Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
1 «Вячэрні веснік» (іт.).
шчаныя увагаю прыгожага полу, нешта мне указвалі.
Зноў перапала хлопцу, якога Чыпола не пераставаў выстаўляць у ролі donnainolo1 і саматужнага донжуана, прычым упартае раздражненне і варожасць, з якімі фокуснік зноў і зноў накідваўся на яго, ніяк не стасаваліся з самаўпэўненасцю кавальерэ і свецкімі поспехамі, якімі ён хваліўся. Вядома, хлопец павінен быў служыць мішэнню для Чыполавых досціпаў, мішэнню, якую той у кожным прадстаўленні выбіраў сабе з публікі і па кім праязджаўся. Аднак у ягоных асцюках была і сапраўдная зласлівасць, прычына якое рабілася па-чалавечы зразумелай пры першым жа позірку на фізічны склад таго і другога, нават калі б rap634 увесь час не намякаў на поспех прыгожага хлопца ў жанчын.
— Але перш чым пачаць прадстаўленне,— дадаў ён,— я, з вашага дазволу, вызвалюся ад плашча!
I ён павярнуўся да вешалкі.
— Parla denissimo,2 — з захапленнем сказаў нехта каля нас.
Артыст яшчэ нічым не паказаў свайго майстэрства, але само яго ўменне прамаўляць было прызнана мастацтвам, ён зрабіў уражанне ўжо адным сваім красамоўствам. На поўдні жывая гамонка — гэта неад’емная частка жыцця, і ёй надаюць больш вагі, чым дзе-колечы на поўначы. Нацыянальны сродак зносін, родная мова акружана ў гэтых народаў вартай пераймання пашанай, і ёсць нешта пацешнае і непераймальнае ў той прыдзірліва палкай шаноўлі, з якою сочаць за захаваннем формаў і законаў маўлення. Тут гавораць з асалодай, але слухаюць як строгія цаніцелі. Бо па тым, як чалавек гаворыць, вызначаюць ягонае месца ў грамадстве; неахайная, каравая мова выклікае пагарду, вытанчаная і адмысловая — стварае прэстыж, і таму маленькі чалавек, калі яму належыць зрабіць выгаднае ўражанне, стараецца ўжываць выштукаваныя фразы і сочыць за сваім вымаўленнем. 3 гэтага боку, прынамсі, Чыпола прыхінуў бы да сябе публіку, хоць сам і не адносіўся да тыпу людзей, якія італьянцу
Залётнік (ItJ.
Выдатна гаворыць (irj.
з уласцівым яму змешваннем маральных і эстэтычных мерак здаюцца sumpatico'.
Чыпола зняў шаўковы цыліндр, шалік, плашч, на хаду паправіў каптан, выцягваючы манжэты з вялікімі запінкамі, расправіў бутафорскую стужку і вярнуўся на авансцэну. На галаве ў яго была гідота: амаль зусім голы чэрап, толькі вузкая падчэрненая палоска валасоў, разведзеная на бакі простым прадзелам, цягнулася, быццам прыклееная, ад патыліцы да лоба, а валасы са скроняў, таксама падчэрненыя, былі начасаны да краёў вачэй — прычоска, як у старамоднага дырэктара цырка, смешная, але ў тон яго незвычайнаму індывідуальнаму стылю, насіў ён яе з такой пэўнасцю самога сябе, што, хай сабе і камічная, публіка ў зале стрымана маўчала. Невялікая цялесная пахіба, пра якую Чыпола загадзя наўмысна згадаў, была цяпер на вачах, хоць прырода яе і не зусім ясная: грудная клетка, як заўсёды ў такіх выпадках, была паднятая ўгору, але горб ка спіне сядзеў не на звычайным месцы, паміж лапаткамі, а ніжэй, над клубамі і паясніцай, не заважаў пры хадзе, а надаваў ёй нешта бязглузда карыкатурнае, бо кожны крок у яго выходзіў ураскачку, клыбата. Зрэшты, таму, што Чыпола папярэдзіў пра сваё калецтва, яно нікога не ўразіла, і ў зале да яго паставіліся з адпаведнай далікатнасцю.
— Вам да паслуг! — сказаў Чыпола.— Калі вы не пярэчыце, мы пачнём нашу праграму з сякіх-такіх арыфметычных практыкаванняў.
Арыфметыка? Гэта, бадай, на фокусы не выдае. У мяне пачало ўжо закрадвацца падазрэнне, што Чыпола нешта круціць, але хто ён на самай справе, было яшчэ няясна. Мне стала шкада дзяцей; але пакуль што яны былі шчаслівыя проста таму, што сядзяць тут.
