Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
нарэшце яна сама захапілася і нават пачала браць прыклад з яго. Яна кідала на яго кароткія, шматабяцальныя позіркі, у словах і жэстах ужо аддавалася яму, калі ён падсоўваўся так блізка, што яна адчувала на сваім плячы яго цёплае, трапяткое дыханне. Падобна ўсім гульцам, яны не заўважылі, як праляцеў час, і апамяталіся толькі апоўначы, калі пачалі тушыць агні.
Яна тут жа ўскочыла з месца і спалохана падумала, як далёка яна дазволіла сабе зайсці. Гульня з агнём не была ёй навіной, але яна падсвядома разумела, што на гэты раз ёй пагражае небяспека. 3 жахам адчувала яна, што траціць упэўненасць у сабе, што траціць глебу пад нагамі і ўсё здаецца ёй цьмяным, нібы ў паўдрымоце. Галава закружылася ад хвалявання, віна і гарачых слоў, і безразважны незразўмелы страх авалодаў ёю — як ужо не раз у такія небяспечныя хвіліны,— але ўпершыню ў жыцці ён авалодаў ёю з такою ўладнаю сілаю.
— Дабранач, дабранач! Да заўтра! — паспешна сказала яна і памкнулася бегчы. Бегчы не столькі ад яго, як ад небяспекі гэтай хвіліны, ад новай, дзіўнай няўпэўненасці ў самой сабе. Але барон з мяккаю настойлівасцю ўтрымаў працягнутую на развітанне руку, пацалаваў яе, і не адзін раз, як патрабавала ветлівасць, а некалькі разоў — ад кончыкаў тонкіх пальцаў да згіну кісці, і яна з лёгкім дрыжаннем адчула на скуры казытлівы дотык яго шорсткіх вусоў. Неспакойная салодкая цяплынь разлілася па ўсім целе, кроў кінулася ў галаву, шалёна застукала ў скронях, страх, неўсвядомлены страх выбухнуў з новаю сілаю, і яна хуценька вырвала руку.
— Застаньцеся,— прашаптаў барон. Але яна ўжо нязграбна і паспешна бегла ад яго, што яскрава сведчыла аб яе страху і разгубленасці. Ен дабіўся свайго: яна была ва ўладзе хвалявання, трывогі, яна ўжо сама не разумела, што з ёю робіцца. Яе гнаў бязлітасны, пякучы страх, што ён пойдзе ўслед за ёю і схопіць яе, і разам з тым яна шкадавала, што ён гэтага не зрабіў. Бо цяпер магло здарыцца тое, чаго яна несвядома чакала гадамі, сапраўдная любоўная прыгода, пра якую яна заўсёды ў глыбіні душы марыла, але перад якою дагэтуль заўсёды адступала ў апошні момант,— прыгода небяспечная і захапляючая, а не лёгкі, мімалётны флірт. Але барон быў залішне горды, каб выкарыстаць зручны выпадак.
Упэўнены ў перамозе, ён не хацеў авалодаць гэтаю жанчынаю ў хвіліну слабасці і ап’янення; наадварот, правілы гульні патрабавалі чэснага паядынку,— яна сама павінна прызнаць сябе пераможанаю. Уцячы ад яго яна не магла. Ен бачыў, што атрута ўжо пранікла ў яе кроў.
На лесвічнай пляцоўцы яна спынілася, цяжка дыхаючы, і прыціснула руку да дрыготкага сэрца. Ей трэба было крыху прыйсці ў сябе. Яна ледзь стрымлівала нервовае ўзбуджэнне. 3 грудзей вырваўся ўздых не то радасці, што пазбегла небяспекі, не то жалю; думкі блыталіся, галава крыху кружылася. 3 паўзаплюшчанымі вачамі, нібы п’яная, дабралася яна да свайго пакоя і ўздыхнула вольна, толькі калі ўзялася за халодную ручку дзвярэй. Толькі цяпер яна адчула сябе ў бяспецы!
Яна ціхенька прачыніла дзверы і тут жа спалохана адхіснулася. Штосьці заварушылася ў глыбіні цёмнага пакоя. Перанапружаныя нервы не вытрымалі, яна ледзь не ўскрыкнула, але тут пачуўся ціхі, сонны голас:
— Гэта ты, мама?
— А божачка, што ты тут робіш? — Яна кінулася да канапы, дзе ляжаў скурчаны Эдгар, які толькі прыходзіў у сябе пасля сну. Яе першаю думкаю было, што дзіця захварэла ці з ім здарылася няшчасце.
Але Эдгар, яшчэ паўсонны, казаў з лёгкім папрокам:
— Я чакаў цябе, доўга чакаў, а потым заснуў.
— Чаму ж ты чакаў мяне?
