Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
А палове дзесятай барон, нарэшце, паволі, з бесклапотным выглядам спусціўся ў вестыбюль. Ен, вядома, даўно забыўся пра сваё абяцанне, але калі Эдгар імкліва кінуўся да яго, ён усміхнуўся гэтаму палкаму парыву і выказаў гатоўнасць стрымаць сваё слова. Ен узяў хлопчыка пад руку, прагуляўся крыху са сваім юным, ззяючым ад шчасця спадарожнікам, але адмовіўся — мякка, але рашуча — пайсці цяпер куды-небудзь пагуляць далей. Ен як быццам чагосьці чакаў, мяркуючы па нецярплівых позірках, якія ён кідаў на дзверы. Раптам барон насцярожыўся. Эдгарава маці ўвайшла ў вестыбюль і, ветліва адказаўшы на баронава прывітанне, павярнула да іх. Яна ўхвальна ўсміхнулася, пачуўшы пра запланаваную прагулку, пра якую Эдгар не расказваў ёй, раўніва захоўваючы запаветную таямніцу, і адказала згодаю на баронава запрашэнне прыняць у ёй удзел.
Эдгар адразу насупіўся, закусіў губы. Як прыкра, што яна ўвайшла якраз у гэтую хвіліну! Прагулка ж цалкам належала яму; калі ён і пазнаёміў свайго сябра з мамаю, то гэта была толькі яго добрая ласка, але дзяліць сябра з ёю ён не мае намеру. Заўважыўшы галантнае абыходжанне барона з мамаю, ён ужо адчуваў нешта накшталт рэўнасці.
Яны пайшлі на прагулку ўсе, і надта яўная ўвага, якую абое дарослыя спадарожнікі звярталі на дзіця, узмацняла ў ім небяспечнае ўсведамленне сваёй значнасці. Эдгар быў амаль адзіным прадметам іхняй размовы: маці з крыху перабольшанай трывогаю гаварыла, які ён бледны і кервовы, а барон з усмешкаю пярэчыў ёй і рассыпаўся ў пахвалах свайму «сябру», як ён яго зваў. Ніколі Эдгар не быў такі шчаслівы. Упершыню ён атрымаў правы, якіх увесь час быў пазбаўлены. Ен удзельнічаў у размове, і ніхто не спыняў яго; ён нават выказваў дзёрзкія просьбы, і яму даравалі гэта. I нядзіўна, што ў ім з кожнаю хвілінаю расло падманлівае пачуццё, што ён ужо дарослы. Ен цешыў сябе думкаю, што дзяцінства засталося за ім, як застаецца скінутае адзенне, з якога ты ўжо вырас.
У абед, па запрашэнні Эдгаравай маці, якая рабілася ўсё больш ласкавай, барон сядзеў за іх сталом. Візаві ператварыўся ў суседа, знаёмы — у сябра. Трыо наладзілася, і тры галасы — жаночы, мужчынскі і дзіцячы — гучалі ва унісон.
АТАКА
Нецярплівы паляўнічы вырашыў, што настаў час падкрасціся да здабычы. Сямейны ансамбль з трох чалавек надакучыў яму. Вельмі хораша быць разам усім і балбатаць, але, зрэшты, не балбатня ж была ягоная мэта. А ён ведаў, што салонны тон, які патрабаваў маскіроўкі жаданняў, заўсёды ў адносінах паміж мужчынам і жанчынаю ставіць на задні план эратычнае, пазбаўляе словы пачуцця, а націск — палу. Трэба зрабіць так, каб за свецкаю гутаркаю яна не забывалася пра яго сапраўдныя намеры, якія — у гэтым ён не сумняваўся — яна ўжо разгадала.
Было нямала шанцаў, што яго заляцанні да гэтай
жанчыны ўвянчаюцца поспехам. Яна дасягнула таго крытычнага ўзросту, калі жанчына пачынае раскайвацца, што ўсё жыццё захоўвала вернасць мужу, якога, зрэшты, ніколі не кахала, і калі закат знікаючай прыгажосці яшчэ дазваляе зрабіць выбар: быць толькі мацераю або яшчэ раз, апошні, пабыць жанчынаю. Жыццё, здавалася, даўно ўжо адказала на ўсе пытанні, але тут яно яшчэ раз ставіць новае пытанне, апошні раз магнітная стрэлка волі вагаецца паміж надзеяй на эратычнае пачуццё і канчатковым самаадрачэннем. Жанчына тады стаіць перад рашаючым выбарам — або жыць уласным жыццём, або жыццём сваіх дзяцей, быць мацераю або быць жанчынаю. I барон, дасведчаны ў такога роду справах, заўважыў у Эдгаравай маці адзнакі гэтага небяспечнага вагання. Яна ніколі не ўспамінала ў размове пра мужа і амаль не ведала ўнутранага жыцця дзіцяці. Цень нуды, завуаляваны меланхоліяй, ляжаў на яе міндалепадобных вачах і толькі крыху прыглупіаў захаванае ў іх палкае пачуццё. Барон вырашыў ісці да мэты імкліва і разам з тым не выказваць ніякай паспешнасці. Наадварот, як рыбак, што прынаджвае здабычу і адпускае лёску, ён разыгрываў абыякавасць, каб прымусіць яе імкнуцца да збліжэння, хоць сапраўды імкнуўся да яго сам. Ен вырашыў паводзіць сябе крыху высакамерна, падкрэсліваць адрозненне ў грамадскім становішчы; яго спакушала думка авалодаць гэтай пышнай спелай прыгажуняй, разлічваючы толькі на свой выгляд, гучнае арыстакратычнае імя і халоднае абыходжанне.
