• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    Гвалт з беларускіх пісьменнікаў. Цяжкія выпрабаванні выпалі і на долю беларускіх пісьменнікаў. Іх арышты пачаліся з 1930 г. У 1932 г. часопіс “Маладняк” не меў свайго памяшкання, а ў рэдакцыі газэты “Літаратура і мастацтва” не было нават стала. Па чатыры месяцы не выплачваліся ганарары. Літаратурныя часопісы чакалі чаргі ў друкарнях па 34 месяцы. Маладыя літаратары скардзіліся ў ЦК КП(б)Б, што за ўвесь 1932 г. з прамтавараў улады выдзелілі на пісьменніцкую арганізацыю толькі адны штаны. У 1932 г. бальшавікі фактычна праігнаравалі 50гадовы юбілей Янкі Купалы. У 1934 г. замест ранейшых вольных літаратурных аб’яднанняў быў утвораны Саюз савецкіх пісьменікаў Беларусі. Каб яго кіраўніцтва ахвотней падпарадкоўвалася партыйным дырэктывам, яму быў дадзены доступ да ўрадавага размеркавальніка. 3 такой жа мэтай пазней арганізаваліся і саюзы кампазітараў, мастакоў, архітэктараў. Цяжкая атмасфера запанавала ў асяроддзі беларускіх пісьменнікаў. He спынялася цкаванне Янкі Купалы і яго аднадумцаў. Адмяжоўваліся ад грамадскалітаратурнага жыцця Якуб Колас і Змітрок Бядуля. Моладзь прысягала ў адданасці камуністычнай партыі. Пачаліся ўзаемаабвінавачванні і даносы. Набіраў сілу голас ваяўнічага бальшавіцкага крытыка Лукаша Бэндэ, які выступаў у друку з палітьгчным выкрыццём “ворагаў народа” сярод пісьменнікаў, што потым выкарыстоўвалася ў якасці падставы для іх арышту. Гістарычная тэматыка абвяшчалася нацыяналістычнай. Можна было толькі ўхваляць шчаслівую сацыялістычную сучаснасць і слаўнае рэвалюцыйнае мінулае. Стараннямі такіх даносчыкаў, як Лукаш Бэндэ, праз сталінскія катавальні прайшлі больш за сотню беларускіх пісьменнікаў, большасць з якіх загінулі. У ліку ахвяраў  Максім Гарэцкі, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Платон Галавач, Ізі Харык, іншыя. Новы прысланы з Масквы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка (19381947) асабіста прасіў у канцы 1938 г. у Іосіфа Сталіна дазволу расправіцца з Янкам Купалам і Якубам Коласам. Але непрадказальны тыран загадаў узнагародзіць беларускіх песняроў ордэнамі Леніна. У складаных умовах побач з афіцыёзнымі літаратурнымі творамі з’яўляліся такія, у якіх праз глыбокі падтэкст асуджаліся суцэльная калектывізацыя (раман “Вязьмо” Міхася Зарэцкага, аповесць “Ад
    Бальшавіцкі генацыд
    293
    шчапенец” Якуба Коласа), авантурызм у навуцы (п’еса “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы), дэспатызм бальшавіцкай улады (аповесцьказка “Сярэбраная табакерка” Змітрака Бядулі). Апошні твор надрукавалі ў 1953 г. А знакаміты раман “Віленскія камунары” Максіма Гарэцкага пабачыў свет толькі ў 1963 г.
    Тэатры пад наглядам. Наступленне на беларускае мастацтва пачалося з тэатральнай дыскусіі 1928 г. Пад абстрэл трапіў артыкул Т. Глыбоцкага (псеўданім паэта Алеся Дудара) пра самабытнасць тэатральнага мастацтва Беларусі. Аўтар абвінавачваўся ў адрыве беларускай пралетарскай культуры ад рускай. Заадно дасталося і кіраўніку Галоўмастацтва Зміцеру Жылуновічу, які нібыта не стаў на абарону партыйнай лініі. У 1932 г. у БССР налічвалася 16 тэатраў, у тым ліку яўрэйскі, польскі, рускі. 3 1931 г. у Мінску працаваў Беларускі тэатр юнага гледача. Але ад іх усё больш патрабавалася дубляваць маскоўскі рэпертуар. 3 трох беларускіх дзяржаўных тэатраў у 1938 г. засталіся два  у Мінску і Віцебску. Гомельскі БДТ бальшавікі “прыкрылі”, а яго кіраўніка, вядомага артыста, рэжысёра і драматурга Уладзіслава Галубка, які першы заслужыў званне народнага артыста, кінулі ў турму, а пазней расстралялі. Такі ж лёс напаткаў і мастацкага кіраўніка яўрэйскага тэатра Міхаіла Рафальскага. Актораў для Беларусі рыхтавала Масква. I толькі ў 1938 г. узнікла Мінская тэатральная вучэльня.
