Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Зараджэнне дэмакратычнай апазіцыі. Значных палітычных выступленняў пасля смерці Іосіфа Сталіна не было. Жыхары БССР не мелі для таго пэўнай трыбуны. Навучаныя горкім сталінскім вопытам, яны стараліся быць асцярожнымі. Існаванне БССР давала яе грамадзянам у тых умовах адзіную рэальную магчымасць для самазахавання. Тым не менш, сталінізм не ператварыў жыхароў Беларусі ў паслухмяных выканаўцаў бальшавіцкіх авантураў, бо ніякая сіла не могла забараніць людзям думаць і крытычна ацэньваць сваё жыццё. У кастрычніку 1956 г. “за антысавецкую агітацыю і прапаганду” на два гады зняволення быў асуджаны малады журналіст Фёдар Кардаш. У сваім лісце да Мікіты Хрушчова ён выступіў з крытыкай калгаснай сістэмы. У лістападзе 1956 г. у Гомелі пачала дзейнічаць падпольная антысавецкая арганізацыя “Партыя свабоды рускага народа”. Сярод заснавальнікаў былі два беларусы, два рускія і адзін украінец. Прадугледжвалася барацьба за прызнанне права прыватнай уласнасці, дэмакратызацыю грамадства, адмену кіраўнічай ролі КПСС, дружбу народаў Вялікай Расіі. Прыкладам для першых наіўных беларускіх
368
Перыяд 1945—1991
дысідэнтаў былі партыі заходнееўрапейскага ўзору. У лютымсакавіку 1957 г. заснавальнікаў гомельскай партыі (санітарны лекар М. Грачуха, загадчык крамы Ф. Казлоўскі, рабочыгравёр А. Яткін, электраманцёр М. Дзехцяроў. прадавец Г. Віннікаў) арыштавалі і асудзілі на тэрмін ад года да 10 год пазбаўлення волі. Іх далейшы лёс застаецца невядомы. У 1963 г. на тры гады ў турму трапляе рабочы Пінскага фанернага завода Мікалай Лагодзіч за напісанне і распаўсюджванне артыкулаў і зваротаў, у якіх асуджаліся парушэнні Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ў СССР. На пачатку 60х гадоў складваецца “Акадэмічны асяродак” кола дыскусійных гурткоў з навукоўцаў Акадэміі Навук БССР.
32. НА ГІАВАРОЦЕ
ДА“РАЗВІТОГА САЦЫЯЛІЗМУ”. 1964—1985
Месца Мікіты Хрушчова, якога адправілі на пенсію, заняў Леанід Брэжнеў (1964—1982). Хрушчоўскія пралікі звязваліся з празмернай лібералізацыяй. Брэжнеўскае кіраўніцтва перастала тлуміць людзям галовы камунізмам. Яно задавальнялася развітым сацыялізмам і марыла ператварыць народы шматэтнічнай дзяржавы ў адзіную шэрую масу савецкіх людзей (homo sovieticus): паслухмяных, бестурботных, культурна прымітыўных, рускамоўных, задаволеных тым, што ёсць. Наколькі гэта ўдалося ў Беларусі?
32.1. Неасталінізм
Росквіт беларускага беспамяцва. Кіраўніцтва БССР на чале з новым першым сакратаром ЦК КПБ Пятром Машэравым (1965—1980) праяўляла асаблівую схільнасць да ідэяў выхавання новага савецкага чалавека. Усіх працоўных запісвалі ў падкантрольныя партыі прафсаюзы, уся моладзь ішла спачатку ў піянеры, а потым у камсамольцы. У 70х гадах цалкам зніклі беларускія школы ў гарадах, у некалькі разоў скарацілася іх колькасць у вёсках. 3 творамі беларускіх класікаў моладзь знаёмілася на аснове рускамоўных перакладаў. Навучанне вялося па праграмах, складзеных у РСФСР. Усеагульная сярэдняя адукацыя, а значыць, і русіфікацыя рабіліся абавязковымі (1972).
На павароце da “развітога сацыялізму”
369
Адчыняліся новыя зышэйшыя навучальныя ўстановы: Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1965), Брэсцкі інжынернабудаўнічы (цяпер політэхнічны), Мінскі інстытут культуры (1975) (цяпер Беларускі універсітэт культуры). Але як гэтыя, так іншыя ВНУ дзейнічалі на расійскі ўзор, на рускай мове. На беларускія выданні ў 1960 г. прыпадала каля паловы агульнарэспубліканскіх накладаў, у першай палове 70х гт. каля трэці, а ў другой палове 70х гг. ужо толькі пятая частка. Падчас перапісу насельніцтва ў 1970 г. каля чвэрці гараджанаўбеларусаў не прызналі беларускую мову за родную. Бадай што ніводная з саюзных рэспублік не была зрусіфікаваная так, як БССР. Амерыканскі гісторык беларускага паходжання Янка Запруднік тлумачыць гэта геаграфічным становішчам Беларусі (на скрыжаванні шляхоў), яе лясістасцю, якая прываблівала расійскіх мілітарыстаў, і лінгвістычнай блізкасцю да Расіі.
