Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
адкрытая варожасць. Цяпер, калі ён пераканаўся, што ён ім замінае, не адыходзіць ад іх стала для яго жорсткай вытанчанай асалодай. Ен упіваўся думкаю, што перашкаджае ім, што можа, нарэіпце, уступіць з імі ў бой, узброены ўсёю моцаю сваёй варожасці. Першы выклік ён кінуў барону, Калі той раніцаю спусціўся ўніз і, праходзячы міма, ласкава прагаварыў: «Маё шанаванне, Эдзі»,— Эдгар, не гледзячы на яго і не ўстаючы з крэсла, прабурчаў: «Добрай раніцы»,— а на пытанне: «Мама ўжо ўнізе?» — не адрываючы вачэй ад газеты, адказаў: «Не ведаю».
Барон разгубіўся. Што з ім?
— Што, дрзнна спаў, Эдзі? — Як заўсёды, жарт павінен быў выратаваць становішча. Але Эдгар толькі пагардліва кінуў: «Не» — і зноў уткнуўся ў газету.
— Дурное дзіця,— прамармытаў барон, паціснуў плячамі і пайшоў далей. Вайна была аб’яўлена.
3 мамаю Эдгар абышоўся холадна і вельмі ветліва. Нязграбная спроба паслаць яго на тэнісны корт пацярпела няўдачу. Горкая ўсмешка, якая прыўзняла кончыкі шчыльна сціснутых вуснаў, гаварыла, што падмаяуць яго болей не ўдасца.
— Лепш я пайду з вамі гуляць, мама,— сказаў ён з прытворнаю дружалюбнасцю і паглядзеў ёй у вочы. Адказ яўна не спадабаўся ёй. Яна марудзіла і быццам шукала чагосьці.
— Пачакай мяне тут,— нарэшце сказала яна і пайшла ў сталовую.
Эдгар застаўся чакаць, але насцярожыўся. Цяпер у кожным слове сваіх ворагаў ён бачыў тайны злосны намер. Падазронасць, якая авалодала ім, рабіла яго незвычайна здагадлівым. Так, замест таго каб чакаць у выстыбюлі, як яму было сказана, Эдгар палічыў за лепшае выбраць месца для назірання на вуліцы, адкуль ён мог сачыць не толькі за галоўным пад’ездам, але і за ўсімі астатнімі выхадамі. Інстынктыўна ён адчуваў падман. Але ён не дасць ім выслізнуць. Ен схаваўся за штабелем дроў — дакладна так, як у кніжках пра індзейцаў. Праз паўгадзіны — ён нават засмяяўся ад задавальнення — мама сапраўды выйшла праз бакавыя дзверы з букетам цудоўных руж у руках, і з ёю быў здраднік-барон.
Абое выглядалі вельмі вясёлымі. Рады, што пазба-
віліся ад яго і засталіся сам-насам са сваёю таямніцаю? Балбочучы і смеючыся, яны падаліся ў бок лесу.
Пара было дзейнічаць. Павольна, быццам ён трапіў сюды выпадкова, Эдгар выйшаў з-за дроў. Вельмі спакойна, няспешна падыходзіў ён да іх, каб уволю нацешыцца з іх збянтэжанасці. Убачыўшы Эдгара, абое абмяняліся неўразумелымі позіркамі. Павольна, нібы так яно і было трэба, ён падышоў бліжэй, не зводзячы з іх насмешлівага позірку.
— А вось і ты, Эдзі, а мы цябе ўжо там шукалі,— сказала нарэшце мама. «Як жа нахабна яна маніць»,— падумаў хлопчык. Але вусны яго не растуліліся. За сціснутымі зубамі яны моцна трымалі таямніцу нянавісці. Усе трое нерашуча спыніліся. Кожны сачыў, як паводзіць сябе другі.
— Ну што ж, пойдзем,— уздыхнуўшы, сказала Эдгарава маці, ад прыкрасці абрываючы пялёсткі прыгожай ружы. Лёгкае ўздрыгванне ноздраў выдавала яе гнеў. Эдгар стаяў, быццам гэта яго не датычылася, глядзеў па баках, пачакаў, пакуль яны не крануліся з месца, і потым сабраўся ісці за імі следам. Барон зрабіў яшчэ адну спробу:
— Сёння тэнісны турнір. Ты калі-небудзь бачыў такое?
Эдгар нават не адказаў, толькі пагардліва зірнуў на яго і склаў губы, быццам збіраўся свіетаць. Вось яго адказ. Нянавісць паказала свае вострыя зубы.
