• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    Каля парку ён спыніўся — там было цёмна і, відаць, бязлюдна. Можа, яму там пасядзець на лаўцы і нарэшце, нарэшце адпачыць, супакоіцца і падумаць пра свой лёс? Нясмела ўвайшоў ён у парк. Каля ўвахода гарэла некалькі ліхтароў, у іх святле яшчэ рэдкае маладое лісце адлівала вільготным зеленаватым бляскам, ад якога яму было не па сабе; у глыбіні парку яму прыйшлося спусціцца з узгорка, і ўсё навокал было суцэль-
    най, дуіпнай, чорнай масай, якая танула ў трывожным змроку ранняй вясенняй ночы. Эдгар баязліва прашмыгнуў міма некалькіх чалавек, якія размаўлялі або чыталі, седзячы пад ліхтарамі. Яму хацелася пабыць аднаму. Але і там, у густым цяні неасветленых прысадаў, ён не знайшоў спакою. Усё было насычана таямнічым шамаценнем і шэптам, ціхім шумам лісця ад подыху ветру, шоргатам далёкіх крокаў, прыглушанай гаворкай, нейкім пажадлівым, млявым, спалоханым стогнам-буркаваннем не то ад людзей, не то ад жывёл, не то ад самой трывожна-соннай прыроды. Тут усё дыхала небяспечнай загадкавай трывогай, якая прытаілася і схавалася, быццам у гэтым лесе пад зямлёю ішло нябачнае браджэнне; можа, прычынай таму была ўсяго толькі вясна, але адзінокі, бездапаможны хлопчык адчуваў страх.
    Ен увесь сціснуўся ў куточку лаўкі ў гэтым бяздонным змроку і спрабаваў прыдумаць, што яму расказаць дома. Але думкі выслізгвалі раней, чым удавалася іх злавіць; супраць волі ён усё прыслухоўваўся і прыслухоўваўся да прыглушаных гукаў, да таямнічых начных галасоў. Які жахлівы быў гэты змрок, які трывожны і ўсё ж які загадкава прыгожы! Ці людзі, ці жывёлы, ці толькі прывідная рука ветру ўплятае ў ноч гэты незразумелы шоргат, гэты вабны гул? Ен напружыў слых. Так, вецер варушыць лісце, але ён бачыць цяпер выразна і людзей, яны ідуць са светлага горада, ідуць парамі, абняўшыся, і загадкава знікаюць у змроку. Навошта яны прыйшлі сюды? Ен не мог зразумець гэтага. Яны не размаўлялі, ён не чуў іх голасу, толькі жвір хрусцеў пад нагамі; часам у прасвеце паміж дрэвамі мільгануць два цені, моцна прыціснутыя адзін да аднаго, як у той вечар мама з баронам. Гэтая таямніца, вялікая, ззяючая, маканаваная таямніца была і тут. Вось зноў набліжаюцца крокі, а потым гучыць ціхі смех. Эдгар спалохаўся — як бы яны не заўважылі яго, і яшчэ глыбей схаваўся ў цемры. Але тыя двое, выходзячы з непрагляднага змроку, не бачаць яго. Вось яны, абняўшыся, праходзяць міма, і Эдгар з палёгкаю ўздыхае, але тут іх крокі заміраюць, якраз каля яго лаўкі. Яны прыціснуліся тварам адно да аднаго. Эдгару дрэнна відаць, ён толькі чуе стогн, які вырываецца з вуснаў жанчыны, і гарачы, бязладны шэпт мужчыны. Нейкае
    салодкае прадчуванне пранізвае спалоханага хлопчыка. Гэтак яны стаяць з хвіліну, потым зноў хрусціць жвір пад нагамі, і паступова хруст растае і замірае ўдалечыні.
    Эдгар здрыгануўся, кроў хутчэй і гарачэй пабегла па жылах. I раптам ён адчуў, што не можа болей зносіць адзіноты ў гэтым трывожным змроку; з неадольнаю сілаю ім авалодала цяга да сяброўскага голасу, цёплай ласкі, да светлага пакоя, да людзей, якіх ён любіў. Яму здавалася, што ўся трывожная цемра гэтай заблытанай ночы пранікла ў яго і раздзірае яму грудзі.
    Ен ускочыў на ногі. Дадому, дадому, толькі б быць дома, у цёплым, светлым пакоі, сярод знаёмых людзей. Зрэшты, што з ім зробяць? Ну, адлупцуюць, аблаюць — нічога яму болей не страшна, пасля таго як ён спазнаў гэты змрок і страх адзіноты.
