• Часопісы
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    Ен прыслухаўся, ці не ідзе хто. Лёгкі ветрык гойдаў галінкі дрэў за акном, драбніў люстра месячнага святла на сотні хісткіх асколкаў.
    «Нічога добрага не можа быць у іх галаве, іначай яны не сталі б гэтак подла маніць, каб адчапіцца ад мяне. Пэўна, яны цяпер смяюцца з мяне, праклятыя, але апошні буду смяяцца я. Як недарэчна, што я дазволіў замкнуць сябе тут, даў ім волю хоць на хвілінку, замест таго каб прыліпнуць да іх і сачыць за кожным іх рухам. Я ведаю, дарослыя наогул вельмі неасцярожныя, і яны таксама выдадуць сябе. Яны заўсёды думаюць, што дзеці яшчэ зусім маленькія і ўвечары моцна спяць. Яны забываюць, што можна прыкінуцца сонным і падслухоўваць, што можна прыкінуцца дурным, а быць вельмі
    разумным. Нядаўна, калі ў цёткі нарадзілася дзіця, яны гэта ведалі загадзя, а пры мне прыкінуліся, што вельмі здзіўленыя. Але я таксама ведаў, бо даўно чуў іх размову, аднаго разу ўвечары, калі яны думалі, што я сплю. I цяпер я зноў злаўлю іх, нягоднікаў. О, каб мне толькі падгледзець, паназіраць за імі ў шчыліну цяпер, калі яны адчуваюць сябе ў бяспецы! Можа, мне зараз пазваніць? Прыйдзе пакаёўка, адчыніць дзверы і спытаецца, што мне трэба. А можа, закрычаць, пачаць біць посуд — тады таксама адчыняць. I я тут жа выскачу і буду падпільноўваць іх. He, гэтак я не хачу. Ніхто не павінен бачыць, як подла яны абыходзяцца са мною. Я занадта горды для гэтага. Заўтра я ім адплачу».
    Унізе пачуўся жаночы смех. Эдгар здрыгануўся: няўжо гэта мама? Чаму ж ёй не смяяцца, не здзекавацца з яго, бездапаможнага маленькага дзіцяці, якое замыкаюць у пакоі, калі яно перашкаджае, кідаюць у куток, як клунак мокрай бялізны. Ен асцярожна выглянуў у акно. He, гэта не яна,— гэта чужыя вясёлыя дзяўчаты, якія дражнілі нейкага хлапца.
    Тут, у гэты момант, ён заўважыў, як невысока ад зямлі яго акно. I адразу ж сама сабой з’явілася думка: выскачыць, застаць неспадзеўкі, высачыць іх. Ен увесь дрыжаў ад радасці. Яму здавалася, што вялікая, захапляючая тайна ўжо ў яго руках. Усё ў ім дрыжала: «Праз акно, праз акно». Баяцца няма чаго. Нікога няма пад акном. Ен скочыў. Лёгка хруснуў жвір, але гэтага ніхто не пачуў.
    За апошнія два дні падкрадвацца, падслухоўваць стала для яго чымсьці прыемным. I цяпер ён адчуваў асалоду, змешаную са страхам, калі крадком, нячутнымі крокамі абыходзіў гасцініцу, старанна пазбягаючы палос святла, якія падалі з вокнаў. Перш за ўсё ён асцярожна прыціснуў твар да шкла і зазірнуў у сталовую. За іх сталом не было нікога. Ен працягваў шукаць, пераходзіў ад акна да акна. Зайсці ў гасцініцу ён не асмельваўся з-за боязі сутыкнуцца з імі ў калідоры. Іх нідзе не было відаць. Ён пачаў ужо адчайвацца, як раптам з дзвярэй працягнуліся два цені; ён адскочыў і схаваўся ў цемры — з гасцініцы выйшла мама са сваім нязменным спадарожнікам. Значыцца, ён прыйшоў якраз у час. Аб чым яны гавораць? Ен не мог пачуць нічога. Яны гаварылі ціха, і вецер занадта моцна шапацеў
    лісцем. Але вось да яго зусім выразна даляцеў мамін голас. Яна смяялася, і такога смеху ў яе ён раней не чуў: вельмі рэзкі, як ад козыту, нервовы, ён здзівіў і спалохаў яго. Але яна смяецца, значыцца, няма нічога незвычайнага, нічога страшнага ў тым, што ад яго хаваюць. Эдгар быў крыху расчараваны.
