• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Беларускае падполле. Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН), як і іншыя некамуністычныя арганізацыі таго часу, чакала выратавання ад ЗША і Англіі. Таму яе сябар Вацлаў Іваноўскі не губляў сувязі з акаўцамі. На ім трымалася польская агентура ў Мінску, бургамістрам якога ён стаў. Рабілася гэта, каб паспрыяць перамовам Янкі Станкевіча з кіраўніцтвам АК. Дзеячы ПБН бачылі ў Польшчы саюзніцу ў абароне супраць Расіі і не выключалі федэратыўнага саюза двух суседніх народаў. Аднак перамовы ў ліпені 1942 г. у Мінску і ў студзені 1943 г. у Варшаве не далі вынікаў, бо эміграцыйны ўрад настойваў на вяртанні да межаў 1939 г. Яшчэ перад вайной (магчыма, у 1939 г.) у Вільні былі закладзеныя асновы Беларускай незалежнай партыі (БНП). Яе ідэолагам выступаў айцец Вінцэнт Гадлеўскі. У 1942 г. у Мінску адбыўся з’езд партыі. Яе кіраўніком стаў Усевалад Родзька. Мінскі камітэт узначаліў Юльян Саковіч, а віленскі  Францішак Аляхновіч. БНП вылучыла ідэю адзінага нацыянальнага фронту. У сваім органе “Бюлетэнь” (1942—1946) партыя заклікала моладзь, партызанаў і паліцэйскіх не праліваць братэрскую кроў, а аб’ядноўвацца ў нацыянальныя партызанскія атрады для барацьбы з нацыстамі і бальшавікамі за незалежную Беларусь. БНП удалося арганізаваць некалькі ўзброеных групаў і падпольных гуртоў у Мінску, Слоніме, Наваградку, Глыбокім. У1942—1943 гг. на Палессі (Брэстчына) фармавалася беларускае народнае супраціўленне, якое часам дзейнічала сумесна з аддзеламі УПА. Толькі ўзняць народ на масавую ўзброеную нацыянальнавызваленчую барацьбу малалікія беларускія патрыёты былі не здольныя. Савецкім партызанам удалося знішчыць беларускае кіраўніцтва. Асобныя нацыянальныя аддзелы далучыліся да савецкага партызанскага руху, а іншыя не прыпынялі барацьбы з савецкай уладай і пасля выгнання немцаў. Беларуская нацыя
    328
    Перыяд 1939—1945
    нальная падпольная дзейнасць канцэнтравалася вакол дазволенага немцамі Беларускага нацыянальнага камітэта ў Вільні. Яго чальцамі былі вядомыя беларускія дзеячы Францішак Аляхновіч (забіты ў сакавіку 1944 г. агентам НКУС), Адам Станкевіч, Янка Станкевіч. Яны гуртавалі беларускую інтэлігенцыю, ратавалі ад смерці беларускіх камсамольцаў і камуністаў. Адметную пазіцыю займалі эміграцыйныя пражскія колы БНР, якія не ішлі на супрацоўніцтва з немцамі, але і нацыянальнага партызанскага супраціўлення не ўзнімалі, бо асцерагаліся выклікаць вялікія ахвяры сярод свойго народа.
    29.	НАПРЫКАНЦЫ НЯМЕЦКАСАВЕЦКАЙ ВАЙНЫ.
    ВЕРАСЕНЬ 1943  МАЙ 1945
    Вайна блізілася да заканчэння, але кожны яе дзень прыносіў ахвяры. Было б трагічна і недарэчна, каб яны былі марныя і не вялі да нацыянальнага вызвалення беларусаў.
    29.1.	У чаканні Чырвонай Арміі (верасень 1943 — ліпень 1944)
    Пералом у вайне. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія ўвосень 1943 г. увайшла на тэрыторыю Беларусі і да канца года заняла абласны цэнтр Гомель і Мазыр. У Гомель з Масквы пераехалі ЦК КП(б)Б і Саўнаркам БССР.
    Акупацыйны рэжым Готберга. Пасля забойства Вільгельма Кубэ абавязкі генеральнага камісара Беларусі выконваў групенфюрэр войскаў СС Курт фон Готберг. Яго паўнамоцтвы пашырыліся на ўсходнія і паўднёвыя беларускія землі, якія яшчэ не паспела заняць савецкае войска і якія раней знаходзіліся ў падпарадкаванні кіраўніцтва групы арміяў “Цэнтр” і рэйхскамісарыята Украіны. Новы гаўляйтэр узмацніў рабаванне беларускіх земляў. На беларускае сялянства ўзвальваліся невыносныя падаткі і бязлітасныя рэквізіцыі жывёлы. У Германію вывозіліся прамысловыя прадпрыемствы. Галоўныя аб’екты Мінска былі загадзя замінаваныя.
