• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Вынікі выбараў. 23 чэрвеня стала днём выбараў першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Упершыню ў беларусаў з’явілася магчымасць адносна свабодна і дэмакратычна выбраць свайго палітычнага лідэра. У выбарах прыняло ўдзел каля 79% выбаршчыкаў. Hi адзін прэтэндэнт не набраў больш за палову галасоў. У другі тур галасавання прайшлі А. Лукашэнка (каля 45% галасоў) і В. Кебіч (17%). 3. Пазняк набраў каля 13%, С. Шушкевіч  10, А. Дубко  6 і В. Новікаў  4%. У беларускіх патрыётаў, відаць, была магчымасць выйсці ў другі тур, калі б яны выставілі не двух, а аднаго кандыдата. За 3. Пазняка і С. Шушкевіча галасоў было пададзена ў цэлым больш, чым за В. Кебіча. Другі тур, што адбыўся 10 ліпеня, даў перамогу 39гадоваму А. Лукашэнку (больш за 80% галасоў выбаршчыкаў). 20 ліпеня прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прыняў прысягу. Урад В. Кебіча пайшоў у адстаўку. Другі ўрад незалежнай Беларусі ўзначаліў Міхаіл Чыгір.
    Рэспубліка Беларусь парламенцкая
    411
    Беларусь атрымала амаль усе атрыбуты суверэннай дзяржавы. Перыяд фармавання структуры беларускай дзяржаўнасці ў асноўным скончыўся. Заставалася толькі сфармаваць яе свядомых грамадзянаў.
    34.3.	Эканамічнае бязладдзе
    Інертнасць эканомічнай палітыкі. Рух за незалежнасць звязваўся ў Беларусі найперш з эканомікай, магчымасцю зрабіць жыццё больш забяспечаным. Былі спадзяванні на першага прэм’ера Рэспублікі Беларусь В. Кебіча, ранейшага старшыню Дзяржплана, прадстаўніка фракцыі “прамыслоўцаў”, або камуністаўпрагматыкаў. Яго ўрад, сапраўды, ужо ў 1990 г. пачаў паскараць працэс дасягнення Беларуссю эканамічнай самастойнасці праз усталяванне гарызантальных сувязяў з саюзнымі рэспублікамі. Але намаганні былі малавыніковыя. Набытая незалежнасць значных пераменаў у эканамічнай палітыцы В. Кебіча амаль не выклікала. Як і раней, усё трымалася на канонах савецкага гаспадарання. Ва ўсіх галінах вытворчасці, гандлю і фінансаў старанна падтрымліваўся дзяржаўны манапалізм і камандная сістэма кіравання. Але старая эканамічная мадэль рабілася неэфектыўнай. Страціла дзяржаўную функцыю кантролю камуністычная партыя. Непазбежна разбураліся старыя, часам штучна створаныя эканамічныя сувязі былога Саюза. Узніклі цяжкасці з забеспячэннем рзспублікі сыравінай, 90% якой завозілася звонку, і палівам, кошт якога ўзрос. У выніку ўжо ў 1991 г. Беларусь ператварылася з экспарцёра ў імпарцёра таварнай прадукцыі. Патрабавалася правядзенне глыбокай эканамічнай рэформы, але з ёй марудзілі. Прадпрыемствы выпускалі нікому не патрэбныя рэчы, а рабочым плацілі хутчэй не за працу, а за лаяльнасць да ўрада і адмову ад страйкаў. Прыходзілася ўтрымліваць расійскае войска. Толькі на абслугоўванне ядзернай зброі даводзілася траціць амаль 2 млрд. долараў штогод. Эканамічныя выдаткі аплачвала, як заўсёды, вёска. Цэны на паліва і прамысловыя вырабы ў параўнанні з цэнамі на прадукцыю калгасаў і саўгасаў узняліся настолькі, што займацца сельскай гаспадаркай рабілася нявыгадна. Калгаснасаўгасная сістэма трымалася на амаль рабскай працы вяскоўцаў.
    Элементы рыначнай эканомікі. Улады адважыліся на пэўныя крокі да пашырэння рыначных адносінаў: прадпрыемствам далі некаторую волю ў распараджэнні вырабленай прадукцыяй, стварылі спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцыяў (лістапад 1991 г.),
    412
    Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
    увялі частковую свабоду цэнаўтварэння (студзень 1992 г.), дапусцілі частковую прыватызацыю (1993 г.). Ha 1 красавіка 1994 г. у Беларусі мелася 34 камерцыйныя банкі (у 1992 г.  26), дзейнічалі прыватныя крамы і прадпрыемствы. Як грыбы павырасталі шапікі, што гандлявалі жавальнымі гумкамі, шакаладкамі, цыгарэтамі і рознай драбязой. Узнікалі і фермерскія гаспадаркі, хоць для іх росту ніякіх умоваў не стваралася. Старшыні калгасаў не спяшаліся выконваць вельмі важны закон аб прыватнай уласнасці на зямлю, прыняты ў верасні 1991 г., бо не хацелі адмаўляцца ад панавання над вяскоўцамі. Сапраўднага прадпрымальніцтва пад наглядам чыноўнікаў існаваць не магло.
