Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
Спачатку яшчэ было нішто сабе. Я шмат займаўся навуковымі назіраннямі. Аднаго разу, калі абярнулася машына, на якой віцэ-рэзідэнт рабіў інспекцыйнае падарожжа, і ён зламаў сабе нагу, я адзін, без памочнікаў, зрабіў яму аперацыю — пра гэта шмат тады гаварылі.
Я збіраў яду і зброю тубыльцаў, займаўся мпоствам іншай драбязы, каб толькі не апусціцца. Але ўсё гэта было магчыма толькі да таго часу, пакуль ува мне жыла прывезеная з Еўропы сіла; потым я завяў. Нямногія тут еўрапейцы надакучылі мне, я спыніў адносіны з імі, піў і аддаваўся марам. Мне заставалася ж усяго два гады, потым я мог выйсці на пенсію, вярнуцца ў Еўропу, зноў пачаць жыць. Уласна кажучы, я ўжо нічога не рабіў і толькі чакаў, ляжаў ціхенька і чакаў. I гэтак я тырчаў бы там і па сёння, каб не яна... каб не здарылася ўсё гэта...
Голас у змроку змоўк. I люлька болей не тлела. Стала так ціха, што я зноў пачуў плёскат вады, што пенілася пад носам парахода, і далёкі глухі стук машыны. Мне хацелася курыць, але я баяўся запаліць запалку, баяўся рэзкай успышкі агню і водсвету на яго твары. Ен усё маўчаў. Я не ведаў, ці скончыў ён, ці ён дрэмле, ці ён спіць,— такім мёртвым здалося мне яго маўчанне.
Раптам прагучаў адрьівісты моцны ўдар звона: адна гадзіна. Ен страпянуўся, і я зноў пачуў звон чаркі. Відаць, яго рука вобмацкам шукала віскі. Стала чуваць, як ён глытае, потым раптам яго голас пачуўся зноў, на гэты раз ён гаварыў болып напружана, гарачэй.
— Так, дык вось... пачакайце... дык вось як яно было. Сяджу я там, у сваёй праклятай глушы, сяджу нерухома, як павук у павуціне, ужо не адзін месяц. Гэта было якраз пасля дажджоў. Тыдзень за тыднем дождж барабаніў па даху, ніводная душа не заглядвала да мяне, ніводзін еўрапеец; дзень пры дні сядзеў я дома са сваімі жаўтатварымі жанчынамі і сваім добрым віскі. Я тады быў у вельмі прыгнечаным стане, я быў проста хворы Еўропай: калі я чытаў у якім-небудзь рамане пра светлыя вуліцы і белых жанчын, у мяне пачыналі дрыжаць пальцы. Я не магу дакладна апісаць вам гэты стан; гэта своеасаблівая трапічная хвароба — лютая, ліхаманкавая і разам з тым бяссільная туга па радзіме, якая часам авалодвае чалавекам. Так я сядзеў тады, здаецца, з геаграфічным атласам у руках і марыў аб падарожж.ах. Раптам пачуўся трывожны стук у дзверы, і я ўбачыў свайго боя і жанчыну. Твары абаіх адлюстроўваюць надзвычайнае здзіўленне. Яны моцна размахваюць рукамі, вочы вытарашчаны — прыйшла нейкая дама, ледзі, белая жанчына.
Я ўсхопліваюся з месца. Я не чуў шуму экіпажа або аўтамабіля. Белая жанчына тут, у гэтай глухамані?
Я гатовы ўжо збегчы ўніз па лесвіцы, але раблю намаганне і застаюся на месцы. Гляджу мяльком у люстэрка, хуценька прыводжу сябе крыху ў парадак. Я нервуюся, адчуваю непакой, мяне мучыць нядобрае прадчуванне, бо я не ведаю нікога на свеце, хто па дружбе прыйшоў бы да мяне. Нарэшце я спускаюся ўніз.
У пярэднім пакоі чакае дама; яна паспешна ідзе мне насустрач, убачыўшы мяне. Густая дарожная вуаль закрывае яе твар. Я хачу првівітацца, але яна сама пачынае гаварыць.
— Добры дзенв, доктар,— гаворыць яна плаўна паанглійску. (Яе гаворка здаецца мне велвмі ўжо плаўнай і як бві наперад завучанай.) — Прабачце, што я ўрываюся да вас. Але мы былі якраз на станцыі, наш аўтамабіль застаўся там.— «Чаму яна не пад’ехала да дома?» — маланкаю прамілвгнула ў мяне ў галаве.— I восв я ўспомніла, што вы жывяце тут. Я гэтак шмат чула пра вас, з віцэ-рэзідэнтам вы зрабілі проста цуд, яго нага выдатна загаілася, ён зноў ужо гуляе ў гольф. Так, так, у нас усе гавораць пра гэта, і мы ахвотна аддалі б нашага бурклівага ваеннага ўрача і абодвух другіх у дадатак, калі б вві пераехалі да нас. Наогул, чаму вас ніколі не відаць? Вы жывяце, бвіццам йог...
I гэтак яна сакоча бясконца, спяшаецца і не дае мне ўставіць ні слова. Штосыц нервовае і неспакойнае адчуваецца ў гэтай пустой балбатні, і я сам заражаюся непакоем наведніцы. Чаму яна так многа гаворыць, пытаюся я ў сябе, чаму не называе сябе? Чаму не знімае вуалі? Ліхаманка ў яе, ці што? Можа, яна хворая? Звар’яцела? Я ўсё мацней хвалююся, адчуваю сябе ў смешным становішчы, калі стаю вось так перад ёю пад невычэрпным патокам яе балбатні. Нарэшце яна на момант спыняецца, і я прашу яе наверх.
Яна робіць свайму бою знак застацца і першая падымаецца па лесвіцы.
— Як у вас хораша,— кажа яна, аглядваючы мой пакой.— О, якія цудоўныя кнігі! Я хацела б іх усе прачытаць! — Яна падыходзіцв да паліцві і разглядвае назвы кніг. Упершыню з таго часу, як я выйшаў да яе, яна на хвіліну змаўкае.
— Дазволвце прапанаваць вам чаю? — пвітаюся я.
Яна, не паварочваючыся, працягвае разглядаць каранцы кніг.
— He, дзякуй, доктар... нам трэба зараз жа ехаць далей... у мяне мала часу... гэта ж была проста прагулка... Ах, у вас ёсць і Флабер, ён мне так падабаецца... цудоўная, выдатная рэч яго «Education sentimentale»1... Я бачу, вы чытаеце і па-французску. Чаго толькі вы не ведаеце!.. Так, немцы... іх усяму вучаць у школе... Сапраўды, цудоўна — ведаць столькі моў!.. Віцэ-рэзідэнт марыць аб вас і ўвесь час паўтарае, што вы адзіны хірург, якому ён лёг бы пад нож... Наш стары доктар прыдатны толькі для гульні ў брыдж... Дарэчы, ведаеце (яна ўсё яшчэ гаворыць не паварочваючыся), сёння мне самой прыйшло ў галаву, што добра было б параіцца з вамі... а мы якраз праязджалі міма, і я падумала... Ну, вы сёння, мусіць, заняты... я лепей прыеду другім разам.
«Нарэшце ты раскрыла свае карты!» — адразу ж падумаў я. Але я і выгляду не падаў і запэўніў яе, што буду лічыць за гонар быць карысным ёй цяпер ці калі ёй захочацца.
— У мяне нічога сур’ёзнага,— сказала яна, напалову павярнуўшыся да мяне і ў той жа час перагортваючы кнігу, якую яна ўзяла з паліцы,— нічога сур’ёзнага, драбяза... жаноцкія справы... галавакружэнне, мленне. Сёння раніцаю, калі мы ехалі, на павароце мне раптам зрабілася дрэнна, я самлела, raide morte... бой вымушаны быў дапамагчы мне і прынесці вады... Ну, можа, шафёр занадта хутка ехаў... як вы думаеце, доктар?
— Вось так адразу цяжка вызначыць. Вы часта так млееце?
— He... хоць, зрэшты, часта... апошнім часам, якраз самым апошнім часам... так... часта... непрытомнасць і млосць.
Яна ўжо зноў павярнулася да кніжнай шафы, ставіць кніжку на месца, вымае другую і пачынае яе гартаць. Дзіўна, чаму гэта яна ўсё гартае... так нервова, чаму не падымае вачэй з-пад вуалі? Я наўмысна нічога не кажу. Мне хочацца прымусіць яе чакаць. Нарэшце яна зноў пачынае тонам бесклапотнай балбатні:
— Праўда, доктар, у гэтым няма нічога сур’ёзнага?
«Выхаванне пачуццяў» (фр.).
Гэта ж не якая-небудзь небяспечная... трапічная хвароба?
— Я павінен спачатку пабачыць, ці няма ў вас гарачкі. Дазвольце ваш пульс...