    Іншыя віды мастацтва. Ля вытокаў савецкай музычнай культуры ў Беларусі стаялі Аляксей Туранкоў, Мікола КуліковічШчаглоў, Мікола Равенскі. У1937 г. адчынілася Беларуская дзяржаўная філармонія. Пры ёй дзейнічаў створаны ў 1930 г. аркестр народных інструментаў, сімфанічны аркестр і новы калектыў  хор і ансамбль беларускай народнай песні і танца пад кіраўніцтвам Ісака Любана. Значнай стратай для музычнага мастацтва Беларусі былі арышты кампазітара Уладзіміра Тэраўскага і вядомага збіральніка фальклору Антона Грыневіча. У 1937 г. паводле праекта Іосіфа Лангбарда быў пабудаваны тэатр оперы і балета. Праз два гады ў новым будынку адбылася прэм’ера першага беларускага балета “Салавей” Міхаіла Крошнера. Плённа працавалі мастакіпейзажысты Вітольд БялыніцкіБіруля і Мікола Дучыц. Заявілі пра сябе баталіст Яўген Зайцаў і таленавіты скульптар Заір Азгур. У 1939 г. у Мінску пачала працаваць Дзяржаўная карцінная галерэя, а ў Віцебску  мастацкая галерэя Юдаля Пэна. Тады ж пачалося рэгулярнае вяшчанне мясцовага радыё. 3 Ленінграда ў Мінск пераехала кінастудыя “Савецкая Беларусь”.
    294
    Перыяд 1921—1939
    Супраць рэлігійнасці. Камуністы ўшчэнт разбурылі ў Беларусі праваслаўную царкву. 31445 дарэвалюцыйныхцэркваўулетку 1938 г. дзейнічалі толькі дзве  у Оршы і Мазыры. У адпаведнасці са сталінскай ідэалогіяй атэізму, замацаванай у канстытуцыі 1936 г., цэрквы перарабляліся ў клубы, a то і ў свірны. За 1937 г. і першую палову 1938 г. былі арыштаваныя 3247 вернікаў, у тым ліку 400 святароў і манахаў, 5 архіепіскапаў і мітрапаліт. Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква абвяшчалася шпіёнскапаўстанцкай арганізацыяй. Усе яе святары на чале з архіепіскапам Афанасіем Вячоркам абвяшчаліся ворага
    Калгаснікі слухаюць радыё. 30я гады. ' НМГКБ.
    мі народа. У тыя ж грозныя 1937—1938 гг. за бальшавіцкія краты трапілі каля 860 сектантаў, 58 гомельскіх старавераў. Што да каталіцкай царквы, то яна была разгромленая яшчэ ў 20я гады. Па ўсім СССР ствараліся структуры “Саюза ваяўнічых бязбожнікаў” з мэтаю прапаганды атэізму. Але вера заставалася амаль адзінай формай народнага пратэсту. Сектантымаўчальнікі праваслаўнай веры Лепельскага і Тураўскага раёнаў не размаўлялі з прадстаўнікамі савецкай улады, адмаўляліся ад савецкіх пашпартаў, байкатавалі выбары, сталінскія калгасы і перапісы насельніцтва. Прызнавалася толькі ўлада Бога. У 1937 г. у Шклоўскім, Дрыбінскім, Чавускім раёнах разгарнуўся масавы рух за вяртанне захопленых уладамі цэркваў 90 тыс. вернікаў не пабаяліся паставіць свае подпісы пад патрабаваннем адкрыцця храмаў. Потым 24 тыс. з тых, хто падпісаўся, былі арыштаваныя.
    Беларускасць пад арыштам. У 30я гады элітарны культурнадухоўны працэс у савецкай Беларусіканчаткова падпаў пад кантроль бальшавіцкага кіраўніцтва Масквы і не мог ажыццяўляцца адпаведна нацыянальным традыцыям і формам. Калі пад уладай Полыпчы беларускія сілы яшчэ змагаліся за захаванне права на самавызначэнне, то ў БССР ва ўмовах жорсткага сталінскага рэжыму пераважна
    Бальшавіцкі генацыд
    295
    выракаліся сваіх ідэалаў у імя сацыялізму, сусветнай рэвалюцыі, сціплага асабістага дабрабыту, які залежаў ад паслухмянасці прамаскоўскай адміністрацыі.
