• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    — Ну што ж, калі вы лічыце, што можаце абысціся без мяне... Але ўсё-такі мой службовы абавязак — засведчыць смерць і... як яна наступіла.
    Я нічога не адказаў і прапусціў яго ўперад. Потым павярнуўся да дзвярэй, замкнуў іх і паклаў ключ на стол.
    Ен здзіўлена падняў бровы:
    — Што гэта значыць?
    Я спакойна стаў насупраць яго.
    — Гаворка ідзе не пра тое, каб вызначыць прычыну
    смерці, а пра тое, каб утоіць яе, знайсці другую прычыну. Гэтая жанчына звярнулася да мяне пасля... пасля няўдалага ўмяшання... Я ўжо не мог яе выратаваць, але паабяцаў выратаваць яе гонар і выканаю сваё абяцанне. I я прашу вас дапамагчы мне.
    Ен шырока раскрыў вочы ад здзіўлення.
    — Вы прапануеце мне, калі я вас правільна зразумеў,— сказаў ён запінаючыся,— мне, службовай асобе, утоіць злачынства?
    — Так, прапаную, я вымушаны гэта зрабіць.
    — Каб я за ваша злачынства...
    — Я ўжо сказаў вам, што я і не дакранаўся да гэтай жанчыны, бо... бо я тады не стаяў бы перад вамі і даўно б пакончыў з сабою. Яна загладзіла свой грэх — калі хочаце, назавём гэта так,— і свет нічога не павінен ведаць. I я не дазволю, каб гонар гэтай жанчыны быў заплямлены.
    Мой рашучы тон выклікаў у яго яшчэ большае раздражненне.
    — Вы не дазволіце! Вось як... Ну, вы ж мой начальнік... ці, прынамсі, збіраецеся стаць ім... Паспрабуйце толькі загадваць мне!.. Я адразу падумаў, што тут нейкая брудная гісторыя, калі вас выклікаюць з вашага глухога кутка... Добрай жа практыкай вы тут займаецеся, добры прыклад паказваеце... Але цяпер я пачну агляд, я еам, і вы можаце быць упэўнены, што ў пасведчанні, пад якім я пастаўлю сваё прозвішча, будзе адна толькі праўда. Я не падпішуся пад хлуснёю.
    Я спакойна адказаў яму:
    — На гэты раз вы мусіце ўсё-такі гэта зрабіць. Інакш вы не выйдзеце з гэтага пакоя.
    Пры гэтых словах я сунуў руку ў кішэню — рэвальвера ў мяне не было. Але ён здрыгануўся. Я зрабіў крок да яго і паглядзеў яму ў вочы.
    — Паслухайце, што я вам скажу... каб пазбегнуць крайнасці. Маё жыццё мне зусім абыякавае... чужое — таксама... я дайшоў ужо да такой мяжы... Адзінае, чаго я хачу,— выканаць сваё абяцанне і зберагчы ў тайне прычыну гэтай смерці... Слухайце: даю вам слова гонару — калі вы падпііпаце пасведчанне, што смерць выклікана... якою-небудзь выпадковасцю, то я праз некалькі дзён пакіну горад, Індыю... а калі вы гэтага патрабуеце, то і застрэлюся, як толькі труну апусцяць
    у зямлю і я буду ўпэўнены, што ніхто... вы разумееце — ніхто не зможа болей расследаваць справу. Гэта вас задаволіць — павінна задаволіць.
    У маім голасе было, мусіць, нешта пагрозлівае, небяспечнае, бо, калі я міжвольна зрабіў крок да яго, ён адскочыў з тым выразам жаху на твары, з якім... ну, з якім людзі ратуюцца ад чалавека, гнанага амокам, калі ён імчыцца і размахвае крысам... I ён адразу стаў другі... нейкі паніклы і нясмелы... ад яго ўпэўненага тону не засталося і следу. Як апошняе слабае еупраціўленне ён прамармытаў толькі:
    — He было выпадку ў маім жыцці, каб я падпісаў фальіпывае пасведчанне... але тым не менш што-небудзь прыдумаем... ці мала што бывае... Але не мог жа я вось гэтак, адразу...
    — Канечне, не маглі,— паспяшаўся я падтакнуць яму («Толькі хутчэй! Толькі хутчэй!» — стукала ў мяне ў скронях),— але цяпер, калі вы ведаеце, што толькі зрабілі б балюча жывому і бязлітасна абышліся б з нябожчыцай, вы, канечне, не станеце вагацца.
    Ея кіўнуў. Мы падышлі да стала. Праз некалькі мінут пасведчанне было гатова (яго змясцілі потым у газетах, і яно зусім праўдападобна апісвала карціну паралічу сэрца).
