Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)
Захар Шыбека
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 490с.
Мінск 2003
Становішча ў заходняй Беларусі. За паўтара гады Масква была не здольная дарэшты саветызаваць далучаныя ў 1939 г. землі. Сялянезаходнікі пры маўклівай згодзе новых гаспадароў распусцілі нешматлікія калгасы і вярнуліся да індывідуальнага гаспадарання. Беларуская інтэлігенцыя тут была малалікая і не прызвычаеная да кіравання. Таму мясцовая адміністрацыя і дапаможная паліцыя фармаваліся пераважна з крэсавых палякаў. Нават службовай мовай тут стала польская. Гітлераўцы вярталі маёнткі памешчыкам, а сялянскія выступленні пратэсту душылі. Палякі не маглі забыць, што беларусы ў 1939 г. пазбавілі іх на ўсходніх “крэсах” і ўлады, і маёмасці. Пачаліся даносы. Польскія нацыяналісты наводзілі паклёп на беларускае насельніцтва ў прыналежнасці да бальшавізму, каб рукамі немцаў прыдушыць народ. Гэта прывяло да вялікіх ахвяраў, асабліва сярод беларускай інтэлігенцыі. Баронячыся ад акцыі вынішчэння, беларусы ў сваю чаргу пачалі даносіць на палякаў. Антыбеларускі тэрор нарэшце спыніў гаўляйтэр Вільгельм Кубэ. Перамены ў нямецкай палітыцы падштурхнулі беларусаў да супрацоўніцтва з Германіяй, а палякаўда пераходу ў апазіцыю. Ужо ўвосень 1941 г. пачалі актывізавацца польскія падпольныя аб’яднанні Саюза ўзброенай барацьбы. Ад імя польскага ўрада на чале з Уладзіславам Сікорскім у Лондане яны змагаліся на два франты і супраць нацысцкага рэйха,
Разгар нямецкасавецкай вайны
315
і супраць бальшавіцкага Саюза з мэтай узнаўлення Польшчы ў межах 1939 г. Польскасавецкі ваенны дагавор аб сумеснай барацьбе з Германіяй (14 жніўня 1941 г.) спачатку ігнараваўся.
Становішча на беларускім Палессі. Тут, у раёне супольнага пражывання беларускага і ўкраінскага насельніцтва, дзейнічаў аддзел Украінскай паўстанцкай арміі пад назвай “Палеская сеч” на чале з Тарасам Бараўцом па мянушцы Тарас Бульба. Ірвучыся да Масквы, немцы абмінулі Палессе, таму значная яго частка апынулася пад кантролем “Палескай сечы” сумесна з беларускімі фармаваннямі Усевалада Родзькі і Міхася Вітушкі. У кожным раёне яны прызначалі сваіх кіраўнікоў і дзялілі зямлю. Але прыйшлі немцы і ўсталявалі свае парадкі. 3 канца 1941 г., калі гітлераўцы разагналі ўкраінскі ўрад, a Сцяпана Бандэру пасадзілі ў канцлагер, бульбаўцы ўслед за бандэраўцамі разгарнулі барацьбу на два франты супраць нацысцкай Германіі і супраць бальшавіцкай Расіі. Беларускія арганізацыі для барацьбы на два франты не мелі сілы, а таму на адкрыты разрыў з немцамі не адважыліся.
Становішча ва ўсходняй Беларусі. На ўсходзе пасля бальшавіцкіх і нацысцкіх рэквізіцыяў людзі жылі пад пагрозай голаду, асабліва ў гарадах. Тут не было такой грамадскай актыўнасці, як на заходніх землях. Немцам даводзілася пераважна сілай набіраць людзей у дапаможную паліцыю і мясцовую адміністрацыю. Захоўваліся калгасы. За найменшую сімпатыю да Чырвонай Арміі і савецкай улады людзей штрафавалі, катавалі, a то вешалі ці забівалі. Усходняя Беларусь была найбольш спрыяльным раёнам для разгортвання савецкага падполля і партызанскага руху.