Я накіроўваюся да яе, але яна лёгенька адхіляецца ўбок.
— He, не, у мяне няма гарачкі... безумоўна, безумоўна няма... я мераю тэмпературу кожны дзень, з таго часу... з таго часу, як я пачала траціць прытомнасць. Гарачкі няма, заўсёды трыццаць шэсць і чатыры. I страўнік у парадку.
Я маруджу. У мяне паступова расце падазрэнне: я адчуваю, што гэтая жанчына чагосьці ад мяне хоча, сюды не прыязджаюць пагаварыць пра Флабера. Я прымушаю яе чакаць хвіліну, другую.
— Прабачце,— гавару я потым проста,— дазвольце мне задаць вам некалькі пытанняў?
— Канечне, доктар! Вы ж урач,— адказвае яна, але тут жа зноў паварочваецца да мяне спінаю і пачынае перабіраць кнігі.
— У вас ёсць дзеці?
— Так, сын.
— А ці было ў вас... ці было ў вас раней... я хачу сказаць... тады... ці былі ў вас падобныя адчуванні?
— Так.
Яе голас стаў цяпер зусім іншы, выразны, без аніякай манернасці і нервовасці.
— А магчыма, каб вы... прабачце пытанне... магчыма, каб цяпер была тая ж прычына?
— Так.
Коратка, быццам вострым нажом, адрэзала яна. Нічога не здрыганулася на яе твары, які быў мне відаць у профіль.
— Лепей за ўсё, васпані, каб я агледзеў вас... дазвольце папрасіць вас... перайсці ў другі пакой?
Тут яна раптам паварочваецца. Праз вуаль я адчуваю яе халодны, рашучы позірк, скіраваны на мяне.
— He... гэта непатрэбна... я зусім дакладна ведаю прычыну майго недамагання.
Голас на момант змоўк. У цемры зноў бліснула напоўненая чарка.
— Дык вось слухайце... але спачатку паспрабуйце
ўдумацца ва ўсё гэта: да чалавека, які гіне ў адзіноце, урываецца жанчына, упершыню за шмат гадоў белая жанчына пераступае парог яго пакоя... I раптам я адчуваю прысутнасць у пакоі чагосьці злавеснага, нейкай небяспекі. Я ўвесь пахаладзеў: мною авалодаў страх перад жалезнаю рашучасцю гэтай жанчыны, якая прыйшла з лёгкаю балбатнёю, а потым раптам агаліла сваё патрабаванне, як клінок. Я ж ведаў, чаго яна ад мяне хацела, адгадаў гэта адразу — не першы раз жанчыны звярталіся да мяне з такою просьбаю, але яны прыходзілі інакш, прыходзілі прысаромленыя, умольвалі, плакалі і закліналі выратаваць іх. Але тут была... тут была жалезная, нібы мужчынская рашучасць... з першай хвіліны адчуў я, што гэтая жанчына мацней за мяне... што яна можа падпарадкаваць мяне сваёй волі... Аднак... аднак... ува мне расла нейкая злосць... мужчынская гордасць, крыўда, бо... я сказаў ужо, што з першай хвіліны, нават раней, як я пабачыў гэтую жанчыну, я адчуў у ёй ворага.
Спачатку я маўчаў. Маўчаў упарта і злосна. Я адчуваў, што яна глядзіць на мяне з-пад вуалі, глядзіць прама, патрабавальна і хоча прымусіць мяне гаварыць. Але я гэтак лёгка не паддамся. Я загаварыў, але... унікліва... міжвольна пераняў яе балбатлівы, абыякавы тон. Я прыкінуўся, што не разумею яе, бо — не ведаю, ці можаце вы зразумець гэта,— я хацеў прымусіць яе выказацца выразней, я не хацеў сам прапаноўваць, наадварот... хацеў, каб яна папрасіла... менавіта яна, якая з’явілася тут з такім уладным выглядам... I акрамя таго, я ведаю, якую ўладу нада мною маюць ганарыстыя, халодныя жанчыны.
Я гаварыў кругом ды навокала, што ёй няма чаго баяцца, што такая непрытомнасць — звычайная з’ява, болып таго, гэта нават зарука нармальнага развіцця дзіцяці. Я прыводзіў прыклады з медыцынскіх газет... Я гаварыў, гаварыў спакойна і лёгка, разглядаў увесь час яе недамаганне як нешта зусім звычайнае і... усё чакаў, што яна мяне спыніць. Я ведаў, што яна не вытрымае.