• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Русіфікацыя адукацыі. Бальшавіцкія ўлады бралі курс на русіфікацыю адукацыі, але праводзілася яна асцярожна. Спачатку ад працы адхілялася мясцовае настаўніцтва (пераважна шляхам рэпрэсіяў). Замест яго прысылалася новае. I на падставе таго, што бальшавіцкія пасланцы не ведалі добра беларускай мовы, замест беларускіх школаў адчыняліся рускія. У польскіх, яўрэйскіх, рускіх і літоўскіх школах спачатку ўводзілася абавязковае выкладанне беларускай мовы, якая з верасня 1940 г. замянялася рускай, а ў рускіх школах адмянялася ўвогуле. Павялічвалася доля рускамоўных падручнікаў. Для падрыхтоўкі адданых савецкай уладзе настаўнікаў у 1940 г. на тэрыторыі Заходняй Беларусі была створаная сістэма педінстытутаў і пед
    306
    Перыяд 1939—1945
    вучэльняў. Перыядычныя выданні паступова пераводзіліся на рускую мову.
    Расчараванне саветамі. Мясцовыя жыхары хутка ўбачылі мноства зняволеных, якіх прывозілі з Расіі для працы на ваенных пляцоўках. Расповеды вязняў хутка разбуралі міф пра народную ўладу ў краіне саветаў. Людзі не разумелі абсурдных загадаў савецкіх чыноўнікаў працаваць падчас важных царкоўных святаў ці выконваць збожжанарыхтоўчы план яшчэ ў час жніва. У кастрычніку 1940 г. ЦК КП(б)Б прызнаў, што ўся выхаваўчая работа ў заходніх абласцях Беларусі зводзілася да вымагання грубымі адміністрацыйнымі метадамі падаткаў і згону на прымусовыя працы. Выбары ў Вярхоўны Савет БССР і СССР (люты 1940) не выклікалі энтузіязму. У асобных выбарчых акругах Вілейскай вобласці ад галасавання адмаўлялася ад паловы да трох чвэрцяў выбаршчыкаў. Некаторыя вёскі ўвогуле не галасавалі. Органы НКУС старанна фіксавалі антысавецкія выказванні. Узнікалі сумненні, ці можа такая ўлада пратрымацца доўга. Ужо ў 1940 г. жыхары Беласточчыны ўцякалі ад бальшавіцкай “ласкі” ў акупаваную немцамі Польшчу. Але ў некаторых жыхароў захоўваліся энтузіязм і вера, што цяжкасці ў савецкай краіне часовыя.
    Яднанне, якое не яднала. Усходнія беларускія суайчыннікі міжволі падманулі заходніх, прапанаваўшы ім замест незалежнай Беларусі маскоўскую няволю. Заходняя Беларусь да чэрвеня 1941 г. заставалася рэгіёнам з асобым рэжымам кіравання. Захоўвалася старая савецкапольская мяжа з памежнымі заставамі. Гэтыя ваенныя збудаванні з жалезабетону захоўваюцца і цяпер. Перасякаць мяжу цывільнаму насельніцтву без адпаведнага дазволу забаранялася. Камуністы ўвесь час распальвалі недавер “усходнікаў” да “заходнікаў”, які дажыў да нашых дзён.
    27.3.	Лёс віленскіх беларусаў
    Прыход саветаў. 19 верасня 1939 г. Чырвоная Армія захапіла Вільню. Адразу пачалася чыстка горада ад так званых антысавецкіх элементаў. Чырвонаармейцы рабавалі гарадскія крамы і нават пешаходаў. Вільню літоўцы атрымалі ад Масквы праз 40 дзён. За гэты час органы НКУС добра папрацавалі, а літоўскія дыпламаты старанна фіксавалі дзейнасць сваіх апекуноў. Было зарэгістравана каля 800 асобаў, дэпартаваных з Вільні сталіністамі.
