Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Паскораны курс нацыяналізацыі 90х гадоў XX ст. За гады савецкай улады беларусы страцілі набыткі цэлага стагоддзя і ў 1991 г. мусілі зноў пачынаць шлях да ўсведамлення свайго нацыянальнага адзінства і адметнасці ад расійскага рэгіяналізму, як сто год назад ад польскага, з тою розпіцай, што цяпер гэты працэс асэнсавашія адбываўся ва ўмовах незалежнай беларускай дзяржавы. Перыяд, калі беларусы хацелі быць рускімі больш за рускіх, скончыўся прыкладна ў 1995 годзе (пасля рэферэндуму). У1996 г. неазаходнерусізм замяніла ідэя федэратыўнага саюза з Расіяй. Незадаволенасць “шчырасцю” расійскіх імкненняў да інтэграцьгі нарадзіла ідэю беларускага панславізму (1997). Але калі славянскія народы Балканаў ідэя славянскага
444
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
адзінства ў свой час ратавала, то беларусаў губіла. Расія паранейшаму настолькі “любіць” братнюю Беларусь, што гатовая яе паглынуць. Таму ідэя панславізму хутка страціла ў беларускім грамадстве сваю прываблівасць. Імкліва страчвае папулярнасць і інтэграцыя пасавецку ўвогуле. Ужо мала хто верыць, што сяброўскіх пачуццяў да Расіі дастаткова, каб яна падкормлівала Беларусь. Усё гэта рухі жывой беларускай нацыі. Яна паскорана праходзіць свой былы стогадовы шлях. Сёння народ усведамляе сваё існаванне, сваю адметнасць выразней, чым ў 1991 г. Нацыяналізацыя новай наменклатуры хоць павольна, але пашыраецца.
Назойлівая думка. Пасля распаду Расійскай імперыі беларусы вось ужо амаль 80 гадоў ідуць, здаецца, наманы, невядома куды. На працягу ўсяго XX ст. іх нязменнай фундаментальнай ідэяй была і застаецца цяпер ідэя федэралізму. I ў XIX ст. беларусы таксама імкнуліся да федэралізму ўсіх народаў, усяго свету, як вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі. Федэратыўны саюз усім суседзям прапаноўвалі дзеячы БНР. Ідэя федэралізму з Полыпчай ці з Расіяй сілкавала надзею беларускіх патрыётаў на ўз’яднанне сваіх земляў у міжваенны перыяд. 3 гзтай самай ідэяй былі звязаныя і надзеі на падтрымку Беларусі дзяржавамі Заходняй Еўропы ў гады мінулай вайны. У складзе савецкай Расіі беларусы ў пэўнай ступені ажыццявілі свае ідэалы федэралізму. А цяпер імкнуцца іх узнавіць. Урэшце, яны робяць тое, што і ўсе еўрапейцьі Імкненне да Расіі не ёсць сведчаіше поўнай адсутнасці нацыянальнай самасвядомасці. Гэта не этнічная салідарнасць з расіянамі, гэта салідарнасць дзяржаўная, палітьгчная. Расце ўсведамленне вартасці беларускай дзяржавы, яе суверэннасці. Імкненне да федэралізму не ёсць сведчашіе ўнутрана ўласцівай беларускай нацыі самапедастатковасці. Гэта яе непазбежная стратэгія самавыжывання ва ўмовах найскладанейшай геапалітычнай сітуацыі. I трэба спадзявацца, што імкненне да федэралізму, часова манапалізаванае Расіяй і яе прыхільнікамі, нарэшце прывядзе беларусаў ад “уніі” імперскай праз незалежпасць на агульнаеўрапейскі шлях (да уніі дэмакратычнай).
Інтрыга ў жыцці беларусаў. Калі беларусы заяўлялі пра сваё права на незалежнае палітычнае жыццё ці стваралі нешта годнае, гэта заўсёды інтэрпрэтавалася як нечая інтрыга. Беларускую газэту “Наша Ніва” рускія лічылі польскай інтрыгай, а палякі інтрыгай рускай. БНР лічылася інтрыгай польскай, а БССР рускабальшавіцкай. Нават цяпер абвяшчэнне незалежнасці Беларусі расцэньваецца як інтрыга ЦРУ, а спробы збліжэння з дэмакратычнай Расіяй як
Праблемы станаўлення сучаснай нацыі
445
інтрыга Масквы. Беларусы прайшлі добрую школу ііггрыгі, а таму могуць лёгка ператвараць яе са сродку знявагі ў зброю самаабароны.
