• Газеты, часопісы і г.д.
  • Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)  Захар Шыбека

    Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002)

    Захар Шыбека

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 490с.
    Мінск 2003
    134.29 МБ
    14
    Перыяд 1795—1830
    Іосіфаўскі сабор у Магілёве. Адна з першых культавых пабудоваў рускага класіцызму ў Беларусі. Архітэктар Мікалай Львоў, 1798 г. Здымак пачатку XX cm. НМГКБ.
    цы XIX ст. I толькі з таго часу ўзнікла агульная саманазва “беларусы”, а нашы этнічныя землі пачалі называцца Беларуссю. Старадаўняя ж назва “Літва”, звязаная з Вялікім Княствам Літоўскім, замацавалася за сучаснай літоўскай дзяржавай. Такім чынам, цяперашняя назва Беларусі ўсталявалася са спазненнем, у выніку знішчэння Вялікага Княства Літоўскага і памяці пра яго. Праўда, са спазненнем сваю саманазву атрымалі не толькі беларусы, але і ўкраінцы, італьянцы ды немцы. Сучасныя назвы не адпавядаюць гістарычным, што існавалі да канца XIX ст., але па існуючай традыцыі мы будзем выкарыстоўваць іх і ў дачыненні да ранейшых перыядаў.
    Міф пра ўз’яднанне. Расійская імператрыца імкнулася абгрунтаваць сваё права на захопленыя землі. I тут дарэчы прыдаўся міф пра падпарадкаванне Польшчай гэтых нібыта старажытнарускіх у мінулым земляў. На гэтай падставе Беларусь разам з Украінай і нават Літвой аб’яўляліся ўз’яднанымі з Расіяй. Адначасова ў афіцыйных урадавых паперах 1777 г. і пазней можна было сустрэць шчыра непрыхаваны тэрмін  “землн новопрнобретённые”,  калі гаворка ішла пра Беларусь.
    Усталяванне царскай улады
    15
    Пачатак русіфікацыі. Кацярына II адмяніла на далучаных да Расіі тэрыторыях Літоўскі статут і ўвяла рускае заканадаўства, у адміністрацыйнасудовым апараце загадала ўжываць рускую мову, у склад мясцовага кіраўніцтва набірала рускіх чыноўнікаў, адкрывала першыя рускія школы. Русіфікацыя пачалася перш за ўсё на ўсходзе Беларусі. Хутка выявілася, што царскія законы састарэлыя, недасканалыя і не прыстасаваныя да мясцовага жыцця. Расійская адміністрацыя не ведала мясцовых традыцыяў і мовы. Руская ж мова была тут яшчз болей нязвыклая, чым польская. А таму ў адміністрацыйнасудовай практыцы ўзнікала шмат недарэчнасцяў. Каб супакоіць незадаволеную шляхту, расійскі імператар Павел I (1796—1801) узнавіў дзейнасць Статута Вялікага Княства Літоўскага. Ен прыпыніў таксама русіфікацыю, але не таму, што палічыў беларусаў самастойным народам. Беларусь падалася яму краем польскім. Гэта выкарысталі польскія патрыёты, распачаўшы ўзмоцненую паланізацыю беларускага насельніцтва (і найперш шляхты), якая не спынялася і пры Аляксандры I (1801—1825). Сам царскі ўрад дзеля спакою ў памежным краі і прыцягнення на свой бок шырокіх колаў польскамоўнай шляхты і мяшчанаў патураў гэтаму. Амаль усе школы, нават у вёсках, вялі тады навучанне на польскай мове; гэтая мова ўжывалася ў мясцовых адміністрацыйных установах і ў афіцыйнай дакументацыі. Такой сітуацыі не было нават у XVIII стагоддзі.
    Адміністрацыйны падзел. Спадзяванні мясцовых магнатаў на ўзнаўленне Вялікага Княства Літоўскага ў складзе Расійскай імперыі не спраўджваліся. Паводле расійскага ўзору тэрыторыя Беларусі дзялілася на губерні, паветы і воласці. Царскія картографы доўга кроілі нашыя землі і толькі ў 1801 г. большменш канчаткова размеркавалі іхпаміж Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Магілёўскай і Мінскай губернямі (гл. карту I). Яны ж у сваю чаргу аб’ядноўваліся ў два генералгубернатарствы: Віленская, Гарадзенская, Мінская  у Літоўскае, а Віцебская, Магілёўская і Смаленская  у Беларускае. У 1807 г. французскі імператар Напалеон I адабраў у Прусіі Беластоцкую вобласць і перадаў яе Расіі за згоду далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі, пасля чаго ўся этнічная тэрыторыя беларусаў апынулася ў складзе Расійскай дзяржавы. Праўда, яе адміністрацыйны падзел праводзіўся без уліку этнічных межаў. Гэта добра бачна на этнічнай карце беларусаў, якую на пачатку XX ст. склаў расійскі акадэмік Яўхім Карскі, па паходжанні беларус (гл. карту V).
