Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
35.2. Эканоміка
1994
• Жнівень. Грашоваядзнамінацыяў 10 разоўі іншыязахады Нацыянальнага банка прывялі да стабілізацыі курса рубля.
424
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
• 11 кастрычніка. Пасля абвала расійскага рубля станоўчыя тэндэнцыі ў беларускіх фінансах, прывязаных да Расіі, абарваліся.
• Удалося адмовіцца ад картачнай сістэмы размеркавання прадуктаў. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб наданні ''зайчыкам' статусу нацыянальнай валюты. Паводле сацыялагічных апытанняў, за “рыпак" выступалі толькі 30,3% рэспавдэнтаў, тады як ў 1990 г. 62,7%.
1995
• Люты. Увядзенне адзінай мытнай прасторы паміж Беларуссю і Расіяй прывяло да недахопу прадуктаў харчавання. Як больш танныя, яны ў масавым парадку вывозіліся ў Расію. 3за інфляцыі беларускія рублі настолькі абясцэніліся, што ўрад спыніў іх абарачэнне і ўвёў буйнейшыя купюры з выявамі помнікаў архітэктуры.
• Лета. Нявьшлаты заробкаў прынялі масавы характар. На прамысловых прадпрыемствах праходзілі страйкі.
1996
• Студзень. Расія спісала Беларусі ўсе даўгі за газ і нафту.
• Прыняты пяцігадовы план “Асноўных накірункаў сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады”. Прыярытэт у імі надаваўся будаўніцтву жылля, экспарту і харчаванню. На першым зтапе, да канца 1997 г., планавалася спыніць спад вытворчасці, стабілізаваць курс пацыянальнай валюты. Прыватныя банкі закрываліся ці ставіліся пад кантроль дзяржавы. Крызіс масавых неплацяжоў паставіў дырзктарскі корпус прадпрыемстваў, а таксама калгасы і саўгасы ў поўную залежнасць ад дзяржаўных крэдытаў. У Мінску на працягу года ліквідавана палова недзяржаўных прадпрыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня). Іпфляцыя склала 139%.
1997
• Верасень. Беларускі фоіід Сораса, які ўклаў у беларускую навуку і асвету 13 млн. долараў, згарнуў сваю дзейнасць.
• Восень. Прыватызацыя дзяржаўнай уласнасці прыпынілася. На руках у насельніцтва заставалася 339 з 425 мільёнаў выдадзеных прыватызацыйных чэкаў. На рынку адсутнічалі прыбытковыя акцьгі, каб меўся сэнс абменьваць на іх чэкі.
• Назіралася эканамічнае ажыўленне. Хоць інфляцыя складала 164%. Аб’яўлена, што Беларусь будуе “рыначны сацыялізм”. У Мінску на працягу года ліквідавана 30% недзяржаўных прадпрыемстваў (“Звязда”. 1999, 28 студзеня).
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
425
1998
• 17жніўня. “Абвал” расійскага рубля 1998 г. паставіў пад сумненне сістэму фінанасаваэканамічнай арыентацыі на Расію.
• 15 ліпеня. У Мінску пад кіраўніцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднення рабочых.
• Краіна перажывала эканамічны крызіс. Інфляцыя складала 282%. Беларускі рубель перастаў каціраваода на ўсіх знешніх грашовых біржах, у тым ліку расійскай. Беларусь мела адмоўны знеппіегандлёвы баланс. У капцы года з прылаўкаў пачалі знікаць прадукты харчавашія. На пэўны час вярнуўся іх нармаваны продаж. Сярэдні заробак на працягу года паменшыўся з 80 да 35 долараў, дасягнуўшы ўзроўню 1992 г.
1999
• 27 студзеня. У Мінску пад кіраўніцтвам прафсаюзаў адбыўся мітынг пратэсту супраць збяднення рабочых.
• Май. Уведзеная аднамільённая купюра
• Верасень. Уведзеная пяцімільённая купюра.
• 23 лістапада. На прадпрымальнікаў ускладзеная субсідыярная адказнасць (Дэкрэт прэзідэнта № 40).
