Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Паварот да збліжэння з Расіяй. 3 сакавіка 1993 г. урад В. Кебіча пачаў дамагаода двухбаковага ваеннаэканамічнага саюзу з Расійскай Федэрацыяй. Ідэя СНД беларускую наменклатуру не задавальняла, бо яна заставалася на паперы, нягледзячы на шэраг пагадненняў. На сакавіцкай сесіі Вярхоўнага Савета С. Шушкевіч зноў выказаўся за канфедэратыўнасць СНД і нейтралітэт Беларусі, але яго аргументы выклікалі ў большасці дэпутатаў толькі раздражненне. I ўсё ж на той сесіі С. Шушкевічу як палітычнаму дзеячу, звязанаму з прэзідэнтам Расіі Б. Ельцыным, удалося ўтаймаваць прыхільнікаў расійскай арыентацыі. Апошнюю спробу знайсці хоць нейкае паразуменне з наменклатурай нацыяналлібералы пры падтрымцы С. Шушкевіча зрабілі ў кастрычніку 1993 г., калі Беларуская сацыялдэмакратычная грамада, Аб’яднаная дэмакратычная і Сялянская партыі разам з некаторымі грамадскімі арганізацыямі ўтварылі Аб’яднанне дэмакратычных сілаў “Вясна94”. У кааліцыі, якая дзеля дасягнення кампрамісу ў грамадстве наўмысна прыглушала нацыянальныя праблемы, месца для БНФ не знаходзілася. Але і чарговая саступка неакамуністам дзеля дасягнення дамовы на фармаванне кааліцыйнага ўрада даверу зноў была марная. У снежні 1993 г. Беларусь, апошняя з краінаў СНД, усё ж далучылася да калектыўнай бяспекі СНД. А гэта давала
Рэспубліка Беларусь парламенцкая
407
расійскім генералам магчымасць са згоды Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь вербаваць беларускіх вайскоўцаў тэрміновай службы на “працу” ў ахопленыя грамадзянскімі войнамі Арменію, Грузію і Таджыкістан.
Адхіленне ад улады Шушкевіча. У студзені 1994 г. у Мінску літоўскія спецслужбы арыштавалі і даставілі ў Літву функцыянераў літоўскай кампартыі Ніколаса Буракявічуса і Юозаса Ермалавічуса, якія абвінавачваліся ўладамі суседняй краіны ў антыдзяржаўнай дзейнасці (арганізацыі крывавага падаўлення літоўцаў, якія 13 студзеня 1991 г. абаранялі тэлевізійную вежу, права на дзяржаўную незалежнасць). Інцындэнт абмяркоўваўся на пасяджэнні Вярхоўнага Савета. Кіраўнік КДБ і міністр ўнутраных справаў былі адпраўленыя ў адстаўку. Звольненыя кіраўнікі падтрымлівалі С. Шушкевіча. Таму цень падаў таксама і на спікера. Апрач таго, старшыня Вярхоўнага Савета абвінавачваўся ў прыўлашчванні дзяржаўных сродкаў на суму 100 долараў дзеля будаўніцтва дачы. Галоўным абвінаваўцам выступіў старшыня парламенцкай камісіі па выкрыцці злачынстваў Аляксандр Лукашэнка, што паспрыяла росту яго папулярнасці. Злоўжыванні сапраўды былі. Старая эліта ва ўмовах гіперінфляцыі казачна нажывалася за кошт танных дзяржаўных крэдытаў. С. Шушкевіч не меў з ёю нічога агульнага, але гэты раз утрымацца на пасадзе яму не ўдалося. 26 студзеня Вярхоўны Савет значнай большасцю галасоў звольніў свайго спікера. Наменклатура расчышчала дарогу для саюза з Расіяй і канцэнтрацыі ўлады ў руках В. Кебіча. Узнікала пагроза стварэння ў Беларусі аўтарытарнага рэжыму. Новым старшынём Вярхоўнага Савета Беларусі быў абраны генерал міліцыі Мячыслаў Грыб.
