Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
Чыста паголены і вельмі белы. Але паміж запалых шчок тырчыць нос нязвыкла барвовага адцення, такая, ведаеце, гваздуля з набалдашнікам, да таго ж увесь абсыпаны агіднымі шышакамі — ці то бародаўкі, ці то гузакі — выгляд з усяго таго вельмі бязглузды і пасвойму адмысловы. Гэты нос, што так ярка палахціць на васковым твары, здаецца кардонным, прыклееным, як у блазна,— не hoc, а чортведама што, нечы недарэчны жарт. Але чалавеку не жарты. Рот, шырокі, з апушчанымі краямі, моцна сцяты, а калі галава паднятая, дык бровы, крыху паточаныя сівізной, высока выпаўзаюць на лоб, пад краі цыліндра, і тады відаць, якія ў чалавека запаленыя вочы. Карацей, гэта твар, на які нельга глядзець без шчырага мілажалю.
Так яно, знешнасць у Лёбгота Піпзама самая бязрадасная; яна дрэнна стасуецца з гэтай яснай раніцай і аж залішне змрочная нават як на чалавека, што намерыўся адведаць дарагія капцы. Але зірніце яму ў душу і вы скажаце, што ў яго хапае прычын быць змрочным. Чалавеку, як той казаў, добра-такі завярнула,— дзе вам, пустадомкам, зразумець гэта! — чалавеку не проста не пашанцавала, жыццё яго біла без жалю,— так што, калі ўжо шчыра, дзялы яго швах!
Па-першае, ён выпівае. Але пра гзта мы пагамонім асобна. Па-другое, аўдавелы, асірацелы, усімі кінуты, і Няма на зямлі катушка, дзе б яго любілі і шкадавалі. Ягоная жонка, у дзявоцтве Лебцэльт, адышла да бога паўгода таму назад, надарыўшы яго дзіцём. Дзіця гэтае было ў іх трэцяе, яно радзілася нежывое. Старэйшыя
таксама не зажыліся на свеце, адно — з дзехцярыку, другое — каб жа ведаць з чаго, от узяло сабе дый памерла.
А тут Піпзама яшчэ і з месца папрасілі, прагналі са службы, далі чалавеку ганьбы, кавалак хлеба і той урвалі, а ўсё праз уклюпанасць яго нязводную, што мацней за самога Піпзама.
Раней ён неяк яшчэ ўпіраўся, хоць, калі ўжо на яго находзіла, служыў ёй па-рабску. Але з таго часу, як страціў жонку і дзяцей, застаўся без апоры і падтрымкі, адзін як палец, нікому не патрэбны, колішняя пахіба навалілася на яго з падвойнай сілай, паламала ўсё, што ішло ў ім на супраціў. Піпзам служыў у нейкім агенцтве па страхоўцы як бы тое старэйшым пісарам і даставаў за гэта дзевяноста марак на месяц. Але раз неяк з п’янога ён сур’ёзна праштрафіўся, а паколькі такое з ім было не ў навіну і ўжо нават пасля некалькіх пагрозак, дык яго і патурылі як прапашчага.
Ясна ж, гэта не спрыяла маральнаму ўзвышзнню, а хутчэй поўнаму і канчатковаму падзенню. Бо няшчасце, як вядома, забівае чалавечую годнасць, пра такія рэчы кожнаму карысна задумацца. Гэта ўжо такі закон, жорсткі, няўмольны. I хай нават чалавек думае сабе, што пацярпеў без віны, усё адно ён сам сабе агідны за сваё няшчасце, хай з віною ці без. А паміж пагардаю да сябе і заганаю ёсць пачварная ўзаемная сувязь — яны сілкуюць адна адну, даюць адно аднаму падахвоткі, адным словам, тут бог ведае што робіцца. Так было і з Піпзамам. Ен піў, бо перастаў сябе паважаць, і што далей, дык болып і больш, замаркочаны тым, што ўсе яго добрыя намеры рассыпаюцца дробным пылам, зусім махнуў на сябе рукою. Дома ў яго ў шафе етаяла ў запасе бутля з атрутна-жоўтым пойлам, лепей ужо й не казаць, каб такое дудліць. А Піпзам, бывае, ракам поўзае перад тою шафаю, галавой аб падлогу гваздае... I не можа-такі ўстояць. Паверце, невялікі смак нам расказваць пра такія рэчы, але ў іх іншым навука.
I вось ён ідзе на могілкі, пастукваючы чорнай кульбакай. Лагодны вятрэц абхуквае яго злашчасны нос, але Піпзам не адчувае гэтага. Яго вочы з-пад ненатуральна паднятых броваў абыякава і панура глядзяць на свет. Нікчэмны, марны чалавек!
