• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    •	14мая. Праводзіўся рэспублікапскі рэферэндум. Па афіцыйііых звестках, у ім узялі ўдзел 64,8% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За наданне рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% тых, хто ўзяў удзел у галасаваііні. Прапанову аб усталяванні новых узораў дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь падтрымала 75,1% выбаршчыкаў. За ўхваленне дзеянняў прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, выказаліся 83,3% выбаршчыкаў. I на пытанне: “Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змянешіяў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета прэзідэнтам Рэспублікі Белаусь у выпадках сістэматьгчнага або грубага парушэння Канстыгуцьгі?”  77,7% выбаршчыкаў адказалі станоўча.
    •	Май. Чарговыя выбары новага Вярхоўнага Савета 13га склікання. 3 260 неабходных дэпутатаў было абрана толькі 133, або меней за 2/3, а гэта азначала, што новы Савет не набываў паўнамоцтваў. У такой сітуацьгі, паводле Канстытуцыі, мусіла быць падоўжаная дзейнасць Вярхоўнага Савета папярэдняга (12га) склікання. Аднак выканаўчая ўлада давыбары новага Вярхоўнага Савета не праводзіла. 3 лета Беларусь жыла без парламента. Стары не склікаўся, новы не меў паў
    420
    Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
    памоцтваў. Паўнатаўладысканцэшраваласяўпрэзідэнта. Грамадскія структуры “Усход  Захад” і Беларуская асацыяцыя маладых палітыкаў прапанавалі арганізаваць “круглы стал” для пераадолення парламепцкага крызісу, але безвьшікова.
    •	12 чэрвеня. Прэзідэігг выдаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы, не чакаючы зацвярджэння парламентам вынікаў рэферэндуму.
    •	Верасень. Каля 100 дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12га склікання сабраліся на вераснёўскую сесію.
    •	11 кастрычніка. Канстытуцыйны суд Беларусі прызнаў стары Вярхоўны Савет 12га склікання паўнамоцным.
    •	Снежань. Праведзеныя паўторныя выбары ў тых акругах, дзе выбары не адбыліся. У вышку давыбараў колькасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета новага 13га склікання павялічылася да 199, і ён набыў легітымнасць. Першы парламенцкі крызіс удалося пераадолець. На першым месцы па колькасці дэпутатаў апьпіуліся камуністы, на другім  прадстаўнікі Аб’яднанай аграрнадэмакратычнай партыі Беларусі. Супраць прэзідэнцкай палітыкі адкрыта выступала толькі фракцыя “Грамадзянскае дзеянне” ды частка сацыялдэмакратычнай фракцыі “Саюз працы”. Усяго каля 30 дэпутатаў з 199. Прапрэзідэнцкая фракцыя “Згода” налічвала 60 дэпутатаў. На пасаду старшыш Вярхоўнага Савета быў абраны прадстаўнік аграрыяў Сямён Шарэцкі.
    •	Па ініцыятыве камуністаў Вярхоўны Савет узнавіў святкаванне гадавіпы Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.
    1996
    •	Май. Вярхоўны Савет ратыфікаваўчарговы беларускарасійскі дагавор.
