Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
* Камуністы імперыялісты, прэч з Прагі. Іхняя воля сёння гэта нашая воля заўтра. Зброя неасталіністаў хлусня! (Рус.)
На павароце da "развітога сацыялізму"
377
КПСС (1966) злоўжыванні ўладай у асяроддзі партыйнай наменклатуры яшчэ больш узраслі. Ствараліся неабмежаваныя магчымасці кланавага кіраўніцтва на ўсіх узроўнях. Вярталіся рэпрэсіўныя метады кіравання. У другой палове 60х гадоў пад нагляд КДБ трапляе пісьменніца Лідзія Вакулоўская, на кватэры якой збіралася вольнадумная інтзлігенцыя Мінска. У 1973 г. па ўсёй краіне пракацілася хваля асуджэння акадэміка Андрэя Сахарава, да якой далучылася і кіраўніцтва АН БССР. На пачатку 1974 г. у такой самай кампаніі асуджэння расійскага пісьменніка Аляксандра Салжэніцына прымусілі ўдзельнічаць і некаторых дзеячаў мастацтва БССР. Дысідэнтаў, як і пры Сталіне, садзілі ў турмы, адпраўлялі ў высылку, a то і запіралі ў псіхіятрычных лякарнях (гэта ўжо было вынаходніцтва неасталіністаў). На змену рэпрэсіям фізічным прыйшлі рэпрэсіі маральныя. Дысідэнты станавіліся парыямі грамадства, перад якімі зачыняліся ўсе дзверы. Найбольш вядомым беларускім дысідэнтам быў бабруйскі рабочы Міхась Кукабака. За адмову ад удзелу ў выбарах савецкіх уладаў, абарону правоў чалавека і асуджэнне русіфікацыі ў публіцыстычных творах яго восем гадоў (1969—1976) трымалі ў псіхіятрычнай лякарні, а потым дзевяць (1979—1988) — у турме. Міхася Кукабаку ведалі і абаранялі ў ЗША, Англіі, Даніі. Знакаміты дысідэнт падтрымліваў сувязі з праваборцамі Расіі. Толькі ў самой Беларусі голас у яго абарону не прагучаў ні разу. Ахвярамі карнай псіхіятрыі ў Беларусі ад канца 60х гадоў сталі таксама такія праваборцы, як публіцыст і гісторык Анатоль Сідарэвіч, літаратуразнаўца і касмолаг Вячаслаў Зайцаў (1917—1992), паэт і медык Алесь Наўроцкі, загадчык кафедры Мінскага медінстытута прафесар У. Мірончык, які ў сваіх “Сустрэчных закліках да ЦК КПСС” выступаў за дэмакратызацыю савецкага грамадства. У 1981 г. студэнтаў філасофскага аддзялення БДУ прымусілі пакінуць вучобу толькі за тое, што яны выступілі ініцыятарамі прашэння аб дэмакратызацыі навучальнага працэсу. Адзін з іх у знак пратэсту скончыў жыццё самагубствам, выкінуўшыся з шостага паверха галоўнага корпуса універсітэта.
Рэлігійны рух. Колькасць касцёлаў у заходняй Беларусі скарацілася за 1955—1970 гг. з 152 да 107. Закрыццё касцёла ў в. Зарачанка Гарадзенскага раёна выклікала бунт вернікаў. Адчуваўся недахоп святароў. Каталіцкія семінарыі існавалі толькі ў Рызе і Коўне, але доступ у іх для беларусаў быў абмежаваны. Гэта падштурхнула пробашча касцёла ў в. Мядзведзічы Ляхавіцкага раёна Вацлава Пянткоўскага на незвычайны крок. У сваім доме ён заснаваў у 1970я гады
378
Перыяд 1945—1991
падпольную семінарыю, у якой за пяць год падрыхтаваў 10 святароў. Узрастала колькасць пратэстанцкіх абшчынаў, якія не прызнавалі над сабой дзяржаўнага дыктату (18 у 1965 г. і 26 у 1979 г.). У 1976 г. у Гародні пачынае нелегальна працаваць святар грэкакаталіцкай (уніяцкай) царквы айцец Віктар Данілаў, былы вязень ГУЛАГа.