Раптам ён пачуў за сабою нейкі гук, шабуршэнне
нейкае, гук хутка набліжаўся. Піпзам абярнуўся і аслупянеў. Гэта быў веласіпед, гумовыя шыны мякка шыршылі па друзе, ён ляцеў як віхура і запаволіў толькі пад’ехаўшы да Піпзама, які не саступаў з дарогі.
А ехаў малады хлопец, бадай нават хлопчык, бестурботны турыст. Божа, яму і ў галаву не прыходзіла ўявіць сябе адным з мацакоў свету гэтага. Дый машына ў яго была не тое каб нейкай малавядомай фірмы і каштавала далібог жа не даражэй як дзвесце марак. Вось якраз на гэтай машыне ён і насіўся па вольным паветры, прэч з горада — педалюй сабе, дыхай на поўныя грудзі, гайда! На ім была стракатая кашуля пад шэрай куртай, спартовыя гетры і вясёлая кепачка — не кепачка, мара! — у светлакарычневыя краткі, зпупком пасярэдзіне.
3-пад кепачкі выбіваўся густы русявы касмач, задзірыста скучараўлены на лбе. Блакітныя вочы аж гарэлі. Ёя ляцеў як над зямлёю, усё пазвоньваючы, імклівы, парывісты, як само жыццё. Але Піпзам і з месца не ступіў. Ён стаяў і з каменным тварам глядзеў на Жыццё.
Хлопец крыва зірнуў на Піпзама і пачаў павольна яго аб’язджаць, але тут заварушыўся і Піпзам і, калі веласіпед параўнаўся з ім, сказаў ясна і разборліва:
— Нумар дзевяць тысяч семсот сем.
Сказаўшы, ён моцна сціснуў губы і важна натапырыўся, адчуўшы на сабе атарапелы позірк Жыцця. Хлопец схапіўся адной рукой за сядло, абярнуўся і паехаў павольна.
— Што такое? — спытаўся ён.
— Нумар дзевяць тысяч семсот сем,— адсек Піпзам.— Няважна. Проста я заяўлю на вас у паліцыю.
— На мяне? У паліцыю? — здзівіўся хлопец, яшчэ больш павярнуўся на сядле і паехаў зусім памалютку, тузаючы рулём, каб не ўпасці.
— Ну так, на вас,— гмыкнуў Піпзам ужо з пяцішасці крокаў.
— А з якое такое рацыі? — пацікавіўся хлопец і саскочьіў з веласіпеда. Ен стаяў перад Піпзамам, глядзеў і чакаў.
— Самі ведаеце!
— Нічога я не ведаю!
— Мусіце ведаць.
— Я вам кажу, што не ведаю і ведаць не хачу,— сказаў хлопец,— дужа мне цікава!
I ён рашуча ўзяўся за руль. Відаць, быў не палахлівы.
— Я заяўлю на вас, бо вы едзеце, дзе ехаць не павінны. Куляйцеся сабе па шашы, а тут дарога на могілкі,— сказаў Піпзам.
— Дзівак вы,— засмяяўся хлопец і, ледзь стрымліваючы прыкрасць і нецярплівасць, зноў павярнуўся да Піпзама.— Паглядзіце, колькі тут слядоў ад шынаў панаезджана. Тут ездзяць усе, каму ахвота.
— Няважна,— зацяўся Піпзам,— я заяўлю на вас.
— Што ж, заяўляйце, калі закарцела,— кінуў хлопец і ўскочыў на веласіпед. Сапраўды ўскочыў, і ўскочыў удала, не схібіў; толькі раз штурхануў нагою, паправіўся на сядле і пайшоў ціскаць на педалі, каб добра разагнацца, як яно і след ездаку з такім характарам.
— Эй, вы! — крыкнуў Піпзам наўздагон дрыготкім голасам.— Калі вы зараз не збочыце з дарогі на могілкі, я тут жа заяўлю на вас, так і ведайце!
Але Жыццё ўжо не зважала на яго і гнала хутчэй і хутчэй.
Калі б у гэтую хвіліну вы ўбачылі Піпзама, вы, напэўна, спалохаліся б. Ен так сцяў губы, што ўвесь ягоны твар разам з пунсовым носам перакасіўся, бровы папаўзлі ўгору, вочы неяк ашалела ўтаропіліся ў веласіпед. I раптам ён кінуўся следам. Прабегшы тыя некалькі метраў, што было да машыны, ён ухапіўся за багажнік, учапіўся за яго, аж павіснуў на раме і, не растуляючы вуснаў, сціснутых з нялюдскай сілай, лыпаючы бельмамі, пачаў моўчкі, азвярэла цягнуць на сябе веласіпед, які ўпарта супраціўляўся. Глянуўшы збоку, не сказаў бы: ці то стары ад злосці не дае маладому праехацца, ці то самому закарцела праехацца, падыхаць свежым паветрам,— толькі накручвай педалі, гайда! Веласіпед не адужаў такой навалачы, спыніўся, хільнуўся, упаў.