• Праз Міністэрства юстыцыі прайшло 40 тыс. нарматыўных актаў. Прынятая дзяржаўная праграма падтрымкі прадпрымалыііцтва. Тэрмін абарачэння прыватызацыйных чэкаў быў падоўжаны на няпэўны час. Дзяржаўная ўласнасць склала больш за 80%. Інфляцыя ўзрасла да 350% (найвышэйшы паказчык сярод былых краін сацыялізму). Па ўзроўні інвестыцыяў Беларусь заставалася на апошнім месцы сярод краінаў былой сістэмы сацыялізму і на 140 месцы ў свеце. Скарацілася вытворчасць электраэнергіі, кормаўборачных камбайнаў, трактараў, грузавых аўтамабіляў, тэлевізараў. Аб’ём сельскагаспадарчай вытворчасці склаў каля 66% ад аб’ёму 1990 г. У той жа час узрасла вытворчасць мінеральных угнаенняў, гумавых шынаў, тканіны, тэлевізараў, халадзільнікаў, веласіпедаў, паперы, цукровых буракоў. Зручныя для пасажыраў тралейбусы пачало выпускаць вытворчае аб’яднанне “Белкамунмаш". Скарацілася вытворчасць збожжа, бульбы, жывёлы і птушкі, малака, а таксама пагалоўе кароў і свінняў. У прыватных гаспадарках знаходзілася крыху больш за мільён гектараў сельскагаспадарчых угоддзяў (17,6%), але яны выраблялі 9% збожжа, 90% бульбы, 83% гародніны, амаль увесь валавы збор ягадаў і садавіны, больш за 50% мяса, больш за 56% малака і каля 45% яек
426
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
(звесткі аналітычнай групы Z). Ужыванне алкаголю на кожнага дарослага (старэйшага за 18 год) склала 9,9 л у пераліку на чысты спірт, тады як у 1994 г. гэты паказчык раўняўся 7,1 л. I гэта без уліку самагонкі. Гранічнай нормай лічыцца 8 л.
2000
• 1 студзеня. Другая грашовая дэнамінацыя ў 1000 разоў.
• Сакавік. Новым прэм’ерам замест Сяргея Лінга зацверджаііы Уладзімір Ярмошын.
• Люты. Расійскі “Газпром” знізіў кошт газа для Беларусі ў рамках дагавора аб саюзнай дзяржаве.
• Канец верасня. Адмененая адначасовая дзейнасць пяці розных курсаў замежных валют.
• Лістапад. Эканамічныя мітынгі пратэсту адбыліся на шэрагу дзяржаўных прадпрыемстваў, агульнанацыянальны страйк правялі індывідуальныя прадпрымальнікі.
• Каля 40% прамысловых прадпрыемстваў былі стратныя, а фізічны знос прамысловага абсталявання складаў каля 80%. Да 80% калгасаў і саўгасаў былі таксама стратныя. Паводле дадзеных ААН, больш за 75% насельніцтва Беларусі мела даход ніжэйшы за мінімальны спажывецкі бюджэт.
2001
• 14лютага. Прайшоў мітынг, арганізаваны прафсаюзамі.
• У краіне, па ацэнках спецыялістаў, налічвалася амаль 11% беспрацоўных. Адмоўнае сальда знешнегандлёвай дзейнасці з Расіяй (1308 млн. долараў ЗША) перавісіла адмоўнае сальда па ўсім знешпім тавараабароце (621 млн. долараў) больш як у два разы. Такая ж сітуацыя мела месца і ў 2000 г. Прыняты другі пяцігадовы план сацыяльнаэканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гады.
2002
• Па афіцыйных звестках, каля 37% прамысловых прадпрыемстваў былі стратныя, а рэнтабельнасць прыбытковых зніжалася. 43% гэтых прадпрыемстваў не мелі ўласных абаротных сродкаў для тэхналагічпага пераўзбраення. Паводле звестак Міністэрства статыстыкі і аналізу, у канцы года ў 37,7% жыхароў Беларусі даходы былі ніжэйшыя за пражытачны мінімум. На працягу года кошт прыроднага газу для насельніцтва вырас у 2,5 раза, электраэнергіі у 3,2 раза. Увосень у адказ на павышэіпіе падаткаў і ііппыя абмежаванні па многіх гара
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
427
дах Беларусі пракацілася небывалая раней хваля забастовак дробных і сярэдніх прадпрымальнікаў.
35.3. Кіраванне грамадскапалітычным жыццём. 1997—2002
1997
• Сакавік. Расійскім карэспандэнтам забаранілі перадаваць у Маскву відэаінфармацыю аб дэманстрацыі пратэсту ў Мінску. Карэспандэнта телевізійнай кампаніі НТВ Аляксандра Ступнікава пазбавілі акрэдытацыі.