    Зямельныя раздачы. У царскія рукі трапілі дзяржаўныя землі і
    16
    Перыяд 1795—1830
    сяляне былога Вялікага Княства Літоўскага (каралеўскія эканоміі і староствы), а таксама канфіскаваныя маёнткі тых мясцовых уласнікаў, якія не захацелі падпарадкоўвацца Расіі і з’ехалі за мяжу. Гэтыя багацці шчодра размяркоўваліся паміж рускімі генераламі  заваёўнікамі Беларусі  і фаварытамі Кацярыны II. Кобрынскае староства атрымаў фельдмаршал А. Сувораў. Раздача і перадача ў арэнду дзяржаўных земляў разам з сялянамі не спьшяліся ў Беларусі і пры Паўле I. Усяго да пачатку XIX ст. руская арыстакратыя атрымала ва ўласнасць да паўмільёна беларускіх сялянаў, пераважная большасць якіх раней не ведала, што такое прыгон, бо жыла на дзяржаўных землях.
    Мілітарызацыя гаспадарчай дзейнасці. 3 мэтай утрымання захопленых у 1772 г. земляў у складзе Расійскай імперыі і ператварэння іх у надзейную пляцоўку для далейшай ваеннай экспансіі на поўдзень і захад царскі ўрад праводзіў тут інтэнсіўную працу па паляпшэнні шляхоў зносінаў. У 1806 г. завершылася будаўніцтва Бярэзінскага канала, які звязваў Дняпро з Заходняй Дзвіной. Пасля канчатковага захопу беларускіх земляў будаўнічыя работы пераносіліся на захад. Але тут шмат чаго было зроблена мясцовымі магнатамі ўжо ў канцы XVIII ст. Царскі ўрад узнавіў у 1803 г. працу Агінскага канала, які злучаў Дняпро праз Прыпяць з Нёманам. Новыя дарогі і каналы ўзводзіліся таннымі рукамі прыгонных беларускіх сялянаў. Мясцовыя абшарнікі сотнямі і тысячамі аддавалі іх за адпаведную плату ўрадавым прыказчыкам. Асабліва ахвотна пасылалі на будоўлі беларусіх сялянаў рускія памешчыкі, якім яны дасталіся задарма, з ласкі царскага двара. Беларусы лічыліся добрымі грабарамі, працавітымі і цярплівымі. Іх праца выкарыстоўвалася па ўсёй імперыі. Пры руплівай падтрымцы Кацярыны II рускія вяльможы, што мелі землі на Магілёўшчыне, адкрывалі тут даволі буйныя суконныя, парусінавыя, канатныя, шкляныя мануфактуры, на якіх зноў жа працавалі прыгонныя. Прамысловая прадукцыя адпраўлялася па Дняпры ў Херсон, дзе будаваўся чарнаморскі флот Расіі. Ён папоўніўся і 25 лёгкімі суднамі, якія прыплылі з Крьгчава. Там з 1785 г. працавала судабудаўнічая верф князя Р. Пацёмкіна. Найчасцей на поўдзень плыў мачтавы лес. Магілёўская, а потым і Мінская губерні зрабіліся базай для замацавання Расійскай імперыі на Чорным моры.
    Усталяванне царскай улады
    17
    1.2.	Змены ў становішчы жыхароў Беларусі
    Праваслаўныя. Расійская імперыя заваёўвала Вялікае Княства Літоўскае пад выглядам абароны правоў дысідэнтаў, ці праваслаўных вернікаў, якіх у канцы XVIII ст. налічвалася каля 6% ад усяго насельніцтва. Але ніякіх рэальных выгодаў ад праваслаўнай Расіі яны не атрымалі. Пагроза ж прымусовага пераводу праваслаўных у каталіцызм і уніяцтва практычна знікла яшчэ ў 1768 г., калі была прынятая пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб праве на свабоду веравызнання.
    Каталікі. Становішча каталіцкай царквы ў складзе Расіі істотна не змянілася. Каталікам, якія складалі каля 25% насельніцтва Беларускага краю, дазвалялася свабодна выконваць свае абрады. За касцёламі і кляштарамі пакідалася іх маёмасць. У 1774 г. імператрыца дазволіла заснаваць Беларускую каталіцкую дыяцэзію. Нават ордэн езуітаў, што быў скасаваны ў Рэчы Паспалітай, паранейшаму дзейнічаў на захопленых у 1772 г. Расіяй землях. Гэта выкарысталі амерыканскія езуіты. Каб уратаваць свой ордэн і абысці папскую забарону, яны адміністрацыйна далучыліся ў 1805 г. да беларускіх езуітаў. Іхняя юрысдыкцыя ў ЗША атрымала назву “Беларуская правінцыя” (1805—1914). Пецярбург не чыніў перашкодаў каталіцызму, бо яго спавядалі вярхі мясцовага грамадства. Праўда, Кацярына II заахвочвала каталіцкую шляхту да пераходу ў праваслаўе, але поспеху не мела.
