Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
Ах, годзе жартаваць! (Іт.)
це. I вось цяпер у цябе колікі, і ты ледзьве не курчышся ад болю. А ты не саромейся! Дай волі свайму целу, сагніся, гэта заўсёды дае палёгку пры кішэчных курчах.
Пакуль Чыпола гаварыў гэтую прамову спакойна і настойліва, з нейкім суровым спачуваннем, вочы ягоныя свідравалі хлапца, нібы зрабіліся сухія і гарачыя,— гэта былі незвычайныя вочы, і рабілася зразумела, што яго праціўнік не толькі з мужчынскага самалюбства не мог адвесці ад іх позірку. Ды і ўвогуле на смуглым твары Джаванота хутка не засталося і следу ранейшай самаўпэўненасці. Ен глядзеў на кавальерэ, крыху разявіўшы рот, і рот гэты крывіўся вінаватай і жаласлівай усмешкай.
— Дай сабе волі, сагніся! — зноў паўтарыў Чыпола.— Нічога іншага ў цябе няма! Пры такіх рэзях заўсёды курчацца. Ты ж не будзеш упірацца натуральнаму руху толькі таму, што табе гэта раяць.
Хлопец павольна падняў рукі і яшчэ да таго, як крыж-накрыж абхапіў імі жывот, пачаў нагінацца, паварочваючы корпус і нахіляючыся наперад усё ніжэй і ніжэй, пакуль, нарэшце, са стуленымі каленямі, расставіўшы пяты, амаль сеў на кукішкі — жывая карціна болю, які курчыць чалавека, Чыпола даў яму пастаяць у гэтай позе з хвіліну, потым ляснуў у паветры плёткай і паклыпаў да круглага століка, дзе зноў выпіў каньяку.
— Il boit beacucoup,1 — сказала дама за намі. Няўжо гэта было адзінае, што яе здзівіла? Нам усё яшчэ было няясна, ці дастаткова публіка разабралася ў тым, што адбываецца. Хлопец ужо распрастаўся і стаяў, збянтэжана ўсміхаючыся, быццам толкам не ведаў, што з ім адбылося. Усе сачылі за гэтай сцэнай з палкай цікавасцю і цяпер заапладыравалі, закрычалі: «Брава, Чыпола!», «Брава, Джаванота!». Мабыць, гледачы не ўспрынялі выніку спрэчкі як асабістую няўдачу хлопца і падбадзёрвалі яго, як актора, які выдатна выканаў ролю смешнага і нікчэмнага персанажа. I праўда, ён вельмі пераканаўча і нават ці не занадта натуральна, нібы з разлікам на галёрку, курчыўся ад болю, паказаўшы, так сказаць, сапраўдны акторскі талент. Зрэшты, я не ўпэўнены, што трэба прыпісаць адносінам залы: ці то
1 Ен многа п’е (фр.).
такту, якім жыхары поўдня заўсёды далікатнейшыя за нас, ці то сапраўднаму заглыбленню ў сутнасць справы.
Падмацаваўшыся, кавальерэ закурыў новую цыгарэту. Можна было зноў вярнуцца да арыфметычнага вопыту. У заднім радзе лёгка знайшоўся малады чалавек, што згадзіўся запісваць лічбы, якія яму будуць называць. Яго мы таксама ведалі; тут было столькі знаёмых твараў, што прадстаўленне рабілася нейкім як бы нават свойскім. Малады чалавек служыў на галоўнай вуліцы ў лаўцы, дзе гандлявалі садавінай і каланіяльнымі таварамі, ён шмат разоў абслугоўваў нас, вельмі ветліва і ўважліва. Пакуль ён спрытна, як прыказчык, пісаў крэйдай, Чыпола спусціўся да нас у партэр і, як раскарака, пахаджваў сярод публікі, звяртаўся то да аднаго, то да другога і прасіў назваць яму, на свой выбар, двух-, трохабо чатырохзначную лічбу, якую, як толькі яна злятала з вуснаў апытанага, паўтараў маладому бакалейніку, а той запісваў на дошцы ў слупок. Усё гэта з узаемнай згоды было разлічана на забаву, жарт, аратарскія адступленні. Вядома, здаралася, што артыст натыкаўся на іншаземцаў, якія не маглі ўправіцца з лічбамі на чужой мове; з імі Чыпола доўга, з падкрэслена рыцарскай галантнасцю, біўся пад стрыманыя смяшкі мясцовых, якіх ён, у сваю чаргу, бянтэжыў, просячы перакладаць яму лічбы, сказаныя па-англійску або французску. Некаторыя называлі лічбы, якія паказвалі на вялікія даты ў італьянскай гісторыі. Чыпола момантам гэта ўлоўліваў і карыстаўся выпадкам. каб мімаходзь прыпрэгчы якую-небудзь патрыятычную развагу. Нехта сказаў: «Нуль!»—і кавальерэ, як заўсёды глыбока пакрыўджаны спробай пажартаваць з яго, кінуў цераз плячук, што гэта не двухзначная лічба, на што іншы дасціпнік крыкнуў: «Два нулі!» —і гэта спрычыніла агульную весялосць, якую на поўдні заўсёды выклікае любы намёк на натуральную патрэбу. Толькі адзін кавальерэ трымаўся пагардліва-асуджальна, хоць сам і справакаваў двухсэнсіцу; аднак, перасмыкнуўшы плячыма, ён сказаў бакалейніку запісаць і два нулі.