Нумар з лічбамі, які Чыпола паказаў, быў такі ж просты, як і ашаломна эфектны ў канцоўцы. Чыпола пачаў з таго, што прымацаваў кнопкамі аркуш паперы ў правым верхнім куце дошкі і, падняўшы ліст, нешта напісаў на дошцы. Пры гэтым ён бесперастанку балабоніў, хочучы, відаць, няспынным слоўным акампанементам ажывіць нумар, каб ён не здаўся сухаватым; фокуснік такім чынам адначасова выступаў і ў ролі
1	Сімпатычны (іт.).
свайго канферансье, вельмі жвавага і вынаходлівага на язык. Ен увесь час стараўся згладзіць прорву паміж эстрадай і залай, прорву, праз якую ён паспеў ужо перакінуць кладку сваёй перастрэлкай з маладым рыбаком, і дзеля гэтага то запрашаў на сцэну каго-небудзь з публікі, то сам па сходках спускаўся ў партэр, каб уступіць у асабісты кантакт з гледачамі. Гэта было стылем яго працы і вельмі падабалася дзецям. He ведаю, у якой меры ўваходзіла ў задумы і сістэму Чыполы тое, што ён, захоўваючы сур’ёзнасць і нават панурасць, уключаўся ў спрэчкі з асобнымі гледачамі — публіка, прынамсі публіка прасцейшая, відаць, лічыла гэта нармальным.
Закончыўшы пісаць і прыкрыўшы напісанае аркушам паперы, ён папрасіў двух чалавек падняцца на эстраду, каб асіставаць пры падліку: нічога цяжкага тут няма, нават той, хто не вельмі моцны ў арыфметыцы, можа справіцца. Як звычайна бывае, не знайшлося нікога, хто пажадаў бы сам, а Чыпола не хацеў назаляцца прывеліяванай публіцы. Ен трымаўся за народ і звярнуўся да двух здаравенных дубаломаў-дзецюкоў на стаячых месцах у глыбіні залы, падбадзёрваў іх, сара? маціў, што яны толькі стаяць і глядзяць, а не хочуць зрабіць ласку публіцы, і ўрэшце ўгаварыў. Няўклюдна ідучы, хлопцы рушылі наперад па праходзе, падняліся па прыступках і, збянтэжана ўсміхаючыся, пад крыкі «брава» сваіх прыяцеляў сталі каля дошкі. Чыпола яшчэ хвіліну-другую жартаваў з іх, пахваляючы геркулесаву моц іхніх цягліцаў, іх велізарныя рукі, проста ж дзеля таго і створаныя, каб зрабіць такую паслугу прысутным, пасля сунуў аднаму ў пальцы грыфель і сказаў запісваць лічбы, якія яму будуць называць. Але хлопецзаявіў, што пісаць не ўмее. «Non scrivere»,— адбасаваў ён, а ягоны таварыш дадаў: «I я таксама».
Бог яго ведае, ці казалі яны праўду, ці проста рашылі пасмяяцца з Чыполы. У кожным разе, той зусім не схіляўся падзяляць агульную весялосць, з якою зала прыняла гэтае прызнанне. На ягоным твары адбіліся крыўда і агіда. Чыпола сядзеў у гэтую хвіліну на саламяным крэсле пасярод сцэны і, заклаўшы нагу на нагу, зноў курыў танную цыгарэту, якая яму, відаць, была дужа да густу,— пакуль абодва цельпукі ішлі да эстрады, ён паспеў прапусціць другую чарачку каньяку.
I зноў пасля глыбокай зацяжкі ён выпусціў дым праз вышчараныя зубы і, пахітваючы нагой, скіраваў поўны суровага асуджэння позірк паўзверх абодвух нягоднікаў і паўзверх публікі кудысьці ў прастору, бы чалавек, які сутыкнуўся з нечым настолькі абуральным, што вымушаны замкнуцца ў сабе, у пачуцці сваёй годнасці.
— Ганьба,— сказаў ён нарэшце холадна і злосна.— Ідзіце ў залу! У Італіі ўсе ўмеюць пісаць, яе веліч не дае месца цемры і невуцтву. Дурны жарт рабіць уголас такія заявы перад абліччам прысутнага тут іншаземнага корпуса, вы прыніжаеце гэтым не толькі саміх сябе, але і ўрад, даяце зачэпку ліхасловіць на нашу краіну. Калі Торэ-дзі-Венерэ сапраўды такі глухі куток нашай айчыны, апошняе прыстанішча непісьменнасці, мне застаецца адно пашкадаваць пра свой прыезд у гэты горад, пра які мне, праўда, было вядома, што ён у тымсім саступае Рыму...