    Змена беларускіх лідэраў. Курт фон Готберг спачатку ігнараваў Раду даверу і падазраваў яе старшыню Вацлава Іваноўскага. Ад
    Напрыканцы нямецкасавецкай вайны
    329
    данаму эсэсаўцу не падабалася, што дэлегацыя Рады на чале з Іваноўскім брала ўдзел у пахаванні Кубэ ў Берліне і выкарыстала гэта, каб перадаць у Міністэрства ўсходніх земляў праект аб прызнанні аўтаноміі Беларусі і ўз’яднанні яе тэрыторыяў. 6 снежня 1943 г. Вацлава Іваноўскага застрэлілі, калі ён вяртаўся ў адкрытай брычцы з гарадской управы дадому. Готберг паступова вызваляўся ад людзей Кубэ і складаў сваю каманду беларускіх нацыяналістаў. Ен планаваў выкарыстаць беларускі рух для ўзмацнення барацьбы з савецкімі партызанамі. Новым лідэрам беларусаў, якія супрацоўнічалі з немцамі, становіцца Радаслаў Астроўскі.
    Беларуская цэнтральная рада. 21 снежня 1943 г. у Мінску сабраўся ўрачысты сход, дзе Курт фон Готберг абвясціў пра стварэнне Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) і прызначыў Радаслава Астроўскага яе прэзідэнтам. БЦР была дарадчым органам пры генеральным камісары, але ў галіне сацыяльнай апекі, культуры і асветы мела права на самастойныя рашэнні. Ставілася мэта мабілізацыі ўсіх нацыянальных сілаў на барацьбу з бальшавізмам. У склад БЦР уваходзілі 12 чалавек. Намеснікамі Астроўскага сталі Мікалай Шкялёнак і Юрый Сабалеўскі. Сярод радцаў значыўся і лідэр Беларускай незалежнай партыі Усевалад Родзька.
    Прапагандысцкая кампанія Астроўскага. Новыя лідэры адразу ўключыліся ў актыўную прапаганду ідэі стварэння беларускай арміі. Праводзіліся шматлікія маніфестацыі ў падтрымку БЦР, незалежнасці Беларусі і барацьбы з партызанамі. Выдаваліся адозвы да партызанаў з заклікам вярнуцца дамоў. У прапагандзе прымала ўдзел Беларуская аўтакефальная царква.
    Беларуская краёвая абарона. 23 лютага 1944 г. Курт фон Готберг па прапанове Радаслава Астроўскага выдаў загад на стварэнне Беларускай краёвай абароны (БКА) і даручыў БЦР правесці мабілізацыю. За адмову ад службы сям’і прызыўніка пагражала смерць. Але значная частка моладзі заходняй Беларусі пад уздзеяннем прапаганды ўспрымала БКА як апошні шанц адбудаваць незалежную Айчыну пад нямецкай апекай і запісвалася ў беларускае войска добраахвотна. На прызыўныя пункты прыйшло каля 40 тыс. чалавек. Столькі гітлераўскім акупантам і не патрабавалася. Больш за 50% прызыўнікоў акруговыя камісары забракавалі і адправілі дамоў. Усяго з улікам далучаных паліцэйскіх батальёнаў у БКА было набрана каля 25 тыс. чалавек. Вярхоўным камандуючым БКА стаў Францішак Кушаль. БКА выкарыстоўвалася ў барацьбе з партызанамі. Але яе
    330
    Перыяд 1939—1945
    злучэнні былі найбольш прыдатныя толькі для аховы ваенных складоў і ваеннапалонных.
    II Усебеларускі кангрэс. Напярэдадні заняцця Чырвонай Арміяй Мінска немцы далі дазвол на скліканне Другога ўсебеларускага кангрэса. Ен прайшоў у Мінску 27 чэрвеня 1944 г. у зале сталічнага тэатра (Першы адбыўся ў снежні 1917 г.). Сабралося 103 дэлегаты з акупаванай Беларусі, а таксама Полынчы, Літвы, Латвіі, Вены, Кёнігсберга, Прагі і Берліна. Кангрэс адмовіў БССР у праве называцца беларускай нацыянальнай дзяржавай, скасаваў усе польскасавецкія пагадненні аб Беларусі і абвясціў яе незалежнасць. Адзіным законным прадстаўніком беларускага народа абвяшчалася Беларуская цэнтральная рада на чале з прэзідэнтам Радаславам Астроўскім. Па прапанове прэзідэнта кангрэс паслаў тэлеграму Адольфу Гітлеру, у якой запэўніваў, што беларускі народ будзе разам з нямецкім салдатам у барацьбе супраць агульнага ворага  бальшавізму. Гітлераўцы ішлі на саступкі. Прывідная незалежная Беларусь прызначалася найперш для моладзі, якую нямецкія ўлады разглядалі як рэзерв працоўнай і ваеннай сілы для рэйха. Савецкі міф аб суверэннай БССР замяняўся міфам нацысцкім аб незалежнай Беларусі ў складзе германскага рэйха. Спекулюючы на нацыянальных пачуццях, нацысты нахабна ашуквалі беларускую моладзь і выкарыстоўвалі яе ў сваіх інтарэсах.
