля спынення ў 1984 г. дзейнасці Майстроўні засталася нелегальная група “Незалежнасць”, якая імкнулася пашыраць моладзевы рух у легальных культурніцкіх формах, а пры неабходнасці надаваць яму палітычны характар. 3 гэтаю мэтай у лютым 1985 г. ва ўрочышчы Смольня Стаўбцоўскага раёна была праведзеная нарада моладзі з Мінска, Гомеля, Брэста і Наваполацка. У далейшым стварылася даволі густая сетка палітызаваных нефармальных аб’яднанняў: “Талака” (1985), “Тутэйшыя”, “Няміга”, “Сьвітанак”, “Агмень”, “Нашчадкі”, “Няміга” (рокклуб) у Мінску, “Талака” у Гомелі (1986), “Паходня” ў Гародні (1986), “Крывічы”, “Сакавік” і рокклуб у Наваполацку, “Маладзік” у Полацку, “Узгор’е” ў Віцебску (1986), “Край” у Брэсце, “Повязь” у Оршы, “Рунь” у Лідзе. Яны выступалі за зберажэнне і прапаганду беларускай мовы, культуры, гісторыі. Мінскія суполкі (найперш “Талака”) па вечарах пасля вучобы дапамагалі будаўнікам у рэстаўрацыі Траецкага прадмесця. У красавіку 1986 г. воіныафганцы і камсамольцыдружыннікі, нацкаваныя ўладамі, збілі маладых беларускіх патрыётаў удзельнікаў народнага свята Гуканне вясны, якое праводзілася ў Траецкім прадмесці выкладчыкамі Мінскай мастацкай вучэльні Аляксеем Марачкіным і Міколам Купавам. Беларускі нацыянальны рух выдаваўся за нацысцкі. Тым не менш, да вясны 1988 г. колькасць нацыянальных моладзевых аб’яднанняў у Беларусі павялічылася да 40, у іх бралі ўдзел каля 3000 актывістаў. Пад выглядам рэлігійнага свята Дзяды аб’яднанне маладых літаратараўнонканфармістаў “Тутэйшыя” наладзіла 1 лістапада 1987 г. несанкцыянаваны мітынг у Мінску (у парку Янкі Купалы) і ўпершыню публічна асудзіла сталінскі генацыд беларускага народа. У снежні таго ж года ў Палачанцы, пад Мінскам, прадстаўнікі моладзевых суполак сабраліся на Першы вальны сойм, на якім выказаліся за палітыку радыкальных пераменаў у Беларусі. Прысутнічалі прадстаўнікі моладзевага руху з Літвы, Украіны, Расіі. Кіраўнікі мінскай
Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
389
“Талакі” Сяргей Вітушка і Вінцук Вячорка першыя ўзнялі пытанне пра беларускія нацыянальныя сімвалы (жнівень 1988).
Актывізацыя нацыянальных сілаў. Інтэлігенцыя сталага ўзросту спрабавала знайсці абарону беларускай мове і культуры ў Маскве. У снежні 1986 г. прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі накіравалі на імя М. Гарбачова першую скаргу, вядомую пад назвай “Пісьмо 28мі”, а потым у чэрвені 1987 г. япічэ адну “Пісьмо 134х”. Але ўсё марна. Пасля асэнсавання чарнобыльскай бяды і выкрыцця бальшавіцкіх злачынстваў у Курапатах (артыкул археолага Зянона Пазняка і інжынера Яўгена Шмыгалёва ў газэце “Літаратура і мастацтва” ад 3 чэрвеня 1988 г.) расчараванне існуючым ладам узрастала, а гуртаванне нацыянальнай палітычнай апазіцыі паскаралася. Абуджальнікамі грамадскасці выступілі Зянон Пазняк і вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Спачатку на сходзе дэмакратычнай грамадскасці Мінска 19 кастрычніка 1988 г. на ўзор расійскага “Мемарыяла” ўтварылася беларускае гісторыкаасветнае таварыства памяці ахвяраў сталінізму “Мартыралог Беларусі”. На гэтым жа пасяджэнні быў абраны Арганізацыйны камітэт Беларускага народнага фронту за перабудову “Адраджэньне” (далей БНФ) у складзе 32х чалавек на чале з 3. Пазняком.