Але тут яго перапыніў хлопец з нубійскай прычоскай і перакінутым цераз плячо пінжаком, чый ваяўнічы запал, як выявілася, прытух толькі на час, і які цяпер з высока паднятай галавой па-рыцарску ўстаў на абарону роднага горада.
— Годзе! — гучна сказаў ён.— Годзе вам кпіць з Торэ. Мы ўсе тут нарадзіліся і не пацерпім, каб з нашага горада здзекаваліся пры іншаземцах. Ды і гэтыя двое — нашы сябры. Яны, вядома, не вучоныя прафесары, затое сумленныя хлопцы, болып сумленныя за сяго-таго ў гэтай зале, што хваліцца Рымам, хоць ён яго і не заснаваў.
Вось гэта адпор! Хлопец і праўда зубасты! Публіка не сумавала, сочачы за гэтай сцэнай, хоць пачатак праграмы ўсё адцягваўся. Спрэчка заўсёды захапляе. Адных перапалкі проста пацяшаюць, і яны з’едліва радуюцца, што самі засталіся ўбаку; іншыя прымаюць усё блізка да сэрца і хвалююцца, і я іх вельмі добра разумею, хоць тады ў мяне склалася ўражанне, быццам тут нейкая змова, і непісьменныя хлопцы, гэтаксама як і Джаванота са сваім пінжаком, падыгрываюць артысту, каб увесяліць публіку. Дзеці слухалі развесіўшы вушы. Яны нічога не разумелі, але інтанацыя да іх даходзіла і трымала. Дык вось што такое штукар, фокуснік, прынамсі, італьянскі. Яны былі ў захапленні.
Чыпола ўстаў і, хістаючыся, зрабіў два крокі да рампы.
— Гляньце ж! — прамовіў ён са зласлівай сардэчнасцю.— Даўні знаёмы. Юнак, у якога што наўме, тое на языку! (Ен сказаў «sulla linguaccia», што азначае «абкладзены язык» — зноў выбух рогату.) Ідзіце, сябры! — павярнуўся ён да двух ёлупаў.— Я на вас надзівіўся, цяпер у мяне інтэрас да гэтага паборцы гонару, con questo torregiano di Venere, гэтага ахоўцы вежы Венеры, які несумненна наперад смакуе ўзнагароду за сваю адданасць.
— Ah, non scherziamo!1 Пагамонім сур’ёзна! — ускінуўся хлопец, вочы ў яго бліснулі, і ён нават зрабіў такі рух, быццам хацеў скінуць пінжак і ад слоў перайсці да дзеяння.
Чыпола прыняў гэта даволі спакойна. Ен не мы (мы трывожна пераглянуліся), кавальерэ быў сярод суайчьіннікаў, адчуваў пад нагамі родную глебу. Ен заставаўся халодны, паказаўшы гэтым сваю поўную перавагу. Насмешлівым кіўком у бок маладога пеўніка і красамоўным позіркам ён запрасіў публіку пасмяяцца разам з ім з баявітасці свайго праціўніка, якая сведчыла пра дурнаватую абмежаванасць таго. I тут сталася нешта дзівоснае, што асвятліла гэтую перавагу вусцішным святлом і ганебным, незразумелым чынам абярнула ваяўнічае напружанне ўсёй сцэны ў нешта смеху вартае.
Чыпола яшчэ бліжэй падышоў да хлопца і неяк адмыслова паглядзеў таму ў вочы. Фокуснік нават напалову сышоў з лесвічкі, якая злева ад нас вяла ў залу, так што стаяў толькі ледзь-ледзь вышэй і амаль перад самым ваяром. Плётка вісела ў яго на руцэ.
— Значыцца, ты не схільры жартаваць, сынку,— сказаў ён.— Яно і зразумела, кожнаму ж відаць, што ты нездаровы. I язык твой — шчыра скажам, не вельмі чысты,— сведчыў пра непарадак у страўніку. He трэба хадзіць на прадстаўленні, калі адчуваеш сябе так блага; ты і сам, я ведаю, вагаўся, думаў, ці не лепш будзе легчы ў ложак і зрабіць сабе гарачы кампрэс на жывот. Недаравальнае легкадумства было піць пасля абеду столькі белага віна — і хай бы ж добрага, a то абы-што, кіслоц-