    На што спадзяваліся беларускія лідэры. Радаслаў Астроўскі ўжо ў лістападзе 1942 г. засумняваўся ў перамозе Гітлера і ўступіў у перамовы з арміяй краёвай, а ў 1944 г. імкнуўся ўзмацніць з дапамогай Германіі нацыянальныя пазіцыі беларусаў, стварыць уласныя ўзброеныя сілы і распачаць барацьбу за незалежнасць у эміграцыі. Ён спадзяваўся на вайну заходніх дзяржаваў з СССР пасля перамогі над Германіяй і асаблівую ўвагу надаваў саюзу народаў былой Рэчы Паспалітай у гэтай вайне. Астроўскі згаджаўся на федэрацыю Беларусі і Польшчы і на аб’яднанне БКА з АК. Беларускіх палітычных дзеячаў не магло спыніць ад супрацоўніцтва з немцамі і набліжэнне перамогі СССР, бо яшчэ з часоў Вацлава Іваноўскага было разуменне, што выхаваны ў гады акупацыі беларускі патрыятызм рана ці позна вынішчыць бальшавіцкае рабства на роднай зямлі.
    Антысавецкія настроі. БЦР адлюстроўвала інтарэсы значнай часткі заходніх беларусаў. Пра шырокую антысавецкую апазіцыю ў заходняй Беларусі сведчылі вынікі ваеннай мабілізацыі ў БКА, а таксама колькасны рост сяброў СБМ: з 40 тыс. у канцы 1943 г. да 100 тыс. у сярэдзіне 1944 г. Перад наступленнем Чырвонай Арміі на Мінск
    Напрыканцы нямецкасавецкай вайны
    331
    8 тыс. яго жыхароў добраахвотна выйшлі на пабудову ўмацаванняў вакол горада. Замест савецкага вызвалення яны выбіралі нямецкую акупацыю. Падчас працы Усебеларускага кангрэса ЦК Беларускай незалежнай партыі рыхтавала ў Мінску антынямецкае паўстанне з мэтай абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, але ў выніку імклівага наступлення Чырвонай Арміі планы не спраўдзіліся.
    Савецкі партызанскі рух у 1944 г. Усеагульнага пераходу беларусаў на бок савецкай улады і партызанаў не адбылося. Аднак і стрымаць рост партызанскага руху гітлераўцам не ўдавалася. На апошнім этапе вайны невялікія партызанскія атрады ператвараліся ў партызанскія падраздзяленні Чырвонай Арміі  брыгады і злучэнні. Яны цалкам падпарадкоўваліся галоўнаму камандаванню ў Маскве і ваявалі ў адпаведнасці з яго планамі. Праслаўленымі партызанскімі камандзірамі сталі Мінай Шмыроў, Васіль Корж. Асноўным накірункам партызанскай барацьбы паранейшаму заставаліся дыверсіі на чыгунках. Увосень 1943 г. партызаны правялі другі этап рэйкавай вайны пад назвай “Канцэрт”, а ў чэрвені 1944 г.  трэці і апошні. Гэтыя акцыі аслаблялі лінію абароны немцаў перад наступленнем савецкага войска. Беларускае сялянства карміла цэлую партызанскую армію. У сярэдзіне 1944 г. у Беларусі налічвалася каля 370 тыс. партызанаў. Яны кантралявалі каля 60% яе тэрыторыі. Ім супрацьстаяла каля 75 тыс. паліцэйскіх і салдатаў БКА. Але з немцамі беларусаў супрацоўнічала не менш, чым ваявала ў партызанах. I ўсёткі да грамадзянскай вайны не дайшло. Акупанты не адважыліся ўзброіць народ для барацьбы з партызанамі, а ў 1944 г. ужо не мелі на гэта і сродкаў. Сталін і яго атачэнне таксама пабойваліся забяспечваць партызанаў зброяй належным чынам. За гады акупацыі партызаны перажылі больш за 120 карных аперацыяў, і каб не наступленне Чырвонай Арміі, пацярпелі б яшчэ большыя страты.