Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
Барон хутка прашмыгнуў міма.
— Але, але, мы пачакаем.
Эдгар памчаўся на пошту. Яму прыйшлося чакаць: пан перад ім задаваў дзёсяткі нудных пытанняў. Нарэшце ён выканаў даручэнне і, заціснуўшы квітанцыі ў руцэ, стрымгалоў пабег назад. Ен паспеў у самы раз, каб пабачыць, як барон і мама ад’язджалі ад гасцініцы.
Эдгарам авалодала шаленства. Ён ледзь не схапіў з зямлі камень, каб шпурнуць ім услед. Уцяклі-такі ад яго, і як подла, як нізка яны манілі! Ен ужо ведаў з учарашняга дня, што мама маніць. Але тое, што яна магла так бессаромна парушыць сваё абяцанне, знішчыла ў ім апошнія рэшткі даверу да яе. Ён перастаў разумець жыццё з таго часу, калі ўбачыў, што словы, якія дагэтуль увасаблялі рэчаіснасць, лопаюцца як мыльныя пузыры. Але што гэта за страшэнная тайна, якая даводзіць дарослых да таго, што яны маняць яму, дзіцяці, і ўцякаюць, быццам зладзеі? У кніжках, якія ён чытаў, людзі забівалі і падманвалі, каб здабыць грошы, магутнасць або царствы. А тут якая прычына? Чаго яны хочуць, чаго хаваюпда ад яго, што рпрабуюць утоіць і чаму ўвесь час падманваюць яго? Ен ламаў галаву над гэтаю загадкаю, цьмяна адчуваў, што іх тайна — ключ да замка яго дзяцінства; авалодаць ёю — значыцца стаць дарослым, стаць, нарэшце, мужчынам. Ах, толькі б даведацца! Але думаць ён не мог. Яго душыў гнеў, што яны выслізнулі ад яго, і думкі блыталіся, быццам ён трызніў.
Ен пабег у лес, і там, у выратавальным змроку, дзе яго ніхто не бачыў, даў волю слёзам.
— Ілгуны, сабакі, манюкі, нягоднікі!
Яму здавалася, што калі ён не выкрыкне гэтых слоў, яны задушаць яго. Гнеў, нецярпенне, прыкрасць, цікаўнасць, бездапаможнасць і крыўда апошніх дзён, задушаныя нясталаю воляю дзіцяці, якое ўявіла сябе дарослым, вырваліся і праліліся слязьмі... Гэта былі апошнія слёзы дзяцінства, апошні раз ён плакаў наў-
зрыд, з асалодаю, як плачуць жанчыны. Ен выплакаў у гэты час шалёнага гневу і даверлівасць, і любоў, і прастадушнасць, і павагу — усё сваё дзяцінства.
Хлопчык, які вярнуўся ў гасцініцу, быў ужо не той, хто плакаў у лесе. Ен не хваляваўся і дзейнічаў абдумана. Перш за ўсё ён пайшоў да сябе ў пакой і старанна памыў твар і вочы, бо не жадаў даць ім задавальненне бачыць сляды яго слёз. Потьім ён распрацаваў план, як разлічыцца з імі. Ен чакаў цярпліва, зусім спакойна.
У вестыбюлі было даволі людна, калі фіякр з уцекачамі спыніўся каля пад’езда. Некалькі мужчын гулялі ў шахматы, другія чыталі газеты, дамы балбаталі. Тут жа нерухома сядзеў бледны хлопчык з дрыготкімі павекамі. Калі маці і барон ўвайшлі ў вестыбюль і, крыху збянтэжаныя тым, што адразу наткнуліся на яго, ужо сабраліся прамармытаць прыгатаваную адгаворку, ён спакойна пайшоў ім насустрач і сказаў з выклікам:
— Пан барон, мне трэба сёе-тое сказаць вам.
Барон яўна разгубіўся. Ен адчуваў сябе ў чымсьці вінаватым.
— Добра, добра, пазней, пачакай.
Але Эдгар павысіў голас і сказаў выразна і ясна, гэтак, каб усе навокал маглі пачуць:
— Я хачу пагаварыць з вамі цяпер. Вы подла абышліся са мною. Вы падманулі мяне. Вы ведалі, што мама чакае мяне, і вы...
— Эдгар! — крыкнула маці, заўважыўшы, што ўсе позіркі звернуты на іх, і кінулася да сына.
Але хлопчык, убачыўшы, што мама хоча заглушыць яго словы, раптам пранізліва закрычаў:
— Я паўтараю вам яшчэ раз: вы нахабна зманілі, і гэта нізка, гэта подла.
Барон пабляднеў. Усе глядзелі на іх, сёй-той засмяяўся.
Маці схапіла хлопчыка, які дрыжаў ад хвалявання, за руку.
— Зараз жа ідзі да сябе, або я адлупцую цябе тут, пры ўсіх,— прахрыпела яна.
Але Эдгар ужо супакоіўся. Ен шкадаваў ужо, што выйшаў з сябе, і быў незадаволены сабою: ён хацеў гаварыць з баронам спакойна, але гнеў аказаўся мацнейшым за яго волю. Спакойна, не спяшаючыся, ён падаўся да лесвіцы.
— Прабачце, барон, яго дзёрзкую выхадку. Вы ж ведаеце, які ён нервовы,— прамармытала яна, збянтэжаная насмешлівымі позіркамі прысутных. Больш за ўсё на свеце яна баялася скандалу і цяпер думала толькі, як утрымацца ў правілах прыстойнасці. Замест таго каб адразу пайсці, яна падышла да парцье, спыталася, ці няма ёй пісем і яшчэ аб нейкай драбязе, і толькі пасля гэтага, зашамацеўшы сукенкаю, паднялася наверх, быццам нічога не здарылася. Але за яе спінаю чуўся шэпт і стрыманы смех.
На лесвіцы яна запаволіла крок. Яна заўсёды гублялася ў сур’ёзных сітуацыях і ў глыбіні душы баялася размовы, якая яе чакала. Віны сваёй яна адмаўляць не магла, і, акрамя таго, яе палохаў сынаў позірк — гэты новы, чужы, такі дзіўны позірк, перад якім яна адчувала сябе бяссільнай. Са страху яна вырашыла дзейнічаць ласкаю, бо ведала, што ў выпадку барацьбы раззлаваны хлопчык выйдзе пераможцам.
Яна ціха адчыніла дзверы. Эдгар сядзеў спакойны і халодны. У вачах, звернутых на яе, не было страху, не было нават цікаўнасці. Ен здаваўся вельмі ўпэўненым у сабе.
— Эдгар,— пачала яна па-мацярынску ласкава,— што табе прьійшло ў галаву? Мне сорамна за цябе. Як можна быць такім нявыхаваным! Ты яшчэ дзіця і так размаўляеш з дарослымі! Ты павінен зараз жа папрасіць прабачэння ў барона.
Эдгар глядзеў у акно. Ягонае «не» было як быццам адрасавана дрэвам.
Яго самаўпзўненасць уразіла яе.
— Эдгар, што з табою? Чаму ты так змяніўся? Я проста не пазнаю цябе. Ты быў заўсёды разумны, паслухмяны хлопчык, з табою заўсёды можна было дагаварыцца. I раптам ты паводзіш сябе так, быццам у цябе ўсяліўся д’ябал. Што ты маеш супраць барона? Ты ж вельмі любіў яго. Ен быў заўсёды такі ласкавы з т^бою.
— Гэта так, бо ён хацеў пазнаёміцца з табою.
Яна збянтэжылася.
— Глупства! Што ты выдумляеш? Адкуль у цябе такія дзіўныя думкі?
Хлопчык ускіпеў:
— Ен ілгун, фальшывы чалавек. Ва ўсім, што ён
робіць, толькі подлы разлік. Ен хацеў з табою пазнаёміцца, таму пасябраваў са мною і паабяцаў мне сабаку. He ведаю, што ён паабяцаў табе і чаму ён з табою сябруе, але і ад цябе ён чагосьці хоча. Так, так, мама. А то б ён не быў такі ветлівы і ласкавы. Ен дрэнны чалавек. Ен маніць. Паглядзі на яго як след. Які фальшывы ў яго позірк! О, ненавіджу яго, ён ілгун, ён нягоднік...
— Эдгар, ці ж можна гэтак гаварыць? — Яна збянтэжылася і не ведала, што адказаць. Сумленне ёй падказвала, што сын мае рацыю.
— Так, ён нягоднік, я ў гэтым упэўнены. Ці ж сама ты гэтага не бачыш? Чаму ён баіцца мяне? Чаму хаваецца ад мяне? Бо ён ведае, што я бачу яго наскрозь, што я раскусіў яго, нягодніка!
— Як можна гаварыць такое, як можна гаварыць такое! — У галаве ў яе было пуста, бяскроўныя вусны машынальна паўтаралі адны і тыя ж словы. Ей раптам стала нясцерпна страшна, і яна не ведала, каго яна баіцца — барона ці сына.
Эдгар зразумеў, што яго перасцярога падзейнічала на маму. I яму захацелася перацягнуць яе на свой бок, набыць саюзніка ў гэтай варожасці, у гэтай нанавісці да барона. Ен падышоў да маці, ласкава абняў яе і загаварыў усхвалявана, дрыготкім голасам:
— Мама, ты ж сама, мусіць, заўважыла, што ён задумаў нядобрае. 3-за яго ты стала зусім другою. Гэта ты змянілася, а не я. Ен хоча быць з табою адною і зрабіў так, што ты на мяне злуешся. Вось пабачыш — ён ашукае цябе. Я не ведаю, што ён табе паабяцаў. Я ведаю толькі, што ён не стрымае елова. Асцерагайся яго? Хто адзін раз падмануў, падмане і другі. Ен злы чалавек, яму нельга давяраць.
Гэты голас, жаласны, амаль з плачам, ішоў, здавалася, з яе сэрца. I ў яе было нейкае не зусім прыемнае адчуванне, якое гаварыла ёй тое самае — усё настойлівей і настойлівей. Але яна саромелася прызнаць слушнасць сынавых слоў. I, як гэта часта бывае, каб схаваць хваляванне і збянтэжанасць, яна выпрасталася і сказала з празмернаю рэзкасцю:
— Дзеці ў гэтых справах яшчэ не разбіраюцца. Табе ў іх не трэба ўмешвацца. Табе трэба паводзіць сябе прыстойна. Вось і ўсё.