    Але чаму яны выйшлі з гасцініцы? Куды яны ідуць цяпер, сярод ночы? Там, наверсе, вятры, мусіць, імчацца на гіганцкіх крылах, бо неба, толькі што чыстае, залітае месячным святлом, пацямнела. Чорныя пакрывалы, накінутыя нябачнымі рукамі, закрывалі часам месяц, і змрок рабіўся такім непраглядным, што не відаць было дарогі, пакуль яе зноў не асвятляла месячнае ззянне. Серабрыстае святло лілося ўсюды. Таямнічаю была гэтая гульня святла і ценю і захапляла, як гульня жанчыны, якая то адкрывае, то хавае сваю галізну. У тую хвіліну, калі ландшафт скінуў з сябе покрыва, Эдгар убачыў два цені, якія аддаляліся, дакладней, адзін сілуэт — яны так цесна прыціскаліся адно да аднаго, быццам абаіх ахапіў тайны страх. Але куды ж яны ідуць? Хвоі стагналі, нейкае замяшанне панавала ў лесе, нібы па ім імчаўся шалёны карагод паляўнічых. «Я пайду за імі,— падумаў Эдгар,— яны не пачуюць маіх крокаў з-за шуму ветру і лесу». I пакуль яны ішлі ўнізе, па шырокай светлай дарозе, ён нячутна прабіраўся вышэй, праз гушчар, ад дрэва да дрэва, ад ценю да ценю. Ен ішоў за імі ўпарта і няўмольна, дзякаваў ветру за тое, што ён рабіў нячутнымі яго крокі, і праклінаў яго за тое, што ён адносіў словы, якімі абменьваліся тыя двое. Толькі б хоць раз пачуць, пра што яны гавораць, і ён, канечне, даведаўся б пра іх тайну.
    А яны ішлі па дарозе і нічога не падазравалі. Ім было хораша ў раздоллі шумнай ночы, і яны бесклапотна аддаваліся хваляванню, якое ўсё расло і расло. Яны і не здагадваліся нават, што ў змроку лесу хтосьці зверху сочыць за кожным іх крокам і пара вачэй прыкавана да іх усёю сілаю нянавісці і цікаўнасці.
    Раптам яны спыніліся. Спыніўся і Эдгар, шчыльна прыціснуўшыся да дрэва. Ім авалодаў панічны страх. Што, калі яны павернуць назад і раней за яго прыйдуць у гасцініцу, што, калі ён не паспее схавацца ў сваім пакоі і мама знойдзе яго пустым? Тады ўсё прапала, яны даведаюцца, што ён за імі сачыў, і ўжо не заста-
    нецца ніякай надзеі вырваць у іх тайну. Але яны марудзілі, відаць, аб чымсьці спрачаліся. На шчасце, выбліснуў месяц, і яму было ўсё добра відаць. Барон паказваў на цёмную вузкую сцяжынку, якая вяла ў даліну, дзе месячнае святло не разлівалася, як тут, на дарозе, шырокім патокам, а толькі кроплямі і рэдкімі промнямі прабівалася праз гушчар. «Навошта яму туды?» — здзівіўся Эдгар. Мама, відаць, адмаўлялася, а ён угаворваў яе. Эдгар зразумеў па яго жэстах, што ён вельмі настойвае. Хлопчык спалохаўся. Чаго гэты чалавек хоча ад мамы? Навошта гэты нягоднік заманьвае яе ў цёмны лес? 3 кніжак, якія замянялі яму рэчаіснасць, перад ім паўсталі малюнкі забойстваў, выкраданняў, самых цяжкіх злачынстваў. Ен, канечне, хоча яе забіць і для гэтага пазбавіўся ад яго і завабіў яе сюды адну. Паклікаць на дапамогу? Забойца! Крык ужо быў гатовы вырвацца з горла, але губы перасохлі, і ён не мог выдавіць з сябе ніводнага гуку. Нервы былі перанапружаны ад хвалявання, ён ледзь трымаўся на нагах і пачаў сутаргава шукаць апоры — і тут пад яго рукамі хруснула галінка.
    Яны павярнуліся назад і спалохана ўтаропіліся ў змрок. Эдгар стаяў ціха, прыціснуўшы рукі да цела, і яго маленькая фігурка глыбока схавалася ў цені дрэва. Зноў усталявалася мёртвая цішыня, але яны, здавалася, устрывожыліся. «Вернемся»,— пачуў ён мамін голас, ён гучаў спалохана. Барон, відаць, сам занепакоены, згадзіўся. Яны павольна пайшлі назад, шчыльна прыціснуўшыся адно да аднаго. Іх збянтэжанасць выратавала Эдгара. Ен папоўз паміж дрэвамі, абдзіраючы рукі да крыві, дабраўся да павароткі і кінуўся бегчы з усіх сіл, што аж дух заняло. Дабегшы да гасцініцы, ён некалькімі скачкамі апынуўся наверсе. Ключ, якім яго замкнулі ў пакоі, тырчаў, на шчасце, звонку, ён павярнуў яго, адчыніў дзверы і кінуўся на ложак. Некалькі хвілін яму трэба было, каб перавесці дыханне; сэрца шалёна стукала ў грудзях, нібы сэрца звона, які моцна гойдаўся.