    Уніяты. Зусім паіншаму царскі ўрад ставіўся да уніяцкай веры, да якой належала каля 70% насельніцтва, пераважна сялянства. Ён лічыў уніятаў ахвярамі каталіцкай экспансіі. У 1794 г. Кацярына II выдала ўказ аб пераводзе ўсіх уніятаў у праваслаўе. Пры гэтым царская адміністрацыя дзейнічала без асаблівых цырымоніяў. Людзей збіралі ў храме і, калі не сустракалі асаблівага супраціўлення, цэлымі прыходамі перапісвалі ў праваслаўную веру. Калі ж абураны натоўп выганяў “духоўных місіянераў”, прыход заставаўся пры уніяцкім абрадзе. Такім “добраахвотным” чынам пры Кацярыне II у праваслаўе “запісалася” каля 600 тыс. уніятаў. Значная частка іх у адказ на ўрадавы прымус пераходзіла ў рымскакаталіцкае веравызнанне. На Міншчыне так зрабіла 200 тыс. уніятаў (1795). Астатнія былі падпарадкаваныя Беларускай уніяцкай епархіі (1783), якая стала падуладная ўжо не каталіцкаму, а праваслаўнаму вышэйшаму духавенству. За Паўламі гвалт з уніятаў прыпыніўся. Імператар адмяніў указ 1794 г., і
    18
    Перыяд 1795—1830
    уніяты былі вернутыя пад уладу каталіцкай іерархіі. Пачаліся пераходы з праваслаўя ва уніяцтва, а уніяты пераходзілі потым у каталіцызм, хаваючыся ад праваслаўнага самаўладдзя. Гэтаму спрыялі ксяндзы ды асобныя землеўладальнікі каталіцкай веры.
    Шляхта. Літоўскабеларуская шляхта атрымала ўсе тыя правы, што і рускае дваранства. Захапіўшы Вялікае Княства Літоўскае, Кацярына II фактычна выратавала закаранелых прыгоннікаў ад пагрозы вызвалення сялянаў, да якога імкнуліся ліберальна настроеныя землеўладальнікі былой Рэчы Паспалітай. Больш за тое, дробная і сярэдняя шляхта набыла нават нечаканую для сябе магчымасць узмацніць уладу над сялянамі, абапіраючыся на падтрымку расійскага войска. У беларускай шляхты з’явілася права прадаваць сваіх прыгонных сялянаў без зямлі, чаго яна раней не магла. Кацярына II пакінула за мясцовымі землеўладальнікамі права на броварскі промысел, хоць гэта і супярэчыла расійскім парадкам, згодна з якімі броварства знаходзілася ў руках дзяржавы і прыносіла ёй вялікія прыбыткі. Попыт рускага войска на стратэгічныя тавары актывізаваў абшарніцкае прадпрымальніцтва. У Беларусі існаваў цэлы пласт дробнай шляхты, малазямельнай і нават беззямельнай. Маючы больш гонару, чым багацця, такая шляхта кармілася ля магнацкіх двароў (арандавала зямлю, служыла), а за тое ўсяляк падтрымлівала сваіх апекуноў, але звычайна варожа ставілася да расійскай адміністрацыі. Незадаволеная абмежаваннямі станавых прывілеяў, беларуская шляхта ўжо з вясны 1796 г. рыхтавала паўстанне, гуртуючыся вакол Віленскай асацыяцыі, але ўвосень 1797 г. была выкрытая царскім урадам. Першая палітычная акцыя за ўзнаўленне унітарнай Рэчы Паспалітай (згодна з канстытуцыяй 3 мая 1791 г.) не ўдалася. Гэтая акалічнасць, зразумела, не дадала царызму веры ў адданасць тутэйшай шляхты. Яе ўдзельная вага, з улікам дробнай, даходзіла ў канцы XVIII ст. да 12% усяго насельніцтва Беларусі. Каб неяк нейтралізаваць шляхецкую варожасць, Аляксандр I распачаў так званы разбор шляхты. Яна павінна была дакументальна пацвердзіць свае шляхецкія правы, запісаныя ў прывілеях ці граматах літоўскіх князёў і польскіх каралёў. У іншым выпадку ёй прапаноўвалася запісацца па выбары ў адзін з падатковых станаў  сялянаў або мяшчанаў. Але гэтая кампанія зацягнулася на дзесяцігоддзі. Шляхта моцна трымалася за сваю выключнасць, традыцыі, а ў размовах з сялянамі не цуралася і беларускай мовы; значная частка дробнай шляхты ўвогуле ўвесь час карысталася беларускай мовай. Гэта