Эдгараў твар зноў набыў ледзяны выраз.
— Як хочаш,— сказаў ён рэзка,— я папярэдзіў цябе.
— Значыцца, ты не папросіш прабачэння?
— He.
Яны непрымірыма стаялі адно напроці другога. Маці зразумела, што вырашаецца лёс яе аўтарытэту.
— Тады ты будзеш абедаць тут. Адзін. I ты не сядзеш з намі за стол, пакуль не папросіш прабачэння. Я цябе навучу, як трэба паводзіць сябе. Ты не выйдзеш з пакоя, пакуль я не дазволю. Зразумеў?
Эдгар усміхнуўся. Гзтая каварная ўсмешка як быццам ужо прырасла да яго вуснаў. У душы ён злаваўся на сябе. Як недарэчна, што ён зноў даў волю сваім пачуццям і захацеў перасцерагчы гэтую лгунню.
Маці, зашалясцеўшы сукенкаю, выйшла з пакоя і нават не азірнулася. Яна баялася гэтых калючых вачэй. Ей стала цяжка з сынам з таго часу, калі яна заўважыла, які ў яго пранізлівы позірк, і яшчэ таму, што ён гаварыў ёй якраз тое, чаго яна не хацела ведаць, не хацела слухаць. Страшна было адчуваць, як яе ўнутраны голас, голас сумлення, аддзяліўся ад яе ў вобразе дзіцяці, яе дзіцяці, і не дае ёй спакою, перасцерагае яе, здзекуецца з яе. Дагэтуль дзіця было дадаткам да яе жыцця, аздабленнем, цацкаю, чымсьці мілым і блізкім, часам, можа, нейкім цяжарам, але ўсё-такі жыццё яго цякло ў адным рытме і ў лад з яе жыццём. Сёння ўпершыню ён паўстаў супраць яе і адмовіўся падпарадкавацца яе волі. Нешта падобнае на нянавісць прымешвалася цяпер да думкі аб дзіцяці.
I ўсё-такі, калі яна, стомленая спрэчкаю, спускалася па лесвіцы, дзіцячы голас настойліва гучаў у яе вушах. «Асцерагайся яго». Гэтую перасцярогу нельга было заглушыць. Але тут па дарозе бліснула люстэрка, яна запытальна зірнула ў яго, потым пачала ўглядвацца — усё пільней, усё глыбей,— пакуль у ім не адлюстраваліся ў лёгенькай усмешцы вусны, акругленыя, быццам гатовыя вымавіць небяспечнае слова. Унутраны голас не змаўкаў, але яна перасмыкнула плячамі, быццам скідвала з сябе нябачны груз сумненняў, кінула ў люстра задаволены позірк і, падабраўшы сукенку, спусцілася ўніз з рашучым выглядам гульца, які са звонам кідае на стол апошні залаты.
СЛЯДЫ У МЕСЯЧНЫМ СВЯТЛЕ
Кельнер, які прынёс абед арыштаванаму ў сваім пакоі Эдгару, замкнуў, калі выходзіў, за сабою дзверы. Шчоўкнуў замок. Хлопчык ускочыў як ашалелы: гэта было зроблена, канечне, па маміным распараджэнні; яго замкнулі ў клетцы, як драпежнага звера. Змрочныя думкі авалодалі ім.
«Што яны робяць, пакуль я сяджу тут пад замком? Аб чым яны дамаўляюцца? Можа, цяпер якраз адбываецца тое патаемнае, а я прапушчу яго. Што гэта за тайна, якая мроіцца мне заўсёды і ўсюды, калі я сярод дарослых, чаму яны замыкаюцца ад мяне ноччу, чаму пачынаюць шаптацца, калі я нечакана заходжу ў пакой? Вось ужо некалькі дзён яна так блізка ад мяне, сама даецца ў рукі, а я ўсё-такі не магу злавіць яе! Чаго я толькі не рабіў, каб раскрыць гэтую тайну! Я краў кніжкі ў таты з пісьмовага стала, я чытаў пра ўсе гэтыя дзіўныя рэчы, але нічога не зразумеў. Мусіць, ёсць нейкая пячатка, якую трэба сарваць, каб зразумець гэта,— можа, у мяне самога, можа, у другіх. Я пытаўся ў пакаёўкі, прасіў растлумачыць гэтыя месцы ў кнігах, але яна толькі пасмяялася з мяне. Ці ж гэта не жахліва, калі ты дзіця і ў цябе безліч пытанняў, на якія ты не можаш ні ў кога атрымаць адказу, ці ж гэта не жахліва быць смешным у вачах дарослых, выглядаць дурным і нікому не патрэбным? Але я даведаюся, я адчуваю — хутка я буду ведаць усё. Частка гэтай тайны ўжо ў маіх руках, і я не супакоюся, пакуль не буду ведаць усё!»