Палярызацыя палітычных сілаў. Курс на збліжэнне з Расіяй падзяліў палітычныя сілы рэспублікі на праціўнікаў і прыхільнікаў беларускай незалежнасці. Апроч фракцыі “Саюз” у Вярхоўным Савеце і Народнага руху Беларусі, супраць незалежнасці выказалася ў 1993 г. і прамысловая наменклатура, звязаная пераважна з усходнебеларускім прамысловым сектарам, залежным ад расійскага рынку. Дзеля эканамічных выгодаў гэтыя сілы цягнулі Беларусь да “ўз’яднання” з Расіяй. Заснаваную ўвесну 1993 г. прамысловую партыю (Беларускі навуковавытворчы кангрэс) актыўна падтрымліваў урад В. Кебіча. Ідэалам урадавых колаў заставалася былая БССР, у лепшым выпадку нэпманскага ўзору 20х гадоў. Узгадаваная пад апекай “старэйшага брата”, палітычная эліта і не магла не імкнуцца да Расіі ў надзеі на яе дапамогу. Прыкладаў падтрымкі (і найперш матэры
408
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
яльнай) ад іншых дзяржаваў яна не ведала. Захад не выклікаў даверу. Свае справы ён па традыцыі вырашаў з Масквой праз галовы беларусаў. Пагроза страты незалежнасці падштурхоўвала нацыяналрадыкалаў і нацыяналлібералаў да кансалідацыі. У барацьбе за незалежнае развіццё Беларусі яны пачыналі выступаць адзіным фронтам. Ідэяй канфедэратыўнага саюзу Беларусі і Расіі, за якую выступаў С. Шушкевіч, ніводзін з двух супрацьлеглых бакоў скарыстацца не захацеў. Асабліва рашуча за адмежаванне ад Расіі і за празаходнюю арыентацыю краіны выступала кіраўніцтва БНФ. 3 усіх неакамуністычных арганізацыяў толькі ўтвораная ў сакавіку 1992 г. Партыя нацыянальнай згоды на чале з Генадзем Карпенкам прымала ідэю беларусізацыі жыцця ў рэспубліцы і была адкрытая для дыялогу з незалежнікамі. Побач з прарасійскімі імкненнямі распальваліся спрэчкі вакол аўтаноміі для заходніх палешукоў з цэнтрам у Пінску (грамадскакультурнае таварыства “Паліссе”).
Выступленні ў падтрымку незалежнасці. Візіт прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Мінск (студзень 1994 г.) нібы нагадаў, што Беларусь незалежная дзяржава. Шмат каго прымусіла задумацца і публікацыя 3. Пазняка “0 русском нмперналнзме н его опасностн” (“Народная газэта”, 1517 студзеня). 15 лютага 1994 г. з антыўрадавымі і незалежніцкімі лозунгамі на вуліцу выйшлі жыхары Мінска. Супраць удзельнікаў палітычнага страйку абрушыліся рэпрэсіі, было забароненае Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, якое сваёй адданасцю ідэі незалежнасці выклікала павагу ў свядомых грамадзянаў Беларусі. У “Звароце да беларускага народа” дэлегаты XI з’езда Саюза пісьменнікаў Беларусі асудзілі намеры “пэўных палітычных сілаў” уключыць Рэспубліку Беларусь у склад Расійскай Федэрацыі. Аднак нацыянальныя ідэалы не вялі да яднання саветызаванага грамадства. Людзі, асабліва вяскоўцы, заставаліся ў эканамічнай залежнасці ад мясцовых скамунізаваных уладаў. У такіх умовах БНФ не мог ператварыцца ў масавую арганізацыю, тым не менш, дзейнасць Фронту на чале з 3. Пазняком прыносіла вынікі. Адцанасць беларускай ідэі давала імпульс нацыянальнаму абуджэнню. Людзі пачалі ганарыцца сваёй прыналежнасцю да беларускай нацыі.
Спрэчкі пра ўвядзенне прэзідэнцкага кіравання. Савецкія адэпты рабілі стаўку на ўвядзенне пасады прэзідэнта і на захоп гэтай пасады ў свае рукі. Дэмакратычная апазіцыя патрабавала парламенцкага кіравання. На Кансультацыйнай нарадзе дэмакратычнапатрыятычных сілаў 21 лютага 1994 г. было вырашана перашкодзіць намен
Рэспубліка Беларусь парламенцкая
409
клатуры ўключыць у канстытуцыю артыкул аб прэзідэнцтве, а калі не ўдасца, то вылучыць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад усяго дэмакратычнапатрыятычнага лагера, у склад якога ўваходзілі Аб’яднаная дэмакратычная партыя, Беларуская сацыялдэмакратычная грамада, Беларуская сялянская партыя, Беларуская хрысціянскадэмакратычная злучнасць, Нацыянальнадэмакратычная партыя Беларусі, Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, Таварыства беларускай мовы. Прадстаўнікі БНФ на нарадзе не прысутнічалі. У маічэрвені 1993 г. БНФ вылучыў з сябе палітычную партыю з такой самай назвай БНФ на чале з 3. Пазняком і меў намер весці перадвыбарную барацьбу самастойна. 1 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет прагаласаваў за ўвядзенне ў Беларусі прэзідэнцкай улады.