    •	Ліпень. Вярхоўны Савет зацвердзіў вынікі леташняга майскага рэферэндуму, а таксама прыняў рашэнне праверыць фінансавагаспадарчуіо дзейнасць Упраўлення справамі прэзідэнта. Па загадзе прэзідэнта рэдакцыя “Народнай газеты” (орган Вярхоўнага Савета) ператваралася ў закрытае акцыянернае таварыства. Канстытуцыйны суд па хадайніцтве паўнамоцных службовьгх асобаў прызнаў супярэчлівымі Канстытуцыі і Законам Рэспублікі Беларусь больш як 15 указаў прэзідэнта, прынятых ім на працягу дзвюх гадоў свайго праўлення. Аднак Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся няўхільна выконваць усе свае ўказы. Пачаўся другі парламентскі крызіс. Парламенцкая фракцыя ‘Трамадзянскае дзеянне” распаўсюдзіла заяву з прапановай арганізацыі “круглага стала” асноўных беларускіх палітычных сілаў з мэтай аднаўлення ў краіне канстытуцыйнай законнасці і абрання
    Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
    421
    кааліцыйнага ўрада для правядзення рашучых эканамічных рэформаў. У выпадку адмовы прэзідэнта ад палітычнага дыялогу фракцыя брала на сябе ініцыятыву арганізацыі імпічменту. Заяву падтрымалі 7 уплывовых палітычных партыяў (ад камуністаў да БНФ). У адказ прэзідэігг выступіў з ініцыятывай правядзення 7 лістапада чарговага рэферэндуму для зацвярджэння новай канстытуцыі Беларусі, якая яшчэ больш узмацніла б прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Тады дэпутаты парламента пачалі збор неабходных 70 подпісаў для разгляду пытання аб імпічменце на восеньскай сесіі Вярхоўнага Савета. У той жа час не прыпыняўся пошук кампрамісу. Вярхоўны Савет вырашыў дабавіць да чатырох прэзідэнцкіх пытанняў тры ўласныя і прызначыў рэферэндум не на 7ае, а на 24 лістапада.
    •	Жнівень. Эмігравалі лідэр БНФ Зянон Пазняк і яго паплечнік Сяргей Навумчык.
    •	14 верасня. Адбыўся Кангрэс беларускага народа і адначасова мітынг у падтрымку Канстытуцьгі.
    •	1920 кастрычніка. Аргаігізаваны Усебеларускі народны сход у падтрымку прэзідэнта.
    •	Кастрычнік. Прадстаўніцтва Рады Еўропы прапанавала Аляксавдру Лукашэнку адмовіцца ад рэферэндуму, каб не выштурхнуць Беларусь са сферы еўрапейскай палітыкі. Дзяржаўная дума Расіі падтрымала беларускага прэзідэнта і яго рашэнне правесці рэферэндум. Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын заклікаў да кампрамісу. Улады закрылі апазіцыйную гродзенскую газэту “Пагоня”.
    •	Пачатак лістапада. Прэзідэнт Беларусі пагадзіўся правесці рэферэндум у тэрмін, вызначыны Вярхоўным Саветам.
    •	4 лістапада. Канстытуцыйны суд прызнаў рэферэндум толькі дарадчым.
    •	7лістапада. Прэзідэнцкім указам рэферэндуму надаваўся абавязковы характар.
    •	9 лістапада. Рэферэндум пачаўся датэрмінова.
    •	Старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэта Віктар Ганчар быў звольнены са сваёй пасады пасля таго, як заявіў, што выніковага пратакола па рэферэндуме не падпіша.
    •	17 лістапада. Апазіцыя правяла ў Мінску масавы мітынг у падтрымку беларускіх парламетараў, якія выступалі за імпічмэнт прэзідэнту. Вакол будынка парламента кругласутачна дзяжурылі добраахвотнікі.
    •	18 лістапада. У знак пратэсту супраць правядзення рэферэндуму
    422
    Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
    і нязгоды з палітыкай прэзідэнта падаў у адстаўку прэм’ер Міхаіл Чыгір. Яго месца пазней заняў Сяргей Лінг.
    •	18лістапада. Адпаведпыя дакументы па справе імпічмэнта з подпісамі 73 дэпутатаў Вярхоўнага Савета паступілі ў Канстытуцыйны суд. Працэс адхілення прэзідэнта ад улады прывёў да расколу Вярхоўнага Савета. Адна частка дэпутатаў (фракцыя “Згода” і тыя, хто да яе прымкнуў,  усяго да 80 чалавек) прыняла бок прэзідэнта. Частка заставалася ў апазіцыі.
    •	21 лістапада. 3 Масквы тэрмінова прыляцелі расійскі прэм’ер Віктар Чарнамырдзін, старшыня Савета федэрацьгі Ягор Строеў, старшыня Дзяржаўнай думы Генадзь Селязнёў.
