• Часопісы
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    Яна засмяялася сухім, халодным смехам.
    — Табе прыснілася.
    Гэта было ўжо занадта для Эдгара. Праўда, ён ведаў цяпер, што дарослыя хлусяць, што яны спрытна ўжываюць дробязнае ашуканства, празрысты падман і хітрыя двухсэнсоўнасці, але гэтае нахабнае, абыякавае адпіранне з вока на вока прыводзіла яго ў шаленства.
    — А гуз на лбе мне таксама прысніўся?
    — Адкуль я ведаю, з кім ты пабіўся? Але я не збіраюся з табою спрачацца. Ты павінен слухацца, і ўсё. Садзіся і пішы!
    Яна была вельмі бледная і напружвала апошнія сілы, каб захаваць самавалоданне.
    Але ў Эдгара быццам штосьці абарвалася, згасла апошняя іскра веры. Да яго ніяк не даходзіла, што можна вось так проста растаптаць нагамі праўду, нібы запаленую сярнічку. Сэрца сціснула нечым халодным, і словы вырваліся з’едлівыя, злосныя, здзеклівыя:
    — Вось як? Усё гэта мне прыснілася? Усё, што было ў калідоры, і гэты гуз? I што вы ўчора гу.гялі ў месяч-
    ным святле і што ён хацеў павесці цябе па цёмнай сцяжынцы — і гэта таксама прыснілася? Ты думаеш, мяне можна замкнуць у пакоі, як маленькага? He, я не такі дурны, як вы думаеце. Я ведаю, што ведаю.
    Ен дзёрзка глядзеў ёй у вочы; бачыць перад сабою гэтак блізка твар свайго сына, перакрыўлены нянавісцю, было звыш яе сілы. Ужо не валодаючы сабою, яна крыкнула:
    — Марш! Пішы зараз жа! Або...
    — Або што?..— з выклікам спытаўся ён.
    — Або я адлупцую цябе, як маленькае дзіця!
    Эдгар, насмешліва ўсміхаючыся, зрабіў крок ёй насустрач.
    I тут жа адчуў, што яго ўдарылі па твары. Эдгар ускрыкнуў. I, як тапелец, які сутаргава б’е рукамі, ён, нічога не ўсведамляючы, акрамя глухога шуму ў вушах і чырвоных кругоў перад вачыма, кінуўся на яе з кулакамі. Ен адчуў, што б'е ў нешта мяккае, вось цяпер у яе твар, пачуў крык...
    Гэты крык вярнуў яму прытомнасць. Ен раптам убачыў самога сябе і зразумеў усю жахлівасць свайго ўчынку: ён біў маму! Страх авалодаў ім, і сорам, і жах, нястрымнае жаданне ўцячы, знікнуць, праваліцца скрозь зямлю, куды-небудзь збегчы, толькі б не сустракацца з ёю позіркам. Ён кінуўся да дзвярэй, прамчаўся па лесвіцы, выскачыў на вуліцу — куды-небудзь прэч, прзч адсюль, як быццам за ім гналася цэлая зграя сабак.
    ПЕРІПЫ ЎРОК
    Ен спыніўся толькі на значнай адлегласці на дарозе ўнізе. Ен мусіў ухапіцца за дрэва, так моцна дрыжалі калеяі ад страху і хвалявання, так хрыпла вырывалася дыханне з навярэджаных грудзей. Жах ад зробленага, які неадступна імчаўся за ім, цяпер трымаў яго за горла, калаціў як у ліхаманцы. Што рабіць? Куды ўцякаць? Ужо тут пасярод гэтага ляска, недалёка ад гасцініцы, усяго за якіх пятнаццаць мінут хады ад яе, яго ахапіла пачуццё адзіяоты. Усё здавалася інакшым — варожым і непрыязным, з таго часу як ён застаўся адзін і яму ніхто не мог дапамагчы. Дрэвы, якія яшчэ ўчора пабратняму шумелі навокал, цяпер тоўпіліся змрочна і
    злавесна. А тое, што чакае яго, будзе куды болей страшным і незразумелым. Галава кружылася ў хлопчыка ад думкі, што ён адзін у вялізным, невядомым свеце. He, гэтага яму яшчэ не вытрываць аднаму. Але да каго яму ўцякаць? Таты ён баяўся; той быў запальчывы, недаступны і адразу ж адправіць яго назад. Але назад ён не хоча, лепей кінуцца ў чужы свет, небяспечны і невядомы: яму здавалася, што ён ніколі болей не адважыцца паглядзець у мамін твар, па якім ударыў кулаком.
