• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    печную прыгажосць. Ён ніколі не думаў, што дні могуць быць так запоўнены горам і шчасцем, і цешыў сябе думкаю, што наперадзе яго чакае шмат такіх дзён, цэлае жыццё, якое прынясе яму яшчэ не адну загадку. Сёння ён упершыню цьмяна ўгадаў, якое разнастайнае жыццё, упершыню, здавалася яму, ён зразумеў чалавечую прыроду, зразумеў, што людзі адчуваюць патрэбу адзін у другім — нават калі лічаць сябе ворагамі — і што ў глыбіні душы прыемна, калі цябе любяць. Ен ні аб чым і ні пра каго не мог думаць з нянавісцю, ні ў чым не раскайваўся, і нават для барона, для гэтага спакусніка, лютага свайго ворага, у яго знайшлося новае пачуццё ўдзячнасці; бо гэта ён адкрыў перад ім дзверы ў свет першых перажыванняў дарослага жыцця.
    Было прыемна і радасна ляжаць у цемры і аддавацца думкам, якія ўжо зліваліся са сном; яшчэ хвіліна — і ён бы заснуў. Але тут яму здалося, што адчыніліся дзверы і нехта ціхенька ўвайшоў у пакой. Спачатку ён не паверыў сабе і не падняў пацяжэлых ад дрымоты павекаў. Але вось чыёсьці цёплае дыханне дакранулася да яго твару, і ён зразумеў, што гэта мама. Яна цалавала яго і ласкава гладзіла па галаве. Ен адчуваў яе пацалункі і яе слёзы; адказваючы на ласку, ён прымаў яе як знак прымірэння і ўдзячнасці за яго маўчанне. Толькі пазней, праз шмат гадоў, ён зразумеў, што гэтыя нямыя слёзы былі абяцаннем жанчыны на парозе старасці належаць толькі яму, свайму дзіцяці, зразумеў, што гэта была адмова ад сябелюбівых жаданняў, развітанне з надзеяй на палкае пачуццё. Ен не ведаў, што яна яму ўдзячна і за тое, што ён выратаваў яе ад непатрэбнай ёй цяпер прыгоды, і што, абдымаючы яго, яна завяшчала яму на ўсё будучае жыццё горкі і салодкі цяжар свае любові. Усяго гэтага хлопчык не разумеў тады, але ён адчуваў, што няма большага шчасця, чым быць любімым, і што мамінаю любоўю ён ужо далучыўся да вялікай тайны на свеце.
    Калі яна адняла руку, яшчэ раз пацалавала яго і ціха выйшла, на вуснах у хлопчыка засталося адчуванне яе цёплага дыхання. I сэрца соладка заныла ад жадання яшчэ шмат разоў прыціскацца да мяккіх вуснаў і адчуваць ласку яе абдымкаў, але гэтае прарочае прадбачанне пякучай таямніцы было ўжо затуманена сном. Яшчэ раз прамільгнулі перад ім стракатыя ма-
    люнкі апошніх гадзін, яшчэ раз спакусліва разгарнулася кніга дзяцінства. Потым хлопчык заснуў, і так пачаўся для яго больш глыбокі сон — сон яго жыцця.
    ГУВЕРНАНТКА
    Дзеці — дзве сястры — адны ў сваім пакоі. Святло патушана. Паміж імі змрок, толькі слаба бялеюць пасцелі на ложках. Ледзь чутно іх дыханне, можна падумаць, што яны спяць.
    — Паслухай,— чуецца голас дванаццацігадовай сястры, і ён гучыць ціхенька, амаль спалохана ў цемры.
    — Чаго табе? — адказвае са свайго ложка сястра. Яна ўсяго на год старэйшая.
    — Ты не спіш. Гэта добра. Я... я хачу нешта расказаць табе...
    Адказу няма. Толькі шолах на ложку. Сястра прыўзнялася, чакальна глядзіць у яе бок; відаць, як блішчаць яе вочы.
    — Ведаеш... я хацела сказаць табе... Але раней скажы ты мне: табе не кінулася ў вочы, што ў апошнія дні з нашай фрэйлен нешта не тое?
    Другая задумваецца.
    — Але,— кажа яна пасля паўзы,— хоць я і не ведаю дакладна, што з ёю. Яна болей не такая строгая, як раней. Нядаўна я два дні не рыхтавала ўрокаў, і яна мне нічога не сказала. I потым яна нейкая такая... не ведаю, як тут сказаць. Я думаю, ёй болей не да нас, яна ўвесь час сядзіць збоку і не гуляе з намі, як раней.
    — Мне здаецца, у яе вялікае гора, але яна не хоча гэтага паказаць. I на раялі яна болей не іграе.
    Зноў маўчанне.
    Старэйшая сястра напамінае:
    — Ты хацела нешта расказаць.
    — Так, але не кажы нікому, ніводнаму чалавеку — ні маме, ні сяброўцы.
    — He, не скажу,— у яе голасе гучыць нецярпенне.— Дык што там такое?
