• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Нацыянальны рух сярод літаратараў. У 1960—1970 гт. вакол гарадзенскага літаратара Аляксея Карпюка (1920—1992) дзейнічаў своеасаблівы клуб нацыянальна свядомай інтэлігенцыі. Літаратурны лідэр, які падтрымліваў сувязь з Аляксандрам Салжэніцыным і іншымі расійскімі дысідэнтамі, у 1970—1972 гг. нідзе не мог уладкавацца на працу. Да асяродка Аляксея Карпюка належаў і Васіль Быкаў. Калі ён у сярэдзіне 60х гадоў адным з першых у савецкай літаратуры пачаў пановаму асэнсоўваць падзеі нямецкасавецкай вайны, пісаць “акопную праўду”, яго абвінавацілі ў непавазе да “высока
    382
    Перыяд 1945—1991
    га подзвігу” народа, адсутнасці патрыятызму. Рэдактар часопіса “Маладосць” Пімен Панчанка, які надрукаваў у 1965 г. аповесць Васіля Быкава “Мёртвым не баліць”, страціў працу. За адмову пісаць пра “гераізм” чэкістаў ваенных часоў органы КДБ не грэбавалі тэрарызаваннем таленавітага аўтара. Па іх падбухторванні падлеткі білі шыбы ў гарадзенскай кватэры Васіля Быкава. Прыкладна ў 1975 г. узнікла ананімная паэма “Сказ пра Лысую гару”, у якой крытыкавалася добраахвотная дэнацыяналізацыя інтэлігенцыі. Шырокую вядомасць набыла напісаная ў 1977 г. кніжкасамвыдат “Пнсьмо русскому другу” літаратуразнаўцы і публіцыста Аляксея Каўкі, які жыве ў Маскве. У творы асуджалася савецкая сістэма русіфікацыі і паказваўся гаротны стан беларускай культуры. У 1979 г. “Пнсьмо...” было надрукаванае ў Лондане ў перакладзе на англійскую мову беларусістам Джымам Дынглі. У1985 г. там жа выйшла кніжка Алега Бембеля “Роднае слова і маральнаэстэтычны прагрэс” на беларускай мове. За выданне кнігі за мяжой (у Лондане) і асуджэнне ў ёй нацыянальнай палітыкі КПСС аўтара выключылі з партыі і звольнілі з працы ў Акадэміі навук.
    Нацыянальны рух сярод мастакоў. Творчая інтэлігенцыя з 1966 г. збіралася пераважна ў майстэрні мастака Яўгена Куліка і вяла дыскусіі пра лёс беларускай культуры і нацыі. Сваю супольнасць яны назвалі “На Паддашку” і актыўна дзейнічалі да 1985 г. Збіраліся даваенныя беларускія кніжкі, арганізоўваліся краязнаўчыя экскурсіі, рыхтаваліся мастацкія выставы, прапагандавалася беларуская культура. Адным з нефармальных лідэраў лічыўся мастак і мастацтвазнаўца Лявон Баразна, які ў ліку першых пачаў гаварыць пра аддзяленне Беларусі ад Савецкага Саюза (трагічна загінуў у 1972 г.). Вальнадумныя мастакі падтрымлівалі партнёрскія стасункі в “Акадэмічным асяродкам”. Сярод сяброў супольнасці “На Паддашку” быў Зянон Пазняк. У 1980я гады асяродак панёс страты ў выніку рэпрэсіяў супраць інтэлігенцыі, а пазней склаў ядро патрыятычнай мастацкай суполкі “Пагоня” (1991).