    Ен імчаўся, не адчуваючы пад сабою ног, і вось ён ужо зноў каля вілы, зноў рука яго ўзялася за халодную клямку. Ен бачыў праз зялёны гушчар асветленыя цяпер вокны. Угадваў за кожнаю асветленаю аконнаю шыбаю знаёмы пакой і родных яму людзей. Адна гэтая блізкасць, адна гэтая першая супакойлівая думка, што зараз ён убачыць людзей, якія любяць яго, была ўжо шчасцем. I калі ён яшчэ марудзіў, то толькі таму, што хацеў прадоўжыць радаснае прадчуванне.
    Раптам за яго спінаю пачуўся спалоханы, пранізлівы крык:
    — Эдгар! Дык вось жа ён!
    Бабуліна пакаёўка заўважыла яго раней; яна адразу кінулася да яго і схапіла за руку. Дзверы ў доме адчыніліся, сабака з брэхам скочыў на яго, потым з дому з ліхтарамі выйшлі людзі. Ен пачуў спалоханыя і шчаслівыя галасы, радасную мітусню крыкаў і тупат ног, убачыў, як набліжаюцца знаёмыя постаці. Паперадзе ішла бабуля, працягваючы да яго рукі, а за ёю — ці не сон гэта? — мама. Са слязамі на вачах, дрыжачы, спужаны, стаяў ён сярод гэтага бурнага выбуху ласкі, не ведаў, што рабіць, што сказаць, і сам не разумеў, якое пачуццё валодае ім — страх або шчасце.
    АПОШНІ СОН
    Вось як яно было. Яго ўжо даўно шукалі і чакалі тут. Маці, нягледзячы на ўвесь яе гнеў, устрывожылі шалёныя ўцёкі ўсхваляванага хлопчыка, і яна падняла на ногі ўвесь Зэмерынг. Усе моцна занепакоіліся, узнікалі розныя здагадкі, адна страшней за другую, але тут адзін мужчына ўспомніў, што бачыў хлопчыка каля трох гадзін паблізу станцыйнай касы. Касір адразу сказаў, што Эдгар узяў білет да Бадэна, і маці неадкладна выехала ўслед за ім, спачатку адправіўшы тэлеграмы ў Бадэн і мужу ў Вену, якія выклікалі там немалую трывогу. I вось ужо цэлыя дзве гадзіны, як ішла пагоня за ўцекачом.
    Цяпер яго трымалі надзейна, але сіла тут была непатрэбна. 3 затоеным трыумфам яго ўвялі ў пакой, але, як ні дзіўна, Эдгара не засмуціў паток выказаных яму папрокаў, бо ў скіраваных на яго вачах свяціліся любоў і радасць. Да таго ж гэты прытворны гнеў трываў нядоўга. Потым бабуля зноў са слязамі абдымала яго, ніхто болей не загаворваў аб уцёках, яго акружылі ўвагаю і клопатам. Пакаёўка зняла з яго куртачку і прынесла другую, цяплейшую, бабуля пыталася, ці не галодны ён, ці мо яму яшчэ чаго хочацца; усе навьшерадкі дагаджалі Эдгару, а калі заўважылі, што гэта бянтэжыць хлопчыка, пакінулі яго ў спакоі. 3 асалодаю адчуваў ён сябе зноў дзіцём; ён адрокся быў ад гэтага пачуцця і моцна сумаваў па ім і вось цяпер сарамліва ўспамінаў свой дзёрзкі намер апошніх дзён — прамяняць усе прывілеі дзяцінства на падманлівую радасць адзіноты.
    У суседнім пакоі зазвінеў тэлефон. Ен чуў мамін голас, разбіраў паасобныя словы: «Эдгар... вярнуўся... прыязджай... апошнім цягніком», і здзіўляўся, што яна не накінулася на яго, а толькі абняла і неяк дзіўна паглядзела яму ў вочы. Пачуццё раскаяння гаварыла ў ім усё мацней, і з якою ахвотаю ён бы ўцёк ад бабуліных і цётчыных клопатаў і падышоў да мамы, каб папрасіць у яе прабачэння; з поўнаю пакораю ёй адной ён сказаў бы, што хоча зноў быць дзіцём і слухацца яе. Але ледзь толькі ён ціхенька ўстаў, бабуля крыху спалохана спыталася:
    — Куды ты?
    Ен сарамліва спыніўся. Варта яму паварушыцца, як яны палохаюцца ўжо, баяцца, каб ён зноў не ўцёк. Адкуль ім ведаць, што ніхто гэтак не раскайваецца ў тых уцёках, як ён сам!
    Стол быў накрыты, і яму прынеслі наспех прыгатаваную вячэру. Бабуля села побач і не зводзіла з яго вачэй. Яна, цётка і пакаёўка як бы акружылі хлопчыка завесай сардэчнага цяпла і ціхай утульнасці, і ён быў перапоўнены шчаслівым пачуццём супакаення. Яго бянтэжыла толькі тое, што мама чамусьці не ішла ў пакой. Ведай яна, як шчыра ён скарыўся, то, канечне, прыйшла б!