• 5 сакавіка. Прэзідэнцкі дэкрэт № 5 прадугледжваў арышт ад 3 да 15 сутак і вялікія штрафы за ўдзел у несаіікцыянаваных палітычных акцыях і за парушэнне грамадскага парадку.
• 3 мая. Прэзідэнцкі дэкрэт № 12 забараняў адвакатам займацца прыватнай практыкай і ставіў іх пад кантроль дзяржаўнай Калегіі адвакатаў.
• Ліпень. Тэлекарэспандэнта Грамадскага расійскага телебачання (ГРТ) Паўла Шарамета разам са здымачнай групай арыштавалі за нелегальны пераход дзяржаўнай мяжы (афіцыйнае абвінавачванне). Затрыманы даказваў, што ён нібыта ўсяго толькі праводзіў журналісцкі эксперымент на мяжы з Літвой.
• Жнівень. За краты трапілі студэнты Аляксей Шыдлоўскі і Вадзім Лабковіч за графіці палітычнага зместу.
• Кастрычнік. Паўла Шарамета і ягонага калегу вьшусцілі на волю.
• 24 лістапада. Улады закрылі цэнтральную апазіцыйную газэту “Свабода”.
1998
• Люты.Пасаджаныя ў турму дэпутаты Вярхоўнага Савета 13га склікання Андрэй Клімаў і Уладзімір Кудзінаў.
• У аддзелах Міністэрства унутраных справаў налічвалася 120 тыс. чалавек. Гэта ў 1,5 раза болей, чым ва Ўзброеных Сілах краіны, і ў 4,5 раза болей на душу населыгіцтва, чым у суседняй Польшы.
1999
• 6 красавіка. Раптоўна памёр 49гадовы лідэр АГП Генадзь Карпенка.
428
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
• 7 мая. Бясследна знік эксміністр унутраных спраў Юрый Захаранка.
• 16 верасня. Бясследна зніклі намеснік старшыні Вярхоўнага Савета 13га склікання Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі. • Прыняты дэкрэт прэзідэнта аб умацаванні працоўііай дысцьшліпы. Праведзеная перарэгістрацыя палітычных партыяў, прафсаюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў. Спачатку гэтае выпрабаванне прайшло толькі 6 партыяў з 27.
2000
• Май. Прэзідыум Савета федэрацьгі прафсаюзаў Беларусі выступіў з заявай “Аб фактах парушэння правоў прафсаюзаў і недапупгчальнасці супрацьдзеяння іх законнай дзейнасці”.
• 7ліпеня. Бясследна знік аператар ГРТ Дзмітрый Завадскі.
2001
• Люты. Вызвалены з турмы дэпутат Вярхоўнага Савета 13га склікання Уладзімір Кудзінаў.
2002
• Новым прафсаюзным лідэрам выбраны Леанід Козік. Прыняты “Закон аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях”. У прыамбуле дакумента заяўлялася пра выключную ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі беларускага народа. Зачыненая гарадзенская беларускамоўная газэта “Пагоня”, а крыху пазней газэта “Местное время”, што выходзіла ў Мінскай вобласці. Рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча, супрацоўніка той жа газэты Паўла Мажэйку і рэдактара газэты “Рабочы” Віктара Івашкевіча абвінавацілі ў паклёпе на прззідэнта і пасадзілі ў турму (ад аднаго да двух гадоў).
35.4. Беларуская нацыя і культура
1994
• 58,6% першакласнікаў Мінска вучылася на беларускай мове.
1995
• Ліпень. У Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі адбылася прэм’ера новага балета Валянціна Елізар’ева на музыку Андрэя Мдзіваш “Страсці” (“Рагнеда”).
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая 429
• 1 верасня. Па распараджэнні прэзідэнта школьныя падручнікі гісторыі, выдадзеныя ў 1992 1994 гг., пачалі замяняцца новымі.
• Фільм “На чорных лядах”, зроблены па апавяданнях Васіля Быкава аб Слуцкім паўстанні 1920 г., не быў выпушчаны на экраны. Дзяржаўнае выдавецтва “Мастацкая літаратура” не стала друкаваць новы твор пісьменніка “Сцяна”. Васіль Быкаў мусіў выехаць у Фінляндыю, потым у Германію, а пазней у Чэхію.