Тут ужо хлопец больш не цацкаўся. Стоячы на адной назе, як замахнецца, як урэжа Піпзаму ў душу — той аж адляцеў на колькі крокаў. А тады ўжо накінуўся на яго, усё больш павышаючы голас:
— Вы ці не п’яны, мой пане! Зачапіце мяне толькі,
чорт вас пабяры, яшчэ раз, уеду ў морду, ясна? Я вам усе скабы скасабочу! Так і ведайце.
I адвярнуўся ад Піпзама, абурана нахлабучыў кепачку і зноў скочыў да веласіпеда. Ён і праўда быў не палахлівы. I цяпер не аканфузіўся, сеў спрытна. Толькі раз штурхануўся нагой, умасціўся на сядле і адразу прыбраў машыну. Піпзаму засталося толькі глядзець, як знікае з вачэй ягоная спіна.
Ён стаяў, пыхцеў і, вылупіўшы вочы, глядзеў услед Жыццю. А Жыццё педалявала наперад як нічога табе ніякага, без паломак і аварый,— і шыны напампаваны, і ніводзін камянёк не выкаціцца на дарозе пад кола — каціла-ляцела лёгка і пругка. I тут Піпзам уголас і ў кляцьбу — гэта, бадай, быў рык, а не чалавечы голас.
— Спыніцеся! — лямантаваў ён.— Hi з месца! Вам на тое шаша, а не тут, на дарозе на могілкі! Злазьце, каму я сказаў, злазьце! Вы... вы... Я вас у паліцыю! Я на вас падам! А божачкі, каб ты прапаў, каб цябе рассадзіла, галава дурная! Я табе ўсю морду стаўку, падла анафемская!
Ну, вы чулі такое?! Па дарозе на могілкі спыняецца чалавек і лаецца, лямантуе як вар’ят, сябе не памятаючы, нешта дурноевыкаблучвае, увесь тузаецца і не можа супакоіцца.
Веласіпеда і след астыў, і пыл улёгся, а Піпзам усё яшчэ калаціўся і сатанеў і ні з месца.
— Дзяржы яго, дзяржы халеру! Гэта што ж надумаў — ездзіць па дарозе на могілкі! Ах ты паскуднік, басота няўмытая! Кепку начапіў, малпа нячэсаная! Вачыма зыркае! Я табе пазыркаю, шчаня неданошанае! Распуста, выстаўляецца мне! Злазь, сучы выскрабак, злазь, каму я сказаў! Няўжо ніхто не скіне яго ў гразь, нахабу, блазна лупленага! Прагуляцца яму, бач, прыспічыла, маладому чалавеку, і мусова на дарозе на могілкі, га? Сцягніце яго з сядла, прахвоста гэтага! Пусціце мяне, дайце дабрацца да яго!.. Што? Што такое? Што гэта я?.. Пажджы-но, пажджы, каб на цябе воўка, дурнота дурная!
Тут Лёбгот Піпзам панёс увогуле нешта зусім бязглуздае. Закіпелым ротам, брынклівым голасам ён крычаў чортведама якія кленічы і сцепваўся ўсім целам, як шалёным духам апантаны. 3 шашы падбеглі дзеці з кошыкам і сабакам пінчзрам; яны пералезлі
праз канаву, абступілі галаслівага чалавека, утаропіліся на яго скажоны твар. Пачулі Піпзама і на будоўлі, і муляры, адклаўшы хто абед, хто працу, разам з падзёншчыкамі рушылі да гурту людзей, што ўжо тоўпіўся на дарозе. А Піпзаму ні ўгамону, ні гамону! Яго сама разабрала! Раз’ятрана трасучы кулакамі, ён гразіў то небу, то ўяўным слухачам, то выдыгваў нагамі нейкія неверагодныя выкрунтасы, прысядаў і зноў як бы яго чорт падшпільваў, гарлаў на ўсю гардзёлку. Ен брыдка лаяўся без усякага аддыху, і адкуль тое бралася! Твар заплыў крывёю, цыліндр з’ехаў на патыліцу, манішка вылезла з камізэлькі: Папзам ужо забыўся, з чаго ўсё пачалося, і цяпер чытаў павучальныя мудраслоўі, якія наогул ужо справы не тычыліся. Ен ужо й сябе кляў за безгалоўе, і да Бога заклікаў — усё ў тым самым недапупічальным тоне, шчодра перасыпаючы сваю казань брыдкай непатрэбшчынай.