Гульня пачала ўжо не на жарт хваляваць яго, і таму ён прымусіў сябе быць больш асцярожным. Рэшту дня ён правёў у сваім пакоі, з прыемнасцю ўсведамляючы, што яго чакаюць і шкадуюць аб яго адсутнасціАле яго адсутнасць не зрабіла асабліва моцнага ўражання на таго, у каго цэліў барон, затое бедны хлопчык зусім змучыўся. Эдгар адчуваў сябе цэлы дзень бясконца няшчасным, быў сам не свой; з упартаю, уласціваю яго ўзросту вернасцю ён усе гэтыя доўгія гадзіны нястомна чакаў сябра. Пайсці гуляць ці заняцца чым-небудзь у адзіноце здавалася яму здрадаю. Ен бадзяўся як непрыкаяны па калідорах, і з кожнаю гадзінаю гора яго расло; у думках ён ужо не раз гаварыў сабе, што з баронам здарылася няшчасце ці што ён выпадкова пакрыў-
дзіў яго, і хлопчык ледзь не плакаў ад нецярпення і страху.
Калі барон з’явіўся ўвечары да стала, ён быў сустрэты з вялізнаю радасцю. Эдгар, нягледзячы на строгі мацерын вокрык і здзіўленыя позіркі прысутных, кінуўся яму насустрач і парывіста абхапіў яго худзенькімі ручкамі.
— Дзе вы былі? Куды вы хадзілі? — усхвалявана пытаўся ён.— Мы ўсюды шукалі вас.
Пачуўшы гэтае «мы», Эдгарава маці пачырванела і сказала даволі сярдзіта:
— Sois sage, Edgar. Assieds toi!1 — Яна заўсёды гаварыла з ім па-французску, хоць валодала гэтаю моваю далёка не дасканала і таму часта садзілася на мель, калі трэба было сказаць што-небудзь болып складанае.
Эдгар паслухаўся, але ўсё прыставаў да барона з пытаннямі.
— Ты забываешся, Эдгар. Барон можа рабіць усё, што яму хочацца. Можа, яму нецікава з намі.— На гэты раз яна гаварыла і ад свайго імя, і барон з радасцю адчуў, што гэтым папрокам яна напрошваецца на камплімент.
Паляўнічы настрой авалодаў ім, п’яніла хваляванне — як хутка ён натрапіў на след, і здабыча ўжо на адлегласці стрэлу. Вочы ў яго блішчалі, кроў кіпела, словы ліліся з вуснаў лёгка і вольна. Як усякі пажадлівы мужчына, ён рабіўся ўдвайне добрым, удвайне самім сабою, ледзь толькі заўважаў, што падабаецца жанчынам; так многія акцёры іграюць з натхненнем толькі тады, калі адчуваюць, што ўся глядзельная зала пакорана імі. Ен заўсёды лічыўся выдатным апавядальнікам, умеў гаварыць ярка і вобразна, але сёння — ён выпіў некалькі келіхаў шампанскага, заказанага ў гонар новага сяброўства,— ён перасягнуў самога сябе. Ен расказваў пра паляванне ў Індыі, у якім прымаў удзел, калі гасцяваў у сябра — знатнага англічаніна; ён наўмысна выбраў такую бяспечную тэму; акрамя таго, ён здагадваўся, што гэтую жанчыну павінна хваляваць недасягальная для яе экзотыка. Але каго ён зачараваў канчаткова, дык гэта Эдгара: хлопчыкавы вочы ззялі ад захаплення. Ен забыўся пра яду і пітво і прагна лавіў
1 Паводзь сябе прыстойна, Эдгар. Сядзь на месца! (Фр.)