Нязносным цяжарам гняла абаіх няпропіаная хлопчыкава прысутнасць. Гэтак зняволеныя ходзяць услед за турэмшчыкам, тайком сціскаючы кулакі. Хлопчык нічога кепскага на рабіў, і ўсё ж з кожнай хвілінай усё цяжэй рабілася зыносіць яго пільны позірк, вільготныя ад нявыплаканых слёз вочы, хмурную зласлівасць, якая бурчаннем адказвала на любую спробу збліжэння.
— Ідзі паперадзе! — раптам сярдзіта сказала маці, устрывожаная яго назойлівым падслухоўваннем.— He тапчыся ўвесь час пад нагамі, гэта мне дзейнічае на нервы.
Эдгар паслухаўся, але праз кожныя пару крокаў ён паварочваўся, спыняўся, калі яны адставалі, і позірк яго кружыў вакол іх, як Мефістофель у абліччы пудзеля, аблытваючы іх вогненнай сеткай нянавісці, з якой — яны гэта адчувалі — ім не вырвацца.
Жорсткае маўчанне, быццам кіслатою, раз’ела іх весялосць, падазроны позірк забіваў кожную спробу весці размову. Барон ужо не адважваўся сказаць ніводнага ліслівага слова, ён са злосцю адчуваў, што жанчына выслізгвае з яго рук, што з такою цяжкасцю распаленае ў ёй пачуццё астывае з-за страху перад надакучлівым, агідным хлапчуком. Яны зноў і зноў спрабавалі завесці размову — і кожны раз яна абрывалася. Нарэшце яны ўтраіх толькі моўчкі ішлі па дарозе, прыслухоўваліся да шолаху дрэў і ўласных сярдзітых крокаў. Хлопчык задушыў у іх усякае жаданне размаўляць.
Цяпер усе трое былі ва ўладзе раздражнення і злосці. Эдгар помсціў за здраду, упіваўся іх бяссільным гневам і разам з тым з нецярпеннем і нянавісцю чакаў, калі гэты назапашаны гнеў вырвецца наверх. Насмешліва прыжмуранымі вачамі паглядаў ён на сярдзіты баронаў тар. Ен заўважыў, што барон лаецца праз зубы і ледзь стрымліваецца, каб не абрушыць на яго паток лаянкі, і зларадна сачыў за маці, якая ўсё болып злавалася; абое яны толькі і чакалі зачэпкі, каб накінуцца на яго, устараніць або абясшкодзіць яго. Але ён не даваў ніякай зачэпкі; яго нянавісць, якая расла доўгі час, навучыла яго быць асцярожным, і ён не рабіў памылак.
— Давайце вернемся,— раптам сказала маці. Яна адчувала, што болей не вытрымае, што павінна штосьці зрабіць — хоць бы закрычаць ад гэтага катавання.
— Як шкада,— спакойна адазваўся Эдгар,— тут так хораша.
Абое яны разумелі, што хлопчык здзекуецца з іх. Але яны не адважваліся што-небудзь сказаць, так бездакорна маленькі тыран за два дні навучыўся валодаць сабою. Ніводзін мускул на яго твары не выдаваў злой іроніі. He сказаўшы ні слова за ўсю доўгую дарогу, яны павярнулі назад. Калі маці засталася ў сваім пакоі адна з сынам, яна ўсё яшчэ не магла супакоіцца і сярдзіта адкінула ўбок парасон і пальчаткі. Эдгар адразу заўважыў, што нервы яе напружаны да крайнасці і яна толькі шукае, на чым спагнаць гнеў; але ён прагнуў выбуху і наўмысна заставаўся ў пакоі, каб яшчэ болей раззлаваць яе. Яна прайшлася ўперад і назад, села, пабарабаніла пальцамі па стале, потым зноў ускочыла
з месца.
— Які ты раскудлачаны, брудны. Пасаромеўся б людзей! Бо ты ж ужо не маленькі!
Без пярэчання хлопчык пайшоў і прычасаўся. Гэтае маўчанне са здзекліваю ўсмешкаю на вуснах прыводзіла яе ў шаленства. Яна з радасцю адлупцавала б яго.
— Ідзі ў свой пакой! — крыкнула яна, не могучы болей выносіць яго прысутнасць. Эдгар усміхнуўся і выйшаў.
Як яны абое дрыжалі цяпер перад ім, як яны, барон і мама, баяліся застацца ўтраіх, як яны баяліся ягонага ўчэпістага бязлітаснага позірку! Чым горш яны адчувалі сябе, тым большае задавальненне свяцілася ў яго вачах, тым болып адкрытаю рабілася яго радасць. Эдгар мучыў безабаронных з амаль неўсвядомленаю дзіцячаю жорсткасцю. Барон яшчэ стрымліваў свой гнеў, спадзеючыся, піто яму ўдасца перахітрыць хлопчыка, і думаў толькі пра сваю мэту. Але Эдгарава маці раз-пораз траціла самавалоданне. Было палёгкаю прыкрыкнуць на яго.
— He круці відэльцам! — накінулася яна на яго за сталом.— Ты не ўмееш паводзіць сябе, цябе нельга садзіць побач з дарослымі.
Эдгар толькі ўсміхаўся, крыху нагнуўшы галаву ўбок. Ен ведаў, што яна крычыць з роспачы, і ганарыўся, што яны ўвесь час выдаюць сябе. Яго позірк быў цяпер зусім спакойны, як позірк урача. Раней ён, мусіць, гаварыў бы дзёрзкасці, каб пазлаваць маму, але нянавісць хутка навучае шмат чаму. Цяпер ён толькі маўчаў, маўчаў і маўчаў, пакуль яна не пачынала стагнаць пад цяжарам яго маўчання.
Яна болей не магла етрымлівацца. Калі яны выйшлі з-за стала і Эдгар з той самай упартаю назойлівасцю сабраўся ісці за імі, яе раптам скаланула. Яна забылася пра асцярожнасць і кінула яму ў твар усю праўду. He могучы трываць яго неадступнае высочванне, яна ўстала на дыбкі, як змучаны мухамі конь.
— Чаго ты ўсё бегаеш за мною, як трохгадовае дзіця? Я не хачу, каб ты ўвесь час мазоліў мне вочы. Дзецям не месца сярод дарослых. Запомні гэта! Займіся чым-небудзь хоць на гадзіну! Чытай ці рабі што хочаш. Пакінь мяне ў спакоі! Ты нервуеш мяне сваім высочваннем і агідным настроем.
Нарэшце ён вырваў у яе прызнанне! Эдгар усміхнуў-
ся, а барон і маці адчувалі сябе збянтэжанымі. Яна адвярнулася і хацела пайсці, злуючы на сябе, што не здолела схаваць ад сына сваю прыкрасць. Але Эдгар спакойна адказаў:
— Тата не хоча, каб я заставаўся адзін. Тата ўзяў з мяне слова, што я буду ўвесь час з табою.
Ен напіраў на слова «тата», бо ўжо заўважыў, што яно ўздзейнічала на іх прыгнятальна. Значыцца, і тата неяк ублытаны ў гэтую таямніцу; мабыць, тата мае над імі нейкую тайную, незразумелую ўладу, калі яны палохаюцца аднаго яго імя. I гэтым разам яны зноў нічога не адказалі. Яны склалі зброю. Мама пайшла наперад, барон побач з ёю. Эдгар ішоў за імі, але не пакорна, як слуга, а сурова і строга, як няўмольны вартавы. Ен звінеў нябачным ланцугом, які яны беспаспяхова спрабавалі разарваць. Нянавісць загартавала яго дзіцячую сілу; ён, каму не была адкрыта тайна, быў мацней за тых, каму яна звязвала рукі.
ІЛГУНЫ
Але часу заставалася ўсё меней, усяго некалькі дзён, і трэба было спяшацца. Яны разумелі, што зламаць упартасць раздражнёнага хлсшчыка немагчыма, і звярнуліся да апошняга, самага ганебнага сродку, каб хоць на адну-дзве гадзіны пазбавіцца ад яго дэспатычнага прыставання,— да ўцёкаў.
— Здай гэтыя заказныя лісты на пошту,— сказала Эдгару маці. Яны стаялі ў вестыбюлі, барон каля пад’езда наймаў фіякр.
Эдгар недаверліва ўзяў лісты; перад гэтым ён заўважыў, што адзін слуга нешта гаварыў маме. Ці не задумваюць яны, зрэшты, разам што-небудзь супраць яго?
Ен марудзіў ісці.
— Дзе ты будзеш мяне чакаць?
— Тут.
— Праўда?
— Але.
— Толькі не адыходзь нікуды! Значыцца, ты будзеш чакаць мяне тут, у вестыбюлі, пакуль я не вярнуся?
Усведамляючы сваю перавагу, ён ужо гаварыў з маці загадным тонам. Шмат што змянілася з пазаўчарашняга дня.
Ен пайшоў з лістамі на пошту. У дзвярах ён сутыкнуўся з баронам і ўпершыню за апошнія два дні загаварыў з ім:
— Я толькі здам гэтыя два лісты. Мама будзе чакаць, пакуль я не вярнуся. Калі ласка, без мяне нікуды не ідзіце.