Ідэалы вольнасці беларусаў. Міжнародная грамадскасць дый самі беларусы вельмі мала ведаюць пра ідэалы вольнасці, што складаліся на абшарах Беларускага краю за час двухсотгадовага панавання тут Расіі. Адсюль і такія ўяўленігі, і сумненні ў жыццяздольнасці беларускай нацыі. Але новая і найноўшая гісторыя беларусаў гэта якраз гісторыя іх памкненняў да незалежнасці ад Расіі. У вызваленчай барацьбе беларусаў можна вылучыць пяць перыядаў.
I. Першы праходзіў пад сцягам аднаўлення страчанай дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Ён характарызаваўся прапольскімі ілюзіямі. За няпоўныя сто гадоў расійскага панавання беларусы чатыры разы у 1794,1812, 1831 і 1863 гг. — уліваліся ў безвыніковую барацьбу народаў былой Рэчы Паспалітай з царызмам. Праз марную надзею на вяртанне шляхецкай вольнасці прайшлі таксама літоўцы, палякі, украінцы. Тым не менш, адданасць народаў былой Рэчы Паспалітай ідэалам вольнасці прыспешыла адмену ў Расіі прыгоннага права.
II. На другім этапе прапольскія ілюзіі змяніліся на прарасійскія. Другі перыяд пачынаўся ад 80х гадоў XIX ст., калі “гоманаўцы” (беларускія народнікі) вылучылі ідэю адміністрацыйнакультурнай аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі. Праз марныя надзеі на расійскую дэмакратыю прайшлі не толькі беларусы, але і іх суседзі украінцы, палякі, літоўцы. Тым не менш, менавіта імкненне народаў Расіі да ідэалаў парламентарызму і нацыянальнай аўтаноміі дазволіла зрынуць царызм, пры якім надзеі на незалежнасць былі нерэальныя.
III. Трэці перыяд (капец 1915—1945) вылучаўся шматварыяптнасцю ідэалаў. Побач з захаваннем адданасці аўтаноміі, а потым федэратыўнаму саюзу з Расіяй бесперапьшна ўзнікалі іншыя. I найперш ідэя поўнай незалежнасці Беларусі. За яе змагаліся дзеячы БНР, патрыёты Заходняй Беларусі, беларускія патрыёты часоў другой сусветнай вайны, лясныя браты пасляваеннага антысавецкага супраціўлення. Увесь трэці перыядпрайшоўдлябеларусаў, літоўцаў, палякаў, украінцаў дый рускіх пад знакам пошукаў і ажыццяўлення ідэалаў нацыянальнай дзяржаўнасці, якія не маглі быць ідэнтычнымі, выклікалі канфлікты і непаразуменні. А гэтым карысталіся такія сацыяльна небяспечныя эксперыментатары, як камуністы і нацысты. I ўсё ж супадзенне ідэалаў антырасізму народаў ЦэнтральнаУсходняй Еўропы дазволіла ім вызваліцца ад пагрозы нацысцкага заняволення.
446
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
IV. Чацвёрты этап у гісторыі ідэалаў вольнасці беларусаў (5080я гады) стаў самым змрочным. Нацыя знаходзілася ў каматозным стане. Палітычная апазіцыя практычна не існавала. Вьшрамепьваць нацыянальныя ідэалы пасля Курапатаў не было каму. Пра незалежнасць марылі адзінкі, імёны якіх яшчэ не ўсе вядомыя. I толькі ў беларускім замежжы ідэя незалежнасці Бацькаўшчыны зберагалася, напаўняла сэнсам жыццё палітычных выгнаннікаў. Гэтая ідэя вяла боларускую эміграцыю ў шэрагі змагароў за дэмакратыю, што падрыхтавалі крах камунізму.
V. 3 сярэдзіііы 80х гадоў следам за гарбачоўскай лібералізацыяй пачынаецца пяты перыяд, перыяд узнаўлення і ажыццяўлення незалежніцкіх ідэалаў у Беларусі, якія, у адрозненне ад папярэдніх, спалучаюцца з ідэаламі інтэграцыі ў міжнародную супольнасць. Міжнародная салідарнасць якраз і дазволіла беларусам побач з народамі ЦэіггральнаУсходняй Еўропы пазбавіцца ад бальшавіцкага таталітарызму. Але для канчатковага сцвярджэння сваіх нацыянальных ідэалаў грамадзяне Беларусі мусяць знайсці мужнасць пераадолець духоўнаідэалагічную і паталагічную залежнасць ад Расіі і выпрацаваць мадэль цывілізаванага супрацоўніцтва з ёй, як, прынамсі, і з іншымі еўрапейскімі краінамі.
