Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
I тут пачаўся двубой. Выпіўшы чарачку і закурыўшы новую цыгарэту, Чыпола паставіў рымляніна дзесьці ў сярэднім праходзе тварам да дзвярэй, сам стаў
ззаду крыху зводдаль і, ляснуўшы ў паветры плёткаю, загадаў:
— Balla!1
Праціўнік ані з месца.
— Balla! — важка паўтарыў кавальерэ і зноў ляснуў плёткай.
Усе бачылі, як малады чалавек павёў шыяй у каўняры, адначасова рука ў яго тузанулася ўгору, а ступак вывернуўся вонкі. Але далей гэтых знакаў спакусы, што разбірала яго, знакаў, якія то мацнелі, то слаблі, доўгі час ніяк не ішло. Кожны ў зале разумеў, што Чыполу тут выпадае паламаць гераічную ўпартасць, цвёрды намер супраціўляцца да канца; адважнік адстойваў гонар роду чалавечага, ён тузаўся, але не скакаў; і эксперымент настолькі зацягнуўся, што кавальерэ давялося дзяліць сваю ўвагу: час ад часу ён паварочваўся да танцораў на эстрадзе і ляскаў плёткай, каб утрымаць іх у паслушэнстве, і тут жа, павярнуўшыся да залы, запэўніваў публіку: колькі б гэтыя шаляніцы ні падскоквалі, яны не адчуюць ніякай стомы, бо, па сутнасці, скачуць не яны, а ён. А потым Чыпола зноў свідраваў позіркам патыліцу рымляніна, каб узяць прыступам фартэцыю волі, што ніяк не скаралася ягонай магутнасці.
Мы бачылі, як пад паўторнымі ўдарамі і воклічамі Чыполы цвярдыня захісталася — мы назіралі за. гэтым з дзелавітай цікаўнасцю, не свабоднай ад эмацыянальнага дамесу шкадавання і злараднасці. Наколькі я разумею, рымляніна падкасіла яго пазіцыя чыстага адмаўлення. Мабыць, адным нехаценнем не ўмацуеш сілы духу; не хацець нешта рабіць — гэтага недастаткова, каб доўга быць сэнсам і мэтай жыцця; чагосьці не хацець і ўвогуле ўжо нічога не хацець і, значыцца, усё-такі выканаць тое, што патрабуюць,— тут, відаць, адно мяжуе з другім і свабодзе не застаецца месца. На гэтым і будаваў свае разлікі кавальерэ, калі, паміж лясканнем плёткай і загадамі скакаць, умаўляў рымляніна, карыстаючыся акрамя ўздзеяння, што, зрэшты, было яго таямніцай, яшчэ і псіхалагічнымі довадамі, якія бянтэжылі душу.
— Balla! — казаў ён.— Навошта пакутаваць? I та-
Скачы! (Іт.)
кое насілле над сабою ты называеш свабодай? Una ballatina!1 Ды ў цябе рукі і ногі самі просяцца. Якая палёгка даць ім нарэшце волю! Ну вось, ты ўжо і танцуеш! Гэта табе не барацьба, а чыстая асалода!
Так яно, .зрэшты, і было, патузванне і сутаргавае трымценне ў целе ўпартага ўсё памацнялася, вось захадзілі плечы, калені, і раптам нешта ва ўсіх суглобах быццам развязалася, і, падкідваючы рукі і ногі, ён кінуўся ў скокі, і ўсё скакаў, скакаў, пакуль кавальерэ пад воплескі залы вёў яго да эстрады, да іншых марыянетак. Цяпер нам адкрыўся твар упакоранага, зверху ён быў відаць усім. «П’ючы асалоду», ён шырока ўсміхаўся, прыплюшчыўшыся. Пэўным суцяшэннем нам магло быць тое, што яму цяпер было лягчэй, чым падчас ягонай гардыні.