    Нацыянальны рух сярод студэнтаў. У 1968 г. многія студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў Мінску абвінавачваліся ў нацыяналізме за пададзенае ў ЦК КПБ на імя П. Машэрава патрабаванне перавесці выкладанне на беларускую мову. Найбольш актыўныя былі адлічаныя ці пераведзеныя ў правінцыйныя ВНУ. Пацярпеў тады і будучы вядомы беларускі паэт Алесь Разанаў. У 1979 г. у Мінску студэнтамі БДУ і Беларускага тэатральнамастацкага інсты
    На павароце da “развітога сацыялізму”
    383
    тута была створаная Беларуская спеўнадраматычная майстроўня (Беларуская майстроўня, Майстроўня) з мэтай адраджэння ў гарадскім асяродку беларускай народнай абраднасці, святаў. Адным з яе заснавальнікаў выступаў Вінцук Вячорка. 25 снежня таго ж года міліцыя разагнала ў цэнтры Мінска калядную працэсію, наладжаную студэнтамі. У далейшым святы праводзіліся пераважна з дазволу ўладаў. Фальклорнаядзейнасцьспалучаласяз культурнаасветнай. Падуздзеяннем Майстроўні узніклыя на пачатку 80х гадоў рокгурты “Bond”, “Мроя” пераходзілі на беларускую мову. Вялікай папулярнасцю ў той час карыстаўся беларускі паэт і бард Сяргей СокалаўВоюш і яго сацыяльнапатрыятычныя песні. У 1983 г. пры Майстроўні ўтварылася Таварыства беларускай школы, якое збірала заявы бацькоў з патрабаваннем адчыняць беларускія садкі і школы ды падтрымлівала існуючыя. Акцыя была спыненая КДБ. Удзельнікі студэнцкага руху пасля заканчэння БДУ стваралі аналагічныя згуртаванні ў Брэсце, Гародні, Маладзечне, Наваполацку. 13 чэрвеня 1984 г. актывісты Майстроўні наладзілі на пл. Волі ў Мінску несанкцыянаваную дэманстрацыю пратэсту супраць зносу будынка былога гарадскога тэатра, дзе ў 1852 г. адбылася прэм’ера першай беларускай оперы “Сялянка”. Дэманстрантаў затрымала міліцыя, пачалося следства. Дзейнасць арганізацыі прыпынілася. У 1983 г. на сценах дамоў і агароджах Мінска пачалі ўзнікаць выявы “Пагоні” і лозунгі патрыятычнага зместу. У кастрычніку 1985 г. навучэнцы Юрый Макееў і Міхал Мірошнікаў вывесілі на будынку Мінскай мастацкай вучэльні імя Глебава нацыянальныя беларускія сцягі, сарваўшы сцягі СССР. КДБ завёў справу. Ю. Макеева вымусілі сысці з вучэльні.
    Дзяржаўны нацыяналізм. Побач з рэпрэсіямі машэраўская адміністрацыя праводзіла палітыку дазаванага нацыяналізму для заспакаення міжнароднай грамадскасці і мясцовай інтэлігенцыі. Афіцыйная прапаганда праслаўляла дасягненні беларускага народа ў розных галінах. Вялікага ўшанавання ўдастоіліся беларускія касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, алімпійская чэмпіёнка па гімнастыцы Вольга Корбут і іншыя вядомыя беларускія спартсмены. П. Клімук браў з сабой у першы касмічны палёт зборнік вершаў Якуба Коласа, а потым падараваў яго музею паэта. Факт адданасці касманаўта роднай мове і любові да паэзіі стаў здабыткам усяго свету і нават быў занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Але на радзіме на мануменце ў яго гонар надпіс быў зроблены толькі паруску. I гэта  прыклад паказной нацыянальнай палітыкі КПБ.
    384
    Перыяд 1945—1991
    Некаторыя асаблівасці нацыянальнага руху. Выходзіць, не такі ўжо бестурботны час перажывала Беларусь пры Леанідзе Брэжневе. Інтэлектуалы пачьшалі бараніць нацыянальную культуру ў рамках існуючай сістэмы. Былі і палітычныя выступленні. Аднак пра гэта мала хто ведаў. Рэпрэсіі праводзіліся ціха, патаемна ад грамадскасці. Праўда, нацыянальны рух не стаў масавым і слаба звязваўся з дзейнасцю праваборцаў. Актыўнай нацыянальнай інтэлігенцыі было мала. Нацыянальныя справы жыхароў Беларусі мала краналі. Яны ніколі яшчэ так смачна не елі, як у “эпоху развітога сацыялізму”. Адносная стабілізацыя большменш людскага жыцця дазваляла ім маўчаць, цярпець і чакаць новага “бальшавіцкага цара”, які нарэшце нешта зробіць. Так ужо прывучылі савецкіх грамадзянаў.
    33.	РАЗБУРЭННЕ БАЛЬШАВІЦКАЙ СІСТЭМЫ ЎЛАДЫ. 1985—1991
    3 сярэдзіны 80х гадоў стала відочным неабходнасць у СССР рэформаў, а для патрыётаў Беларусі  і неабходнасць ратавання беларускага народа ад уціску цэнтра. Тады меркавалася  Саюз лягчэй і прасцей рэфармаваць, чым яго разбурыць ці з яго вырвацца.