    — Вось што... Цяпер, калі мы клаліся спаць, я раптам успомніла, што забылася сказаць фрэйлен дабранач. Чаравікі я ўжо зняла, але ўсё-такі пабегла да яе
    ў пакой, ціхенька-ціхенька. ведает, каб усё было неепадзеўкі. Я вельмі асцярожна адчыняю дзверы. Спачатку мне здалося, што яе няма ў пакоі. Святло гарыць, а яе я ке бачу. I раптам — я так спалохалася — чую, нехта плача, і бачу тут — яна, адзетая, ляжыць на ложку, галавою ў падушцы. Так яна плакала, што я аж здрыганулася. Але яна мяне не заўважыла. I я зноў ціхенька зачыніла дзверы. Я так дрыжала, што нейкі час не магла зрушыцца з месца. Потым зноў пачула праз дзверы, што яна плача, зусім выразна пачула, і хутчэй пабегла ўніз.
    Абедзве маўчаць. Потым адна ледзь чутна кажа: — Бедная фрэйлен.
    Словы трапечуць у пакоі, і іх гук губляецца і замірае ў цемры.
    — Хацела б я ведаць, чаму яна плакала,— пачынае малодшая.— Яна ж ні з кім не сварылася ў апошнія дні, мама таксама, нарэшце, пакінула яе ў спакоі, не прыдзіраецца вечна, а мы пэўна ўжо ёй нічога не зрабілі. Чаму ж яна гэтак плача?
    — Я, здаецца, ведаю,— гаворыць старэйшая.
    — Чаму, скажы мне, чаму?
    Сястра марудзіць адказваць. Нарэшце кажа:
    — Я думаю, яна закахалася.
    — Закахалася? — Малодшая аж падскочыла на ложку.— Закахалася? У каго?
    — Ты нічога не заўважыла?
    — Няўжо ў Ота?
    — Ты думаеш? А не ён у яе? Ен ужо тры гады як вучыцца тут і жыве ў нас, але дагэтуль ніколі не гуляў з намі. Чаму ж ён цяпер у апошнія месяцы гуляе з намі раптам кожны дзень? Ці ж быў ён калі-небудзь ласкавы са мною ці з табою, пакуль не было фрэйлен? А цяпер ён увесь дзень круціцца вакол нас. Мы заўсёды сустракаем яго выпадкова, выпадкова, куды б ні пайшлі з фрэйлен,— у Народны сад, у Гарадскі парк, у Пратэр. Няўжо табе гэта не кінулася ў вочы?
    Малодшая зусім спалохана выціскае з сябе:
    — Але... але, канечне, я гэта заўважыла. Толькі я думала, што...
    Голас ёй здраджвае. Яна болып нічога не можа сказаць.
    — Раней я гэтаксама думала, бо мы, дзяўчынкі,
    заўсёды такія дурніцы. Але я хутка заўважыла, што мы ў яго толькі зачэпка.
    Цяпер абедзве маўчаць. Гутарка быццам скончылася.
    Абедзве паглыбіліся ў думкі, а мо яны ўжо сняць што-небудзь?
    Але яшчэ раз з цемры чуваць разгублены голас малодшай:
    — Але чаму тады яна плача? Яна ж яму падабаецца. А я заўсёды думала: закаханыя адчуваюць сябе цудоўна.
    — He ведаю,— гаворыць старэйіпая сонным голасам,— я таксама думала, што гэта вельмі цудоўна.
    I яшчэ раз, ціха і жаласліва, вылятае з вуснаў паўсоннай дзяўчынкі:
    — Бедная фрэйлен!
    У пакоі ўсталёўваецца цітпыня.
    Назаўтра яны пра гэта болей не гавораць, але, як тая, так і другая, адчуваюць, што думкі іх круцяцца вакол аднаго. Яны пазбягаюць адна аднае, не глядзяць у вочы, але позіркі іх міжвольна сустракаюцца, калі яны тайком пазіраюць на гувернантку. За сталом яны сочаць за стрыечным братам Ота, які ўжо гадамі жыве ў іх доме, як за чужым. Яны з ім не размаўляюць, але пад апушчанымі павекамі вочы іх скоса глядзяць, ці не дасць ён знак фрэйлен. Абедзве ахоплены непакоем. Пасля абеду яны не гуляюш», як звычайна, а, узбуджаныя жаданнем разгадаць таямніцу, робяць незразумелыя і нікому не патрэбныя рэчы. Толькі ўвечары адна холадна пытаецца ў другой, як быццам ёй гэта ўсё роўна:
    — Ты зноў што-небудзь заўважыла?
    — He,— адказвае сястра і адварочваецца.
    Абедзве як бы баяцца размаўляць. I так праходзіць некалькі дзён, дзяўчынкі моўчкі сочаць і падглядваюць, міжвольна ў сваім непакоі адчуваюць блізкасць хвалюючай таямніцы.
    Нарэшце, праз некалькі дзён, малодшая за абедам заўважае, што гувернантка непрыкметна робіць Ота знак вачамі. Ен адказвае кіўком галавы. Дзяў іынка дрыжыць ад хвалявання. Пад сталом яна ціхенька дакранаецца да рукі старэйшай сястры. Калі тая пава-
    рочваецца, яна кідае на яе бліскучы позірк, і тая адразу разумее гэты жэст і таксама пачынае хвалявацца.