    “Эмбрыянальная” буржуазія. Эканамічным лібералізмам скарысталіся пераважна гарадскія чыноўнікі. Яны расцягвалі дзяржаўнае дабро пад выглядам прыватызацыі, стварэння акцыянерных аб’яднанняў і проста так  на правах мацнейшага. Учорашняя партыйная наменклатура паспешліва стварала “камерцыйныя” банкі, каб потым набіраць у іх загадзя незваротныя крэдыты. Новавыпечаныя прадпрымальнікі не мелі спрыяльных умоваў і жадання ўкладаць назапашаныя сродкі ў рызыкоўную вытворчасць, а таму спакойна жылі з працэнтаў ад капіталу ці шукалі гандлёвага звышпрыбытку. Імкліва пашыралася карупцыя. Акрэслілася перспектыва трансфармацыі беларускага сацыялізму ў алігархічны і ліхвярскі капіталізм.
    Эканамічныя ўмовы жыцця. Адначасова ішло імклівае збядненне большай часткі насельніцтва. Панаванне дзяржаўнай бюракратыі прывяло да таго, што Беларусь за два гады праела ўсе свае запасы і крэдыты. Увосень 1993 г. склалася крызіснае становішча. Беларускія рублі, уведзеныя з 25 мая 1992 г., абясцэньваліся не па днях, а па гадзінах. Інфляцыя перавышала 400% у год і неўзабаве “спаліла” зберажэнні насельніцтва ў ашчадных касах. Людзі сутыкнуліся з пустымі крамамі, беспрацоўем, якое з 1992 г. пачало прызнавацца афіцыйна. Калі сярэдні заробак у 1990 г. узяць за 100%, дык у наступныя гады яго дынаміка будзе выглядаць такім чынам: 1991  154%, 1992  101%, 1993  52%, 1994  32%. Са студзеня 1993 г. асноўныя прадукты харчавання размяркоўваліся па картках. У вялікіх гарадах узнавіўся жабрацкі промысел. Якраз у 1993 г. упершыню за пасляваенны перыяд колькасць памерлых у краіне перавысіла колькасць народжаных. У 1992—1994 гг. цэны ўзраслі ў 32 разы. Са студзеня 1994 г. рост цэнаў перакінуўся на прадукты харчавання, транспарт,
    Рэспубліка Беларусь парламенцкая
    413
    камунальныя паслугі. Значна скарацілася колькасць міжгародніх і гарадскіх аўтобусных маршрутаў. Стаялі без сыравіны заводы, рабочых адпраўлялі ў вымушаны адпачынак. Валавы нацыянальны прадукт скараціўся за 1993 г. на 31%. Яшчэ ніколі за апошнія 30 гадоў беларускі народ не жыў так дрэнна.