Калі на дошцы набралася каля пятнаццаці розных лічбаў, Чыпола папрасіў гледачоў скласці іх. Спрактыкаваныя ў матэматычных вылічэннях хай палічаць у памяці проста з дошкі, але нікому не забаранялася
карыстацца алоўкам і паперай. Пакуль усе працавалі, Чыпола сядзеў каля дошкі і, крывячыся, курыў з самазадаволенай мінай, уласцівай калекам. Хуценька падбілі вынік — пяцізначны лік. Нехта назваў суму, другі пацвердзіў, у трзцяга вынік не зусім супадаў, у чацвёртага ўсё сыходзілася. Чыпола ўстаў, страсянуў попел з каптана, крыху падняў ліст паперы ў правым верхнім куце дошкі, адкрыў тое, што было напісана. Там стаяла якраз гэтая самая сума, нешта каля мільёна. Ен напісаў яе загадзя.
Агульнае здзіўленне і гром воплескаў. Дзеці нават раты разявілі. Як гэта ён так дапяў, прыставалі яны да нас. Нялёгка растлумачыць гэтую штуку, адказвалі мы, на тое Чыпола і штукар. Цяпер яны ведалі, што такое прадстаўленне фокусніка. Ну проста здорава: як у рыбака раптам забалеў жывот, а цяпер вось гатовы вынік на дошцы,— і мы ўжо з трывогай прадбачылі, што нягледзячы на запаленыя вочы і позні час, амаль палову адзінаццатай, будзе вельмі нялёгка вывесці іх адгэтуль. Без слёз тут не абыдзецца. А між тым зусім жа відавочна, што гарбач не ўжывае ніякіх маніпуляцый — у сэнсе спрыту рук, і ўсё гэта зусім не для дзяцей. He ведаю, што пра ўсё гэта думала публіка, але з выбарам складнікоў «па сваёй волі» ўсё было яўна нячыста; вядома, не выключана, што той або іншы з апытаных адказваў па сваім выбары, але адно несумненна: Чыпола выбіраў сабе людзей, і ўвесь ход доследу, скіраванага на тое, каб атрымаць вызначаны наперад вынік, быў падпарадкаваны ягонай волі; аднак нельгя было не захапляцца яго матэматычнымі здольнасцямі, хоць усё астатняе чамусьці не выклікала захаплення. У дадатак ягоны ўра-патрыятызм і бясконцая самазадаволенасць — суайчыннікі кавальерэ, магчыма, і адчувалі сябе ў сваёй стыхіі і здольныя былі яшчэ жартаваць, але чалавека збоку ўсё разам узятае прыгнятала.
Зрэшты, Чыпола сам спрыяў таму, каб у людзей, якія хоць трошкі нешта петрылі, не заставалася сумненняў, што да прыроды яго майстэрства, хоць ні раэу, вядома, не вымавіў ніводнага тэрміна і нічога сваім назовам не назваў. Аднак жа ён гаварыў пра гэта — ён увесь час гаварыў,— але ў туманных, самаўпэўненых выразах, якія выстаўлялі яго выключнасць.
Яшчэ нейкі час ён вёў тыя самыя практыкоўкі,
але спачатку ўскладняў іншымі арыфметычнымі дзеяннямі, а потым усё спрасціў, каб паказаць, як гэта робіцца. Казаў проста «адгадваць» лічбы, якія папярэдне запісваў пад аркушам паперы на дошцы. Нехта прызнаўся, што спачатку хацеў назваць іншую лічбу, але менавіта ў гэты момант перад ім свіснула ў паветры плётка кавальерэ, і ў яго зляцела з вуснаў тая самая, што напісана на дошцы. Чыпола бязгучна засмяяўся аднымі плячмі. Кожны раз ён прыкідваўся здзіўленым празарлівасцю апытанага; але ў кампліментах ягоных чулася нешта іранічнае і абразлівае, не думаю, каб яны падабаліся паддоследным, хоць тыя і ўсміхаліся і ў пэўнай меры не былі супроць таго, каб прыпісаць апладысменты сабе. Мне здаецца таксама, што артыст не здабыў прыхільнасці ў публікі. У яе адносінах да яго, бадай, адчувалася прыхаваная няпрыязь і непакорлівасць; але, нават калі адкінуць проста ветлівасць, якая стрымлівала такія пачуцці, майстэрства Чыполы, яго бясконцая самаўпэўненасць не маглі не падабацца, і нават плётка, здавалася, спрыяла таму, каб бунт не вырываўся вонкі.