    Потым ён адважыўся ўстаць, падышоў да акна і пачаў чакаць, пакуль яны вернуцца. Чакаць прыйшлося доўга. Яны, мусіць, ішлі вельмі, вельмі павольна. Ен асцярожна выглянуў з зацемненага акна. Вось яны павольна набліжаюцца, іх адзенне заліта месячным свят-
    лом. У гэтым зеленаватым святле яны выглядаюць як здані; хлопчыка ахоплівае салодкая жуда: можа, гэта сапраўды забойца, і тады — якую страшэнную небяспеку ён адхіліў. Ясна відаць іх белыя, як крэйда, твары. На маміным твары незяаёмы яму выраз захаплення, барон, наадварот, сярдзіты і злосны. Відаць, таму, што яго намер не здзейсніўся.
    Яны падышлі ўжо зусім блізка. Толькі каля самай гасцініцы іх постаці раздзяліліся. Ці паглядзяць яны ўгору? He, ніхто не паглядзеў. «Вы пра мяне забыліся,— падумаў хлопчык з горкаю крыўдаю і з тайнаю радасцю,— але я пра вас не забыўся. Вы думаеце, што я сплю ці што мяне няма на свеце, але вы пераканаецеся ў сваёй памылцы. Я буду сачыць за кожным вашьім крокам, пакуль не вырву ў гэтага нягодніка тайну, жахлівую тайну, якая не дае мне спаць. Я разарву ваш саюз. Я не сплю».
    Павольна набліжаліся яны да дзвярэй. I калі яны ішлі вось так, адно за адным, іх сілуэты на імгненне зноў зліліея — адзін чорны цень слізгануў у асветленыя дзверы. Потым пляцоўка перад гасцініцай зноў забялела ў месячным святле, як вялікі луг, пакрыты снегам.
    НАПАД
    Эдгар, цяжка дыхаючы, адышоў ад акна. Ен дрыжаў як у ліхаманцы. Hi разу ў жыцці не быў ён гэтак блізка да таямнічай прыгоды. Хвалюючы свет нечаканых і бурных падзей, свет забойстваў і здрад, знаёмы яму з кніжак, заўсёды заставаўся яму казачным светам, у блізкім суседстве са светам мараў,— чымсьці неіснуючым і недасягальным. Цяпер жа ён, мабыць, апынуўся ў страшным свеце, і гэтая думка ўзрушыла яго да глыбіні душы. Хто такі таямнічы незнаёмы, які раптоўна ўварваўся ў іх спакойнае жыццё? Ці сапраўды ён забойца? Ен жа ўсё імкнуўся адасобіцца і стараўся заманіць маму ў цёмнае месца. Страшная небяспека пагражала ім. Што ж яму рабіць? Заўтра ён абавязкова напіша тату або пашле тэлеграму. Але ці не здарыцца жахлівае, страшнае, загадкавае цяпер, а не заўтра? Бо мамы ўсё яшчэ няма ў пакоі, яна ўсё яшчэ з гэтым ненавісным чужым чалавекам.
    Паміж унутранымі і лёгкімі знадворнымі дзвярамі
    быў вузкі прамежак, не шырэй за адзежную шафу. Уціснуўшыся ў гэты цёмны закутак, хлопчык прыслухоўваўся да крокаў у калідоры. Ен вырашыў ні на хвіліну не пакідаць маму адну.
    Калідор апоўначы быў пустэльны, яго цьмяна асвятляла адна лямпачка.
    Нарэшце — хвіліны цягнуліся бясконца — ён пачуў асцярожныя крокі. Ен напружана прыслухоўваўся. Гэта былі не хуткія, цвёрдыя крокі чалавека, які накіроўваўся да сябе ў пакой, а павольныя, нерашучыя, быццам хтосьці з неверагоднымі намаганнямі пераадольваў круты пад’ём. Час ад часу крокі заміралі і быў чуваць шэпт. Эдгар дрыжаў ад хвалявання. Можа, гэта яны? Няўжо яна ўсё яшчэ з ім? Шэпт быў занадта далёка. Але крокі, хоць і павольна, набліжаліся. I раптам ён пазнаў ненавісны баронаў голас, які ціха і хрыпла нешта сказаў — Эдгар не разабраў слоў,— і тут жа ў адказ спалоханы, нязгодны мамін голас: