Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
— Паболей вам заўтра рыбкі!
— Поўныя-паўнюткія сеткі!
Марыё, малодшаму афіцыянту з «Эсквізіта», яны крыкнулі:
— Mario, una cioccolata е biscotti!1
1 Марыё, адзін шакалад з бісквітам! (Іт.)
Гэтым разам ён уважыў і з усмешкай адказаў: — Subito!1
Пазней мы нездарма ўспаміналі гэтую ветлую, крыху рассеяна-меланхалічную ўсмешку.
Так прайшоў антракт, ударыў гонг, і гледачы, якія перагаворваліся ў розных канцах залы, зноў пазаймалі свае месцы, дзеці з прагнай нецярплівасцю, пакруціўшыся, паёрзаўшы, зручна расселіся, склаўшы рукі на каленях. Эстрада ў перапынку заставалася адкрытая. Чыпола выйшаў уразвалку і адразу ж на правах канферансье пачаў знаёміць публіку з другой серыяй фокусаў.
Карацей, каб усё тут вам было ясна, гэты самаўпэўнены гарбач быў вельмі моцны гіпнатызёр, якога я калінебудзь бачыў у жыцці. Калі на афішах ён выдаваў сябе за фокусніка, штукара, і тлуміў публіцы галаву адносна сапраўднай прыроды сваіх паказаў, дык, мабыць, выключна дзеля таго, каб абысці закон і паліцэйскія пастановы, якія строга забаранялі займацца гіпнозам дзеля заробку. Магчыма, такая чыста фармальная маскіроўка ў Італіі прынятая, і ўлады трываюць яе, альбо глядзяць на гэта праз пальцы. У кожным разе Чыпола фактычна з самага пачатку не дужа хаваў сапраўдны характар сваіх намераў, а другое аддзяленне праграмы было зусім адкрытае і цалкам прысвечана спецыяльным доследам — дэманстрацыя гіпнатычнага сну і ўнушэнні, хоць і тут ён у сваім канферансье нічога не называў сваім імем. У бясконцай чарзе камічных, хвалюючых, ашаламляльных штук, якія, апоўначы былі ў самым разгары, перад нашымі вачыма прайшоў увесь арсенал дзівосаў ад самых нязначных да самых страшных, заключаных у гэтай натуральнай і загадкавай сіле, і гледачы рагаталі, пакручвалі галовамі, хлопалі па каленях і пляскалі, прымаючы кожную забаўную падрабязнасць, яны яўна падупалі ўладзе бясконца ўпэўненай у сабе асобе гіпнатызёра, хоць, вядома, так мне здалося, іх абурала тая абраза, што заключалася ў кожнай яго перамозе.
Дзве рэчы гралі галоўную ролю ў гэтых перамогах: чарка каньяку і плётка з тронкам у выглядзе пазурастай лапы. Першае павінна было распальваць яго дэманічную сілу, якая інакш, відаць, магла вычарпацца; і
' Зараз! (Тт.)
гэта магло б абудзіць да яго чалавечую спагаду, каб не другое — зняважлівы сімвал ягонай улады, плётка, якою ён фанабэрыста падпарадкоўваў нас сабе, што выключала ўсякія іншыя, цяплейшыя пачуцці, апрача здзіўленай і абуранай пакоры. Але, магчыма, менавіта спагады яму якраз і бракавала. Няўжо ён прэтэндаваў яшчэ і на гэта? Няўжо хацеў завалодаць усім? Мне запомнілася адна ягоная заўвага, якая ўказвала на такую яго прэтэнзію. Яна вырвалася ў яго ў самы напружаны момант эксперыментаў, калі, давёўшы пасамі і падзьмухваннем да поўнага каталентычнага стану маладога чалавека, які сам прапанаваў свае паслугі і аказаўся надзіва ўспрыімлівым аб’ектам унушэнняў, ён не толькі паклаў агорнутага моцным сном хлопца патыліцай і нагамі на білцы двух крэслаў, але яшчэ і сеў на яго сам, і здзеравянелае цела нават не прагнулася. Выгляд гэтай пачвары ў вячэрнім гарнітуры, што ўзбатавалася на скарчанелае цела, быў такі фантасмагарычны і мярзотлівы, аж публіка, думаючы, быццам ахвяра гэтай навуковай забавы пакутуе, пачала яе шкадаваць. «Poveretto!», «Небарака!» — чуліся шчырадушныя галасы.
— Poveretto! — злосна перадражніў Чыпола.— Вы памыліліся адрасам, панове! Sono io il poveretto!1 Гэта я тут пакутнік!