    Пасля гэтага ён устаў з месца і паглядзеў на мяне:
    — Вы паедзеце на гэтым тыдні, праўда?
    — Даю вам слова.
    Ен зноў паглядзеў на мяне. Я заўважыў, што ён хоча здавацца строгім і дзелавітым.
    — Я зараз жа закажу труну,— сказаў ён, каб схаваць збянтэжанасць. Але штосьці, відаць, было ўва мне, нейкая бязмерная пакута: ён раптам працягнуў мне руку і з нечаканаю сардэчнасцю патрос яе.— Жадаю вам справіцца з гэтым,— сказаў ён,— і я не зразумеў, што ён мае на ўвазе. Ці быў я хворы? Ці... звар’яцеў? Я праводзіў яго да дзвярэй, адамкнуў іх і, зрабіўшы над сабою апошняе намаганне, зноў зачыніў іх. Потым у мяне моцна застукала ў скронях, усё захісталася перад вачамі, і каля самага яе ложка я паваліўся на падлогу... як... як валіцца ў знямозе ў канцы свайго шалёнага бегу чалавек, гнаны амокам.
    Ен змоўк. Мне было зябка — можа, таму, што першы
    парыў ранішняга ветру хваляю прабягаў па караблі? Але на змучаным твары, які ўжо даволі ясна быў відаць у ранішнім змроку, яшчэ раз адбілася намаганне волі, і ён загаварыў зноў:
    — He ведаю, як доўга праляжаў я гэтак на цыноўцы. Раптам нехта дакрануўся да маіх плячэй. Я здрыгануўся. Гэта быў бой, які з баязлівым і пачцівьім выглядам стаяў перада мною і трывожна ўглядаўся мне ў вочы.
    — Сюды хочуць увайсці... хочуць бачыць яе...
    — He ўпускаць нікога!
    — Гэта так... але...
    У яго вачах быў спалох. Ен хацеў штосьці сказаць і не адважваўся. Яго яўна нешта мучыла.
    — Хто гэта?
    Ен, дрыжучы, паглядзеў на мяне, быццам чакаў удару. Потым сказаў — ён не назваў прозвішча... адкуль бярэцца раптам у такой першабытнай істоты столькі разумення? Чаму ў пэўныя моманты незвычайную чуйнасць праяўляюць зусім цёмныя людзі?.. Потым ён сказаў... зусім, зусім ціха і баязліва...
    — Гэта ён.
    Я ўскочыў з месца, я адразу зразумеў, і мною авалодала пякучае, ненярплівае жаданне ўбачыць гэтага незнаёмага. Бачыце, справа ў тым, што, як гэта ні дзіўна... але сярод усіх пакут, сярод ліхаманкавага хвалявання, страху і сумятні я зусім забыўся пра яго... Забыўся, што тут замешаны яшчэ адзін чалавек — той, каго кахала гэтая жанчына, каму яна ў парыве пачуцця аддала тое, у чым адмовіла мне... Дванаццаць гадзін, суткі таму назад я ненавідзеў бы гэтага чалавека, мог бы разарваць яго на кавалкі... Але цяпер... Я не магу, не магу перадаць вам, як я прагнуў убачыць яго... палюбіць яго за тое, што яна яго кахала.
    Адным скачкомя апынуўся каля дзвярэй. Там стаяў юны, зусім юны афіцэр, светлавалосы, вельмі збянтэжаны, вельмі тонкі, вельмі бледны. Ен быў падобны на дзіця, такі... такі пяшчотна малады ён быў, і невыказна ўразіла мяне, як ён стараўся быць мужчынам, паказаць вытрымку... схаваць хваляванне. Я адразу заўважыў, што ў яго дрыжыць рука, калі ён паднёс яе да фуражкі... Мне хацелася абняць яго... бо ён быў менавіта такі, якім я хацеў бачыць чалавека, блізкага з гэтаю жанчынаю...
    не спакуснік, не ганарлівец... He, паўдзіцяці, чыстаму, пяшчотнаму стварэнню падарыла яна сябе.
    Перада мною стаяў моцна збянтэжаны малады чалавек. Мой прагны позірк і парывістыя рухі яшчэ болей усхвалявалі яго, вусікі над губою пачалі па-здрадніцку ўздрыгваць... гэты юны афіцэр, гэты хлопчык ледзь стрымліваўся, каб не заплакаць.
    — Прабачце,— сказаў ён нарэшце,— я хацеў бы яшчэ раз... пабачыць... пані.