    33.1.	Апошняя “перабудова” забракаванага сацыялізму
    Вылучэнне Міхаіла Гарбачова. Пасля смерці Леаніда Брэжнева (1982) і яго пасляддоўніка Канстанціна Чарненкі да вышэйшай улады ў СССР прыйшоўМіхаіл Гарбачоў (сакавік 1985). Красавіцкі (1985) пленум ЦК КПСС, а потым і XXVII з’езд партыі, што адбыўся ў лютымсакавіку 1986 г., абвясцілі рзвалюцыйнае абнаўленне сацыялізму, карэнную перабудову савецкага грамадства. Міхаіл Гарбачоў пачаў вынішчаць тое, на чым трымалася бальшавіцкая дзяржава  азіяцкі дэспатызм і каманднаадміністрацыйную эканоміку.
    Гарбачоўскія рэформы і Беларусь. На фоне глыбокага гаспадарчага крызісу ў СССР забеспячэнне харчовымі і прамысловымі таварамі насельніцтва Беларусі пэўны час выглядала яшчэ даволі прыстойна. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у другой палове 80х гг. прамысловая вытворчасць рэспублікі нават павялічвалася (у 1988 г.  на
    Разбурэнне бальшавіцкай сістэмы ўлады
    385
    8%). У 1990 г. Беларусь вывозіла таварнай прадукцыі на 4,1 млрд. руб., а імпартавала на 2,1 млрд. руб. Гэта забяспечвалася традыцыйнай працавітасцю беларускага народа, наяўнасцю значнага сектара закладзенай яшчэ ў даваенныя гады лёгкай прамысловасці, больш эфектыўнай сельскай гаспадаркай заходняй Беларусі, дзе нават пры панаванні калгаснасаўгасных парадкаў сяляне не паспелі страціць звычку да руплівай працы. Гэтую акалічнасць мясцовыя камуністы адносілі да “перавагаў” сацыялізму і асабліва ўпарта трымаліся за старыя парадкі. 3 усіх перабудовачных навацыяў пэўныя вынікі дала толькі антыалкагольная кампанія. На працягу гэтай кампаніі (1985— 1989) у Беларусі ў чатыры разы знізілася смяротнасць, выкліканая папярэднім спойваннем народа гарэлкай, і было ўратавана, прынамсі, 20 тыс. жыццяў.
    На парозе радыкалізацыі рэформаў. У 1990 г. эканамічны крызіс савецкай сістэмы ахапіў і Беларусь. Спатрэбілася каля пяці гадоў, каб узнікла разуменне, нгго прымусіць працаваць каманднаадміністрацыйную сістэму ў новых умовах немагчыма ніякімі спосабамі. 3 сярэдзіны 1990 г. пачаўся пераход ад адзінай формы агульнадзяржаўнай уласнасці да прыватнай, кааператыўнай, змяшанай. Найбольш энергічныя і прадпрымальныя людзі пачалі ствараць першыя ў Беларусі прыватныя прадпрыемствы. Узніклі першыя фермеры, першыя сумесныя беларусказамежныя фірмы. Але рэформы не мелі поспеху. У сельскай гаспадарцы ўжо не было сялянаўуласнікаў іх вынішчыла калгаснасаўгасная сістэма. У прамысловасці рэфарматары сутыкнуліся з жорсткім супраціўленнем ваеннапрамысловага комплексу. Выходзіла, рэформы трэба было пачынаць з палітычнай сферы. А яны тут маглі быць эфектыўныя за дзвюма ўмовамі: пры поўным адхіленні ад улады камуністычнага кіраўніцтва, якое кармілася за кошт дзяржаўнай уласнасці, і поўнай адмове ад імперскага прынцыпу пабудовы Савецкага Саюза, гіганцкія маштабы якога выключалі эфектыўнае гаспадаранне і кіраванне.
    Галоснасць. Савецкі Саюз ператварыўся ў дыскусійны клуб. Грамадства ўпарта шукала прымальныя для сябе шляхі мадэрнізацыі. У Мінску ў студзені 1987 г. па ініцыятыве групы грамадазнаўцаў (эканамістаў, філосафаў, гісторыкаў, журналістаў) узнікдыскусійныпалітклуб “Современннк”. Пасяджэнні праходзілі на кватэры старшыні клуба філосафа Льва Крывіцкага, потым у кінатэатры “Вільня”, a пазней у Доме палітасветы. Дыскусіі часам збіралі больш за тысячу слухачоў і ўдзельнікаў спрэчак. У1989 г. напалоханыя гарадскія ўла
    386
    Перыяд 1945—1991
    ды пазбавілі палітклуб памяшкання. Многія актывісты былі звольненыя з працы. Большасць кіраўнікоў клуба ўвайшло потым у Аб’яднаную дэмакратычную партыю, брало ўдзел у стварэнні партыяў сацыялдэмакратычнага накірунку.