Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
1996
• Забароненая дзейнасць адзінай беларускамоўнай недзяржаўнай радыёстанцыі “Радыё 101,2”. Прьшыненае дзяржаўнае фінансаванне органа Таварыства беларускай мовы “Наша слова”. У выдавецтве “Беларусь” спынены выхад кнігі Уладзіміра Арлова “Адкуль наш род”. Пазней яна выйшла ў выдавецтве “Бацькаўшчына”, але частку накладу арыштавалі. Мяняе афіцыйную назву беларускі тэатр “Вольная сцэна”, які пераймяноўваецца ў Рэспубліканскі тэатрлабараторыю беларускай драматургіі.
• Заснаваны “Беларускі кнігазбор”, серыя помнікаў беларускай літаратуры, распрацаваная ў Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кнігі выдае група ініцыятараў на чале з Кастусём Цвіркам коштам прыватнага Міжнароднага фонда “Беларускі кнігазбор”. Пачалі праводзіцца Міжнародны тэатральны фестываль “Белая вежа” у Брэсце і Міжнародны мастацкі пленэр імя Вітольда БялыніцкагаБірулі ў Магілёве.
1997
• Май. На Купалаўскай сцэне Мікалай Пінігін паставіў п’есу Янкі Купалы “Тутэйшыя”, а Барыс Луцэнка на Рускай сцэне, але пабеларуску, п’есу Янкі Купалы “Раскіданае гняздо”.
• Адміністрацыя прэзідэнта перавяла на свой баланс будынак Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мастакювелір з Брэста Мікола Кузьміч узнавіў на сродкі фундатараў крыж Ефрасінні Полацкай.
1998
• Люты.. Гледачоў уразіў спектакль “Князь Вітаўт” драматурга Аляксея Дударава, пастаўлены рэжысёрам Валерыем Раеўскім на Купалаўскай сцэне.
• Сакавік. Рада Саюза мастакоў Беларусі забараніла суполцы “Пагоня” наладзіць у Палацы мастацтва выставу карцінаў, прысвечаную ўгодкам БНР.
430
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
• 4,8% першакласнікаў Мінска вучылася на беларускай мове. Рабіліся спробы прымусіць газэту “Нашу шву” адмовіцца ад “тарашкевіцы”. Аднак суд прызнаў, што ўжыванне “тарашкевіцы” не з’яўляецца парушэннем агульнапрынятых нормаў мовы. Створаны Фонд прэзідэнта ў падтрымку культуры і мастацтва. Васіль Быкаў атрымаў Міжнародную залатую прэмію Святога Валянціна за прынцыповасць і сцвярджэнне гумашстычных каштоўнасцяў, а Святлана Алексіевіч стала лаўрэатам агульнанацыянальнай нямецкай прэміі на лепшую палітычную кнігу “Чарнобыльская малітва. Хроніка будучага” і адначасова расійскай незалежнай прэміі "Трыумф” за той жа твор.
1999
• Лета. Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Някляеў скарыстаўся дазволам на палітычны прытулак у Польшчы.
• Паводле перапісу насельніцтва, 82% грамадзянаў Беларусі ўякасці роднай мовы назвалі беларускую (у 1989 г. 78%); дома пабеларуску гаворыць 3,7 млн. чалавек, або каля 37% беларускага насельніцтва. Па звестках Дзяржаўнага камітэта па друку, у краіне ў 1999 г. выдавалася 118 беларускамоўных перыядычных выданняў і 314 рускамоўных. Беларускія кнігі складалі 10,6% усіх выданняў і 8% усяго тыража. Колькасць клубаў скарацілася ў параўнанні з 1990 г. на 21% (пераважна ў вёсцы), бібліятэк на 16%. Кніга “Война по законам подлостн” (Мінск 1999), запоўненая выпадамі супраць яўрэяў, у судовым парадку прызпаная навуковым выданнем. Расійскую незалежную прэмію “Трыумф” атрымаў Васіль Быкаў за творы апошніх гадоў.
2000
• У Полацку на сродкі горада адбылося адкрыццё помшка Ефрасінні Полацкай (скульптар Ігар Голубеў).