Фармаванне імперскай гістарычнай школы. Пры брэжнеўскім рэжыме канчаткова склалася гістарычная канцэпцыя апраўдання царскабальшавіцкага рэжыму ў Беларусі (школа Лаўрэнція Абэцэдарскага). Калі ж у сярэдзіне 60х гадоў літаратуразнаўца Мікола Плашкевіч і філосаф Мікола Алексютовіч выказалі ў друку погляд на гісторыю Вялікага Княства Літоўскага як на спадчыну беларусаў, іх выступленне было рэзка асуджанае на нарадах і ў газэтах. Беларускаму народу навязваўся царскі міф аб існаванні агульнай старажытнарускай дзяржавы і старажытнарускай народнасці калысцы трох братніх усходнеславянскіх народаў. У адпаведнасці з ім беларусы і ўкраінцы атрымлівалі статус “малодшых братоў старэйшага рускага брата” і пазбаўляліся права на старажытны перыяд сваёй гісторыі (ІХХІІІ стст.). Вялікае Княства Літоўскае абвяшчалася “рускалітоўскай дзяржавай”, а гэта значыць, што беларусы страчвалі і самыя багатыя старонкі сваёй сярэднявечнай гісторыі (XIIIXVI стст.). Імперская гістарычная школа наўмысна не звяртала ўвагі на аўтаномію Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай, якая трактавалася як выключна польская дзяржава. Ствараўся і чарговы міф аб тым, як беларусы і ўкраінцы імкнуліся з польскай няволі пад уладу расійскага цара. Гісторыя беларускай дзяржавы пачыналася з 1919 г. У адпаведнасці з гэтым выходзіла, што бальшавікі стварылі і Беларусь, і беларусаў. I за такую ласку беларусы павінны вечна дзякаваць камуністам Расіі.
Цкаванне яўрэяў. Прадстаўнікі савецкай улады ў Беларусі звычайна абразліва ставіліся да яўрэяў. На месцы яўрэйскіх могілак у
370
Перыяд 1945—1991
Сіроціне яны пабудавалі свінаферму, а ў Гародні яўрэйскія могілкі зруйнавалі, а надмагільныя пліты скарысталі пад фундамент помніка Леніну. Жорсткі пераслед і дыскрымінацыя яўрэяў, якія пачаліся пры Леанідзе Брэжневе, падштурхнулі іх да масавай эміграцыі, асабліва пасля арабскаізраільскай вайны 1967 г. У 1971 г. у Брэсце давялося абсталяваць дадатковыя пункты агляду багажу эмігрантаў. У Беларусі, традыцыйным месцы жыхарства яўрэяў, камуністы распачалі неверагоднае іх цкаванне. Рэспубліка страціла тады нямала таленавітых працаўнікоў культуры, навукі, прамысловасці. 9 мая 1975 г. на мітынгу ў “Яме”, месцы масавага вынішчэння мінскіх яўрэяў у гады мінулай вайны, Яфім Давідовіч, якому было адмоўлена ў праве на выезд, мусіў выступіць з заклікам супрацьстаць антысемітызму.
Цень Сталіна. Ішла рэабілітацыя Іосіфа Сталіна і сталіністаў. Ужо на пачатку 1968 г. на рэспубліканскай нарадзе навукоўцаў і выкладчыкаў ВНУ Беларусі прагучала прапанова аб уключэнні ў навучальныя праграмы гісторыі КПСС справаздачных дакладаў і выступленняў Сталіна. Былы вязень ГУЛАГа Максім Лужанін на пачатку 70х гадоў закончыў антысталінскую паэму “Як нараджаўся Новы свет”, але цалкам яна была надрукаваная толькі ў 1989 г. У 1971 г. П. Машэраў пашырыў штат органаў бяспекі і ўзнавіў Упраўленне КДБ па Мінскай вобласці, скасаванае пры М. Хрушчове.
Партыйная цэнзура. 31966 г. Масква перадавала мясцовы друк у непасрэднае падпарадкаванне абкамам і ЦК партыі саюзных рэспублік. Рэдактары раённых газэтаў далучаліся да партыйнай наменклатуры. У 1967 г. ЦК КПБ не падпісаў да друку агульнасаюзны часопіс “Декоратнвное нскусство СССР” (№ 3), які прысвячаўся БССР, мясцоваму кіраўніцтву не спадабалася апісанне шагалаўскага Віцебска і крытычная ацэнка архітэктурных вартасцяў пасляваеннага Мінска.