    26.5.	Сэнс і бессэнсоўнаспь рэпрэсіяу
    Усеагульнасць рэпрэсіяў. Ужо на пачатку 1933 г. прапускныя магчымасці турмаў БССР былі вычарпаныя. За кратамі апынулася больш за 25 тыс. чалавек. Голад і антысанітарыя прывялі да эпідэміяў тыфусу ў месцах зняволення ў Оршы, Віцебску, Мазыры. У 1937 г. камуністычны тэрор дасягнуў свайго апагею. I яго выканаўцам гэты раз выступаў першы сакратар ЦК КП(б)Б Васіль Шаранговіч, па паходжанні беларус. Праўда, у тым жа годзе яго змяніў рускі Аляксей Волкаў (1937—1938). Арышт азначаў тады высылку або смерць. Караліся “беларускія нацыяналфашысты”, “праватрацкісты”, ‘‘польскія шпіёны”. Іх абвінавачвалі ва ўдзеле ў розных контррэвалюцыйных, антысавецкіх, дыверсійных, шпіёнскатэрарыстычных і паўстанцкіх арганізацыях. Лідэраў БНР расстрэльвалі ў турмах (Вацлава Ластоўскага ў Саратаве ў 1938 г., Аркадзя Смоліча тады ж у Омску), іншыя памерлі ў лагерах (Леанард Заяц у 1935 г., Язэп Лёсік у 1940 г.). Масавае вынішчэнне людзей вялося ў імя бальшавіцкай ідэі ператварэння краіны ў ваенны лагер, здольны для пашырэння сацыялізму ва ўсім свеце.
    Грамадская хвароба. Ніхто не быў застрахаваны ад арышту і пакарання. Даносы і паклёпы зрабіліся звычайнаю з’явай. Вязні згаджаліся падпісаць сабе нават смяротны прысуд, абы толькі хутчэй пазбавіцца ад нясцерпнага катавання. Таму і атрымлівалася, што ў Беларусі кожны другі ці трэці з арыштаваных быў “польскім шпіёнам”. I звонку гэта выглядала верагодным, бо Германія і Англія сапраўды імкнуліся падштурхнуць Польшчу да вайны з савецкай Расіяй. Запалохванне польскай ваеннай пагрозай выкарыстоўвалася ўладай, каб трымаць насельніцтва ў няпэўнасці і страху.
    Сталінскі дракон пажыраў і самога сябе. У перадваенныя гады (1936—1941) рэпрэсіі зведалі каля 45 тыс. камандзіраў Беларускай ваеннай акругі. Беларускія камуністы страцілі 40% свайго складу. 16 чэрвеня 1937 г. застрэліўся Аляксандр Чарвякоў. У магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы загінуў Зміцер Жылуновіч. Галоўным маскоўскім “рэвізорам” мясцовых бальшавікоў выступіў Емяльян Малянкоў. У 1938 г. рэпрэсіі пайшлі на спад і бумерангам вярнуліся на тых,
    296
    Перыяд 1921—1939
    хто іх здзяйсняў. Крамлёўскае кіраўніцтва вынішчала сведкаў сваіх злачынстваў. Пацярпелі сталінскія каты беларускага народа, кіраўнікі з наркамата ўнутраных справаў БССР 3. Каўфман, М. Стаяноўскі, В. Ягаднін, Гепштэйн, Серышаў (расстраляныя), Г. Уласаў, С. Левін, Я. Розкін (высланыя на 10 год кожны). Але рэпрэсіі не спыняліся. Новы наркам унутраных справаў Барыс Берман даў у 1938 г. заданне арыштоўваць палякаў там, дзе яны ёсць, без усякіх абвінаваўчых матэрыялаў. Палякамі, зразумела, лічыліся тады ўсе каталікі. Але і іншым катам, што замянілі вынішчаных, не ўдалося пазбегнуць расстрэлу  гэта старшыні АДПУНКУС Барыс Берман, Леанід Закоўскі, Ізраіль Ляплеўскі, Аляксей Наседкін, Пётр Рапапорт.
    Колькасць ахвяраў. Падчас масавага тэрору 30х гадоў усяі о асуджаных ў Беларусі было не менш за 600 тыс., а пацярпелых ад рэпрэсіяў (непасрэдна ці ўскосна)  намнога больш  два ці тры мільёны. Гісторыкі падлічваюць, спрачаюцца. Ва ўсякім разе можна меркаваць, што даваенны сталінскі тэрор у Беларусі паглынуў не менш за мільён жыццяў.
    Курапаты. Рэпрэсіі суправаджаліся масавымі расстрэламі. Месцы сваіх злачынстваў камуністы старанна хавалі, забойствы праводзіліся патаемна, уначы. Археолагу і мастацтвазнаўцу Зянону Пазняку ўдалося знайсці адно з такіх месцаў пад Мінскам  ва ўрочышчы Курапаты. Там у 1937—1941 гг. кожную ноч расстрэльвалі людзей. Па афіцыйнай ацэнцы загінула 30 тыс. жыхароў Беларусі. На думку ж Зянона Пазняка, колькасць ахвяраў даходзіла да 250300 тыс. чалавек. Сёння пра гэта ведае ўвесь свет. Такія Курапаты былі каля кожнага буйнога горада і раённага цэнтра Беларусі. Рэпрэсіі моцна знявечылі беларускую нацыю, знішчылі яе інтэлектуальны патэнцы