• Газеты, часопісы і г.д.
  • Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Навелы

    Штэфан Цвэйг, Томас Ман

    Выдавец: Юнацтва
    Памер: 319с.
    Мінск 1996
    128.68 МБ
    што я вар’ят... але не мог... не мог спыніцца... Я дагнаў яе каля дзвярэй... Яна павярнулася... яе вочы шэраю сталлю ўпіліся ў мяне, ноздры задрыжалі ад гневу... Я толькі быў разявіў рот... як яна... раптам гучна засмяялася... звонкім, бесклапотным, шчырым смехам і сказала... гучна, каб усе чулі:
    — Ах, доктар, толькі цяпер вы ўспомнілі пра рэцэпт для майго хлопчыка... ах, ужо мне гэтыя вучоныя...
    Госці, якія стаялі паблізу, дабрадушна засмяяліся... я зразумеў, я быў моцна ўражаны, як па-майстэрску выратавала яна сітуацыю... Я хуценька вырваў з блакнота чысты лісток... яна спакойна ўзяла яго і... пайшла... падзякаваўшы халоднаю ўсмешкаю... У першы момант я абрадаваўся... я бачыў, што яна ўмела загладзіла мой недарэчны ўчынак, выратавала становішча... але я тут жа зразумеў, што для мяне ўсё страчана, што гэтая жанчына ненавідзіць мяне за маю шалёную гарачнасць... ненавідзіць мацней за смерць... зразумеў, што магу сотні разоў падыходзіць да яе дзвярэй, і яна будзе сотні разоў праганяць мяне, як сабаку.
    Хістаючыся, ішоў я па зале... і адчуваў, што на мяне глядзяць людзі... у мяне быў, відаць, вельмі дзіўны выгляд... Я пайшоў у буфет, выпіў запар дзве, тры, чатыры чаркі каньяку... гэта выратавала мяне ад непрытомнасці... нервы болей не вытрымлівалі, яны быццам абарваліся... Потым я выбраўся цераз бакавы выхад, тайком, як злачынца... Hi за якія багацці на свеце не прайшоў бы я зноў па той зале; дзе сцены яшчэ хавалі водгук яе смеху... Я пайшоў... дакладна не ведаю, куды я пайшоў... у нейкія шынкі — і напіўся... напіўся, як чалавек, які хоча ўсё забыць... але... але мне не ўдалося адурманіць сябе... яе смех гучаў ува мне, рэзкі і злосны... гэты пракляты смех я ніяк не мог заглушыць... Потым я блукаў па беразе каля гавані... рэвальвер я пакінуў у атзлі, a то абавязкова застрэліўся б. Я болей ні аб чым не думаў і з адною гэтаю думкаю пайшоў да сябе... з думкаю аб левай шуфлядцы камоды, дзе ляжаў мой рэвальвер... толькі з адною гэтаю думкаю.
    Калі я тады не застрэліўся... прысягаю вам, гэта была не баязлівасць... было б збавеннем спусціць ужо ўзведзены курок... але, як бы растлумачыць гэта вам... я адчуваў, што на мне яшчэ ляжыць абавязак... так.
    той самы абавязак... Мяне збівала з панталыку думка, што я магу яшчэ быць ёй карысны, патрэбны ёй... бо была ўжо раніца ў чацвер, а ў суботу... я ж казаў вам... у суботу павінен быў прыйсці параход, і я ведаў, што гэтая жанчына, гэтая гордая жанчына не перажыве свайго ўніжэння перад мужам і перад светам... 0, як мучылі мяне думкі аб неразумна страчаным каштоўным часе, аб маёй шалёнай неразважлівасці, якая зрабіла немагчымай своечасовую дапамогу... гадзінамі, прысягаю вам, гадзінамі хадзіў я ўзад і ўперад па пакоі і ламаў галаву, намагаўся знайсці спосаб наблізіцца да яе, выправіць сваю памылку, дапамагчы ёй... Што яна болей не дапусціць мяне да сябе, было мне зусім ясна... я ўсімі сваімі нервамі адчуваў яшчэ яе смех і гнеўнае ўздрыгванне ноздраў... Гадзінамі, гадзінамі бегаў я ў трох метрах майго цеснага пакоя... быў ужо дзень, час набліжаўся да поўдня...