    Тады ён успомніў бабулю, добрую, мілую старэнькую, якая песціла его з дзяцінства і заўсёды заступалася, калі яму пагражала кара ці незаслужаная крыўда. Ен знойдзе прытулак у Бадэне, пакуль не міне першы выбух гневу, адтуль напіша ліст бацькам і папросіць прабачэння. За гэтую чвэрць гадзіны ён ужо адчуў сябе настолькі ўніжаным,— ад адной думкі, што ён, бездапаможны хлопчык, застаўся адзін на ўсім свеце,— што ён пракляў сваю гордасць, якую выклікаў у яго маною чужы чалавек. Ен хацеў зноў стаць дзіцём, такім, якім быў раней, паслухмяным, цярплівым, без прэтэнзій, усю недарэчнасць якіх ён цяпер разумеў.
    Але як дабрацца да Бадэна? Як адолець такую вялікую адлегласць? Ен паспешліва дастаў маленькі скураны партманет, які заўсёды насіў з сабою. Дзякуй богу, там яшчэ пабліскзае новенькі залаты ў дваццаць крон, які яму падарылі да дня нараджэняя. Ен усё не мог ніяк адважыцца патраціць яго, ледзь не кожны дзень правяраў, ці ляжыць ён на месцьі, з асалодаю разглядваў яго, адчуваючы сябе багачом, і з удзячнаю ласкаю старанна цёр яго насоўкаю, пакуль манета не пачынала блішчаць, як маленькае сонца. «Але ці хопіць гэтых грошай?» — раптам спалохана спытаў ён сябе. Ен часта ездзіў чыгункаю і ні разу не падумаў аб тым, што за гэта трэба плаціць і колькі гэта каштуе — адну крону ці сто. Упершыню ён зразумеў, што ў жыцці ёсць рэчы, аб якіх ён ніколі не задумваўся, што ўсе навакольныя рэчы, якія ён трымаў у руках, якімі ён гуляў, мелі кожная свой кошт, сваю асобую вагу. Ен яшчэ гадзіну таму назад лічыў сябе ўсёведным, а аказваецца, праходзіў абыякава міма тысячы таямніц і загадак; і ён з сорамам прызнаваўся сабе, што яго ўбогая мудрасць спатыкнулася ўжо на першай ступені ўваходу ў жыццё. Усё большы страх авалодваў ім, усё карацей рабіліся
    яго няўпэўненыя крокі па дарозе да станцыі. Як часта ён марыў аб такіх уцёках, марыў акунуцца ў жыццё, стаць імператарам або каралём, салдатам або паэтам — а цяпер ён нерашуча глядзеў на маленькі светлы вакзальны будынак і думаў толькі аб адным: ці хопіць яму дваццаці крон, каб дабрацца да бабулі?
    Рэйкі блішчалі на сонцы і беглі ўдалячынь. Вакзал быў пусты, бязлюдны. Эдгар нясмела падышоў да касы і шэптам, каб ніхто не пачуў, спьітаўся, колькі каштуе білет да Бадэна. Здзіўлены твар выглянуў з цёмнага акенца, пара вачэй усміхнулася з-за акуляраў сарамліваму хлопчыку.
    — Поўны білет?
    — Ага,— пралепятаў Эдгар без усякай гордасці, заміраючы ад страху, што поўны білет будзе каштаваць занадта многа.
    — Шэсць крон.
    — Калі ласка.
    3 уздыхам аблягчэння ён прасунуў у акенца сваю любімую бліскучую манету. Са стукам упалі манеткі здачы, і Эдгар зноў адчуў сябе неймаверна багатым: у руках карычневы кавалачак кардону — залог волі, у кішэні ціхенька пабразгвае срэбра.
    3 раскладу паяздоў ён даведаўся, што цягнік павінен прыйсці праз дваццаць мінут. Эдгар забраўся ў куточак. На пероне стаяла некалькі чалавек, рассеяна паглядваючы па баках. Але Эдгару здавалася, што ўсе глядзяць на яго і здзіўляюцца, што такі маленькі хлопчык едзе цягніком адзін, як быццам яго злачынства і ўцёкі былі напісаны ў яго на лбе. Ен уздыхнуў вольна, калі, нарэшце, пачуўся свісток паравоза і цягнік падляцеў да станцыі, цягнік, які павінен быў павезці яго ў свет. Толькі калі ён садзіўся ў вагон, ён заўважыў, што ў яго білет трэцяга класа. Дагэтуль ён ездзіў заўсёды ў першым і зноў адчуў, што тут нешта новае, што ёсць адрозненні, якіх ён не заўважаў. I суседзі ў яго аказаліся не такія, як заўсёды. Напроці сядзела некалькі італьянцаў-рабочых, з жалезнякамі і шуфлямі ў жорсткіх руках; яны перагаворваліся хрыплымі галасамі, і вочы ў іх былі сумныя і стомленыя. Мусіць, яны добра змучыліся на дарожных работах; некаторыя прыхінуліся да цвёрдай і бруднай сценкі і моцна спалі з адкрытым ротам, нягледзячы на стук колаў. Яны працавалі, каб
    зарабіць грошай, думаў Эдгар, але ён не меў ніякага ўяўлення, колькі яны маглі зарабіць; ён толькі адчуваў, што грошы ёсць не заўсёды і што іх неяк трэба здабы'Ваць. Упершыню ён зразумеў, што ўспрымаў дабрабыт, да якога прывык, як нешта належнае, тады як злева і справа ад яго жыцця зеўрала цёмная бездань, куды ён ніколі не заглядваў. Упершыню ён усвядоміў, што на свеце шмат розных прафесій і прызванняў, што яго з усіх бакоў абступалі таямніцы, а ён ні разу, хоць яны і былі паблізу, не паспрабаваў наблізіцца да іх. Гэтая гадзіна самастойнага жыцця шмат чаму навучыла Эдгара, шмат чаго ён пабачыў з цеснага купэ з вокнамі ў адкрыты прастор. I ў яго душы праз цьмяны страх пачало прабівацца калі не шчасце, дык здзіўленне разнастайнасцю жьіцця. Ен уцёк, як баязлівец, са страху — усведамленне гэтага не пакідала яго ні на хвіліну,— але ўпершыню ў жыцці ён дзейнічаў самастойна, даведаўся аб частачцы рэальнага свету, міма якога дагэтуль праходзіў безуважна. Упершыню ў жыцці, магчыма, ён сам стаў для бацькоў такою ж таямніцаю, якою для яго была рэчаіснасць. Другімі вачамі глядзеў ён цяпер у акно. Яму здавалася, што ён упершыню бачыць сапраўднае жыццё, нібы ўпала заслона з усіх з’яў і раскрылася іх сапраўдная сутнасць. Дамы праляталі міма, быццам іх несла ветрам, і ён думаў пра людзей, якія жылі ў іх — багатыя яны ці бедныя, шчаслівыя ці няшчасныя, ці гэтаксама, як і ён, жадаюць ведаць усё, і ці ёсць у іх дзеці, якія дагэтуль, як і ён, таксама толькі гулялі ў жыццё. Пуцявыя абходчыкі стаялі ўздоўж чыгуначнага пуці з паднятымі флажкамі, і ўпершыню яны не здаваліся яму, як дагэтуль, проста лялькамі, нежывымі цацкамі, пастаўленымі тут выпадкова-абыякава; ён пачаў разумець, што ў гэтым іх лёс, іх барацьба з жыццём. Усё хутчэй каціліся колы, па звілістай дарозе цягнік плаўна спускаўся ў даліну, усё ніжэй рабіліся горы, усё далей адыходзілі назад. А вось і раўніна. Эдгар яшчэ раз азірнуўся — горы ўжо толькі ледзь-ледзь цямнелі ўдалечыні, далёкія і недасягальныя, і яму здалося, што там, дзе яны павольна раставалі ў імглістым небе, засталося яго дзяцінства.
    ТРЫВОЖНЫ ЗМРОК
    Але калі цягнік спыніўся ў Бадэне і Эдгар застаўся адзін на пероне, дзе ўжо гарэлі ліхтары і мігацелі ўдалечыні зялёныя і чырвоныя сігнальныя агні, ён раптам пачаў баяцца стракатых фарбаў блізкае ночы. Удзень ён яшчэ адчуваў сябе ўпэўнена, бо навокал былі людзі, можна было адпачыць, сесці на лаўку або пастаяць перад вітрынай магазіна. Але як вытрываць, калі людзі пахаваюцца па дамах, дзе кожнага чакае ложак, мірная гутарка і потым спакойная ноч, а ён, адчуваючы сваю віну, павінен блукаць адзін, чужы для ўсіх? О, толькі б мець дах над галавою, не заставацца болей ніводнай хвіліны пад чужым адкрытым небам — гэта было яго адзінае яснае жаданне.
    Ен хутка ступаў па добра знаёмай дарозе, не гледзячы па баках, пакуль не падышоў да вілы, дзе жыла бабуля. Віла выходзіла на шырокую прыгожую вуліцу, але была схавана ад позіркаў прахожых абвітай хмелем і плюшчом высокай агароджай саду; за гэтай зялёнай сцяной ярка бялеў прьіветлівы старасвецкі дом. Эдгар, як чужы, паглядзеў на яго праз закратаваныя вароты. У доме было ціха, вокны зачынены; відаць, усе — і гаспадары, і госці — пайшлі ў глыбіню саду. Ен ужо ўзяўся за халодную клямку, але раптам — дзіўная рэч — застыў на месцы: тое, што дзве гадзіны таму назад уяўлялася яму такім лёгкім і яатуральным, цяпер здалося немагчымым. Як увайсці, як прывітацца, вытрываць усе пытанні і адказваць на іх? Як вынесці іх позіркі, калі ён скажа, што тайком уцёк ад мамы? I як растлумачыць свой жахлівы ўчынак, калі ён сам цяпер не разумее яго? У доме раптам з шумам хтосьці адчыніў дзверы; ім авалодаў неадольны страх, што хтонебудзь выйдзе і ўбачыць яго, і ён кінуўся бегчы, сам не ведаючы куды.