    •	22лістапада. Старшыня Вярхоўнага Савета Сямён Шарэцкі і старшыня Канстытуцыйнага суда Валерый Ціхіня пры пасрэдніцтве маскоўскай місіі падпісалі з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам “Пагадненне аб грамадскапалітычнай сітуацыі і аб канстытуцыйнай рэформе ў Рэспубліцы Беларусь”. У адпаведнасці з гэтым Пагадненнем, прэзідэнт адмаўляўся ад абавязковага характару рэферэндуму, а Вярхоўны Савет і Канстытуцыйны суд  ад імпічменту. Прэзідэнт фармаваў на парытэтных пачатках Канстытуцыйны сход (50 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, 50 прадстаўнікоў прэзідэнта), які мусіў на працягу трох месяцаў выпрацаваць новую рэдакцьпо Канстытуцыі Беларусі, паклаўшы ў яе аснову праект, які будзе падтрыманы на рэферэндуме. Тым жа днём, 22 лістапада, прэзідэнт увечары прыйшоў у Вярхоўны Савет і запатрабаваў надаць Пагадненню сілу закона. Большасць дэлегатаў адмовіліся рабіць гэта без папярэдняга абмеркавання. Тады прэзідэнт заявіў, што яго падманулі і што ён вяртаецца да ранейшага рашэння  рэферэндум будзе абавязковы.
    •	23 лістапада. Кансытуцыйны суд адклаў разгляд справы аб імпічменце.
    •	24лістапада. Завершыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум. Беларускаму народу прапаноўвалася новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая давала прэзідэнту практычна неабмежаваную ўладу. У галасаванні, паводле афіцыйных звестак, прынялі ўдзел 84,1% правамоцных грамадзянаў Беларусі. За прыняцце канстытуцыі, прапанаванай прэзідэнтам, прагаласавала 70,5% грамадзянаў, унесеных у спісы для галасавання, тады як за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпутатамі фракцыяў камуністаў і аграрыяў  7,9%. На гэтым жа рэферэндуме была падтрыманая прапанова прэзідэнта аб пераня
    Рэспубліка Беларусь прэзідэнцкая
    423
    сенні Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня дзень вызвалення Мінска ад нацысцкіх захопнікаў у другой сусветнай вайне (88,2% выбаріпчыкаў). Большая частка ўзельнікаў рэферэндуму выказалася таксама супраць свабодных, без абмежаванняў, куплі і продажы зямлі (82,9%) і супраць адмены ў Рэспубліцы Беларусь смяротнай кары (80,4%).
    •	1926 лістапада. 12 дэпутатаў Вярхоўнага Савета падалі заявы аб адкліканні сваіх подпісаў за імпічмент. Подпісаў засталося меней за 70.
    •	26лістапада. Кансытуцыйны суд прыпыніў разгляд справы аб імпічменце. Большасць дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзідэнта, пацвердзіла абавязковы характар рэферэндуму.
    •	27лістапада. Большасць дэпутатаў, якая перайшла на бок прэзідэнта, прагаласавала за прыпьшенне паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета 13га склікання. Аднак на самароспуск пагадзіліся 103 дэпутаты з 199 абраных, або 51,8%. Канстытуцыя ж патрабавала 2/3 галасоў, гэта значыць, 133х. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй канстытуцыі, замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфармаваны двухпалатны парламент  Нацыянальны сход. Яго ніжэйшая палата (Палата прадстаўігікоў) складалася з 110 дэпутатаў, якія выбіраліся народам. У вышэйшую палату (Савет Рэспублікі) выбіралася па 8 чалавек ад кожнай вобласці і Мінска і 8 чалавек прызначаліся прэзідэнтам. Большасць дэпутатаў Вярхоўнага Савета ўвайшла ў склад Нацыянальнага сходу. I толькі 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета на чале з Сямёнам Шарэцкім не прызналі правамоцным ні рэферэндум, ні новую Канстытуцыю, ні новы парламент, ні новы Канстытуцыйны сход. Яны лічылі легітымным толькі Вярхоўны Савет Беларусі 13га склікання.
    •	Канец лістапада. Завяршэнне палітычнага крызісу. Замест Канстытуцьй 1994 г. у жыццё ўводзілася новая. Згодна з ёю, асноўныя ўладныя функцыі засяроджваліся ў руках галавы дзяржавы. Прэзідэнт атрымліваў магчымасць бесперашкодна кіраваць дзяржавай шляхам выдання ўласных дэкрэтаў.