Гледачы моўчкі праглынулі ягоную заўвагу. Добра, няхай на Чыполу клаўся ўвесь цяжар прадстаўлення, няхай ён нават у сваіх думках прыняў на сябе боль у страўніку, ад якога так жаласліва курчыўся Джаванота, але з выгляду ўсё было якраз наадварот, і хто ж будзе крычаць «poveretto!» чалавеку, які пакутуе дзеля таго, каб прынізіць іншага.
Але я ўжо забег наперад і парушыў паслядоўнасць. Галава ў мяне дагэтуль поўная штукамі гэтага дзівака, толькі ўжо не памятаю, што за чым ішло, але гэта няважна. Адно памятаю добра: вялікія і складаныя эксперыменты, што мелі найбольшы поспех, зрабілі на мяне меншае ўражанне, чым некаторыя дробязныя, якія ён рабіў быццам мімаходзь. Нумар з маладым хлопцам, які паслужыўся гіпнатызёру лаўкаю, узгадаўся мне праз звязаную з ім натацыю... Пажылая дама, што
Гэта я небарака! (Іт.)
заснула на саламяным крэсле: Чыпола ўнушыў, быццам яна падарожнічае па Індыі, і тая ў стане трансу вельмі бойка расказвала пра свае дарожныя ўражанні на сушы і на вадзе, гэта мяне менш заінтрыгавала і не так здзівіла, як маленькі прахадны эпізод адразу за антрактам: высокі ладны мужчына, з выгляду вайсковец, не мог падняць руку толькі таму, што гарбач сказаў, быццам ён яб не падыме, і шчоўкнуў плёткай. Як жывы, бачу перад сабою твар гэтага вусатага, падцягненага colonello1 і вымучаную ўсмешку, з якою ён, сцяўшы зубы, змагаўся за адабраную ў яго свабоду валодаць сабою. Які канфуз! Ен хацеў і не мог; але, відаць, ён мог толькі не хацець, тут дзейнічала ўнутраная калізія волі, якая паралізавала свабоду,— і ўсё гэта зларадна прадказаў маладому рымляніну наш утаймавальнік.
Незабыўная таксама ва ўсёй яе кранальнасці і ўяўнай камічнасці сцэна з сіньёрай Анджальеры, чыю эфірную безабароннасць перад яго магутнасцю кавальерэ, вядома ж, не ўпусціў заўважыць яшчэ пры першым сваім бессаромна-нахабным аглядзе публікі ў зале. Ен чысцюткім чарадзействам літаральна падняў яе з крэсла і павёў за сабою з рада, ды яшчэ, каб пазадавацца, унушыў сіньёру Анджальеры думку гукнуць жонку імем, нібы каб той кінуў на шалі вагаў і сябе, і свае правы і мужнім поклічам абудзіў у душы сваёй спадарожніцы пачуцці, здольныя абараніць яе цноты ад ліхіх чараў. Але ўсё марна! Чыпола, стоячы зводдаль ад пары, толькі раз шчоўкнуў плёткай, і наша гаспадынька, сцепнуўшыся ўсім целам, павярнулася да яго. «Сафронія!» — ужо тут крыкнуў сіньёр Анджальеры (а мы і не ведалі, што сіньёру Анджальеры завуць Сафронія), і з поўнай падставай крыкнуў, бо кожнаму было ясна, якая тут небяспека — яго жонка, павярнуўшыся да праклятага кавальерэ, проста вачэй з яго не зводзіла. А Чыпола з плёткай на руцэ пачаў усімі дзесяццю доўгімі, жоўтымі пальцамі клікаць і вабіць сваю ахвяру, крок за крокам адступаючы. I тут празрыста-бледная сіньёра Анджальеры прыўстала з месца, ужо ўсім корпусам падалася да заклінача і паплыла за ім. Прывіднае і фатальнае відовішча! Як лунацічка, з не-
’ Палкоўнік (іт.).
натуральна нерухомымі, нейкімі скаванымі плячамі і шыяй, крыху выставіўшы наперад прыгожыя рукі, яна, нібы не адрываючы ног ад падлогі, ішла ўздоўж свайго рада следам за спакушальнікам.
— Паклічце яе; сіньёр, ну паклічце ж! — патрабаваў вылюдак.
I сіньёр Анджальеры кволым голасам паклікаў:
— Сафронія!
Ах, яшчэ колькі разоў ён клікаў яе, а яна ўсё больш аддалялася ад яго, нават прыкладваў руку далонькай да вуснаў, і другою — махаў, аж так клікаў. Але жаласлівы покліч кахання і абавязку без сілы заміраў за спінай прапасніцы, і ў самнамбулічным лунанні, зачараваная і глухая да ўсяго, сіньёра Анджальеры выплыла ў сярэдні праход і паплыла па ім далей, да гарбача, які вабіў яе, да выхада. Складвалася поўнае ўражанне, што яна пойдзе за сваім валадаром хоць на край зямлі, калі толькі ён скажа.
— Accidental1 — ускочыўшы з месца, залямантаваў у сапраўдным страху сіньёр Анджальеры, калі яны дайшлі да дзвярэй.
Але ў той самы момант кавальерэ, так сказаць, скінуў з сябе лаўры пераможцы і спыніў эксперымент.
— Даволі, сіньёра, дзякую вам,— сказаў ён, з камедыянцкай галантнасцю падаў руку жанчыне, якая нібы з неба звалілася, і адвёў яе да сіньёра Анджальеры.— Пане,— звярнуўся да таго з паклонам,— вось ваша жонка! 3 найглыбейшаю пашанаю ўручаю вам яе цэлую і здаровую. Беражыце і ахоўвайце дадзены вам скарб з усёй рашучасцю мужчыны, і няхай вашую пільнасць абвострыць разуменне таго, што ёсць сілы болып магутныя за розум і цноту, і яны толькі ў рэдкіх выпадках спалучаюцца з велікадушным самазабыццём!
Бедны сіньёр Анджальеры, такі ціхі, такі лысы! He выдавала на тое, каб ён мог абараніць сваё шчасце нават ад сіл, менш дэманічных за тыя, што ў дадатак да ўсіх страхаў цяпер яшчэ і глуміліся з яго. Важны і надзьмуты кавальерэ ўзышоў на эстраду пад буру воплескаў, якія ў пэўнай ступені былі платай яго кра-
Ратуйце! (Іт.)
самоўству. Калі не памыляюся, менавіта дзякуючы гэтай перамозе яго аўтарытэт настолькі падрос, што ён мог прымусіць публіку скакаць — ага, ага, скакаць, гэта трэба разумець літаральна,— што, у сваю чаргу, прывяло да пэўнай раскілзанасці, нейкі начны чад, у чмурным дыме якога патанулі астатнія рэшткі крытычнага супраціву, якія так доўга супрацьстаялі ўплыву гэтага агіднага чалавека. Праўда, каб устанавіць сваю поўную ўладу, Чыполу давялося вытрымаць даволі цяжкую барацьбу з маладым рымлянінам, чыя косная маральная непаддатнасць магла даць публіцы непажаданы і небяспечны гэтай уладзе прыклад. Але кавальерэ цудоўна разумеў важнасць прыкладу і разумна выбраў пад атаку найслабейшы пункт абароны, пусціў на закваску скочнай оргіі таго самага кволага хлопца, які лёгка ўпадаў у транс і якога ён перад тым ператварыў у бясчулае бервяно. Аднаго позірку маэстра хапіла, каб той, як громам удараны, адкінуўшы корпус назад, рукі па швах, упадаў у воінскі самнамбулізм, так што ягоная гатоўнасць выканаць самы бязглузды загад з самага пачатку кідалася ў вочы. Да Ta­ro ж яму, відаць, самому падабалася падпарадкоўвацца, і ён з радасцю адкідаў сваю жалю вартую самастойнасць і каторы раз прапаноўваў сябе ў аб’екты эксперыменту і яўна лічыў за гонар паказаць узор імгненнага самаахвяравання і бязвольнасці. I цяпер ён адразу палез на зстраду, і даволі было раз шчоўкнуць плёткай, як ён з загаду кавальерэ пачаў скакаць «стэп», г. зн. у самазабыўным экстазе, заплюшчыўшы вочы і хітаючы галавой, раскідваць убакі худыя рукі і ногі.
Відаць, гэта было прыемна, бо неўзабаве да яго далучыліся іншыя: два хлапцы, адзін бедна, а другі добра апраненыя, таксама пачалі, справа і злева ад яго, выконваць «стэп».
Вось тут і ўмяшаўся малады рымлянін, ён задзірыста спытаўся, ці возьмецца кавальерэ навучыць яго танцаваць, калі ён, рымлянін, гэтага не хоча.
— Нават калі не хочаце! — адказаў Чыпола тонам, якога я ніколі не забуду. Гэта жахлівае «Anche se non vuolo!» і сёння стаіць у мяне ў вушах.