2001
• 5 красавіка. Па рашэнні германскага прэзідэнта Йоханэса Раў беларускаму пісьменніку і перакладчыку Васілю Сёмуху ўручаны Крыж кавалера ордэна “За заслугі перад Федаратыўнай Рэспублікай Германіяй” за вялікі ўклад у справу ўзаемаразумення і прымірэння паміж беларусамі і немцамі.
• Жнівень. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб захаванні і адраджэнні гістарычных цэнтраў гарадоў краіны.
• Верасень. Адбылося адкрыццё помніка Міхалу Клеафансу Агінскаму каля будынка Маладзечанскай музычнай вучэльні, якая
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
431
носіць імя знакамітага музыканта і грамадскага дзеяча Беларусі.
• Лістапад. У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы знятая з рэпертуару п’еса Купалы “Тутэйшыя”. Афіцыйная версія неабходнасць аднаўлення дэкарацыяў.
2002
• Новы статут Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паставіў яе ў падпарадкаванне прэзідэнту. Кіраўніком акадэміі назначаны Міхаіл Мясніковіч. Саюз пісьменшкаў Беларусі быў пазбаўлены дзяржаўнага фінансавання. Прынятае рашэнне аб стварэнні рэдакцыйнавыдавецкай установы пад назвай мсдыахолдынгу “Літаратура і мастацтва”. Літаратурныя выданні ставіліся пад дзяржаўны кантроль. Беларускія пісьменнікі пачалі групавацца вакол заснаванага ў верасні мінулага года незалежнага грамадскалітаратурнага часопіса “Дзеяслоў”, іпшых выданняў. У сярэдняй школе адменены экзамен па беларускай літаратуры.
35.5. Міжнароднае становішча Беларусі
1994
• 5 снежня. У Будапешце на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў краінаўудзелыгіц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ, структура Еўрапейскага Саюза) падпісаны Мемарандум аб гарантыях бяспекі Беларусі, Казахстана і Украіны. Дакумент падпісалі ЗША, Расія, Вялікабрытапія і Паўночная Ірландыя.
1995
• Студзень. У Бруселі парафіяванае пагадненне аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўрапейскім Саюзам (EC) і Беларуссю. Крыху пазней Беларусь следам за Расіяй стала ўдзельніцай праграмы НАТА “Партнёрства дзеля міру”.
• Люты. Падпісваеода Дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Расіяй. Дакумент паслужыў падставай для пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве і аб мытным саюзе.
• Верасень. Верталёт беларускіх узброеных сілаў збіў непадалёк ад вёскі Круглае Бярозаўскага раёна паветраны шар. Два амерыканскія спартсмены, удзельнікі міжнароднай гонкі “ГордэнБенэт95”, загінулі.
432
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
1996
• 2 красавіка. З’явілася Дамова аб Садружнасці Беларусі і Расіі. Грамадзянам абедзвюх краінаў дзклараваліся роўныя правы ў атрымашіі адукацьгі, ахове здароўя, працаўладкаванні. Ствараўся Вьппэйшы Савет Суполыіасці. старшынём якога стаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
1997
• Студзень. Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (структура Еўрапейскага Саюза) пазбавіла Беларусь права спецыяльна запрошанай, пе прызнала вынікаў рэферэндуму 1996 г. і, адпаведна, законпасці новай Канстытуцьгі і парламента. А ЗША адмовілі Беларусі ў крэдыце памерам 40 млн. долараў. Расія прызнала вынікі рэферэндуму 1997 г. без усякіх умоваў.
• Красавік. У Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі.
• 23 мая. Пасля публічнага абмеркавання прэзідэнтамі Расіі і Беларусі падпісаііы Статут Саюза Беларусі і Расіі, які з гэтагя діія ўступіў у сілу. У дакуменце прадугледжвалася глыбокая інтэграцыя дзвюх краінаў (агульнае грамадзянства, агульная эканамічная прастора, забеспячэнне правоў і свабодаў чалавека). Ствараўся Вышэйшы савет Саюза, які папераменна ўзначальвалі прэзідэнты дзвюх краінаў. Дзяржаўная дума ўвогуле прапаноўвала Беларусі далучыцца да Расіі ў якасці шасці губерняў, але Аляксандр Лукашэнка адмовіўся.