кожнае слова. Яму і ў сне не снілася, што ён калі-небудзь на свае вочы ўбачыць чалавека, які сапраўды перажыў усе гэтыя неверагодныя прыгоды, пра якія ён чытаў у кніжках: паляванне на тыграў, цемнаскурыя індыйцы, і Джагернаўт — страшэнная свяшчэнная калясніца, якая душыла сваімі коламі тысячы людзей. Дагэтуль ён не верыў, што ёсць на свеце такія людзі, як не верыў у існаванне казачных краін, і з баронавых расказаў перад ім раптоўна адкрыўся вялізны невядомы свет. Ен не зводзіў вачэй з сябра; затаіўшы дыханне, глядзеў на яго рукі, якія забілі тыгра. Ен ледзь асмельваўся дрыготкім голасам задаваць пытанні; жывое ўяўленне малявала яму яркія карціны: вось яго сябар верхам на слане, накрытым пурпуроваю гунькаю, справа і злева цемнаскурыя людзі ў раскошных турбанах, і раптам з джунгляў выскоквае тыгр і б’е цяжкаю лапаю па слановым хобаце. Цяпер барон расказваў яшчэ цікавейшыя рэчы — пра хітрасці, якія ўжываюць, калі палююць на сланоў: як выкарыстоўваюць старых прыручаных жывёлін, каб завабіць у загарадзь маладых, дзікіх і гарэзлівых. Хлопчыкавы вочы гарэлі ліхаманкавым агнём. 1 раптам яго як аблілі халоднаю вадою — мама сказала, зірнуўшы на гадзіннік:
— Neuf heures! Au lit!1
Эдгар збялеў ад страху. Для ўсіх дзяцей словы «спаць пара» — жахлівыя словы, бо гэта самае яўнае кляймо непаўнацэннасці, самае нагляднае адрозненне паміж дарослымі і дзецьмі, гэтая немінучая дзіцячая патрэба ісці спаць. Але наколькі жахлівей гэтая ганьба цяпер, калі яго, у самы пікавы момант, пазбаўляюць магчымасці даслухаць да канца такі хвалюючы расказ.
— Мама, дай паслухаць яшчэ хвілінку, толькі яшчэ пра сланоў.
Ён ужо хацеў пачаць кленчыць, але тут жа схамянуўся, успомніўшы пра сваю новую годнасць дарослага мужчыны. Ен адважыўся толькі зрабіць яшчэ адну спробу. Але чамусьці сёння мама была незвычайна строгая:
— He, не, позна ўжо. Ідзі наверх! Sois sage, Edgar. Я табе потым падрабязна раскажу ўсё, што будзе гаварыць барон.
1 Дзевяць гадзін! Спаць пара! (Фр.)
Эдгар марудзіў. Звычайна маці клала яго спаць сама. Але ён не настойваў, не жадаў уніжэння перад сябрам. Дзіцячая гордасць прымусіла яго захаваць, прынамсі, бачнасць добраахвотнага адыходу.
— Праўда, мама? Ты раскажаш мне ўсё, усё? I пра сланоў, і пра ўсё другое?
— Раскажу, дзетка, раскажу.
— I адразу ж! Сёння ж!
— Але, але, а цяпер ідзі спаць. Ідзі!
Эдгар і сам не чакаў, што яму ўдасца так спакойна падаць руку барону і маме, хоць рыданні падступалі ўжо да горла. Барон па-сяброўску ўзлахмаціў яму валасы, і гэта яшчэ выклікала ўсмешку на напружаным хлопчыкавым твары. Але потым ён стрымгалоў кінуўся да дзвярэй — інакш яны ўбачылі б, як буйныя слёзы цяклі па ягоных шчоках.
СЛАНЫ
Эдгарава маці і барон пасядзелі яшчэ крыху за сталом, але ўжо не гаварылі ні пра сланоў, ні пра паляванне на тыграў. Ледзь толькі хлопчык пакінуў іх, як паміж субяседнікамі ўзнікла яейкая няёмкасць, нейкі няўлоўны непакой. Нарэшце яны перайшлі ў вестыбюль і селі ў кутку. Барон быў сёння як ніколі красамоўны, яна крыху разгарачаная некалькімі келіхамі шампанскага, і размова адразу набыла небяспечны кірунак. Барона, зрэшты, нельга было назваць прыгожым; але ён быў малады, смуглы энергічны твар яго, па-хлапечы каротка пастрыжаныя валасы, рэзкія, амаль развязныя жэсты зачароўвалі яе юнацкаю непасрэднасцю. Яна цяпер з прыемнасцю глядзела на яго зблізку і ўжо не баялася ягонага позірку. Але мала-памалу яго словы рабіліся смялейшымі, у іх прамільгвала ледзь схаванае жаданне — быццам ён дакранаўся да яе цела, абмацваў яго і потым адступаў,— і тады яна бянтэжылася і чырванела. Потым ён зноў смяяўся весела, па-хлапечы натуральна, і гэта надавала ўсім гэтым маленькім нетактоўнасцям выгляд дзіцячага жарту. Ей часам здавалася, што трэба б яго строга спыніць, але яна была какетлівая ад прыроды і знаходзіла ў гэтай фрывольнай гульні задавальненне, ёй хацелася пабачыць, што будзе далей;