Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
— He, не! He сёння! He!
Эдгар задрыжаў; яны набліжаліся, ён зараз усё пачуе. Кожны ледзь чутны крок у яго бок адзываўся болем у грудзях. I гэты голас — якім гнюсным здаваўся ён яму, гэты прагна пажадлівы, агідны голас ненавіснага ворага!
— He будзьце такою жорсткаю. Вы былі такая цудоўная сёння ўвечары.
I зноў мамін голас:
— He, гэтага нельга, я не магу, пакіньце мяне.
У яе голасе было столькі трывогі, што хлопчык палохаецца. Чаго ён хоча ад яе? Чаго яна баіцца? Яны ўжо зусім блізка, цяпер, мусіць, побач ужо з яго дзвярамі. Ён стаіць зусім недалёка ад іх, нябачны, увесь дрыжыць, на адлегласці якой далоні ад іх, аддзелены толькі тонкаю перагародкаю дзвярэй. Шэпт іх гучыць над самым вухам.
— Хадземце, Матыльда, хадземце! — I зноў мамін стогн, але ўжо цішэй — стогн зламанага супраціўлення.
Але што гэта такое? Яны ідуць далей! Мама прайшла ў цемры міма свайго пакоя! Куды ён яе цягне? Чаму яна болей нічога не гаворыць? Ці не заткнуў ён ёй рот? Можа, ён яе душыць?
Гэтая думка прыводзіць яго ў шаленства. Дрыготкаю рукою ён прачыняе дзверы. Цяпер ён бачыць абаіх
у паўцёмным калідоры. Барон абняў маму за стан і ціха вядзе яе з сабою; яна, здаецца, болей не супраціўляецца. Вось ён спыняецца каля свайго пакоя. «Ен хоча зацягнуць яе туды,— спалохана думае хлопчык,— зараз здарыцца самае жахлівае».
Адным штуршком ён адчыняе дзверы, потым зачыняе іх за сабою і бяжыць па калідоры за імі. Убачыўшы, што нехта імчыцца на яе з цемры, маці ўскрыквае і ледзь не траціць прытомнасць, барон падхоплівае яе. Але ў тую ж хвіліну ён адчувае на губах удар маленькага, слабага кулачка, і нейкая істота, нібы ашалелая кошка, учэпліваецца ў яго. Ея выпускае з абдымкаў спалоханую жанчыну, яна хуценька ўцякае, і барон, яшчэ не ведаючы, з кім ён б’ецца, адказвае ўдарам на ЎДар.
Хлопчык ведае, што ён слабейшы за барона, але не паддаецца. Нарэшце настаў доўгачаканы час расплаты за здраду, нарэшце ён можа выліць назапашаную нянавісць. Сцяўшы зубы, не помнячы сябе, ён ашалела б’е кулакамі куды папала. Цяпер і барон пазнаў Эдгара, і ў ім кіпіць нянавісць да гэтага тайнага шпіёна, які атруціў яму апошнія дні і сапсаваў гульню; ён бязлітасна адказвае на ўдары, не глядзіць, куды б’е. Эдгар ускрыквае, але не здаецца і не кліча на дапамогу. Нейкі час яны злосна і моўчкі б’юцца ў цемры калідора. Нарэшце да барона даходзіць уся недарэчнасць яго бойкі з хлопчыкам; ён хапае яго за плячо, каб адкінуць ад сябе, але Эдгар адчувае, што сіла яго канчаецца, ведае, што яго вось-вось адолеюць і адлупцуюць, і раз’юшана ўпіваецца зубамі ў моцную, цвёрдую руку, якая хоча схапіць яго за каўнер. Барон міжволі ўскрыквае і выпускае хлопчыка — у тое ж імгненне Эдгар кідаецца ў свой пакой і зачыняе дзверы на засаўку.
Усяго мінуту цягяулася гэтая паўночная бойка. Ніхто яе не заўважыў. Усё ціха, усё ў глыбокім сне. Барон выцірае акрываўленую руку насоўкаю і трывожна глядзіць у цемру. He, ніхто не чуў. Толькі наверсе — як быццам здзекуецца — мігціць апошні няпэўны агеньчык.
НАВАЛЬНІЦА
«Што гэта было — сон? Дурны, страшны сон?» — пытаўся ў сябе назаўтра Эдгар, калі прачнуўся ўвесь спацелы ад начных кашмараў. Рукі і ногі занямелі; у скронях глуха стукала. Ен паглядзеў на сябе і з жахам заўважыў, што спаў адзеты. Ен ускочыў, падыбаў да люстра і адхіснуўся, калі ўбачыў свой бледны, перакрыўлены твар з чырвоным сіняком на напухлым ілбе. Ен сабраўся з думкамі і са страхам успомніў начную бойку ў калідоры, успомніў, як, увесь дрыжучы, уляцеў у свой пакой і кінуўся адзеты на ложак, гатовы ў любы момант уцячы. Тут ён, мусіць, заснуў — забыўся цяжкім, трывожным сном і яшчэ раз перажыў усё, але іначай, яшчэ страшней, удыхаючы вільготны пах свежых струменяў крыві.