Рэакцыя ўладаў. Партыйнадзяржаўныя структуры Беларусі на чале з першым сакратаром ЦК КПБ Яфрэмам Сакаловым (1987—1991) вельмі варожа паставіся да арганізацыйнага афармлення беларускага грамадскага руху, які выходзіў зпад партыйнага кантроля. Адразу пачалося цкаванне яго ўдзельнікаў у друку. Рабілася спроба стварыць свой Беларускі народны фронт, кіраваць якім даручалася першаму сакратару Мінскага гарадскога камітэта КПБ Пятру Краўчанку, але афіцыйны “фронт” не знайшоў прыхільнікаў. 30 кастрычніка 1988 г. улады арганізавалі пагром мітынгурэквіема ў Курапатах, які праводзіўся пад кіраўніцтвам БНФ. На яго сабралося ад 10 да 30 тысячаў чалавек, якіх сустрэлі вадамётныя і пажарныя машыны, міліцэйскія шэрагі, вайскоўцы ўнутранай службы, слёзацечны газ, гумавыя дубінкі. 72 чалавекі былі арыштаваныя. Урадавая камісія на чале са старшынём Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Георгіем Таразевічам не знайшла віноўнікаў пагрому. Рэакцыйныя дзеянні ўладаў выклікалі беларускі патрыятычны рух ва ўзброеных сілах СССР (Мінск, Барысаў, Масква, Прыазёрск, Цвер, Кастрама). I ўсё ж беларускі супраціў заставаўся элітным і скіроўваўся на мадэрнізацыю камуністычных парадкаў.
390
Перыяд 1945—1991
Стварэнне Беларускага народнага фронту. У студзені 1989 г. у Вільні на Другім вальным сойме моладзевых арганізацыяў была заснаваная Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак і было вырашана падтрымаць ініцыятыву стварэння ўсенароднай некамуністычнай палітычнай арганізацыі БНФ. У лютым гэтая Канфедэрацыя і Аргкамітэт БНФ арганізавалі ў Мінску мітынг, які сабраў 40 тыс. чалавек. I там упершыню дэманстранты патрабавалі скасаваць запіс у Канстытуцыі аб кіраўнічай ролі КПСС і надаць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы на тэрыторыі БССР. Устаноўчы з’езд БНФ давялося правесці ў больш дэмакратычнай Літве. Ен адбыўся 2425 чэрвеня 1989 г. у Вільні. Ідэйным лідэрам БНФ стаў сусветна вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Агульнае кіраўніцтва было даручанае мастацтвазнаўцу і археолагу Зянону Пазняку. Яго намеснікамі абралі фізіка і мастацтвазнаўцу Юрыя Хадыку, гісторыка Міхася Ткачова (памёр у 1992 г.). У прынятай на з’ездзе праграме БНФ яшчэ салідарызаваўся з лепшымі сіламі КПСС у справе рэформаў, ставіў за мэту адраджэнне беларускай нацыянальнай культуры, прыняцце закона аб дзяржаўнасці беларускай мовы. Выказвалася ідэя сапраўднай суверэннасці БССР у складзе СССР, пад якой тады разумелася перавага рэспубліканскіх правоў над саюзнымі. Неадкладнай задачай прызнавалася ліквідацыя вынікаў чарнобыльскай катастрофы і паляпшэнне дабрабыту людзей. Такім чынам, БНФ стала той арганізацыяй, якая ўзначаліла нацыянальнавызваленчы рух у Беларусі.
Межы ўплыву БНФ. У верасні 1989 г. БНФ арганізавала дэманстрацыю “Чарнобыльскі шлях”. 3 той пары такія акцыі зрабіліся ў Беларусі традыцыйнымі. Праз рэгулярныя мітынгі і палітьганыя пратэсты БНФ рабіла даступнай для народа і міжнароднай грамадскасці інфармацьпо пра трагічныя вынікі Чарнобыля. Групы падтрымкі БНФ узнікалі на Міншчыне, у Гомелі, Гародні, Брэсце, а потым і ў іншых месцах Беларусі. Канфедэрацыя беларускіх моладзевых суполак актыўна спрыяла дзейнасці БНФ, а ў 1990 г. злілася з ім. Базай нацыянальнага руху беларусаў рабіліся гарады, дзе ў 1989 г. жыло 64% насельніцтва краіны. БНФ пачаў выдаваць газэту “Навіны”. Асобныя артыкулы прыхільнікаў новага руху друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Полымя”, “Маладосць”, газэтах “Звязда”, “Настаўніцкая газэта”. Яны заклікалі да адраджэння ідэалаў “Нашай нівы” і Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак патрыятычнай інтэлігенцыі не ўдавалася істотна пашырыць свае погляды сярод ушчэнт зрусіфікаванага на