— 3-за сланоў.
— Якіх сланоў?
Тут толькі яна зразумела. Яна ж абяцала яму яшчэ еёння расказаць пра паляванне і ўсе прыгоды. I хлопчык пракраўся ў яе пакой, прастадушны, дурненькі хлопчык, і даверліва чакаў яе, пакуль не заснуў. Гэты недарэчны ўчынак абурыў яе. Ці, дакладней, яна ўзлавалася на самую сябе, хацела заглушыць пачуццё сораму і віны, якое заварушылася ўнутры.
— Зараз жа ідзі спаць, малы ты нягоднік! — крыкнула яна.
Эдгар паглядзеў на яе здзіўлена. Чаго яна гэтак злуецца на яго, ён жа нічога дрэннага не зрабіў? Але яго здзіўленне яшчэ болей узлавала яе.
— Зараз жа ідзі да сябе ў пакой! — закрычала яна шалёна, хоць і адчувала, што робіць няправільна.
Эдгар моўчкі пайшоў. Ен, уласна, страшна стаміўся і толькі праз сонны туман, які душыў яго, цьмяна адчуваў, тто мама не стрымала слова і што з ім абышліся нядобра. Але ён не спрачаўся. Усё ў ім атупела ад свінцовай стомы; акрамя таго, ён вельмі злаваўся на сябе, што заснуў, замест таго каб дачакацца мамы. «Як маленькае дзіця»,— з абурэннем падумаў ён, перш чым зноў заснуць.
Бо з учарашняга дня ён ненавідзеў сваё дзяцінства.
ПЕРАСТРЭЛКА
Барон дрэнна спаў уночы. Заўсёды небяспечна ісці спаць пасля перарванай прыгоды; неспакойны, цяжкі сон гэтай ноччу вельмі хутка прымусіў яго пашкадаваць аб упушчаным моманце. Калі раніцаю, нявыспаны і змрочны, ён спусціўся ўніз, насустрач яму са сваёй засады выскачыў Эдгар, радасна абняў яго і пачаў прыставаць з пытаннямі. Хлопчык быў шчаслівы, што можа хоць на хвіліну цалкам завалодаць дарослым сябрам і не дзяліць яго з мамаю. Хай ён надалей расказвае толькі яму, а не маме, настойліва прасіў ён,— бо яна, нягледзячы на абяцанне, нічога не расказала яму пра ўсе цуды. Ен засыпаў захопленага знянацку барона, які не хаваў евайто кепскага настрою, сотняй надакучлівых дзіцячых пытанняў. Да іх ён дамешваў бурнае выяўленне сваёй любові, не помніў сябе ад шчасця, што, нарэшце, ён зноў сам-насам са сваім сябрам, якога чакаў з самага ранку.
Барон адказваў непрыветліва. Гэтае вечнае высочванне, наіўныя хлопчыкавы пытанні і яго празмерная, няпрошаная любоў рабіліся для яго цяжарам. Яму надакучыла дзень пры дні важдацца з дванаццацігадовым дзіцём і балбатаць усякую лухту! Барон хацеў цяпер толькі аднаго: каваць жалеза, пакуль гарачае, застацца з Эдгаравай маці сам-насам, а гэта з-за хлопчыкавай назойлівасці было нялёгкаю задачаю. Упершыню ён падумаў з прыкрасцю, што зрабіў неасцярожна, узбудзіўшы такое гарачае сяброўства, але пакуль што ён не бачыў, як адвязацца ад дакучлівага сябра.
Усё-такі барон вырашыў паспрабаваць. Да дзесяці гадзін, калі ён дамовіўся суправаджаць Эдгараву маці на прагулцы, барон цярпліва трываў ажыўленую хлоп-
чыкаву балбатню, амаль не слухаў яе, толькі зрэдку ўстаўляў слова, каб не пакрыўдзіць яго, і адначасова гартаў газету. Як толькі гадзіннікавая стрэлка падышла да дзесяці, барон, быццам нешта ўспомніўшы, папрасіў Эдгара схадзіць у гасцініцу напроці і даведацца, ці не прыехаў яго стрыечны брат, граф Грундгейм.
Нічога не падазраючы, хлопчык, шчаслівы, што можй, нарэшце, зрабіць паслугу сябру, горды ад важнага даручэння, адразу ж ірвануўся з месца і памчаўся цераз дарогу так імкліва, што прахожыя праводзілі яго здзіўленымі позіркамі. Але ён хацеў паказаць, як старанна ён выконвае абавязак ганца. У гасцініцы яму сказалі, што граф яшчэ не прыехаў і нават не папярэджваў аб сваім прыездзе. 3 гэтаю навіною ён пабег назад з тою ж шалёнаю хуткасцю. Але барона ў вестыбюлі не было. Тады ён пастукаў да яго ў пакой — і там нікога! Устрывожаны, ён абегаў усе пакоі, заглянуў у гасціную з раялем, у кавярню; потым кінуўся ў пакой да мамы, каб папытацца ў яе, але і мамы таксама нідзе не было. Парцье, да якога ён з роспачы вырашыў звярнуцца, сказаў, на велізарнае яго здзіўленне, што некалькі хвілін таму назад яны пайшлі разам.