    I раптам мяне штурханула да стала... я схапіў пачак паштовай паперы і пачаў пісаць ёй... я ўсё напісаў... я скуголіў, як пабіты сабака, я прасіў у яе прабачэння, называў сябе вар’ятам, злачынцам... умольваў даверыцца мне... Я абяцаў знікнуць адразу ж з горада, з калоніі, памерці, пажадай яна гэтага... толькі б яна прабачыла мне, і паверыла, і дазволіла дапамагчы ёй у гэтую апошнюю, самую апошнюю гадзіну... Я спісаў дваццаць старонак... Мусіць, гэта быў шалёны, дзіўны ліст, падобны на гарачкавае трызненне, бо, калі я ўстаў з-за стала, я абліваўся потам... пакой плыў перад вачамі, я мусіў выпіць шклянку вады... Я паспрабаваў перачытаць ліст, але мне стала страшна пасля першых слоў... дрыготкімі рукамі склаў я яго і хацеў ужо сунуць у канверт... і раптам мне прыйшла новая думка, я знайшоў патрэбнае, рашаючае слова. Яшчэ раз схапіў я пяро і напісаў на апоіпнім лістку: «Чакаю тут, у Странд-атэлі, вашага прабачэння. Калі да сямі гадзін не атрымаю адказу, я застрэлюся».
    Пасля гэтага я выклікаў званком боя і загадаў яму аднесці ліст. Нарэшце-такі я сказаў ёй усё!
    Побач з намі штосьці зазвінела і пакацілася,— неасцярожным рухам ён перакуліў пляшку з віскі. Я чуў, як яго рука мацала па палубе і нарэшце схапіла пустую пляшку; моцна размахнуўшыся, ён кінуў яе ў мора. Некалькі хвілін ён маўчаў, потым загаварыў яшчэ
    больш гарачкава, яшчэ болып узбуджана і хапатліва.
    — Я болей не веру ў бога... у мяне няма ні неба, ні пекла... а калі і ёсць пекла, то я яго не баюся — яно не можа быць страшней за гадзіны, якія я перажыў у тую раніцу, у той дзень... Уявіце сабе маленькі пакойчык, нагрэты сонцам, у якім робіцца ўсё гарачэй ад паўдзённай спёкі... пакойчык, дзе толькі стол, крэсла і ложак... На гэтым стале нічога, акрамя гадзінніка і рэвальвера, а каля стала — чалавек... чалавек, які не зводзіць вачэй з секунднай стрэлкі... чалавек, які не есць, не п’е, не курыць, не рухаецца з месца... які ўвесь час... чуеце, увесь час, тры гадзіны запар... глядзіць на белы круг цыферблата і на стрэлку, якая з ціканнем бяжыць па гэтым крузе... Так... так правёў я гэты дзень, толькі чакаў, чакаў, чакаў... але чакаў як... як робіць усё чалавек, гнаны амокам,— неўсвядомлена, тупа, з шалёнаю, прамалінейнаю ўпартасцю.
    Ну... не буду апісваць вам гэтых гадзін... гэта не паддаецца апісанню... я і сам жа не разумею цяпер, як можна было гэта перажыць і не... не звар’яцець... I... у дваццаць дзве мінуты чацвёртай... я ведаю дакладна, бо глядзеў жа на гадзіннік... пачуўся раптоўны стук у дзверы... Я ўсхопліваюся з месца... усхопліваюся, як тыгр, які кідаецца на здабычу, адным скачком я ўжо каля дзвярэй, расчыняю іх... у калідоры маленькі кітаёнак нясмела працягвае мне запіску. Я выхопліваю ў яго з рук складзеную паперку, і ён знікае.
    Разгортваю запіску, хачу прачытаць... і не магу... перад вачамі чырвоныя кругі... Уявіце сабе мае мукі... нарэшце, нарэшце я атрымаў ад яе адказ... а тут усё дрыжыць і скача ў вачах... Я акунаю галаву ў ваду... робіцца лепей... Зноў бяруся за запіску і чытаю:
    «Позна! Але чакайце дома. Можа, я вас яшчэ паклічу».
    Подпісу няма. Паперка скамячаная, адарваная ад нейкага старога праспекта... словы надрапаны алоўкам паспешна, сяк-так, не яе звычайным почыркам... Я сам не ведаю, чаму запіска гэтак узрушыла мяне... Нешта жахлівае, нешта таямнічае было ў гэтых радках, напісаных як бы ў час уцёкаў, стоячы дзе-небудзь каля падаконніка ці седзячы ў калясцы ў дарозе... Нейкім неапісальным жахам і холадам павеяла на мяне ад гэтай тайнай запіскі... і ўсё-такі... і ўсё-такі я быў шчаслівы —
    яна напісала мне, мне не трэба яшчэ паміраць, яна дазволіла, каб я дапамог ёй... можа... я мог бы... о, я адразу перапоўніўся самымі нязбытнымі надзеямі і марамі... Сотні, тысячы разоў перачытваў я маленькую запіску, цалаваў яе... разглядваў, шукаў якое-небудзь забытае, незаўважанае слова... Усё смялей, усё блытаней рабіліся мае мары, гэта быў нейкі гарачкавы сон наяве... нейкае здранцвенне, тупое і разам з тым напружанае, паміж дрымотаю і няспаннем, якое цягнулася ці то чвэрць гадзіны, ці то цэлыя гадзіны...