Можна сказаць, што яго «падзенне» сталася паваротным пунктам. Яно растапіла лёд, трыумф Чыполы дасягнуў апагею, жазло Цырцэі, тая самая скураная плётка з тронкам, як пазурастая лапа, уладарыла абсалютна. Да таго часу — гэта было, як я прыгадваю, далёка за поўнач,— на цеснай эстрадзе скакала чалавек восем — дзесяць, але і ў самой зале зусім не сядзелі смірна, так, напрыклад, зубастая англічанка ў пенснэ, без ніякага запрашэння маэстра, выйшла з свайго рада і ў сярэднім праходзе выканала тарантэлу. Чыпола тым часам сядзеў разваліўшыся на саламяным крэсле ў левым куце сцэны, курыў і фанабэрыста пускаў цурочкам дым праз шчарбатыя зубы. Ен памахваў нагой, часам бязгучна смяяўся аднымі плячамі, глядзеў на вэрхал у зале і час ад часу, амаль нават не паварочваючыся назад, ляскаў плёткай перад якімнебудзь танцорам, якому наўмелася было спыніць асалоду. Дзеці не спалі. Я згадваю пра іх з сорамам. Тут было брыдка, а дзецям і наогул не месца, і калі мы іх усё яшчэ не вывелі, дык я тлумачу гэта тым, што нам таксама ў пэўнай меры перадалося шаленства, якое ў гэты позні час ахапіла ўсіх. А, што будзе, тое будзе! Зрэшты, нашыя малыя, дзякуй богу, не разумелі ўсёй непрыстойнасці гэтага вечаровага развесялення. 3 наіўнасці яны не пераставалі радавацца небывальшчыне: разам з намі сядзець тут і назіраць за такім
1 Толькі адзін танец! (Іт.)
відовішчам — прадстаўленнем штукара. Яны ўжо каторы раз засыналі ў нас на каленях, і цяпер, з распунсавелымі шчочкамі і бліскучымі вачанятамі, ад душы рагаталі з выбрыкаў дарослых дзядзькоў, якія скакалі па волі валадара вечара. Яны і не думалі, што будзе так смешна, і як толькі ўсчыналіся апладысменты, таксама радасна пляскалі няўмелымі ручкамі. Абое падзіцячы аж заскакалі ад захаплення на сваіх месцах, калі Чыпола павабіў да сябе іхняга сябра Марыё, Марыё з «Эсквізіта»,— павабіў па ўсіх правілах, трымаючы руку каля самага носа, і то выцягваючы, то згінаючы ўказальны палец.
Марыё паслухаўся. Я і цяпер бачу, як ён падымаецца па прыступках да кавальерэ, а той гэтаксама ж карыкатурна ўсё кліча і кліча яго ўказальным пальцам. На нейкае імгненне хлопец завагаўся, я і гэта добра памятаю. Увесь вечар ён прастаяў каля слупа, рукі крыж-накрыж альбо ў кішэнях пінжака, у бакавым праходзе злева ад нас, тамсама, дзе стаяў і Джаванота з ваяўнічай чупрынай, і ўважліва, не без пэўнай весялосці,— як мы маглі заўважыць,— бог яго ведае, разумеючы ці не, што тут дзеецца, сачыў за прадстаўленнем. Яму, відаць, не дужа спадабалася, што напаследак і яго паклікалі. Аднак, нічога дзіўнага, што ён паслухаўся Чыполы. Да гэтага яго прывучыла прафесія; потым, нават псіхалагічна немагчыма ўявіць сабе, каб сціплы хлопец мог не паслухацца такога ўзнесенага на вяршыню славы чалавека. I вось, хоч не хоч, Марыё адышоў ад слупа і, падзякаваўшы гледачам, якія стаялі перад ім і, азірнуўшыся, расступіліся, прапускаючы яго наперад, з недаверлівай усмешкай на тоўстых губах падняўся на эстраду.
Уявіце сабе каржакаватага дваццацігадовага дзецюка, коратка абстрыжанага, з нізкім ілбом і цяжкімі павекамі над вачамі няпэўнага шараватага колеру з зялёнымі і жоўтымі крапачкамі. Я добра гэта памятаю, бо мы часта з ім гутарылі. Верхняя палавіна твару з прыплюснутым носам, абсыпаным на пераноссі канапацінкамі, крыху адступала назад у параўнанні з ніжняю, на якой найперш выдзяляліся тоўстыя губы, за якімі, калі Марыё гаварыў, пабліскваў вільготны радок зубоў; якраз адкапыленыя губы і прыплюшчаныя вочы дадавалі твару нейкай адмысловай
задуменнай журботы, якою Марыё адразу нам палюбіўся. Нічога грубага ў яго рысах не было, ды гэтаму ж, дарэчы, ніяк не пасавалі б яго дзівосна вузкія, тачоныя рукі, якія нават тут, на поўдні, глядзеліся высакародна, і было прыемна, калі ён слугаваў нам.
Мы ведалі, які ён чалавек, не ведаючы яго асабіста, калі вы дазволіце мне правесці такое размежаванне. Мы глядзелі на яго са спагадаю, да ягонай манеры трымацца, летуценнай, амаль рассеянай, калі ён, спахапіўшыся, адразу спяшаўся акупіцца стараннасцю; ён трымаўся сур’ёзна, хіба што толькі дзеці часам выклікалі ў яго ўсмешку, ды і не тое каб непрыветліва, але без дагодлівасці, без штучнай ласкавасці,— ЦІ, правільней кажучы, ён адмовіўся ад усякай ліслівасці, не вельмі разлічваючы спадабацца. Вобраз Марыё, прынамсі, застаўся б у нас у памяці — як адно з тых дробязных дарожных уражанняў, якія ярчэй запамінаюцца, чым нават больш важныя. Пра хатнясць нам было вядома толькі таго, што бадька ягоны служыць пісарам у муніцыпалітэце, а маці — прачка.
Белая афіцыянцкая куртка неяк нават болын яму пасавала, чым паношаны гарнітур з рэдзенькай паласатай тканіны, у якім ён цяпер падняўся на эстраду; ён быў без каўнерыка, але завязаў на шыі ярка-чырвоную шаўковую хустачку, а канцы яе схаваў пад пінжак. Марыё спыніўся непадалёк ад кавальерэ, але як што той усё кульбачыў пальцам перад сваім носам, хлопец пасунуўся яшчэ бліжэй і стаў каля самых ног валадара, амаль каля самага крэсла, і тут Чыпола растапырыў локці, абхапіў Марыё і павярнуў так, каб нам з залы быў відзён ягоны твар. Потым весела, нядбалым, але ўладным позіркам акінуў хлопца з галавы да ног.
— Як жа гэта, ragazzo mio?' —сказаў ён.— Мы толькі-толькі знаёмімся. He можаш мне паверыць, але я з табою знаёмы даўно... Ну але ж, я,даўно цябе змеціў і бачу ў табе выдатныя здольнасці. I як я мог пра цябе забыцца? Клопат, клопат, да ўсяго рукі не даходзяць> разумееш... Але скажы мне, як цябе завуць? Мне цікавае толькі тваё імя.
— Мяне завуць Марыё,— ціха адказаў хлопец.
— Ах, Марыё, вьідатна. Так, чыстае імя. Пашы-
1 Мой хлопчык (іт.).
ранае імя. Старое імя, нагадвае пра гераічнае мінулае нашай радзімы. Брава! Salve!1 —I падняўшы правае плячо, Чыпола выцягнуў руку наперад з павернутай уніз даланёю ў рымскім вітанні.
Калі ён крыху захмялеў, дык тут няма нічога дзіўнага; але гаварыў ён, як і раней, ясна і свабодна, хай нават ва ўсіх ягоных паводзінах і тоне паяўлялася нейкая сытасць і леная панскасць і ў той самы час нешта хамскае і пахабнае.
— Дык вось, Марыё, як добра, іпто ты прыйшоў сёння ўвечары, ды яшчэ ў такім шыкоўным гальштуку, ён табе пасуе і адразу ўпакорыць усіх дзяўчат, чароўных дзяўчат Торэ-дзі-Венерэ...
Са стаячых месц, прыкладна адтуль, дзе ўвесь вечар прастаяў Марыё, пачуўся гучны рогат — гэта смяяўся Джаванота з ваяўнічай чупрынай; ён стаяў там з перакінутым цераз плячо пінжаком і бесеаромна груба і з’едліва рагатаў:
— Ха-ха-ха!
Марыё, здаецца, паціснуў плячыма. Прынамсі, яго перасмыкнула.
Магчыма, ён усяго толькі ўздрыгнуў, а поціск плячамі павінен быў замаскаваць аднолькавую абыякавасць і да гальштукаў, і да чароўных дзяўчат.
Кавальерэ мелькам зірнуў уніз, у праход.
— Ну, а гэты зубаскал нам не абыходзіць. Ен проста зайздросціць поспеху твайго гальштука ў дзяўчат, а можа, таму, што мы тут з табою на эстрадзе так пасяброўску і мірна гутарым... Калі ўжо яму так пільна закарцела, я яму нагадаю пра ягоныя курчы. Мне гэта як раз-два-тры. Але скажы, Марыё, сёння ўвечары ты, значыцца, бавы бавіш... А ўдзень працуеш у галантарэйнай крамцы?
— У кавярні,— паправіў яго хлопец.
— Ах, у кавярні! — Тут Чыпола тыцнуў пальцам у неба.— Ты — cameriere2, чашнік, так бы мовіць. Ганімэд — мне гэта даспадобы, яшчэ адзін напамік пра антыку,— salvietta!'3 Гульня слоў: па аналогіі з salve — вітаю.— I тут Чыпола, на пацеху публіцы, зноў ускінуў РУКУ Ў рымскім вітанні.