Эдгар цярпліва чакаў. Па прастаце сваёй ён не падазраваў нічога дрэннага. Ен быў упэўнены, што яны хутка вернуцца,— бо ж барону трэба атрымаць адказ. Але праходзіла гадзіна за гадзінаю — і пакрысе ім авалодаў непакой. Наогул, з таго дня, як гэты чужы, спакуслівы чалавек уварваўся ў яго маленькае бесклапотнае жыццё, хлопчык увесь час нерваваўся, хваляваўся, не знаходзіў спакою. У кволым дзіцячым арганізме любое звышмоцнае пачуццё пакідае глыбокі след, як на мяккім воску. Нервовае дрыжанне павекаў узнавілася, твар зноў пабляднеў. Эдгар чакаў і чакаў — спачатку спакойна, потым страшэнна ўсхваляваны, пад канец ледзь стрымліваючы слёзы. Але ён усё яшчэ нічога не падазраваў. Ен слепа верыў у свайго цудоўнага сябра і думаў, што адбылося нейкае непаразуменне, і яго мучыў тайны страх, што ён няправільна зразумеў дадзенае яму даручэнне.
Але як дзіўна яму здалося, што калі яны нарэшце вярнуліся, абое весела балбаталі і не выказалі ніякага здзіўлення. Быццам яны зусім не заўважылі яго адсутнасці.
— Мы пайшлі табе насустрач, Эдзі, і спадзяваліся ўбачыць цябе па дарозе,— сказаў барон, нават не пытаючыся пра адказ; а калі хлопчык, спалоханы, што яны марна шукалі яго, пачаў запэўніваць, што ён бег па галоўнай дарозе, і пачаў распытваць, у які бок яны пайшлі, мама абарвала размову:
— Хопіць, хопіць! Дзеці не павінны так многа балбатаць!
Эдгар пачырванеў ад прыкрасці. Гэта была ўжо другая спроба зняважыць яго на вачах у сябра. Навошта яна гэта робіць, навошта яна так намагаецца паказаць яго дзіцём, калі ён цвёрда перакананы, што ўжо дастаткова дарослы? Няйначай, яна зайздросціць яму і хоча адабраць у яго сябра. I гэта, напэўна, яна наўмысна павяла барона другою дарогаю. Але ён не дазволіць, каб з ім так абыходзіліся,— яна гэта хутка ўбачыць. Ен здолее пастаяць за сябе. I Эдгар вырашыў ні слова не гаварыць з ёю сёння за сталом і звяртацца толькі да сябра.
Але гэты намер яму здзейсніць не ўдалося. Здарылася тое, чаго ён менш за ўсё чакаў: ніхто не заўважыў, што ён злаваўся. Ды яны і яго самога як быццам не заўважалі, а яшчэ ж учора ён быў у цэнтры ўвагі; цяпер яны размаўлялі толькі паміж сабою, жартавалі, смяяліся, быццам яго і не існавала, быццам ён зваліўся пад стол. Кроў кінулася яму ў твар, камяк падступіў да горла, дыхаць стала цяжка. 3 усё большай горыччу думаў ён пра сваё бяссілле. Значыцца, ён павінен спакойна сядзець і глядзець, як мама адбірае ў яго сябра — адзінага чалавека, якога ён любіў,— і ён нічога не можа зрабіць супраць, акрамя як маўчаць. Яму хацелася ўстаць з крэсла і стукнуць кулакамі па стале — хоць бы дзеля таго, каб напомніць ім аб сабе. Але ён стрымаўся, адно адклаў убок нож і відэлец і не дакрануўся болей да яды. Аднак і гэта доўга заставалася незаўважаным, і толькі калі прынеслі апошнюю страву, мама звярнула ўвагу, што ён нічога не есць, і папыталася, ці не хворы ён. ♦Агідна,— падумаў ён,— у яе толькі адно ў галаве, ці не хворы я, усё астатняе ёй усё роўна». Ен буркнуў, што яму не хочацца есці, і яна гэтым задаволілася. Нічым, абсалютна нічым не мог ён прыцягнуць да сябе ўвагі. Барон быццам зусім забыўся пра яго, прынамсі, ён не сказаў яму ні слова. Слёзы пяклі Эдгару вочы, і ён