Унізе пачуўся хруст жвіру пад нагамі; галасы ўзляталі быццам нябачныя птушкі, сонца заглядвала глыбока ў пакой. Мусіць, ужо была позняя раніца, але, паглядзеўшы на гадзіннік, ён заўважыў, што стрэлка паказвае поўнач. Учора ён забыўся яго завесці, і ад гэтай неакрэсленасці, ад адчування, што ён павіс дзесьці па-за часам, яго ахапіла трывога, якую яшчэ болей узмацніла невядомасць; ён не ведаў, што, зрэшты, здарылася. Ен паспешна прывёў сябе ў парадак і спустрўся ўніз з няясным адчуваннем віны і непакою ў душы.
У сталовай, на звычайным месцы, мама сядзела адна. Эдгар уздыхнуў з палёгкаю, убачыўшы, што яго ворага няма, што яму не прыйдзецца глядзець у гэты ненавісны твар, па якім ён учора біў кулаком. I ўсё ж ён крыху няўпэўнена падыіпоў да стала.
— Добрай раніцы,— прывітаўся ён.
Мама не адказала. Яна нават не паглядзела на яго; яе позірк з нейкаю дзіўнаю ўпартасцю быў скіраваны на акно. Яна была вельмі бледная, пад вачамі ляглі прыкметныя цені, ноздры часта ўздрыгвалі, як заўсёды, калі яна нервавалася. Эдгар кусаў губы. Гэтае маўчанне бянтэжыла яго. Можа, ён моцна параніў барона? А ці ведае яна наогул аб начной сутычцы? Невядомасць мучыла яго. Але яе твар быў такі нерухомы, што ён нават не асмельваўся глядзець на яго ад страху, што апушчаныя цяпер вочы раптам падымуцца і ўтаропяцца ў яго. Ен сядзеў вельмі ціха, стараўся не рабіць ніяка-
га шуму. Асцярожна падымаў кубак і ставіў яго на сподак, крадком касавурыўся на маміны пальцы, якія нервова гулялі з лыжачкай; іх неспакойныя рухі выдавалі стрыманы гнеў. Гэтак ён прасядзеў чвэрць гадзіны ў пакутлівым чаканні чагосьці. Але нічога не здарылася. Мама не сказала ніводнага слова. I цяпер, калі яна ўстала з месца, усё яшчэ не звяртаючы ўвагі на яго прысутнасць, ён не ведаў, што яму рабіць — заставацца за сталом або ісці за ёю. Нарэшце ён устаў і пакорна падаўся за мамаю, якая па-ранейшаму не зйяртала на яго ўвагі; адчуваючы, што смешна плесціся ўслед, ён запаволіў крокі і пакрысе адстаў. He зірнуўшы на яго, яна пайшла ў свой пакой. Калі Эдгар падняўся наверх, яе дзверы былі замкнёны.
Што здарылася? Ен нічога не разумеў. Учарашняя ўпэўненасць пакінула яго. Можа, ён зрабіў памылку ўчора, калі напаў на барона? I што яны яму цяпер рыхтуюць: кару ці новае ўніжэнне? Штосьці неўзабаве павінна здарыцца — штосьці жахлівае, немінучае. Паміж імі ён адчуваў напружанасць пераднавальнічнага цяжару, двух электрычных полюсаў, якая не магла не разрадзіцца маланкаю. I гэты цяжар прадчуванняў ён цягнуў з сабою да самага абеду, на працягу чатырох адзінокіх гадзін, блукаючы з пакоя ў пакой, пакуль яго вузкія дзіцячыя плечы не сагнуліся пад нябачным грузам; за стол ён сеў, ужо гатовы пакарыцца.
— Добры дзень,— зноў сказаў ён, каб разарваць маўчанне, якое навісла над ім чорнаю хмараю.
Адказу. зноў не было; мама зноў глядзела міма. I з новым страхам Эдгар убачыў сябе твар у твар з абдуманаю, сканцэнтраванаю злосцю, якой ён яшчэ не ведаў у сваім жыцці. Дагэтуль выбухі гневу ў мамы выклікала галоўным чынам нервовае раздражненне, і яны хутка канчаліся спагадліваю ўсмешкаю. Але на гэты раз ён, відаць, узбудзіў шалёны гнеў, які вырваўся з патаемных глыбінь яе істоты, і ён сам спалохаўся гэтай неасцярожнай сілы. Ен ледзь дакрануўся да ежы. Камяк стаяў у горле, пагражаў задушыць яго. Але мама як бы нічога не заўважала. Толькі ўстаючы з-за стала, яна павярнулася як бы выпадкова да яго і сказала:
— Прыходзь наверх, Эдгар, мне трэба з табою пагаварыць.
Гэтыя словы не прагучалі пагрозліва, але ў іх было
столькі ледзянога холаду, што Эдгара кінула ў дрыжыкі, быццам яму надзелі на піыю жалезны ланцуг. Яго супраціўленне было зламана. Моўчкі, як пабіты сабака, пайшоў ён за маці наверх.
Яна прадоўжыла яго пакуты, памаўчаўшы яшчэ некалькі хвілін. Гэта былі хвіліны, калі ён чуў бой гадзінніка, дзіцячы смех на двары і гучны стук свайго сэрца. Але і яна, відаць, не была ўпэўнена ў сабе, бо загаварыла, не гледзячы на яго, павярнуўшыся да яго спінаю.
— Я не буду гаварыць пра твае ўчарашнія паводзіны. Гэта было нечувана, і мне сорамна ўспамінаць іх. За вынікі наракай на самога сябе. Толькі я табе скажу — апошні раз ты быў адзін сярод дарослых. Я толькі што напісала твайму тату, што табе трэба выхавацель або цябе трэба аддаць у пансіён, каб ты навучыўея прыстойна паводзіць сябе. Я болей не хачу пакутаваць з табою.
Эдгар стаяў, апусціўшы галаву. Ен адчуваў, што гэта толькі ўводзіны, і з трывогаю чакаў самага галоўнага.
— А зараз ты папросіш прабачэння ў барона.
Эдгар страпянуўся, але яна не дазволіла яму перабіць сябе.
— Барон сёння паехаў, і ты напішаш яму ліет, які я табе прадыктую.
Эдгар хацеў запярэчыць, але маці была няўмольная. — Ніякіх пярэчанняў. Вось папера і пяро. Садзіся. Эдгар падняў вочы. Яе позірк выдаваў непахісную рашучасць. Такою ён яшчэ ніколі не бачыў мамы — такою суроваю і спакойнаю. Яму стала страшна. Ен сеў, узяў пяро і нізка схіліў галаву над сталом.
— Наверсе дату. Напісаў? Перад зваротам прапусці радок. Вось так. Глыбокапаважаны барон! Клічнік. Зноў прапусці радок. Я толькі што з жалем даведаўся,— напісаў? — з жалем даведаўся, што вы пакінулі ўжо Зэмерынг.— Зэмерынг з адным «м»,— і я мушу зрабіць У пісьмовай форме тое, што хацеў зрабіць асабіста, а іменна,— пішы хутчэй, каліграфіі тут не трэба! — папрасіць прабачэння за свае ўчарашнія паводзіны. Як вы, мусіць, ведаеце з маміных слоў, я яшчэ не паправіўся пасля цяжкай хваробы і вельмі раздражняльны. Шмат што ўяўляецца мне ў перабольшаяым выглядзе, і я праз хвіліну раскайваюся ў тым, што...
Сагнутая над сталом спіна выпрамілася. Эдгар насупіўся: упартасць вярнулася да яго.
— Гэтага я не напішу, гэта няпраўда!
— Эдгар!
У яе голасе чуваць была пагроза.
— Гэта няпраўда. Я нічога не зрабіў, у чым павінен раскайвацца. Я не зрабіў нічога дрэннага, і мне няма за што прасіць прабачэння. Я толькі пабег да цябе, калі ты паклікала на дапамогу.
Яе губы пабялелі, ноздры задрыжалі.
— Я клікала на дапамогу? Ты з глузду з’ехаў!
Эдгар раззлаваўся. Ен парывіста ўскочыў.
— Так, ты клікала на дапамогу, там, у калідоры, учора ноччу, калі ён цябе схапіў. Ты крыкнула: «Пакіньце, пакіньце мяне!» I так гучна, што я пачуў гэта ў сябе ў пакоі.
— Тьі маніш, я не была ніколі з баронам тут, у калідорьі. Ен мяне праводзіў толькі да лесвіцы...
У Эдгара сэрца замерла ад гэтай бессаромнай хлусні. Шырока адкрытымі, ашклянелымі вачамі глядзеў ён на маці.
— Ты...— сказаў ён зрывістым голасам,— не была... у калідоры? I ён... ён не схапіў цябе? He трымаў сілаю?