    Нечаканасць з Вільняй. Галоўным ідэалагічным камісарам у
    Цана задзіночанна беларускіх земляў
    307
    Заходняй Беларусі быў прызначаны Іван Клімаў, тагачасны загадчык аддзела прапаганды ЦК КП(б)Б. Яго штабкватэра знаходзілася ў Вільні. Але нават Іван Клімаў не ведаў пра намер крамлёўскага кіраўніцтва перадаць Вільню Літве. Ен дзейнічаў у перакананні, што Вільня стане некаранаванай сталіцай Заходняй Беларусі, дзе адбудзецца Нацыянальны сход гэтага рэгіёна. 24 верасня па ініцыятыве Івана Клімава ў актавай зале Беларускай гімназіі адбыўся агульнагарадскі сход беларускіх культурнаасветных работнікаў, прысвечаны прыходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Віленшчынай кіравалі пасланцы з Мінска. Яны стварылі часовую віленскую ўправу. Беларуская мова была прызнаная афіцыйнай, выходзіла беларуская газэта “Віленская праўда”, адчыняліся беларускія школы і арганізацыі. Віленшчына рыхтавалася да выбараў у беларускі “парламент”. Сярод мясцовых беларусаў нават пайшлі чуткі пра перанос беларускай сталіцы з Мінска ў Вільню. Як вядома, перадача Вільні і Віленшчыны Літве была ўзгоднена паміж Гітлерам і Сталіным. Але Масква палічыла непатрэбным паведаміць пра гэта беларускаму кіраўніцтву. Факт вельмі яскравы. Ён сведчыць пра сапраўды марыянетачны характар так званай беларускай савецкай дзяржавы.
    Паляванне на беларускую інтэлігенцыю. Неўзабаве беларускаму кіраўніцтву стала вядома, што Віленская вобласць (6,9 тыс. кв. км.) адыходзіць да літоўцаў. Дамова аб гэтым паміж Літвой і Савецкім Саюзам была падпісаная 10 кастрычніка 1939 г. Спектакль з выкарыстаннем віленскіх беларускіх дзеячаў на запланаваным у Вільні Нацыянальным сходзе стаў непатрэбны. У Івана Клімава была магчымасць перадаць Літве разам з горадам і беларускіх дзеячаў, але адданы сталініст не зрабіў гэтага. Ен меў загад цэнтра арыштаваць іх у адпаведнасці са складзеным у Народным камісарыце ўнутраных справаў спісам. Віленскія беларусы панеслі вялікія страты. Схапілі і вывезлі аднаго з пачынальнікаў беларускага руху Антона НекандаТрэпку, вядомага публіцыста Уладзіміра Самойлу, аўтара вершагімна “Мы выйдзем іпчыльнумі радамі” Макара Краўцова (Касцевіча), рэдактара “Беларускай крыніцы” Янку Пазняка (дзеда Зянона Пазняка), іншых. Усе яны пазней загінулі.
    Самаахвярнасць Антона Луцкевіча. Вельмі трагічна склаўся лёс самага аўтарытэтнага дзеяча беларускага руху ў Вільні. Калі ў горад уварваліся бальшавікі, Антон Луцкевіч працаваў дырэктарам Беларускага музея імя Івана Луцкевіча (памёр у 1919 г.) і выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. I вось гэты чалавек, якога савецкая
    308
    Перыяд 1939—1945
    прапаганда 30х гадоў называла галоўным беларускім фашыстам, спрабаваў дамовіцца са сталіністамі. Пра іх справы Луцкевіч добра ведаў і ўсё ж спрабаваў. Ен свядома ахвяраваў сабой, спадзеючыся такім чынам уратаваць незалежніцкую інтэлігенцыю і тыя здабыткі беларускасці, што яшчэ захоўваліся ў Заходняй Беларусі. Луцкевіча арыштавалі ўначы з 26 на 27 верасня. Арышт быў абстаўлены вялікай сакрэтнасцю. Чэкісты не хацелі, каб гэтая акцыя падарвала пракамуністычныя ілюзіі беларусаў. Карнікі разлічвалі выдаць арышт за ўцёкі Луцкевіча ў Літву  тым больш, што шлях на Коўна стаў для многіх беларусаў Вільні выратавальным. Але Луцкевіч быў чалавек надта вядомы і аўтарытэтны, каб яго знікненне не заўважылі. Ужо на другі дзень да Івана Клімава прыйшла беларуская дэлегацыя з пытаннем пра лёс свайго лідэра. Кэдэбіст абяцаў адшукаць Луцкевіча, a сам адправіў вязня ў мінскі астрог, адкуль беларускі дзеяч ужо ніколі не вярнуўся.
    Віленскія трафеі. 22 кастрычніка 1939 г. у Вільню прыехала літоўская паліцыя. Бальшавікі перад сваім адыходам рабавалі ўсё, што маглі: прамысловае абсталяванне, архівы, унікальныя кнігі, рэчы хатняга ўжытку. He забыліся і пра Віленскі беларускі музей. Усё самае каштоўнае  старадрукі, калекцыя старажытных манет, сярэдневяковая зброя  грузілася ў вагоны і адпраўлялася ў Мінск. За спешкаю ўсё забраць не змаглі, а тое, што пагрузілі, па дарозе было напалову пакрадзенае і панішчанае. Віленскія скарбы звальваліся ў сутарэннях і калідорах розных грамадскіх установаў Мінска. Частка іх пазней была залітая вадой і знішчаная, частку літоўцы вярнулі ў часы нямецкай акупацыі. У кастрычніку 1939 г. у Мінску апынулася абсталяванне віленскага радыёзавода, на аснове якога ў 1941 г. пачаў дзейнічаць мінскі завод лямпавых радыёпрыёмнікаў.