    Ледзь яны ўсталі з-за стала, як гувернантка звяртаецца да дзяўчынак:
    — Ідзіце ў свой пакой і займіцеся крыху чым-небудзь. У мяне баліць галава, і я хачу адпачыць з паўгадзіны.
    Дзеці апускаюць вочы. Яны лёгенька дакранаюцца рукамі адна да аднае, нібы хочуць звярнуць на гэта ўвагу. Ледзь толькі гувернантка знікае, малодшая адразу падскоквае да сястры:
    — Глядзі, зараз Ота пойдзе да яе ў пакой.
    — Канечне. Таму яна нас і адаслала.
    — Давай падслухаем каля дзвярэй!
    — А раптам хто-небудзь прыйдзе?
    — А хто ж можа прыйсці?
    — Мама.
    Дзяўчынка палохаецца.
    — Але, канечне...
    — Ведаеш што? Я буду падслухоўваць каля дзвярэй, а ты застанешся ў калідоры і дасі мне знак, калі хто-небудзь прыйдзе. Так будзе больш надзейна.
    Малодшая хмурыцца.
    — Але ж ты мне нічога не раскажаш!
    — Раскажу!
    — Усё раскажаш? Папраўдзе ўсё?
    — Але, чэснае слова. А ты кашляй, калі пачуеш, што хто-небудзь ідзе.
    Яны чакаюць у калідоры, усхваляваныя, іх сэрцы трывожна б’юцца. Што ж тут будзе? Яны моцна прыціскаюцца адна да аднае.
    Крокі. Іх як ветрам здзьмула. Далей у цемру. Так і ёсць: гэта Ота. Ен бярэцца за ручку, дзверы за ім зачыняюцца. Старэйшая маланкаю імчыцца ўслед, прыкладвае вуха да дзвярэй, прыслухоўваецца, затаіўшы дыханне. Малодшая з зайздрасцю глядзіць на яе. Цікаўнасць не дае ёй спакою, цягне з паста. Яна падкрадваецца да сястры, але тая сярдзіта адштурхоўвае яе назад. I зноў яна чакае ў калідоры, праходзяць дзве-тры мінуты, яны здаюцца ёй вечнасцю. Яе грызе нецярпенне, яна падскоквае, як на гарачым вуголлі, гатовая заплакаць ад хвалявання і злосці, што сястра ўсе чуе, а яна нічога. Але вось дзесьці ў пакоі ў канцы калідора сту-
    каюць дзверы. Яна кашляе. Абедзве стрымгалоў кідаюцца прэч, у свой пакой. Там яны стаяць з хвіліну, пераводзяць дыханне, іхнія сэрцы моцна б’юцца.
    Потым малодшая прыспешвае сястру:
    — Ну, расказвай, што там.
    Старэйшая стаіць з задумлівым тварам. Нарэшце гаворыць разгублена, як бы самой сабе:
    — Нічога не разумею.
    — Што?
    — Гэта так дзіўна.
    — Што?.. Што?..— задыхаючыся, пытаецца малодшая. Старэйшая прыходзіць у сябе, а меншая моцна прыціснулася да яе, каб не прапусціць ніводнага слова.
    — Гэта вельмі дзіўна... зусім не так, як я думала. Ен увайшоў у пакой і, мусіць, хацеў яе абняць ці пацалаваць, бо яна сказала яму: «Кінь гэта, мне трэба пагаварыць з табою сур’ёзна». Я нічога не бачыла, ключ тырчаў знутры, але я добра ўсё чула. «Што здарылася?» — спытаўся тут Ота, але не такім голасам, як звычайна. Ты ж ведаеш, звычайна ён гаворыць нахабна і гучна, а тут сказаў усё гэтак нясмела, што я адразу зразумела — ён чагосьці баіцца. I яна, мусіць, заўважыла, што ён прыкідваецца, бо сказала ціха-ціха: «Ты ж усё ведаеш».— «Не, я нічога не ведаю».— «Вось як,— сказала яна такім сумным, такім сумным голасам,— а чаму ж ты тады раптам пачаў пазбягаць мяне? Болей за тыдзень ты не перакінуўся са мною ні словам, абыходзіш мяне, дзе толькі можна, не ходзіш гуляць з дзецьмі, не бываеш болей у парку. Няўжо я табе адразу стала чужою? О, ты добра ведаеш, чаму раптам стаў трымацца ад мяне далей». Ен памаўчаў, а потым сказаў: «У мяне хутка экзамены, мне трэба шмат працаваць, і ў мяне ні на што болей не застаецца часу. Цяпер я не магу іначай». Яна заплакала і сказала праз слёзы, але так ласкава і хораша: «Ота, чаму ты маніш? Скажы праўду, няўжо ж я яе не заслужыла? Я ж нічога ад цябе не патрабую, але ўсётакі павінны ж мы хоць пагаварыць пра гэта. Ты ж ведаеш, што я хачу сказаць табе, па вачах бачу».— ♦ А што? » — прамармытаў ён зусім, зусім ціха. I тут яна сказала...