• 22 чэрвеня. Паслы Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Францыі, Грэцыі, Італіі пакінулі Беларусь, бо былі адкліканыя сваімі ўрадамі ў сувязі з патрабаваннямі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі выселіцца з пасольскіх рэзідэнцыяў у Драздах, што пад Мінскам.
• Ліпень. Чэхія, Полыпча і Венгрыя прынятыя ў НАТА. Беларусь апынулася на мяжы падзелу сфераў уплыву.
• Всрасень. Еўрапейскі Саюз прыняў калектыўнае рашэнне абмежаваць палітычныя кантакты з Беларуссю. Гэта азначала адмову ад тэхшчнай і фінансавай дапамогі (апроч гуманітарнай), забарону на міжнародныя кантакты на ўзроўні міністэрстваў, а таксама адмову ў прыёме Беларусі ў Раду Еўропы.
1998
• Студзень. Пасля вырашэння праблемы з рэзідэнцыямі ў Мінск вярнуліся паслы еўрапейскіх дзяржаваў.
Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
433
• Ліпень. Краіііы Еўрапейскага Саюза вырашылі не выдаваць візы 130 вышэйшым беларускім чыноўнікам. Улетку 1998 г. міжнародная супольнасць афіцыйна прызнала легітымнасць Вярхоўнага Савета 13га склікання. Такую ж палітыку ў адносінах да Беларусі вялі і ЗША. • 25 снежня. Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі “Дэкларацьпо аб далейшым яднанні двух народаў”, у адпаведнасці з якой меркавалася ўвядзенне адзінай валюты.
1999
• Люты. Знятая візавая забарона для беларускіх чыноўнікаў вышэйшага эшалона.
• Сакавік. У Маскве створаная Каардынацыйная рада дэмакратычных сілаў Расіі і Беларусі.
• Кастрычнік. Апублікаваны праект Дагавора аб стварэнні саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі для публічнага абмеркавання. Афіцыйна аб’яўлена, што супраць выказалася толькі 3% удзельнікаў абмеркавання. Незалежнае сацыялагічнае апытанне паказала: калі б праводзіўся рэферэндум, за аб’яднанне Расіі і Беларусі выказалася б 35,8%, супраць 37,1%.
• Лістапад. Згодна са Стамбульскай дэкларацыяй АБСЕ, толькі рэальны палітычны дыялог улады з апазіцыяй можа прывесці да дэмакратычных выбараў і выхаду Беларусі з палітычнага крызісу.
• 8 снежня. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы быў урэшце падпісаны ў Маскве. У ім меўся пункт аб увядзенні адзінай валюты з 2005 г.
2000
• Студзень. Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ўступіў у сілу, былі сфармаваныя кіраўнічыя органы Саюзнай дзяржавы Вышэйшы дзяржаўны савет і Савет міністраў.
• Красавік. Пад час візіту Уладзіміра Пуціна ў Мінск дасягнутая дамоўленасць аб стварэнні аб’яднанай расійскабеларускай 300тысячнай ваеннай групоўкі. Беларуская частка будзе складаць толькі 80 тыс.
• Лістапад. У час саміту кіраўнікоў краінаў СНД паміж Масквой і Мінскам падпісанае пагадненне аб уступленні Беларусі з 2005 г. у рублёвую зону Расіі.
434
Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
2001
• Па ацэнках Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця за 10 гадоў рэформаў Беларусь, у параўнанні з іншымі краінамі сацыялістычнага лагера, апынулася ў ліку аўтсайдэраў. У першую групу лідэраў увайшлі Польшча, Чэхія, Венгрыя, у другую краіны Прыбалтыкі, трэцюю краіны ПаўднёваУсходняй Еўропы, чацьвёртую Расія, Украіна, пятую краіны Закаўказзя, шостую краіны Цэнтральнай Азіі і Беларусь.
2002
• 14 жніўня. Уладзімір Пуцін выставіў прапанову аб уваходжанні Беларусі ў склад Расійскай Федэрацыі або аб’яднанні дзвюх краінаў па мадэлі Еўрасаюза. Аляксандр Лукашэнка рашуча выказаўся за незалежнасць і адстойваў ранейшую мадэль збліжэння.