Ад фокусаў з лічбамі Чыпола перайшоў да картаў. Ен дастаў з кішэні дзве калоды, і, памятаю, сутнасць эксперыменту была ў тым, што ён браў з адной калоды, не гледзячы, тры карты, хаваў іх ва ўнутраную кішзню каптана, працягваў другую каму-небудзь з гледачоў, каб той выцягнуў менавіта гэтыя тры карты, прычым фокус не заўсёды ўдаваўся бездакорна; часам супадалі толькі дзве карты, але часцей за ўсё, адкрыўшы свае тры карты, Чыпола перамагаў і лёгкім паклонам дзякаваў публіцы за апладысменты, якімі яна, хоч не хоч, a прызнавала яго магутнасць. Малады хлопец у пярэднім радзе справа ад нас, італьянец з гордым тварам, падняў руку і сказаў, што рашыў выбіраць выключна па сваёй волі і свядома супраціўляцца любому пабочнаму ўплыву. Які ў такім разе будзе вынік, на думку Чыполы?
— Вы толькі, можа, крыху ўскладніце мне задачу,— адказаў кавальерэ.— Але, як бы вы ні ўпіраліся, вынік будзе той самы. Існуе свабода, існуе і воля, але свабоды волі няма, бо воля, якая імкнецца толькі да сваёй свабоды, правальваецца ў пустату. Вы вольныя цягнуць альбо не цягнуць карты з калоды. Але пацягнеце,
дык выцягнеце правільна, і з тым болыпай пэўнасцю, чым больш будзеце супраціўляцца.
Трэба прызнацца, што ён не мог прыдумаць нічога лепшага, каб напусціць туману і пасеяць разгубленасць у хлопцавай душы. Той упарта не рашаўся працягнуць руку да калоды. Узяўшы адну карту, ён тут жа захацеў, каб яму на праверку паказалі схаваныя.
— Але навошта? — здзівіўся Чыпола.— Ці не лепей ужо ўсе разам?
Але паколькі ўпарцісты хлопец стаяў на сваім, на такой папярэдняй пробе, фігляр з нечаканай для яго лакейскай дагодлівасцю сказаў: «Е servito!»'—і, не гледзячы, веерам адкрыў свае тры карты. Крайняя левая была якраз тая, што выцягнуў хлопец.
Змагар за свабоду волі злосна сеў на месца пад воплескі гледачоў. У якой меры Чыпола на дапамогу свайму прыроднаму дару заклікаў розныя механічныя трукі і спрыт рук — чорт яго ведае. Але нават калі дапусціць такі сплаў, усе, хто з прагнай цікаўнасцю сачылі за незвычайным прадстаўленнем, шчыра цешыліся і прызнавалі бясспрэчнае майстэрства артыста. «Lavora bene!»2 —чулася то тут то там непадалёк ад нас, а гэта азначала перамогу аб’ектыўнай справядлівасці над асабістай антыпатыяй і маўклівым абурэннем.
За апошнім, хай няпоўным, затое асабліва ўразлівым поспехам Чыпола спачатку зноў падмацаваўся віном. Ен і праўда «многа піў», і глядзець на гэта было не дужа прыемна. Відаць, яму патрэбны былі спіртное і тытунь, каб падтрымліваць і ўзнаўляць сваю жыццёвую сілу, да якое, як ён сам намякнуў, у многіх адносінах ставіліся вялікія патрабаванні. Часам ён сапраўды выглядаў зусім дрэнна — запалыя вочы, аселы твар. А чарачка зноў усё ўводзіла ў норму, і мова ў яго пасля таго зноў цякла, уперамешку з шэрымі струменямі дыму, жвава і плаўна. Я добра памятаю, што ад картачных фокусаў ён перайшоў да тых салонных гульняў, якія грунтуюцца на звыш ці падсвядомых уласцівасцях чалавечай натуры — на інтуіцыі і «магнетычным» умаўленні,— словам, на ніжэйшай форме