Юнацкі нонканфармізм. На пачатку 60х гадоў у Беларусь з Захаду прыйшла новая форма музыкі біт. Яе прыхільнікі (бітнікі, бітгурты) з’явіліся найперш у Гародні і Мінску. 3 канца 60х гадоў мацнеў рух хіпі. Савецкае грамадства (і не толькі яно) асуджала моладзь. У другой палове 60х гадоў студэнцкія хваляванні назіраліся ў Францыі і Германіі. 7 красавіка 1970 г. у Мінску на вул. Энгельса падчас бойкі з невядомым быў смяротна паранены мінскі хіпі Вячаслаў Максакаў. На другі дзень на месцы забойства нехта зрабіў графіці ў памяць пра загінулага. 9 красавіка па вяртанні з пахавання сябры В. Максакава сталі выпадковымі сведкамі знішчэння графіці. Яны прыпынілі знішчэнне. Узнік стыхійны мітынг. Сабралося ад 100 да 400 чалавек. У адказ на патрабаванне міліцыі разысціся ўдзельнікі выступлення сашчапілі рукі ў лакцях і сталі ля сцяны. Між хіпі і міліцыяй адбылася бойка. Пасля мінскага выступлення супраць хіпі паўсюдна наладжваліся аблавы, іх выключалі з навучальных установаў. У адказ у кастрычніку 1971 г. адбылася несанкцыянаваная дэманстрацыя гарадзенскіх і прыбалтыйскіх хіпі ў падтрымку ідэі свабоды асобы. Ахоўнікі збівалі хіпі, дралі на іх джынсы, адразалі доўгія валасы. У ліпені 1972 г. выступленне гарадзенскіх хіпі паўтарылася. Гэты раз да іх далучыліся хіпі з Прыбалтыкі, Львова, Масквы і Ленінграда. Дэманстранты, якія патрабавалі свабоды слова, свабоды выбару, свабоды кахання, былі разагнаныя дэсантнікамі.
32.5. Іскры нацыянальнай культуры
Літаратура. Высокай мастацкай каштоўнасцю і глыбокім сацыяльнапсіхалагічным уздзеяннем вылучаліся творы Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Янкі Брыля пра мінулую вайну. Нялёгкі творчы шлях выпаў і на долю Уладзіміра Караткевіча. Менавіта яму было наканавана абуджаць нацыянальную самасвядомасць беларускай інтэлігенцыі. Гісторык па адукацыі, ён заклаў у беларускай літаратуры гісторыкарамантычную плынь. Месца Уладзіміра Караткевіча ў беларускай літаратуры адпавядае таму, якое Генрык Сянкевіч займаў у польскай альбо Алоіс Ірасек у чэшскай. Раманамі Уладзіміра
На павароце da “развітога сацыялізму”
379
Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі” зачытвалася ўся няўрымслівая моладзь.
Мастацтва. Сярод мастакоў вылучаліся сваім талентам Гаўрыла Вашчанка, Міхаіл Савіцкі. Складаўся асяродак нацыянальна свядомых мастакоў. На творчы шлях сталі мастак Аляксей Марачкін і скульптар Валяр’ян Янушкевіч. Але паранейшаму ўсякі адыход ад бальшавіцкіх канонаў караўся. Трагічны лёс напаткаў мастакамадэрніста з Рэчыцы Аляксандра Ісачова. У 32 гады ён памёр, так і не дачакаўшыся прызнання на радзіме. На Захадзе давялося ратавацца беларускім авангардыстам В. Паўлоўскаму і Т. Копшы. Сусветную вядомасць набыў мемарыяльнаархітэктурны комплекс “Хатынь”, адкрыты ў 1969 г. (скульптар Сяргей Селіханаў). Група скульптараў на чале з Анатолем Анікейчыкам стварыла ўдалы помнік Янку Купалу ў Мінску. Помнік Якубу Коласу ў Мінску зрабіў Заір Азгур, помнік Францішку Скарыну ў Полацку Аляксей Глебаў. А помнікі Уладзіміру Леніну ставіліся ва ўсіх гарадах Беларусі. Па некаторых падліках, іх тут нарабілі не менш за чвэрць ад агульнасаюзнай колькасці. Яны і цяпер стаяць на плошчах беларускіх гарадоў і вёсак.
Музычная культура. 3 вялікім поспехам прайшлі ў 1967 г. замежныя гастролі Аркестра цымбалістаў на чале з Іосіфам Жыновічам, кіраўніком Дзяржаўнага акадэмічнага народнага аркестра. Вялікую папулярнасць у 70х гадах набыў эстраднафальклорны ансамбль “Песняры”. У песенным жанры плённа працавалі Ігар Лучанок і Эдуард Ханок. Мінчане ўбачылі нацыянальна адметныя оперы Юрыя Семянякі “Зорка Венера” (1970) пра жыццё Максіма Багдановіча і “Новая зямля” паводле Якуба Коласа, а таксама “Францыск Скарына” (1980) Дзмітрыя Смольскага. Беларусь займела таленавітых оперных спевакоў Зіновія Бабія і Тамару Ніжнікаву. Але шмат каго і страціла, бо ўсё таленавітае Масква пераваблівала, а нацыянальнае вынішчала.