Выпрабаванне будучыняй. У Беларусі існуе два варыянты дасягнеіпія цывілізаванасці праз беларускую культурнагістарычную градыцыю і праз савецкарасійскі правінцыялізм. Да 1995 г. пераважаў першы варыяігг, які разглядаўся яго праціўнікамі як згуба для народа. Пасля 1995 г. пераважае другі варыянт, які разглядаецца яго праціўнікамі зноўтакі як шлях у нікуды. У гэтым ёсць празмерная драматызацыя, характэрная для палітыкаў. Самасцвярджэнке сучаснай беларускай нацыі на аснове беларускай культурнагістарычнай традыцыі найлепшы варыянт. Адрыў ад гістарычнай традыцыі ўскладняе гэты працэс, але не прьшыняе. Нацыянальнае самасцвярджэшіе можа адбывацца і на аснове расійскага рэгіяналізму. Зразумела, што шлях ад расійскага правіпцыялізму да беларускасці малапрадуктыўны і даўжэйшы. Але наяўнасць беларускай апазіцыі патрабуе ад прыхільшкаў расійскага р.эгіяналізму павьппанай адказнасці за выбраны накірунак і ў выпадку тупіковай сітуацьгі стварае эфект ўзаемазамены ці ўнутранай кансалідацыі.
Студзень 2003 г.
КАРТЫ
448
Карты
1. Адміністрацыйнатэрытарыяльны падзел земляў Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі.
Карты
449
2. Беларусьу 1812г.
450
Карты
3. Беларусь падчас першай сусветнай вайны.
Карты
451
4. БНР, 1918 год.
Картьі
452
5. Варыянты беларускіх этнічных межаў.
Карты.
453
6. Беларусь падчас другой сусветнай вайны.
454
Карты
7. Фармаванне тэрыторыі БССР.
Дзвінск
Веліж
Коўна
Магілёў
Граепа'
'ародня
.< гуцк
Падляскі
КоЬрын
Аазыр
Лінск
Чарнігаў
100 км
) Слоні»
;Ламжа£>—
•Ц^Л^
Свбеж •
Вялікія Лукі
Заходняя Беларусь. далучаная ў 1939 г.
сучасныя межы дзяржаваў
тзрыторыя БССР у 1921 г
3
тэрыторыя ўзбуйненмя БССР у 1924 г.
тэрыторыя ўзбуйнення БССР у 1926 г.
F ""..=1
Беластоцкая вобласць у складзе БССР 19391944 гг
Гэрыторыя БССР, перададзеная Літве у кастрычніку 1939 г.
Карты
455
8. Схема размяшчэння расійскіх вайсковых аб’ектаў у Беларусі.
Крыніца: гаэята "Свабода' № 15. 1925 крясгвіка 1994 г
456
Карты
9. Стан радыяцыйнага забруджання тэрыторыі Беларусі на 1 студзеня 1992 г.
БІБЛІЯГРАФІЯ
Пры напісанні гэтай працы, апроч згаданай тут навуковай літаратуры, выкарыстаныя таксама матэрыялы гістарычных архіваў Мінска, Вільнюса, Кіева, СанктПецярбурга, Масквы, Варшавы, рукапісных фондаў бібліятэкі Каталіцкагауніверсітэта і Ваяводскай публічнай бібліятэкі імя Лапацінскага ў Любліне, а таксама беларускі перыядычныдрук 1991—2002 гг.
A. I. [Антон Луцкевіч]. Усходняя Беларусь. Статыстычныя ігістарычныя матэрыялы. Выданне БНР. Мінск, 1918.
Абразоўскі В. Ад кастрьгчніка 1917гадалютага 1918га//Літ. імастацтва. 1991.4,7 чэрвеня.
Адамушка Уладзімір. Палітьгчныя рэпрэсіі 2050ых гадоў на Беларусі. Мінск, 1994. АнішчанкаЯ. К. Беларусь у гады КацярыныІІ (1772—1796 гады); Удапамогувыкладчыкам, аспірантам і студэнтам. Мінск, 1998.
Антысавецкія рухіў Беларусі: 1944—1956: Даведнік. Менск, 1999.
Арлоў У. А. Прысуд выканаў невядомы. Ігнат Грынявіцкі. Мінск, 1992.
АрлоўУладзімір, СагановічГенадзь. Дзесяцьвякоўбеларускайгісторыі(862—1918):