Арганізацыя савецкага супраціўлення. Супраціўленне акупантам засноўваўпартыйны, савецкі, камсамольскі і калгасны актыў, у якога шанцаў на нацысцкую спагаду не заставалася. Шмат хто з гэтых людзей быў адданым камуністам, і разгортванне бязлітаснай партызанскай вайны, да якой 3 ліпеня 1941 г. заклікаў Іосіф Сталін, яны разглядалі, як свой жыццёвы абавязак. Першыя партызанскія атрады ў Беларусі фармаваліся з савецкіх вайскоўцаў, якія апынуліся ў нямецкім акружэнні. Асобныя партызанскія аддзелы ствараліся па ініцыятыве мясцовых партыйных і камсамольскіх дзеячаў. Некаторыя партызанскія атрады і групы фармаваліся ў савецкім тыле, a потым перапраўляліся праз лінію фронту ва ўсходнюю Беларусь. На заходнебеларускіх землях, якія да 1939 г. уваходзілі у склад польскай дзяржавы, савецкіх партызанскіх атрадаў да 1943 г. не было ў адпа
316
Перыяд 1939—1945
веднасці з савецкапольскім пагадненнем (жнівень 1941 г.). Першыя партызанскія атрады рабіліся лёгкай здабычай немцаў, асабліва тыя, што прыходзілі зза лініі фронту. Людзей пасылалі на верную пагібель. I толькі пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Масквой партызаны акрыялі і са снежня 1941 г. узмацнілі дыверсіі супраць немцаў. У гэты час на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі каля 200 партызанскіх атрадаў. Тысячы людзей уліліся ў падпольныя камуністычныя арганізацыі. Партызанскі рух меў народную глебу. Масква яшчэ не паспела ўзяць яго пад свой кантроль. Спрацоўвала натуральнае імкненне да змагання з ворагам. Многія беларусы разглядалі ганьбу паражэння СССР як сваю ўласную. У Чырвонай Арміі ваявалі іх сыны і браты. У той жа час некаторыя мясцовыя жыхары наводзілі карнікаў на партызанскія базы. У канцы 1941 г. 12 тысячам партызанаў супрацьстаяла да 16 тысячаў паліцэйскіх, якія ў складзе няімецкіх вайсковых злучэнняў удзельнічалі ў барацьбе са “сталінскімі бандытамі” і ў рэпрэсіях супраць яўрэяў. Узімку 1941—1942 гг. гітлераўцам пры падтрымцы паліцэйскіх ўдалося разбіць значную частку партызанскіх атрадаў.
Колькі ж ворагаў займела Беларусь? Вайча, што агарнула беларускія землі, выявіла шэраг згубных для мясцовага насельніцтва тэндэнцыяў: імкненне нацыстаў да каланізацыі і генацыду, бальшавікоў да аднаўлення сталінскай дыктатуры, польскіх нацыяналістаў да аднаўлення панавання ў Заходняй Беларусі, украінскіх нацыяна лістаўда падпарадкавання беларускага Палесся. Літоўскія і латышскія нацыяналісты прэтэндавалі на паўночныя тэрыторыі. I ўсе яны, не кажучы ўжо пра нацыстаў, у імя сваіх мэтаў не спыняліся перад вынішчэннем насельніцтва Беларусі.
28.2. Перад выбарам (1942 верасень 1943): супрацоўніцтва
Генацыд. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 260 (разам з філіямі) канцлагераў. Яны поўніліся антыфашыстамі і камуністамі, якіх звозілі сюды з Аўстрыі, Галандыі, Германіі, Венгрыі, Польшчы, Францыі, Чэхаславакіі. У Трасцянцы, пад Мінскам, за час акупацыі загінула каля 206,5 тыс. вязняў. Сярод ахвяраў пераважалі яўрэі і рускія (ваеннапалонныя), але былі і беларусы. Больш вязняў загінула толькі ў Асвенціме і Майданэку. Усяго на тэрыторыі Беларусі ў лагерах загінула каля 800 тыс. чалавек. Фашысты арганізавалі ў беларускіх
Разгар нямецкасавецкай вайны
317
гарадах і мястэчках каля 155 гета. У іх ствараліся падпольныя арганізацыі, праводзіліся дыверсіі супраць немцаў. У 1942 г. у Лахвенскім (Случчына), а ў 1943 г. у Глыбоцкім (Вілейшчына) і Беластоцкім гета выбухнулі паўстанні, якія былі бязлітасна задушаныя з выкарыстаннем артылерыі, танкаў і нават самалётаў. Некаторыя вязні прабіваліся да партызанаў, у выніку чаго ў лясах засноўваліся цэлыя яўрзйскія паселішчы. Асобных яўрэяў хавалі беларускія сем’і, хоць за гэта ім пагражала пакаранне. Да канца 1943 г. усе гета на тэрыторыі Беларусі апусцелі. Самыя вялікія ахвяры былі ў Мінску, дзе гітлераўцы знішчылі каля 100 тыс. яўрэяў, у тым ліку каля 25 тысячаў, інтэрнаваных гітлераўцамі з акупаваных краінаў Заходняй Еўропы. Пасля ліквідацыі гета пачыналіся рабаванні. Лепшую маёмасць забіралі немцы і паліцэйскія. Рэшта заставалася мясцоваму насельніцтву. Нацысты перабілі таксама амаль усіх беларускіх цыганаў. Мясцовыя жыхары, як правіла, не прыцягваліся да масавых акцыяў. Былі выпадкі, калі беларусы гінулі разам з яўрэямі, але не згаджаліся страляць у сваіх землякоў. Беларусь стала месцам высылкі небяспечных для нацыстаў элементаў з усёй Еўропы, палігонам, дзе адпрацоўваўся механізм масавага вынішчэння людзей.