    Міжвольна, сам таго не заўважаючы, я абняў яго, чужога чалавека, за плечы і павёў, як вядуць хворага. Ен паглядзеў на мяне здзіўленым і бясконца ўдзячным позіркам... ужо ў гэты момант паміж намі ўзнікла адчуванне нейкай агульнасці. Мы падышлі да нябожчыцы... Яна ляжала, белая на белых прасцінах — я адчуў, што мая прысутнасць усё яшчэ гняце яго, і таму адышоў убок, каб пакінуць яго сам-насам з ёю. Ен паволі наблізіўся да ложка... няўпэўнена, ён валачыў ногі... па тым, як уздрыгвалі плечы, я бачыў, які боль ірве яго сэрца... ён ішоў... як ідзе чалавек насустрач жахлівай буры... I раптам ён укленчыў перад ложкам... гэтак жа, як раней укленчыў я.
    Я падскочыў да яго, памог падняцца і пасадзіў у крэсла. Ен болей не саромеўся і заплакаў уголас. Я не мог вымавіць ні слова і толькі неўсвядомлена гладзіў рукою па яго светлых, мяккіх, як у дзіцяці, валасах. Ен схапіў мяне эа руку... ласкава і разам з тым неяк боязна... і раптам я адчуў на сабе яго пільны позірк...
    — Скажыце мне праўду, доктар,— выціснуў ён з сябе,— яна наклала на сябе рукі?
    — He,— адказаў я.
    — А... хто-небудзь... вінаваты ў яе смерці?
    — He,— паўтарыў я, хоць у мяне ўжо гатовы быў вырвацца крык: «Я! Я! Я!.. I ты!.. Мы абодва! I яе ўпартасць, яе няшчасная ўпартасць!» Але я стрымаўся і паўтарыў яшчэ раз:
    — He... ніхто не вінаваты... гэта лёс!
    — Проста не верыцца,— прастагнаў ён,— не верыцца. Пазаўчора яна была на балі, усміхалася, кіўнула мне. Няўжо такое ўвогуле магчыма? Як гэта магло здарыцца?
    Я пачаў расказваць яму доўгую фалыпывую гісторыю. Нават яму я не выдаў нябожчыцынай таямніцы.
    Усе гэтыя дні мы былі нібы два браты, быццам асветленыя пачуццём, якое звязвала нас абодвух... Мы не давяралі яго адзін аднаму, але абодва ведалі, што ўсё наша жыццё належала гэтай жанчыне... Часам словы так і прасіліся з вуснаў, але я сціскаў зубы — і ён не даведаўся, што яна насіла пад сэрцам яго дзіця... што яна хацела, каб я забіў гэтае дзіця, яго дзіця, і што яна ўзяла яго з сабою ў бяздонне. I ўсё ж мы гаварылі толькі пра яе ў гэтыя дні, пакуль я хаваўся ў яго... бо — я забыўся вам сказаць — мяне шукалі... Яе муж прыехаў, калі труну ўжо зачынілі... ён не хацеў верыць афіцыйнай версіі... людзі гаварылі рознае... і ён шукаў мяне... Але я не мог адважыцца сустрэцца з ім... убачыць яго, чалавека, з якім, як я ведаў, яна пакутавала... Я хаваўся... чатыры дні не выходзіў на вуліцу, чатыры дні мы абодва не пакідалі кватэры... Яе каханы купіў мне на чужое прозвішча месца на параходзе, каб я мог уцячы... Нібы злодзей, пракраўся я ноччу на палубу, каб ніхто мяне не пазнаў... Я пакінуў там усё, што ў мяне было... дом і работу, якая забрала сем гадоў жыцця. Усё маё дабро пакінута на волю лёсу, кожны можа ўзяць што хоча... і начальства, мусіць, ужо звольніла мяне са службы, бо я без дазволу пакінуў свой пост... Але я болей не мог жыць у гэтым доме, у гэтым горадзе... у гэтым свеце, дзе ўсё нагадвала мне яе...
    Як злодзей, уцёк я ноччу... толькі каб пазбавіцца ад яе... забыць...
    Але... калі я падняўся на борт... ноччу... апоўначы... мой сябар быў са мною... тады... тады... якраз падымалі нешта кранам... штосьці прадаўгаватае... чорнае... гэта была яе труна... вы чуеце: яе труна... Яна праследавала мяне, як раней я праследаваў яе... і я мусіў стаяць побач, з абыякавым выглядам, бо ён, яе муж, таксама быў тут... ён вязе цела ў Англію... можа, ён хоча анатаміраваць яго... Ен авалодаў ёю... цяпер яна зноў належыць яму... ужо не нам... нам абодвум... Але я яшчэ тут... Я пайду за ёю да канца... ён не даведаецца, не павінен ніколі даведацца... я здолею абараніць яе таямніцу ад любога замаху... ад гэтага нягодніка, з-за якога яна пайшла на смерць... Нічога, нічога ён не даведаецца... яе таямніца належыць мне, толькі мне аднаму...