Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
— Я толькі хацела ведаць: пан барон сам даў даручэнне Антону звольніць мяне?
Пытанне прагучала жорстка, раздражнёна, груба. Барон, і так ужо расхваляваны ў глыбіні душы, адхіснуўся, нібы яго штурхнулі ў грудзі. Што гэта — пагроза? Яна кідае яму выклік? I адразу ўся яго маладушнасць, увесь яго жаль як рукою зняло. Агіда і нянавісць, якія доўга збіраліся ў ім, прарваліся ў гарачым жаданні раз і назаўсёды пакласці ўсяму гэтаму канец. Ен раптам крута перамяніў тон і з тою дзелавітаю халоднасцю, да якой яго прывучыла служба ў міністэрстве, суха пацвердзіў: так, так, зусім правільна, ён сапраўды дазволіў камердынеру самастойна вырашаць усе гаспадарчыя справы. Ен асабіста, вядома, жадае ёй дабра і нават паспрабуе адмяніць звальненне. Але калі яна і далей будзе ўпарціцца і не хоча жыць у згодзе з Антонам, то ён, так, ён вымупіаны адмовіцца ад яе паслуг.
Барон змоўк і, сабраўшы ўсю сваю волю, утаропіў у Крэсчэнцу строгі, рашучы позірк з цвёрдым намерам не даць сябе запалохаць якім-небудзь скрытым намёкам ці фамільярным словам.
Але ў вачах Крэсчэнцы, якія яна нясмела падняла на барона, не было і ценю пагрозы: так глядзіць смяротна паранены звер, калі на яго з-за кустоў кідаецца зграя ганчакоў.
— Дзякуй...— сказала яна ледзь чутна.— Я пайду... я не буду болей дакучаць пану барону...
I, згорбленая, не аглядаючыся і цяжка цягнучы нягнуткія нязграбныя ногі, яна павольна выйшла з пакоя.
Увечары, прыйшоўшы з тэатра, барон падышоў да пісьмовага стала, каб прагледзець пошту, і раптам заўважыў нейкі незнаёмы чатьірохвугольны прадмет. Ен запаліў лямпу і ў яе святле пазнаў драўляную шкатулку, якія робяць вясковыя майстры. Яна не была замкнёная, і барон адчыніў яе: там, у бездакорным парадку, ляжалі несамавітыя падарункі, якія Крэсчэнца атрымала ад яго за ўвесь час: некалькі паштовак, пасланых з палявання, два білеты ў тэатр, сярэбраны пярсцёнак, крэдыткі, складзеныя акуратным прамавугольнікам, і маментальная фатаграфія, зробленая ў Ціролі дваццаць гадоў назад; Крэсчэнцу, відаць, спалохала ўспышка магнію, і на здымку позірк у яе быў такі
ж змучаны і пабіты, як сёння ў час іх развітання.
Крыху азадачаны, барон адсунуў убок шкатулку і выйшаў у калідор, каб спытацца ў камердынера, чаго гзта рэчы Крэсчэнцы апынуліся ў яго на стале. Камердынер ахвотна пайшоў за сваім ворагам, каб атрымаць патрэбныя тлумачэнні. Але Крэсчэнцы не было ні на кухні, ні ў пакоях. I толькі назаўтра, калі ў рубрыцы здарэнняў ранішняй газеты з’явілася паведамленне, што жанчына гадоў пад сорак кінулася ў ваду з моста цераз Дунайскі канал і пакончыла жыццё самагубствам, яны абодва зразумелі, што не трэба болей пытацца, куды дзелася Лепарэла.
ШАХМАТНАЯ НАВЕЛА
На пасажырскім параходзе, які адплываў апоўначы з Нью-йорка ў Буэнас-Айрэс, панавала, як заўсёды ў апошнія хвіліны перад адыходам, дзелавітая мітусня. Праз натоўп сюды-туды праціскаліся тыя, хто прыйшоў праводзіць; рассыльныя з тэлеграфа ў зухавата ссунутых набакір каскетках насіліся сярод людзей, выкрыкваючы прозвішчы пасажыраў; неслі багаж і кветкі; па лесвіцах уверх і ўніз бегалі цікаўныя дзеці, а на верхняй палубе нястомна іграў суднавы аркестр. Я стаяў на прагулачнай палубе крыху воддаль ад гэтай штурханіны і гутарыў са сваім сябрам. Раптам паблізу два-тры разы ярка ўспыхнуў магній: мусіць, сярод пасажыраў была нейкая славутасць, і рэпарцёрам, якія перад самым адыходам узялі ў яе інтэрв’ю, спатрэбіўся яшчэ і партрэт. Сябар, зірнуўшы ў той бок, усміхнуўся:
— 3 вамі на параходзе рэдкі птах — Чэнтавіч.
Убачыўіпы на маім твары, што прозвішча нічога мне не гаворыць, ён растлумачыў:
— Мірка Чэнтавіч — чэмпіён свету па шахматах. Ен толькі што разграміў на турнірах усіх шахматыстаў на ўсходзе і захадзе Амерыкі і цяпер едзе пажынаць лаўры ў Аргенціну.
Тут я ўспомніў не толькі імя маладога чэмпіёна свету, але і сякія-такія падрабязнасці яго маланкавай кар’еры; сябар, які сачыў за газетамі больш уважліва, чым я, папоўніў мае веды і расказаў у сувязі з гэтым некалькі анекдотаў. Прыкладна з год назад Чэнтавічу
ўдалося адразу стаць на ўзровень з такімі прызнанымі шахматнымі карыфеямі, як Алёхін, Капабланка, Тартакавер, Ласкер, Багалюбаў. 3 моманту з’яўлення ў НьюНорку на турніры 1922 года сямігадовага вундэркінда Рэшэўскага праслаўленая плеяда шахматыстаў не ведала ніводнага навічка. які ўварваўся б у іх асяроддзе з такім шумам і выклікаў такую ўсеагульную цікавасць. Разумовыя здольнасці Чэнтавіча зусім не прадвяшчалі яму такой бліскучай кар’еры. Хутка выявілася таямніца з яго прыватнага жыцця: чэмпіён свету ні на адной мове не мог напісаць без арфаграфічных памылак нават некалькіх слоў, і, як саркастычна адзначаў адзін зласлівы сапернік, «невуцтва яго ва ўсіх галінах было аднолькава універсальнае». Ен быў сынам беднага югаслаўскага лодачніка, невялічкую лодку якога аднаго разу ўначы патапіў дунайскі грузавы параход. Дванаццацігадовага сірату ўзяў да сябе чуллівы святар з іх глухой вёсачкі. Добры айцец з усяе сілы намагаўся дадатковымі заняткамі дома нагнаць тое, чаго не мог вывучыць у школе тупаваты, негаваркі, шыракалобы хлопчык.
Але ўсе намаганні былі марныя. Соты раз няўцямна пазіраў Мірка на літары, але не мог іх ніяк запомніць. Яго непаваротлівы мозг не схопліваў самых простых рэчаў. У чатырнаццаць гадоў ён усё яшчэ лічыў на пальцах, і яму каштавала вялікіх намаганняў прачытаць два-тры словы з якой-небудзь кніжкі ці газеты. Але нельга сказаць, каб Мірка быў нядобрасумленны ці непаслухмяны. Ен выконваў усё, што яму загадвалі: насіў ваду, калоў дровы, працаваў у полі, прыбіраў на кухні,— адным словам, можна было быць упэўненым, што ён урэшце выканае любое даручэнне, хоць яго марудлівасць і выводзіла з цярпення. Але болып за ўсё засмучала добрага святара ва ўпартым падлетку яго абыякавасць да ўсяго на свеце. Ен ніколі нічога не рабіў без спецыяльнага загаду, ніколі ні ў кога нічога не пытаўся, ніколі не гуляў з другімі падлеткамі і ніколі не шукаў сабе сам якога-небудзь занятку, пакуль яму не казалі, што трэба рабіць. Пасля хатняй работы ён моўчкі сядзеў у пакоі, скіраваўшы адсутны позірк удалячынь, як авечка, што пасвіцца на лузе, не праяўляў ніякай цікаўнасці да таго, што адбывалася навсжал. Вечарамі, калі святар, смокчучы доўгую сялянскую люльку, гуляў тры заўсёдныя партыі ў шахматы з жан-
дарскім вахмістрам, светлавалосы хлапчук моўчкі масціўся побач і з-пад цяжкіх павекаў, як бы сонна і абыякава, глядзеў на клеткі дошкі.
Аднаго разу зімою ўвечары, калі абодва гульцы паглыбіліся ў чарговую партыю, за акном пачуўея звон бомаў. Па вуліцы да дома хуценька набліжаліся санкі. У пакой убег селянін у заснежанай шапцы і пачаў умольваць святара як мага хутчэй паехаць да паміраючай маці, каб паспець справіць над ёю сабораванне. Святар тут жа выправіўся з ім у дарогу. Вахмістр, які недапіў свайго куфля піва, раскурыў на развітанне яшчэ раз люльку і ўжо сабраўся нацягнуць цяжкія боты, як раптам заўважыў, што Мірка неадрыўна глядзіць на шахматную дошку з незакончанай партыяй.
— Ну што, можа, хочаш давесці партыю да канца? — жартаўліва папытаўся вахмістр, перакананы, што вечна сонны хлапец не ведае нават, як перастаўляць фігуры. Хлопчык баязліва зірнуў на яго, але сцвярджальна кіўнуў галавою і сеў на святарова месца. На чатырнаццатым ходзе вахмістр пацярпеў паражэнне і мусіў прызнацца, што яго паражэнне зусім не было вынікам якога-небудзь выпадковага зяўка. Другая партыя скончылася гэтаксама.
— Валаамава асліца! — усклікнуў, вярнуўшыся, здзіўлены святар і растлумачыў вахмістру, не надта добра знаёмаму з Бібліяй, што дзве тысячы гадоў таму назад адбыўся такі самы цуд, калі бязмоўная дагэтуль жывёліна раптам загаварыла, і да таго ж вельмі разумна. Нягледзячы на позні час, святар не мог утрымацца ад спакусы самому згуляць са сваім паўпісьменным выхаванцам. Мірка гэтак жа лёгка абыграў і яго. Гуляў ён павольна, зацята, ні разу не падняў ад дошкі шыракалобай галавы, але гуляў з непахіснаю ўпэўненасцю. У наетупныя дні ні святар, ні вахмістр не змаглі ні разу перамагчы яго. Святара, які лепей, чым другія, ведаў безнадзейную разумовую адсталасць свайго выхаванца, сур’ёзна зацікавіла, ці зможа гэты аднабокі незвычайны талент вытрымаць болып цяжкае выпрабаванне. 3 дапамогаю вясковага цырульніка Мірку прывялі ў больш-менш прыстойны выгляд, абрэзаўшы саламяныя валасы, і святар завёз яго на санях у бліжэйшае мястэчка, дзе ў кавярні на галоўнай плошчы збіраліся мясцовыя аматары шахмат, гульцы, як ён ведаў са
свайго горкага вопыту, больш моцныя за яго. З’яўленне святара з русявым чырванашчокім падлеткам выклікала немалую цікаўнасць у наведнікаў кавярні. Пакуль яго не паклікалі да шахматнага століка, Мірка стаяў у кутку, нясмела ўтаропіўшы вочы ў падлогу, так і не зняўшы кажушка і высокіх цяжкіх ботаў. Ен прайграў у періпай партыі, бо добры святар ніколі не гуляў сіцыліянскай абароны. Наступная партыя з лепшым шахматыстам горада скончылася ўнічыю. Але трэцюю, чацвёртую і ўсе наступныя партыі з рознымі гульцамі Мірка выйграў адну за другою.
У невялічкіх правінцыяльных мястэчках Югаславіі вельмі рэдка адбываюцца хвалюючыя падзеі. Таму першае выступленне вясковага чэмпіёна выклікала сярод паважаных грамадзян сапраўдную сенсацыю. Аднадушна вырашылі, што вундэркінд павінен застацца ў горадзе да заўтра, каб можна было склікаць усіх астатніх членаў шахматнага клуба; і асабліва каб паведаміць пра гэтую падзею старому графу Зімчыцу, заўзятаму аматару шахмат, які жыў у сваім замку. У душы святара змагаліся два пачуцці — гордасць за свайго выхаванца і доўг, які зваў яго назад у вёску на нядзельнае набажэнства. Пачуццё доўгу перамагло, але святар згадзіўся пакінуць Мірку ў горадзе, каб выпрабаваць яго яшчэ раз. Шахматысты змясцілі маладога Чэнтавіча ў гасцініцы, дзе ён упершыню ў жыцці ўбачыў сучасную прыбіральню. У нядзелю пасля абеду шахматны пакой, быў перапоўнены.
Чатыры гадзіны Мірка нерухома сядзеў за шахматнаю дошкаю, не гаварыў ні слова, не падымаў вачэй і разбіваў аднаго саперніка за другім. Нарэшце яму прапанавалі сеанс адначасовай гульні. Спатрэбілася нямала часу, каб растлумачыць недасведчанаму хлапцу, што яму трэба гуляць адразу супраць некалькіх гульцоў. Але як толькі ён уясніў сабе, чаго ад яго хочуць, ён тут жа ўзяўся за справу і пачаў хадзіць ад стала да стала, паволі перастаўляючы цяжкія скрыпучыя боты; нарэшце ён выйграў сем партый з васьмі.