Выжыванне і прымусовая праца гараджанаў. Гарады нагадвалі канцэнтрацыйныя лагеры, асабліва ў прыфрантавой паласе. Усе прамысловыя прадпрыемствы аб’яўляліся германскай дзяржаўнай уласнасцю, хоць фактычна імі кіравалі звычайныя ўласнікі (“шэфы”). Гарадская гаспадарка і гандаль трапілі пад кантроль германскіх фірмаў. Мясцовае насельніцтва магло займацца толькі дробным гандлем на кірмашах і ў шапіках. Над мясцовай акупацыйнай эканомікай панаваў Остляндбанк, што месціўся ў Рызе. 3 1942 г. яго аддзяленне дзейнічала ў Мінску пад назвай Мінскі банк. На насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў распаўсюджваўся ўсеагульны працоўны абавязак. Працаваць на ваенных прадпрыемствах даводзілася па 1415 гадзінаў у суткі, а заробкі былі ў чатырышэсць разоў меншыя, чым у рабочых з Германіі. У Мінску ў 1943 г. дзённага заробку не хапала на кілаграм бульбы. Праўда, жыццё беларусаў, што працавалі на прадпрыемствах савецкага тылу, было не нашмат лепшае. Праца на немцаў для многіх гараджанаў была адзіным сродкам уратавання ад голаду, бо харчовыя карткі выдаваліся толькі рабочым, малалетнім і калекам. 3 пункту погляду сталінскага кіраўніцтва такія рабочыя былі здраднікамі (!).
Вываз рабочых на працу ў Нямеччыну. 3 восені 1941 г. пача
318
Перыяд 1939—1945
лася вярбоўка 1740гадовых рабочых у Германію. Беларуская народная самапомач прываблівала мясцовую моладзь магчымасцю прайсці ў немцаў працоўную вывучку, набыць спецыяльнасць. Але добраахвотнікаў знаходзілася няшмат. Тады з 1942 г. рабочых пачалі браць сілай. 3 гэтай акцыі немцы імкнуліся атрымаць падвойную карысць: 1) падарваць асноўную (людскую) базу партызаншчыны ў Беларусі і 2) замяніць баяздольных немцаў на фабрыках і прадпрыемствах у Нямеччыне беларускімі юнакамі. Усяго ў Нямеччыну былі вывезеныя каля 380 тыс. жыхароў Беларусі. А ў савецкі тыл, як ужо вядома, бальшавікі эвакуявалі каля 1,5 мільёна (разам з дзецьмі і старымі).
Аграрная палітыка акупантаў. Новыя гаспадары былі зацікаўленыя ў наладжванні сельскагаспадарчай вытворчасці на патрэбы фронту. Сялянскія сем’і атрымлівалі ва ўласнасць да гектара пад сядзібу і да сямі гектараў палявой зямлі ў часовае карыстанне. Ім дазвалялася гадаваць неабмежаваную колькасць хатняй жывёлы, што пры савецкай уладзе забаранялася. Каб падтрымаць збяднелых сялянаў усходняй Беларусі, немцы ўвесну 1942 г. забяспечвалі іх пасяўным матэрыялам, прывозілі з Нямеччыны плугі, рамантавалі трактары, давалі коней. Вільгельм Кубе не стаў уводзіпь на падуладнай яму тэрыторыі абшчынныя гаспадаркі ў адпаведнасці з гітлераўскім палажэннем ад 16 лютага 1942 г. Увесну 1942 г. ён перадаў калгасныя землі і інвентар у аднаасобнае карыстанне сялянскім дварам, якія аб’ядноўваліся ў зямельныя кааператывы. Найлеішіыя землі нацысты забралі сабе і стварылі на іх дзяржаўныя маёнткі. На працу да нямецкіх і галандскіх каланістаў сяляне зганяліся пад прымусам.