Падрыхтоўка да выбараў прэзідэнта. Задоўга да афіцыйнага пачатку прэзідэнцкай кампаніі ў яе ўключыліся прэм’ер В. Кебіч і нечакана для наменклатуры старшыня “антымафіёзнай” камісіі А. Лукашэнка. Першы амаль да абсурду даводзіў свае абяцанні пра выхад з крызісу з дапамогай Расіі, другі браўся выкрыць злачынствы не менш як 20 высокапастаўленых асобаў. I абодва спаборнічалі ў выяўленні сваіх сяброўскіх пачуццяў да Расіі. 30 сакавіка ўвайшла ў сілу новая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, згодна з якой рэспубліка абвяшчалася дэмакратычнай, прававой і суверэннай дзяржавай, але прэзідэнт надзяляўся паўнамоцтвамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай. Прэзідэнцкая перадвыбарная кампанія, што пачалася з 15 красавіка, праводзілася ў адпаведнасці з новым асноўным законам рэспублікі. Першым парушальнікам новай канстытуцыі стаў В. Кебіч, які дамагаўся аб’яднання грашовых сістэмаў Беларусі і Расіі. У прэзідэнцкую кампанію, апроч В. Кебіча і А. Лукашэнкі, уключыліся Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазняк, Васіль Новікаў (ад камуністаў), Генадзь Карпенка і Аляксандр Дубко. Да 15 мая ім трэба было сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў. Першае выпрабаванне не прайшоў толькі Г. Карпенка. У 3. Пазняка подпісаў было сабрана больш, чым у С. Шушкевіча. Таму БНФ прапаноўваў зняць кандыдатуру Шушкевіча на карысць Пазняка. Група падтрымкі С. Шушкевіча (лібералы, сацыялдэмакраты, свабодныя прафсаюзы) мела іншае меркаванне нацыяналрадыкалізм лідэра БНФ адштурхне выбаршчыкаў. Узаемапаразумення не адбылося. А афіцыйныя сродкі інфармацыі тым часам ва ўсіх эканамічных цяжкасцях абвінавачвалі дэмакратаў, хоць тыя не мелі да ўлады ніякага дачынення.
Удзел Расіі. Пасля распаду СССР усходняя суседка паранейша
410
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
му істотна ўплывала на палітычныя падзеі ў Беларусі. Шмат рабілася, каб не дапусціць кансалідацыі беларускага грамадства вакол нацыянальнай ідэі. Зацікаўленасць Беларуссю ўзрасла пасля восеньскага палітычнага крызісу 1993 г., калі расійскі парламент быў гвалтоўна разагнаны прэзідэнтам і акрэслілася тэндэнцыя да рэстаўрацыі таталітарызму. Новая мадэль захавання расійскай імперыі прадугледжвала рэанімацыю ідэі славянскага адзінства рускіх, беларусаў, украінцаў. Украіна была незгаворлівая. Заставалася Беларусь з яе “калідорам” на Захад. Урад В. Кебіча і Вярхоўны Савет праяўлялі падатлівасць, і не толькі зза вялікай зрусіфікаванасці беларусаў. Пасля распаду Саюза беларускі КДБ, створаны ў савецкі час пад наглядам Масквы, дзейнічаў паранейшаму спраўна, а рэспубліка на 8090% залежала ад энергапаставак з Расіі. Гэтым і скарысталася Масква для ажыццяўлення сваіх імперскіх планаў. Па версіі філосафа і палітолага Вячаслава Оргіша, падзеі разгортваліся наступным чынам. Было навязанае ўвядзенне пасады прэзідэнта, бо патрабаваўся моцны рычаг улады для развароту краіны ва ўсходнім кірунку. Савет Міністраў рыхтаваў закон, які надаў бы В. Кебічу “царскія правы”. Праўда, прэм’еру сталага веку не хапала палітычнай рашучасці ў правядзенні крамлёўскіх планаў. Таму на ўсякі выпадак патрабаваўся прыдатнейшы маладзейшы дублёр. I, каб яго атрымаць, у праекце закона аб прэзідэнце прарасійскім сілам, на думку Вячаслава Оргіша, удалося прымусіць кансерватыўную большасць Вярхоўнага Савета зняць норму, якая абмяжоўвала ніжні ўзрост прэтэндэнта на прэзідэнцкую пасаду 45 гадамі.