32.2, Супярэчлівасці эканамічнага развііттія
Нядбайнасць да прыродных багаццяў. Адкрыццё і эксплуатацыя ў Беларусі з 1963—1964 гг. радовішчаў калійнай солі (раён Салігорска) і нафты (раён Рэчыцы) не зрабілі беларусаў багацейшымі. Сваімі нетрамі яны не маглі распараджацца, выкарыстоўваць іх пагаспадарску. У 60х пачатку 70х гадоўна беларускіх нафтавых вышках палалі факелы спадарожнага газу. Саюзнае міністэрства несла адказнасць толькі за нафту, а каштоўнае паліва бессэнсоўна страчва
лася.
На павароце da “развітога сацыялізму
371
Агульны выгляд першага Салігорскага калійнага камбіната.
1964 г. НМГКБ.
Паліўны крызіс. У той жа час залежная ад саюзных паставак паліва і сыравіны БССР перажывала востры газавы крызіс. Міністэрства газавай прамысловасці СССР рэзка скараціла на пачатку 70х гадоў падачу паліва. Адвольна, у выніку нізкага ціску ў газаправодзе, газ адключаўся ў кватэрах цэлых кварталаў Мінска, Віцебска, Магілёва, Оршы, Наваполацка, Барысава, Жодзіна. Прастойваў Гарадзенскі хімкамбінат, іншыя прадпрыемствы. Па газіфікацыі жылля гарады БССР займалі адно з апошніх месцаў сярод іншых рэспублік. У 1971 г. газам карысталася ўсяго 13,5% вясковых жыхароў, тады як па ўсім Савецкім Саюзе 21,3%. Паліўны крызіс абвастраўся і нястачай мазуту, які паступаў з Башкірыі. А той мазут, што атрымліваўся ад нафтаперапрацоўкі ў Наваполацку, адпраўляўся за межы БССР. У шэрагу выпадкаў прыпынялася праца прамысловых і камунальнабытавых прадпрыемстваў. 3 уводам у 1972 г. у дзеянне газаправода Таржок Мінск крызіс пайшоў на спад, але перыядычна абвастраўся і пазней.
Характар прамысловага развіцця. Эканамічныя рэформы, якія праводзіліся з сярэдзіны 60х гадоў саюзным прэм’ерам Аляксеем Касыгіным, павысілі эканамічную самастойнасць прадпрыемстваў і ўзнялі ролю эканамічных стымулаў. У другой палове 60х гадоў прамысловасць Беларусі развівалася даволі паспяхова. Значную долю ў ёй заняла радыётэхніка, электроніка, оптыка, якія выкарыстоўваліся
372
Перыяд 1945—1991
ў асноўным у ваенных мэтах. У 70х гадах БССР па аб’ёме прамысловай вытворчасці зраўнялася ці нават пераўзышла такія дзяржавы, як Аўстрыя, Венгрыя. У 1985 г. прамысловасць Беларусі давала 60% валавага нацыянальнага прадукту. Але ўжо ў 70х гадах рэформы пачалі згортвацца. 3 мэтай наўмыснага далейшага павелічэння эканамічнай узаемазалежнасці розных рэгіёнаў СССР брэжнеўская адміністрацыя насаджала ўсесаюзнае каапераванне. Беларусі даводзілася кааперавацца не толькі з еўрапейскай Расіяй, але і з Казахстанам, Сібір’ю. Каб не дапусціць беспрацоўя, прадпрыемствы ўтрымлівалі празмерную колькасць рабочых і разгалінаваную заводскую адміністрацыю, што рабіла немагчымай рацыянальную арганізацыю працы. У сувязі з індустрыялізацыяй большая частка жыхароў БССР сканцэнтравалася ў гарадах. Праз горад беларускае насельніцтва ўцягвалася ў бессэнсоўную мілітарызаваную эканоміку. Толькі да ваенных прадпрыемстваў даходзіла тэхнічная мадэрнізацыя, якая ў сувязі з фінансавым і нафтавым крызісам ахапіла ў 70х гг. увесь капіталістычны свет. Для карэннага тэхнічнага пераўзбраення масавай вытворчасці амаль нічога не рабілася. Звышпрыбыткі ад экспарту нафты расхалоджвалі, нібыта спрыяльная рыначная кан’юнктура на нафту магла быць вечнай. I ці былі ў каманднаадміністрацыйнай сістэмы хоць нейкія рэсурсы? Як толькі пачаліся спробы павысіць якасць прадукцыі і абмежаваць страты, сярэднегадавыя тэмпы прыросту прамысловасці ў Беларусі скараціліся ў 1981—1985 гг. у параўнанні з 1961— 1965 гг. амаль удвая. У выніку беларуская прамысловасць па ўзроўні новых тэхналогіяў пачала безнадзейна адставаць ад краінаў Захаду. I толькі асобныя прадпрыемствы выпускалі прадукцыю высокай якасці. Сярод іх быў, напрыклад, Мінскі гадзіннікавы завод.