    Першы досвед узнаўлення эканамічнай інтэграцыі з Расіяй. В. Кебічу нічога не заставалася, як прасіць эканамічнай апекі ў Расіі. У красавіку 1994 г. у Маскве тагачасныя прэм’еры Віктар Чарнамырдзін і Вячаслаў Кебіч разам са сваімі галоўнымі банкірамі Віктарам Герашчанкам і Станіславам Багданкевічам падпісалі пагадненне аб адзінай рублёвай зоне. Але вярнуўшыся ў Мінск, С. Багданкевіч дэзавуяваў свой подпіс, бо пагадненне пазбаўляла Нацыянальны банк Беларусі права эмісіі, што парушала суверэнітэт рэспублікі. Дый Масква палічыла такую “дабрачыннасць” занадта для сябе стратнай і Рэспубліку Беларусь у адзіную “рублёвую зону”, на якую так спадзяваўся В. Кебіч і амаль увесь беларускі народ, не дапусціла. Расія аб’явіла пра намер будаваць заводы  аналагі беларускіх “БелАЗа”, Мінскага трактарнага, “Гомсельмаша”  і абыходзіцца ўласнай сельскагаспадарчай прадукцыяй. А першы ўрад незалежнай Беларусі замест таго, каб узяцца за самастойнае гаспадаранне, усё чакаў “выратавальнага” аб’яднання з Расіяй і абяцанага абмену рублёў у суадносінах 1:1. Эканамічны патэнцыял, назапашаны ў савецкі перыяд, не быў скарыстаны. Рэфармаваная расійская эканоміка не магла аб’яднацца з замярцвелай беларускай. У той жа час Беларусі выдаваліся расійскія крэдыты, спісваліся даўгі. Магчыма, гэта рабілася і з добрымі намерамі, але на самай справе такая дапамога толькі прывучала да ўтрымальніцтва, перашкаджала радыкальным рэформам і ў канчатковым выніку ставіла Беларусь у эканамічную залежнасць ад Расіі. Адданасць каманды В. Кебіча савецкім прынцыпам гаспадарання і размеркавання прывяла да таго, што ў правядзенні эканамічных рэформаў незалежная Беларусь адстала ад Расіі. Так, у 1994 г. у рэспубліцы было прыватызавана толькі 5% дзяржаўнай маёмасці. Вялікія сродкі паглыналіся захадамі па ліквідацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы. У 1994 г. новая Беларусь, як краіна на шляху развіцця, атрымала права на беспадатковы імпарт пэўных тавараў з ЗША. Развітай краінай яе не лічылі.
    Сацыяльныя пратэсты. У сакавікукрасавіку 1992 г. даволі доўга баставалі шахцёры Салігорска. У маі на тры гадзіны прыпыніўся рух маршрутных аўтобусаў у Мінску. 12 студзеня 1994 г. Федэрацыя праф
    414
    Перыяд станаўлення палітычнай нацыі
    саюзаў Беларусі арганізавала мітынгі пратэсту супраць пагаршэння ўмоваў жыцця ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Але страйкавы рух не набыў значных памераў. Урад стрымліваў яго праз павышэнне заробкаў. Гэта была як бы своеасаблівая гульня ў бег навыперадкі з інфляцыяй. Незадаволенасць урадам, які не мог прыпыніць збяднення народа, прывяла да таго, што падчас выбараў першага беларускага прэзідэнта кандыдатура В. Кебіча з грукатам правалілася.
    34.4.	Посттаталітарная культура
    Новыя ўмовы. Афіцыйная лінія на стварэнне беларускай нацыянальнадзяржаўнай ідэалогіі выклікала ў першыя гады незалежнасці не вядомы раней энтузіястычны настрой у творцаў. Ва ўжытак уводзіліся здабыткі беларускай культуры, створаныя паза савецкай ідэалогіяй, пераважна ў беларускім эміграцыйным асяродку. Поўная ліквідацыя цэнзуры і свабодны доступ да культурнай спадчыны народаў усяго свету стваралі неверагодна спрыяльныя ўмовы для культурнага абмену. У нацыянальную культуру вярталася хрысціянская духоўнасць. Вернікі Беларусі ўрэшце дачакаліся часу, калі ім пачалі вяртаць храмы і паводле закона 1992 г. аб свабодзе веравызнанняў дазвалялі будаваць новыя.
    Беларусізацыя. Незалежнай, але зрусіфікаванай Беларусі патрабавалася беларусізацыя. Пашыралася выкладанне на беларускай мове. Калі ў 1986 г. па беларускім буквары вучылася чытаць каля 25% першакласнікаў краіны, то ў 1993 г.  80%. Да пачатку 1993/94 навучальнага года для ўеіх класаў былі створаныя і выдадзеныя на беларускай мове 20 новых падручнікаў па гісторыі, дзе важная роля надавалася Вялікаму Княству Літоўскаму і асуджэнню савецкага таталітарызму. Спробы інтэнсіўней выкарыстоўваць беларускую мову ў сродках масавай інфармацыі сутыкаліся, праўда, з матэрыяльнымі цяжкасцямі. Выдаўцы не атрымалі ні друкарань, ні памяшканняў, a таму і не пазбавіліся залежнасці ад наменклатуры, якая распараджалася дзяржаўнай маёмасцю і дыктавала свае ўмовы. Чыноўнікі размяркоўвалі паперу, грашовыя сродкі не на карысць беларускіх выданняў. На беларускай кінастудыі адсутнічала спецыяльнае абсталяванне для сінхранізацыі замежных фільмаў. Міжнародная інфармацыя паранейшаму прыходзіла праз Маскву. Дзяржаўная наменклатура ўпарта гаварыла паруску. Паўсюль чулася руская мова. I дзеці беларускай інтэлігенцыі пыталіся ў бацькоў, чаму яны размаўля