    На вуліцы застукалі колы, каля варот спынілася каляска. Усе так захваляваліся, што ўстрывожыўся і Эдгар. Бабуля выйшла, з цёмнага саду пачуліся гучныя галасы, і тут да яго дайшло, што прыехаў тата. Эдгар са страхам заўважыў, што ён зноў застаўся адзін у пакоі; цяпер нават мінута адзіноты палохала яго. Тата быў строгі, толькі яго аднаго Эдгар па-сапраўднаму баяўся. Ен прыслухаўся: тата быў яўна ўсхваляваны, гаварыў гучна і сярдзіта. Яму адказвалі заспакойлівыя галасы бабулі і мамы,— відаць, яны спрабавалі змякчыць яго. Але татаў голас заставаўся суровы і цвёрды, цвёрды, як яго крокі, якія гучалі ўсё бліжэй і бліжэй,— яны ўжо ў суседнім пакоі, вось ужо каля самых дзвярэй; моцны штуршок — і дзверы адчыняюцца насцеж.
    Эдгараў тата быў вельмі высокага росту. I страшэнна маленькім здаўся сабе хлопчык, калі тата ўляцеў у пакой, разнерваваны і не на жарт узлаваны.
    — Як гэта табе прыйшло ў галаву ўцякаць, нягодны ты хлапчук? Як ты асмеліўся так напалохаць маму?
    Голас яго гучаў гнеўна, і ён увесь час неспакойна рухаў рукамі. За ім ціха ўвайшла мама. Твар у яе быў засмучаны.
    Эдгар не адказваў. Ен хацеў сказаць нешта ў апраўданне; але як растлумачыць, што яго падманулі і адлупцавалі? Ці зразумее тата?
    — Ну, чаго ты маўчыш? Што здарылася? Гавары, не бойся. Што-небудзь было не так? Павінна ж быць нейкая прычына ўцёкаў! Цябе хто-небудзь пакрыўдзіў?
    Эдгар марудзіў. Успамін аб тым, што было, зноў
    абудзіў у ім гнеў, ён ужо гатовы быў усё расказаць. I тут ён убачыў — сэрца ў яго замерла,— што мама за татаваю спінаю падае яму нейкія таямнічыя знакі. Ен іх спачатку не зразумеў. Але тут яна паглядзела на яго, і ён прачытаў у яе вачах просьбу. Ціха, вельмі ціха яна падняла руку і прылажыла палец да вуснаў — знак маўчання.
    I тут хлопчыка ахапіла вялізнае пачуццё шчасця. Ен зразумеў, што яна просіць яго не адкрываць таямкіцу і што ад слоў, якія сарвуцца з яго дзіцячых вуснаў, залежыць яе лёс. Усю істоту яго пранізала шалёная радасць, ён сябе не помніў ад гордасці: мама давяралася яму. Ен раптам захацеў ахвяраваць сабою, перабольшыць сваю віну — тады яна ўбачыць, што на яго можна разлічваць, як на дарослага. Ен сабраўся з сіламі:
    — He, не... не было ніякай прычыны. Мама была вельмі добрая да мяне, а я не слухаўся, я дрэнна сябе паводзіў... і вось... вось я ўцёк, я баяўся.
    Бацька здзіўлена паглядзеў на яго. Ен чакаў усяго, толькі не гэтага прызнання. Гнеў яго крыху астыў.
    — Гэта добра, што ты сам шкадуеш. He будзем цяпер болей гаварыць пра гэта. Я бачу, што ты ўсё як след сам абдумаў. Глядзі, каб гэтага болей не было.
    Ён памаўчаў, гледзячы на сына. Голас яго памякчэў.
    — Які ты бледны! Але, здаецца мне, ты падрос. Спадзяюся, ты болей не будзеш рабіць такога глупства; ты ж ужо не маленькі, пара б і паразумнець.
    Эдгар увесь час глядзеў на маму. Яму здалося, што нешта бліснула ў яе вачах. Ці гэта проста водбліск лямпы? He, сапраўды, штосьці блішчыць там, вільготнае і светлае, а на вуснах гуляе ўдзячная ўсмешка. Потым яго паслалі спаць, але ён не засмуціўся, ён нават рады быў застацца адзін, яму ёсць аб чым падумаць,— столькі ў яго новых і розных уражанняў. Усе непрыемнасці апошніх дзён забыліся, ён поўнасцю быў пад уладаю першай у яго жыцці сапраўднай прыгоды, і cap­ita соладка замірала ад прадчування будучых падзей. За акном у начным змроку шумелі дрэвы, але страху ў яго ўжо не было. Уся трывога знікла з таго часу, як ён даведаўся, якое багатае жыццё. Сёння ён упершыню ўбачыў рэчаіснасць у непрыкрытым выглядзе, без тысячы падманаў дзяцінства, адчуў яе непаўторную небяс-