    Вынік савецкалітоўскага “дыялогу”. Вільня перадавалася новым гаспадарам, хоць сама Масква прызнавала, што горад і яго наваколле не былі літоўскія. Рабілася гэта не без націску гітлераўскага ўрада. Але, пакідаючы Вільню, СССР атрымліваў, паводле савецкалітоўскага дагавору аб узаемнай дапамозе (ад 10.X.1939 г.), права на заснаванне вайсковых баз у Алітусе, Прэнах, Гайжунах і Новай Вільні. Сталінскае кіраўніцтва ўступала Літоўскай дзяржаве Вільню, каб потым (жнівень 1940) не толькі вярнуць яе, але і прыхапіць усю Літву, а для змякчэння незадаволенасці яе грамадзянаў зноў адрэзаць ад БССР 2,6 тыс. кв. км. і перадаць іх акупаванай літоўскай краіне (лістапад 1940 г.). Далучэнне Вільніда Літвы стала магчымым дзякую
    Цана задзіночанна беларускіх земляў
    309
    чы злачыннай змове Сталіна з Гітлерам, якія дзейнічалі выключна ў захопніцкіх мэтах. I ўсё гэта, як слушна заўважыў беларускі гісторык Мікола Іваноў, пакінула балючы след у нацыянальнай памяці ўсіх зацікаўленых у Вільні народаў  беларусаў, палякаў, літоўцаў.
    27.4,	Здабыткі і страты
    Падставы для суцяшэння. Падзеленасць Беларусі разглядалася як трагедыя. Беларусы імкнуліся да аб’яднання і атрымалі яго. Задзіночанне беларускіх земляў адпавядала нацыянальным інтарэсам беларускага народа. Пакуль Беларусь заставалася падзеленай паміж Расіяй і Польшчай, існавала небяспека зрусіфікавання яе ўсходняй часткі і спаланізавання заходняй. Пасля 1939 г. Беларуская ССР павялічыла сваю тэрыторыю амаль удвая  з 127 тыс. да 235 тыс. кв. км. (карта VII). Удвая павялічылася таксама колькасць насельніцтва БССР і дасягнула прыкладна 10 млн. чалавек. Здабыткі Украіны складалі толькі 15% тэрыторыі і 20% насельніцтва. Дзякуючы тэрытарыяльнаму задзіночанню, нацыянальна пасіўныя беларусы набылі тую крытычна неабходную этнічную масу, якая дазволіла ім больш паспяхова прайсці праз выпрабаванні другой сусветнай вайны, сталінскага генацыду і камуністычнай дэнацыяналізацыі.
    Падставы для незадаволенасці. На вялікі жаль і на вялікі сорам, аб’яднанне беларускіх земляў адбылося ў выніку змовы паміж гітлераўскай Германіяй і сталінскім СССР. На савецкім баку апынуліся тэрыторыі, заселеныя палякамі (Ломжынскі павет Варшаўскага ваяводства). Трагічным было і тое, што гэтае аб’яднанне ажыццявілася ў рамках таталітарнай камуністычнай імперыі. Беларусы не займелі той незалежнай нацыянальнай дзяржавы, пра якую марылі і не сталі гаспадарамі на сваёй зямлі. Беларуская адміністрацыя крамлёўскага дыктатара пашырыла сваю ўладу амаль на ўсе беларускія землі. Адзін захопніцкі рэжым Заходняй Беларусі змяніўся другім, яшчэ болей жорсткім і бязлітасным. Аб’яднаная Бацькаўшчына стала аб’ектам далейшых злачынных эксперыментаў бальшавікоў. Сталінскія рэпрэсіі ў Заходняй Беларусі сталіся нашмат болей згубнымі для беларусаў, чым для яўрэяў ці палякаў. Тут была цалкам вынішчаная інтэлектуальная эліта нацыі, ангажаваная ў культуру еўрапейскага кшталту і большменш вольная ад камуністычных ілюзіяў. Загінулі носьбіты беларускай незалежніцкай ідэі. Бальшавікі атрымалі магчымасць амаль бесперашкодна фармаваць у беларусаў псіхалогію