Тэатр. Сярод 17 драматычных тэатраў толькі тры працавалі на беларускай мове. У мінскі тэатр імя Янкі Купалы гледачы ехалі з усіх куткоў Беларусі, каб трапіць на спектаклі “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Таблетку пад язык” Андрэя Макаёнка, “Людзі на балоце” Івана Мележа. Значнай падзеяй у культурным жыцці БССР з’явілася адкрыццё Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі (1971) і Тэатрастудыі кінаакцёра (1982) у Мінску. “Беларусьфільм” наладзіў вытворчасць тэлевізійных (1968) і мультыплікацыйных (1975) фільмаў, але
380
Перыяд 1945—1991
Ансамбль "Песняры”. 3 архіва БелЭн.
так і не выявіў свайго нацыянальнага аблічча. Дысідэнцкія, патрыятычныя настроі ўсё больш распаўсюджваліся ў асяроддзі творцаў беларускай культуры, але гэтыя настроі дзіўным чынам яшчэ спалучаліся з бальшавіцкім цемрашальствам.
У межах магчымага. У 1974 г. П. Машэраў скардзіўся ў Маскву на пастаянную абмежаванасць капіталаўкладанняў у развіццё культуры БССР. Партыйнабюракратычная сістэма пазбаўляла беларускі народ натуральнага права на ведайне сваёй мовы, гісторыі, культуры. Аднак абмежаванні не змаглі спыніць рост цікавасці да нацыянальных каранёў у беларускіх інтэлектуалаў, такіх, як гісторык Мікола Улашчык, філолаг АдамМальдзіс, краязнавецГенадзь Каханоўскі. У розных галінах навукі назапашваліся каштоўныя матэрыялы, якія чакалі свайго часу для больш эфектыўнага выкарыстання ў інтарэсах нацыі. У 1967—1975 гг. пабачыла свет 12томная “Беларуская савецкая энцыклапедыя”, у якой некаторыя артыкулы па гісторыі і літаратуры былі напісаныя з нацыянальных пазіцыяў. 3 народных каранёў, з уплыву сталінскіх вязняў (Ларыса Геніюш) і беларускай эміграцьгі нараджаліся нацыянальна свядомыя асобы. Паўлегальна, эзопавай мовай яны вялі нацыянальную прапаганду. У канцы 1960х пачатку 1970х спантанна афармляецца рух у абарону гісторыкаархітэктурнай спадчыны, краязнаўчы рух, фальклорны рух.
На павароце da “развітога сацыялізму”
381
32.6. Зберажэнне беларускасці
Нацыянальны рух сярод навукоўцаў. 3 сярэдзіны 60х гадоў “Акадэмічны асяродак” наладзіў сувязь з украінскім нацыянальнавызваленчым рухам. Вострыя дыскусіі вакол творчасці Васіля Быкава актывізавалі яго дзейнасць. У 1968 г. гісторык Мікола Ермаловіч закончыў кнігу “Па слядах аднаго міфа”, у якой даводзіўдачыненасць сучаснай Беларусі да гістарычнакультурнай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Праца выклікала вялікую цікавасць і ў форме самвыдата доўгі час перадавалася з рук у рукі, а надрукаваная была толькі ў 1989 г. Адначасова Мікола Ермаловіч выступаў аўтарам самвыдатаўскіх часопісаў “Падснежнік” (1963—1964) і Тутарка” (1975—1976). На пачатку 70х гг. савецкія ўлады праводзілі кампанію па выкрыцці ўкраінскіх нацыяналістаў. След пацягнуўся ў Мінск. У 1973 г. П. Машэраў па сігнале з КДБ выдаў загад аб змаганні з беларускім нацыяналізмам. Удар скіроўваўся супраць “Акадэмічнага асяродку”. Чыноўнікі склалі “чорны” спіс “нацыяналістаў”. У тым жа 1973 г. кіраўніцтва рэспублікі забараніла правядзенне падрыхтаванай у АН БССР навуковай канферэнцыі пра этнагенез беларусаў. На пачатку 1974 г. пяцёра навукоўцаў Акадэміі (Алесь Каўрус, Сцяпан Міско, Мікола Прашковіч, Міхась Чарняўскі, Віктар Лапуць) і супрацоўнік выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя” Валянцін Рабкевіч засталіся без працы. У1975 г. страціў працу ў Акадэміі і Зянон Пазняк, які пад псеўданімам Генрых Ракутовіч напісаў аналітычны агляд “Положенне в Белорусн. 1974 год”, дзе выкрываў рэпрэсіўную палітыку ўладаў у дачыненні да беларускай інтэлігенцыі. 3 1980 г. у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР дзейнічаў семінар “Сумоўе” пад патранатам прафесараў Юрыя Хадыкі і Уладзіміра Конана. Але ўжо ў наступным годзе па патрабаванні КДБ семінар спыніў працу.