    Раптам я страпянуўся... Як быццам пастукалі?.. Я затоіў дыханне... мінута, дзве мінуты мёртвай цішыні... А потым зноў ціхі, як бы мышыны шорах, ціхі, але настойлівы стук... Я ўскочыў — галава ў мяне кружылася,— ірвануў дзверы, за імі стаяў бой, яе бой, той, якога я тады пабіў... Яго карычневы твар быў попельнабледны, яго трывожны позірк сведчыў аб няшчасці... Мною авалодаў жах...
    — Што... што здарылася? — з цяжкасцю выціснуў я з сябе.
    — Come quickly1,— адказаў ён... 1 больш нічога... Я адразу кінуўся ўніз па лесвіцы, ён за мною... Унізе стаяла «садо», маленькая каляска, мы селі...
    — Што здарылася? — яшчэ раз спытаўся я.
    Ен моўчкі зірнуў на мяне, увесь дрыжучы, сціснуўшы зубы... Я паўтарыў пытанне, але ён усё маўчаў і маўчаў... Я ахвотна яшчэ раз пабіў бы яго, але... мяне кранала яго сабачая адданасць ёй... і я не стаў болей пытацца... Каляска так хутка імчалася па ажыўленых вуліцах, што прахожыя з лаянкаю адскоквалі ўбок. Мы праехалі еўрапейскі квартал, берагам падаліся ў ніжні горад і ўляцелі ў шумную мітусяніну кітайскага квартала... Нарэшце мы звярнулі ў вузкую вулічку, дзесьці наводшыбе... спыніліся перад нізкаю халупаю... Домік быў брудны, урослы ў зямлю, з боку вуліцы — крамка, асветленая свечкаю з лою... адна з тых крамак, за якімі хаваюцца курыльні опіуму і публічныя дамы, зладзейскія прытоны і склады крадзеных рэчаў... Бой паспешна пастукаў у дзверы... Дзверы прачыніліся, са шчыліны пачуўся сіпаты голас... ён пытаўся і пытаўся... Я не вытрымаў, саскочыў з каляскі, штуршком адчыніў дзве-
    Ідзіце хутчэй (англ.).
    ры... Старая кітаянка спалохана ўскрыкнула і ўцякла... Бой ўвайшоў за мною, правёў мяне вузкім калідорам... адчыніў другія дзверы... дзверы ў цёмны пакой, дзе пахла гарэлкаю і згуслаю крывёю... Адтуль чуваць быў стогн... Я вобмацкам пачаў прабірацца наперад...
    Зноў голас абарваўся. I калі ён потым прадоўжыў расказ, то ўжо не гаварыў, а хутчэй рыдаў.
    — Я.і. я намацваў дарогу... і там... там, на бруднай цыноўцы... сагнутая ад болю... ляжала і стагнала чалавечая істота... там ляжала яна...
    Я не бачыў яе твару... Mae вочы яшчэ не прывыклі да цемры... вобмацкам я знайшоў яе руку... гарачую... як агонь... У яе была гарачка, моцная гарачка... і я здрыгануўся... я адразу зразумеў усё... Яна збегла сюды ад мяне... дала скалечыць сябе... першай сустрэчнай бруднай старой кітаянцы, толькі таму, што баялася агалоскі... дала нейкай вядзьмарцы забіць сябе, каб толькі не даверыцца мне...Тольк.і таму, што я, вар’ят... не злітаваўся з яе, з яе гонару, не дапамог ёй адразу... таму што смерці яна баялася меней, чым мяне...
    Я крыкнуў, каб прынеслі святло. Бой ускочыў; агідная старая дрыготкімі рукамі прынесла закураную газавую лямпу... Я ледзь стрымаўся, каб не ўчапіцца жаўтатварай карзе ў горла... Лямпу паставілі на стол... жоўтае святло ўпала на змардаванае цела... I раптам... раптам з мяне як рукою зняло ўсё маё замарачэнне і злосць, увесь гэты нячысты накіп пачуццяў... цяпер я быў толькі ўрач, чалавек, які памагаў, аглядаў, быў узброены ведамі... Я забыўся пра сябе... мой розум праясніўся, і я пачаў змагацца з надыходзячым жахам... Голае цела, пра якое я марыў так моцна, я ўспрымаў цяпер толькі як... ну, як бы гэта сказаць... як матэрыю, як арганізм... я не адчуваў, што гэта яна, я бачыў толькі жыццё, якое змагалася са смерцю, чалавека, які курчыўся ў жахлівых пакутах... Яе кроў, яе гарачая свяшчэнная кроў цякла па маіх руках, але я не адчуваў ні хвалявання, ні жаху... я быў толькі ўрач... я бачыў толькі пакуты... і ўбачыў...