Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
1 Да паслуг! (Іт.)
2 Чыстая праца! (Іт.)
празарлівасці. Толькі ўнутраную сувязь і паслядоўнасць я не запамятаў. Дый не буду дакучаць вам апісаннем гзтых вопытаў, яны вядомыя ўсім: усе вы хоць раз удзельнічалі ў іх — у пошуках якога-небудзь схаванага прадмета, паслухмяным выкананні якіх-небудзь наперад задуманых дзеянняў, імпульс да якіх невытлумачальным шляхам перадаецца ад арганізма да арганізма. I пры гэтым кожны, пакручваючы галавой, кідаў цікаўна-гідлівыя позіркі ў двухсэнсава-нячыстыя і цёмныя нетры акультызму, які ад чалавечай слабасці яго адэптаў увесь час хіліцца да таго, каб, дурачы людзей, змешвацца з містыфікацыяй і шахрайствам, аднак і дамешка зусім не абвяргае натуральнасць іншых складнікоў гэтай дзівоснай амальгамы. Я хачу толькі адзначыць, што ўздзеянне ўзрастае і ўражанні паглыбляюцца, калі такі вось Чыпола выступае рэжысёрам і галоўнай дзейнай асобай у гэтай цёмнай гульні. Ен сядзеў спінай да публікі ў глыбіні эстрады і курыў, пакуль дзе-небудзь у зале нішкам дамаўляліся, прыдумваючы яму заданне, і з рук у рукі перадавалі прадмет, які яму трэба будзе знайсці і з іы нешта зрабіць. Потым, трымаючы за руку прысвечанага ў задачу павадыра з публікі, якому сказана было ісці трошкі ззаду і толькі ў думках засяродзіцца на задуманым, Чыпола, адкінуўшы галаву назад і выцягнуўшы наперад руку, улукаткі ішоў па зале, гэтаксама, як рухаюцца ў такіх вопытах усе — то памыкаючыся наперад, быццам яго нешта штурхала, то няўпэўнена, вобмацкам, нібы прыслухоўваючыся, то зноў заходзячы ў тупік і раптам паварочваючы. Здавалася, ролі памяняліся, флюід ішоў назад, і артыст, не перастаючы гаварыць, на гэта ўказваў. Цяпер пасіўным бокам, які ўспрымае, слухаецца, быў ён, яго ўласная воля выключана, ён толькі выконвае маўклівую, разлітую ў паветры агульную волю гледачоў, а да гэтага часу толькі ён адзін хацеў і загадваў; але Чыпола падкрэсліваў, што гэта, па сутнасці, тое ж самае. Здольнасць адасобіцца ад свайго «я», зрабіцца проста прыладай, пераконваў ён,— гэта другі бок здольнасці хацець і загадваць; гэта ўсё тая самая здольнасць, валадаранне і падпарадкавальнасць разам узятыя ўяўляюць адзін прынцып, адно непарыўнае адзінства; хто ўмее падначальвацца, той умее і загадваць, і наадварот, адно паняцце ўжо ёсць у другім, непарыўна з
ім звязана, як непарыўна звязаныя правадыр і народ, але затое напружанне, нязмернае, стомнае напружанне цалкам выпадае на яго долю, кіраўніка і выканаўцу ў адной асобе, у якой воля робіцца паслушэнствам, а паслушэнства — воляй, ён спараджае і тое і другое, і таму яму даводзіцца асабліва цяжка. Артыет не раз падкрэсліваў, што яму вельмі-вельмі цяжка, мабыць, каб растлумачыць, чаму яму трэба ўвесь час падмацоўвацца з чарачкі.
Чыпола рухаўся навобмацак, як у трансе, нібы яго скіроўвала і вяла агульная тайная воля ўсёй залы. Ен дастаў упрыгожаную камянямі шпільку з туфлі англічанкі, куды яе схавалі, і панёс, то няўпэўнена запавольваючы крок, то з парывам наперад, другой даме — сіньёры Анджальеры,— устаў на калені і падаў ёй з умоўленымі словамі; яны, праўда, якраз пасавалі да нагоды, але адгадаць іх было зусім няпроста — фразу склалі па-французску. «Прыміце гэты дарунак на знак майго пакланення!» — належала яму сказаць, і нам здавалася, што ў цяжкасці задачы хаваўся пэўны злы намысел і адбіўся разлад паміж прагай цудоўнага, якая даймала публіку, і жаданнем, каб фанабэрысты Чыпола нарэшце праваліўся. Вельмі цікава было назіраць, як ён, стоячы на каленях перад сіньёрай Анджальеры, спрабаваў і так і гэтак, шукаючы патрэбнай яму фразы.
— Я павінен нешта сказаць,— прамовіў ён,— і ясна адчуваю, што менавіта павінен сказаць. А тым часам адчуваю, што вымавіць гэта будзе памылкай. He, прашу, ні ў якім разе не падказваць! He памагайце мне ні словам ні жэстам! — усклікнуў ён, хоць... а можа, якраз таму, што менавіта на гэта і спадзяваўся.— Pensez tres fort!1 — раптам крыкнуў ён на дрэннай французскай і тут выпаліў патрэбную фразу, праўда, па-італьянску, але так, што апошняе і галоўнае слова нечакана вырвалася ў яго на, пэўна, зусім яму не знаёмай, але блізкай мове — ён вымавіў замест «venerazioпе» «eneration»2 з жахлівым насавым гукам у канцы слова — частк’овы поспех, які пасля ўсяго ўжо выкананага — пошукаў шпількі, выбару той, каму трэба было
1 Моцна думайце! (Фр.)
2 Пакланенне (іт. і фр.).
яе аддаць, укленчвання,— зрабіў, бадай што, нават большы эфект, чым зрабіла б поўная перамога, і выклікаў буру захаплення.
Устаючы з каленяў, Чыпола абцёр з ілба пот. Вы разумееце, што, расказваючы пра шпільку, я толькі прыводжу ўзор яго працы, што мне асабліва запомнілася. Але Чыпола ўвесь час уразнастайваў гэтую асноўную форму і да таго ж пераплятаў свае доследы з такога ж роду імправізацыямі, якія забіралі шмат часу і на якія яго на кожным кроку штурхалі зносіны з публікай. Больш за іншых, здавалася, натхняла яго наша гаспадыня; яна выклікала яго на дзівоснае шчыраванне.
— Ад мяне не ўнікла, сіньёра,— звярнуўся ён да яе,— што ў вашым жыцці былі незвычайныя, бліскучыя старонкі. Хто ўмее бачыць, той разгледзіць над вашым мілым ілбом ззянне, якое, калі я не памыляюся, колісь было ярчэйшае, чым сёння,— ззянне, якое спакваля атухае... Hi слова! He падказвайце мне! Поплеч з вамі сядзіць ваш муж, праўда ж? — павярнуўся ён да ціхмянага сіньёра Анджальеры.— Вы муж гэтай дамы, і шлюб ваш шчаслівы. Але ў гэтае шчасце ўрываюцца ўспаміны... каралеўскія ўспаміны... Мінулае, сіньёра, здаецца мне, грае ў вашым жыцці вялікую ролю. Вы ведалі караля... скажыце, у мінулыя дні на вашай жыццёвай дарозе сустракаўся вам кароль?
— He зусім,— ледзь чутна пралапатала наша мілавідная гаспадыня, якая адарала нас булёнамі і супамі, і яе залаціста-карыя вочы ўспыхнулі на арыстакратычна бледным твары.
— He зусім? He, вядома ж, не сам кароль, я казаў толькі прыблізна, у самых грубых, агульных рысах. He кароль і не князь — і тым не меней князь і кароль у іншым, вышэйшым валадарстве прыгажосці. To быў вялікі артыст, каля якога... Вы парываецеся запярэчыць і ўсё ж не рашаецеся альбо можаце запярэчыць толькі напалову. Дык вось! Вялікая, славутая на ўвесь свет артыстка адарыла вас сваёй дружбай у вашай маладосці, і гэта яе свяшчэнная памяць апраменьвае ўсё ваша жыццё... Імя? Ці трэба называць імя той, слава якое даўно злілася са славай нашай радзімы і здабыла неўміручасць? Элеанора Дузэ,— урачыста закончыў ён, панізіўшы голас.
Маленькая жанчына, пераможаная яго словамі, толькі схіліла галаву. Апладысменты ледзь не перайшлі ў патрыятычную авацыю. Амаль усе ў зале, і найперш прысутныя тут пастойнікі casa «Eleonora»1 ведалі пра незвычайнае мінулае пані Анджальеры і таму здольныя былі ацаніць інтуіцыю кавальерэ. Паўставала толькі пытанне, што паспеў разведаць сам Чыпола, калі пасля прыезду ў Торэ пачаў шукаць патрэбных у яго прафесіі звестак... Зрэшты, у мяне няма ніякіх падстаў ставіць пад рацыяналістычныя сумненні здольнасці, якія ў нас на вачах аказаліся для яго такімі фатальнымі...
Абвясцілі антракт, і наш валадар пайшоў за кулісы. Прызнаюся, яшчэ толькі прыступаючы да расказу, я баяўся гэтага моманту. Чытаць думкі часцей за ўсё не так ужо і складана, а тут і зусім лёгка. Вы, канечне, спытаецеся ў мяне, чаму ж мы нарэшце не пайшлі — і я не здолею вам адказаць. Я сам не разумею, я проста не ведаю, як гэта патлумачыць. Мусіць, ужо было палова дванаццатай, хутчэй за ўсё нават пазней. Дзеці спалі. Апошняя серыя вопытаў абрыдла ім, і прырода нарэшце ўзяла сваё. Дзяўчынка заснула ў мяне на каленях, хлопчык — у маці. 3 аднаго боку, гэта суцяшала, а з другога — выклікала жаль і нагадвала прыслухацца да гэтага кранальнага напамінку, што ім даўно пара ў ложак. Пабажуся, мы хацелі прыслухацца, шчыра хацелі. Мы разбудзілі іх, кажучы, што цяпер і праўда трэба ісці дамоў. Але ледзь яны па-сапраўднаму прачнуліся, як пачаліся неадступныя просьбы, а вы ж самі ведаеце, што ўгаварыць дзяцей па добрай волі пайсці, не даседзеўшы да канца прадстаўлення, немагчыма, іх можна хіба што толькі прымусіць. Як жа тут цудоўна, нылі яны, і ніхто ж не ведае, што будзе далей, трэба хоць бы пачакаць і паглядзець, з чаго фокуснік пачне пасля перапынку, ды яны ўжо крышачку і паспалі, толькі не дамоў, толькі не ў ложак, пакуль ідзе цудоўнае прадстаўленне!
Мы саступілі, пастанавіўшы сабе пабыць яшчэ зусім нядоўга, ну, хвіліну-другую. Вядома, недаравальна, што мы засталіся, і ўжо тым болей гэтага не растлумачыш. Магчыма, мы рашылі, што, сказаўшы «а» і зрабіўшы памылку, прывёўшы дзяцей сюды, павінны сказаць і
1 Віла «Элеанора» (іт.).
«б»? Але такога тлумачэння, на мой погляд, недастаткова. А можа, прадстаўленне нас саміх вельмі заінтрыгавала? I так і не: пачуцці, якія выклікаў у нас сіньёр Чыпола, былі даволі супярэчлівыя, але ж такія былі, калі не памыляюся, пачуцці ўсёй залы, аднак ніхто не выйшаў. Альбо мы паддаліся чарам гэтага чалавека, які такім дзіўным спосабам зарабляе свой хлеб, чарам, якія ішлі ад яго і нават звыш усякай праграмы, нават паміж нумарамі, і паралізавалі нашу рашучасць? Але з такім самым правам можна сказаць, што намі валодала проста цікаўнасць. Хацелася ўведаць, што там яшчэ будзе гэтым вечарам, які пачаўся так незвычайна, а апрача таго, Чыпола, ідучы за кулісы, даў знак, што рэпертуар у яго зусім не вычарпаны і нам назапашаны яшчэ і не такія неспадзяванкі.
Але не ў гэтым сутнасць. Найлепш было б аб’яднаць пытанне, чаму мы тады не сышлі, з другім пытаянем — чаму мы раней не з’ехалі з Торэ. Па-мойму, гэта адно і тое самае пытанне, і, каб неяк выйсці з сітуацыі, я мог бы нагадаць, што ўжо адзін раз на яго адказаў. Усё, што тут адбывалася, было гэтаксама нязвыкла і чароўна, яно гэтаксама трывожыла, зневажала і прыгнятала, як і ўсё астатняе ў Торэ; не, болып таго: гэтая зала як бы ўвабрала ўсё незвычайнае, вусцішнае, ашалелае, чым была, як здавалася нам, прасякнута атмасфера курорта, і чалавек, вяртання якога мы чакалі, здаваўся нам увасабленнем усяго таго ліха, але паколькі мы не з’ехалі наогул, было б нелагічна пайсці цяпер. Вось тлумачэнне, чаму мы засталіся, самі рашайце, прымаць яго ці не.
Дык вось, на дзесяць хвілін быў аб’яўлены перапынак, які задоўжыўся ажно на дваццаць. Дзеці атрэсліся ад сну і зноў пачалі перагаворвацца з гледачамі стаячых месцаў, з Антоніо, з Гіскарда, з лодачнікам. Складваючы далонькі, яны крычалі рыбакам добрыя пажаданні, якія перанялі ў нас: