Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
нават ужыў дзіцячую хітрасць — засланіўся сурвэткаю, каб ніхто не ўбачыў, як гэтыя праклятыя дзіцячыя слёзы цякуць па твары, пакідаюць на губах салёны прысмак. Нарэшце абед скончыўся, і ён уздыхнуў з палёгкаю.
У час абеду мама прапанавала разам з’ездзіць у Марыя-Шуц. Пачуўшы гэта, Эдгар закусіў губу. Hi на хвіліну не пакіне яна яго сам-насам з сябрам. Але як жа ён узненавідзеў яе, калі яна сказала, устаючы з-за стала:
— Эдгар, ты забудзеш усё, што вывучаў у школе, табе лепш пасядзець дома і пазаймацца.
Эдгар сціснуў маленькія кулачкі. Зноў яна зневажае яго перад сябрам, зноў напамінае адкрыта, што ён яшчэ дзіця, што павінен хадзіць у школу і што яго толькі церпяць сярод дарослых. Але гэтым разам яе намер быў занадта відавочны,— ён нават не адказаў і павярнуўся да яе спінаю.
— Ну вось, зноў ты пакрыўдзіўся,— сказала яна з усмешкаю і звярнулася да барона: — Няўжо так цяжка пасядзець з гадзінку над урокамі?
I тут — хлопчыкава сэрца быццам застыла і анямела — барон, які зваў сябе ягоным сябрам, барон, які смяяўся над тым, што ён любіць сядзець у пакоі, сказаў:
— Пазаймацца гадзінку-другую, думаю, не пашкодзіла б.
Што гэта — змова? Няўжо яны сапраўды ў саюзе супраць яго? Хлопчыкавы вочы ўспыхнулі ад гневу.
— Тата забараніў мне займацца. Тата хоча, каб я тут паправіўся,— кінуў ён, як бы горды сваёю хваробаю, роспачна чапляючыся за татаў аўтарытзт. Гэта прагучала як пагроза. I што дзіўна: ягоныя словы сапраўды збянтэжылі абаіх. Мама адвярнулася і нервова забарабаніла пальцамі па стале. Настала няёмкае маўчанне.
— Як хочаш, Эдзі,— прагаварыў нарэшце барон, вымушана ўсміхаючыся.— Мне экзаменаў не здаваць, я даўно праваліўся па ўсіх прадметах.
Але Эдгар не ўсміхнуўся баронаваму жарту, а паглядзеў на яго такім дапытлівым, пільным позіркам, быццам хацеў зазірнуць яму ў самую душу. Што здарылася? Штосьці перамянілася ў іх адносінах, і хлоп-
чык не мог зразумець прычыны. Ен адвёў вочы. У яго сэрцы хутка і дробна стукаў малаточак — першае падазрэнне.
ПЯКУЧАЯ ТАЯМНІЦА
«Што з імі? — думаў хлопчык, седзячы насупраць іх у калясцы, якая хуценька кацілася па дарозе.— Чаму яны са мною не такія, як раней? Чаму мама не глядзіць мне ў вочы? Чаму ён увесь час жартуе са мною і крыўляецца? Яны больш не гавораць са мною так, як учора і заўчора. У іх і твары як быццам нейкія другія. У мамы сёння такія чырвоныя губы — пэўна, нафарбавала. Гэтага я ў яе яшчэ ніколі не бачыў. А ён усё моршчыць лоб, быццам яго пакрыўдзілі. Я ім нічога не зрабіў, не сказаў ніводнага крыўднага слова. He, не ўва мне рэч, яны самі не такія адно з адным, як раней. Быццам натварылі нечага і баяцца пра гэта гаварыць, не балбочуць, як учора, не смяюцца, ім быццам сорамна, яны нешта хаваюць. У іх ёсць таямніца, якую яны не хочуць мне выдаць. Я павінен раскрыць гэтую таямніцу чаго б яно ні каштавала. Я ведаю — гэта, мусіць, тое ж самае, з-за чаго дарослыя заўсёды зачыняюць дзверы перада мною, пра што пішуць у кніжках і спяваюць у операх, калі жанчыны і мужчыны працягваюць адно аднаму рукі, абдымаюцца, а потым адштурхваюцца. Мусіць, гэта накшталт таго, што было з маёю францужанкай, калі яна дрэнна паводзіла сябе з татам і яе адаслалі. Усё гэта, па-мойму, адно і тое самае, толькі я не ведаю чаму. Каб жа даведацца, даведацца, нарэшце, пра гэтую таямніцу, авалодаць ключом, які адчыніць усе дзверы, перастаць быць дзіцём, ад якога ўсё хаваюць і ўтойваюць, не даваць болей сябе падманваць! Цяпер або ніколі! Я вырву ў іх гэтую таямніцу!»
На лбе ў яго прарэзалася маршчына. Худзенькі дванаццацігадовы хлопчык, які знерухомеў у глыбокім роздуме, выглядаў старым; ні разу не зірнуў на расквечаны яркімі фарбамі краявід, на горы, якія зелянелі свежай хвояй еаснякоў, на даліны ў яшчэ нясмелым ззяняі запозненай вясны. Ен бачыў толькі сваю маму і барона, якія сядзелі на заднім сядзенні каляскі, ён як бы спрабаваў сваім гарачым позіркам, як вудаю, вылавіць таямніцу з бліскучых глыбінь іх вачэй. Нішто гэтак не адточ-
вае розум, як пакутлівае падазрэнне, нішто з такою сілаю не заахвочвае працу нясталага розуму, як след, які губляецца ў змроку. Часам толькі тоненькія дзверы аддзяляюць дзяцей ад свету, які мы завём рэальным, і выпадковы парыў ветру можа расчыніць іх перад імі.
Эдгар раптам адчуў, што ён яшчэ ніколі так блізка не падыходзіў да невядомага, да вялікай таямніцы; яна была тут, перад ім, пакуль што не раскрытая, не разгаданая, але зусім, зусім блізка да яго. Гэта хвалявала і рабіла яго незвычайна, урачыста сур’ёзным. Бо ён падсвядома ўгадваў, што стаіць на рубяжы свайго дзяцінства.
Эдгарава маці і барон адчулі нейкае глухое супраціўленне, не падазраючы, што яно ідзе ад хлопчыка. Ім было цесна і няёмка ўтраіх у калясцы. Цёмныя Эдгаравы вочы, якія гарэлі неспакойным агнём, моцна трывожылі іх. Яны не адважваліся гаварыць, не адважваліся глядзець адно на аднаго. Да ранейшай лёгкай свецкай размовы шлях быў адрэзаны, яны вельмі ўжо ўцягнуліся ў тон іншасказаў, пад якімі хаваецца тайнае дрыготкае чаканне няскромных жаданняў. Размова не ладзілася; яны раз-пораз змаўкалі, быццам спатыкаліся аб перашкоду, потым пачыналі зноў і зноў змаўкалі, прыгнечаныя ўпартым хлопчыкавым маўчаннем.
Асабліва цяжкім было гэтае змрочнае маўчанне для маці. Яна асцярожна зірнула на яго, убачыла шчыльна сціснутыя губы і ўпершыню са страхам адзначыла, як ён падобяы на свайго бацьку, калі той раздражнёны або незадаволены. Напамінак аб мужу быў непрыемны цяпер, калі яна захапілася любоўнаю гульнёю. Бледны цемнавокі хлопчык з нахмураным лобам і насцярожаным позіркам здаваўся ёй злавесным прывідам, вартавым яе сумлення, і таму, што ён сядзеў так блізка ад яе ў цеснаце каляскі, яго прысутнасць удвайне прыгнятала яе. Раптам Эдгар падняў вочы, усяго на хвілінку, і тут жа і ён і яна апусцілі вочы: упершыню ў жыцці маці і сын адчулі, што сочаць адно за адным. Дагэтуль яны слепа давяраліся, але цяпер штосьці змянілася, штосьці раптам узнікла паміж імі. Упершыню ў жыцці яны сачылі адно за адным збоку, аддзялялі свой лёс ад лёсу другога — ужо з затоенай нянавісцю, такою новаю для іх, што яны яшчэ не асмельваліся прызнацца сабе ў гэтым.
Усе трое з палёгкаю ўздыхнулі, калі каляска спынілася перад гасцініцай. Прагулка атрымалася няўдалаю, гэта адчувалі ўсе, але ніхто не адважваўся сказаць аб гэтым. Эдгар першы саскочыў з каляскі. Яго маці спаслалася на галаўны боль і паспешна паднялася да сябе. Яна вельмі стамілася, і ёй хацелася пабыць адной. Эдгар і барон засталіся ўнізе. Барон расплаціўся з фурманам, паглядзеў на гадзіннік і пайшоў у вестыбюль, не звяртаючы ўвагі на хлопчыка. Стройны, элегантны, ён прайшоў міма яго лёгкаю, пругкаю хадою, якая яшчэ ўчора так зачаравала Эдгара, што ён спрабаваў пераняць яе перад люстэркам. Ен прайпіоў міма Эдгара, нават не зірнуўшы на яго. Відаць, ён забыўся пра хлопчыка, пакінуў стаяць яго каля каляскі з конямі, быццам не меў да яго ніякага дачынення.
У Эдгара штосьці надламалася ў душы, калі ён убачыў, як абыякава ідзе ад яго той, каго ён, нягледзячы ні на што, усё яшчэ абагаўляў; роспач авалодала ім — пайшоў, нават не дакрануўся да яго плашчом, не сказаў ні слова. Ен жа не адчуваў за сабою ніякай віны. Самавалоданне, якое каштавала яму столькіх намаганняў, пакінула яго; цяжар уласнай годнасці, які ён нёс цераз сілу, саслізнуў з яго слабых плячэй, і ён зноў зрабіўся дзіцём — маленькім і пакорным, якім быў яшчэ ўчора і раней. Усё далейшае адбылося незалежна ад яго волі. Ен ірвануўся дробненькімі крокамі ўслед за баронам, дагнаў яго, загарадзіў яму дарогу да лесвіцы і, увесь дрыжучы, выціснуў здушаным голасам, ледзь стрымліваючы слёзы:
— Што я вам зрабіў, што вы на мяне і глядзець не хочаце? Чаму вы ставіцеся да мяне, як да чужога. I мама таксама. Чаму вы заўсёды адпраўляеце мяне кудынебудзь? Няўжо я вам перашкаджаю ці я ў чым вінаваты?
Барон збянтэжьіўся. У Эдгаравым голасе было нешта, што яго засароміла, кранула, Яму стала шкада прастадушнага хлопчыка.
— Эдзі, ты дурненькі! Проста я сёння не ў настроі. А ты добры хлопчык, і я цябе вельмі люблю.— Ен моцна пакудлаціў Эдгараў віхор, але адвярнуўся, каб не глядзець у поўныя слёз умольныя вялізньія дзіцячыя вочы. Камедыя, якую ён разыгрываў, пачынала дакучаць яму. Яму стала сорамна, што ён з такім халодным разлі-
кам абудзіў да сябе любоў у гэтага дзіцяці, і балюча было слухаць тоненькі, дрыготкі ад затоеных рыданняў голас.— Ідзі наверх, Эдзі, а вечарам мы зноў будзем сябрамі, вось пабачыш,— сказаў ён прымірана,
— I вы паможаце мне, калі мама будзе адпраўляць мяне адразу спаць? Паможаце?
— Памагу, Эдзі, памагу,— усміхнуўся барон.— А цяпер ідзі, мне трэба пераадзецца на вячэру.
Эдгар, супакоены на момант, падняўся да сябе. Але хутка ў яго сэрцы зноў застукаў малаточак. 3 учарашняга дня ён пастарэў на некалькі гадоў; невядомы госць — недавер — ужо трывала пасяліўся ў яго дзіцячым сэрцы.
Ен чакаў. Бо хутка ўсё павінна было вырашыцца. За вячэраю яны сядзелі ўсе за сталом. Час наблізіўся да дзевяці гадзін, але мама не адпраўляла яго спаць. Гэта ўстрывожыла хлопчыка. Чаму яна, наперакор звычаю, якраз сёння дазваляе яму так доўга заставацца ўнізе? Ці не сказаў барон мацеры пра іх дамоўленасць? Ен ужо горка раскайваўся, што пабег за баронам і даверліва раскрыў яму душу. У дзесяць гадзін мама раптам паднялася з месца і развіталася з баронам. I дзіўна: відаць, і ён не здзівіўся гэтаму ранняму адыходу і не затрымліваў яе. Усё мацней стукаў малаточак у хлопчыкавых грудзях.
Настаў рашучы момант. Ен, як нічога і не было, без пярэчанняў пайшоў за мамаю да дзвярэй. Каля іх ён раптам падняў вочы. I ў гэты момант ён перахапіў усмешлівы мамін позірк, кінуты цераз яго галаву ў баронаў бок,— позірк, які сведчыў аб тайнай змове. Значыцца, барон выдаў яго. Вось чаму мама так рана ідзе: яны вырашылі сёння развеяць яго падазрэнне, каб ён не перашкаджаў ім заўтра.
— Нягоднік,— прамармытаў ён.
— Што ты кажаш? — спыталася маці.
— Нічога,— працадзіў ён праз зубы. I ў яго цяпер ёсць свая таямніца. Імя ёй — нянавісць, бязмежная нянавісць да іх абаіх.
МАЎЧАННЕ
Эдгарава хваляванне прайшло. Нарэшце ўсё праяснілася і стала на сваё месца. Значыцца — нянавісць і