Навелы  Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Навелы

Штэфан Цвэйг, Томас Ман

Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
128.68 МБ
Ен тут жа ляніва ўстаў з месца і дзелавіта скончыў:
— Калі гэты пан ці вы, панове, пажадаеце заўтра згуляць яшчэ партыю,— з трох гадзін я да вашых паслуг.
Мы не маглі схаваць лёгкіх усмешак. Кожны з нас добра ведаў, што зусім не велікадушнасць перашкодзіла Чэнтавічу адолець нашага невядомага памочніка. Заўвага яго была наіўнай спробай апраўдаць сваю няўдачу, і нам яшчэ мацней захацелася стаць сведкамі канчатковай ганьбы гэтага фанабэрыстага ганарліўца. Усімі намі, нічым не занятымі пасажырамі парахода, раптам авалодаў дзікі, славалюбівы азарт. Намі авалодала думка, што тут, на параходзе, у адкрытым моры, пальма першынства будзе вырвана з рук чэмпіёна і тэлеграфныя агенцтвы разнясуць вестку аб падзеі па ўсім свеце.
Да гэтага трэба дадаць, што нас заінтрыгавала таямнічае з’яўленне нашага ратаўніка, яго ўмяшанне ў гульню ў самы крытычны момант, кантраст паміж яго хваравітаю сарамлівасцю і непахіснаю прафесіянальнаю самаўпэўненасцю. Хто ж такі гэты незнаёмы? Можа, на нашых вачах выпадкова адкрыўся свету дагэтуль невядомы шахматны геній? Ці, можа, гэта славуты маэстра, які па нейкай там прычыне не пажадаў адкрыць сваё імя? Мы гарачыліся, на ўсе лады абмяркоўвалі кожную магчымасць. Самыя неверагодныя меркаванні ўжо не здаваліся нам неверагоднымі, калі мы ўспаміналі пра яго незразумелую нясмеласць, нечаканую заяву, што ён не гуляў у шахматы шмат гадоў, і супастаўлялі ўсё гэта з відавочным майстэрствам яго гульні. У адным, аднак, мы сыходзіліся ўсе: трэба зрабіць так, каб турнір працягваўся. Мы вырашылі прыкласці ўсе намаганні і ўгаварыць нашага ратаўніка гуляць і заўтра супраць Чэнтавіча. Мак Конар абавязаўся заплаціць усе выдаткі, а мне, як суайчынніку — мы тым часам даведаліся ў сцюарда, што незнаёмы быў аўстрыец,— даручылі перадаць яму нашу агульную просьбу.
Мне не спатрэбілася шмат часу на яго пошукі. Ен выцягнуўся ў шэзлонгу на верхняй палубе і чытаў. Перш чым падысці бліжзй, я скарыстаў магчымасць, каб добра разгледзець яго. Ен ляжаў, адкінуўшыся на падушку, і выглядаў як крыху стомлены чалавек; мяне яшчэ раз уразіла дзіўная бледнасць яго даволі маладога твару. Скроні былі зусім белыя; не ведаю чаму, але ў мяне склалася ўражанне, што пастарэў ён раптоўна. Як толькі я падышоў да яго, ён ветліва ўстаў і прадставіўся. Імя, названае ім, належала сям’і, якая карысталася вялікаю павагаю ў старой Аўстрыі. Я ўспомніў, што адзін член сям’і быў блізкім сябрам Шуберта, другі ‘— прыдворным доктарам старога імператара. Доктар Б. моцна здзівіўся, калі я паўтарыў яму нашу просьбу згуляць з Чэнтавічам. Аказалася, што ён і не падазраваў, што гуляў, ды яшчэ гэтак паспяхова, супраць славутага чэмпіёна свету. Чамусьці гэтая дэталь зрабіла на яго асабліва моцнае ўражанне. Ен зноў і зноў перапытваў, ці ўпэўнены я, што яго праціўнікам сапраўды быў прызнаны ўсімі чэмпіён свету. Хутка я заўважыў, што гэтая акалічнасць значна палягчае маю місію. Але, адчуваючы, што я маю справу з вельмі далікатным
і выхаваным чалавекам, я вырашыў не гаварыць яму, што ў тым выпадку, калі ён пацерпіць паражэнне, матэрыяльную страту панясе Мак Конар. Павагаўшыся крыху, доктар Б. згадзіўся прыняць удзел у матчы, але папрасіў папярэдзіць маіх спадарожнікаў, каб яны не вельмі разлічвалі на яго магчымасці.
— Таму што,— дадаў ён з дзіўнаю ўсмешкаю,— я, папраўдзе, не ведаю, ці змагу гуляць па ўсіх правілах. Можаце мне верыць: калі я заявіў, што не дакранаўся да шахмат з часу вучобы ў гімназіі, а гэта больш за дваццаць гадоў, я сказаў гэта не ад паказной сціпласці. I нават тады я нічога не ўяўляў сабою як шахматыст.
Гэта ён сказаў так проста, што я ні на хвіліну не ўсумніўся ў шчырасці ягоных слоў. Але ўсё-такі я не мог не запярэчыць яму, бо мяне ўразіла дакладнасць, з якою ён спасылаўся на самыя дробныя дэталі партый, згуляных рознымі чэмпіёнамі; мусіць, ён шмат часу прысвяціў вывучэнню тэорыі шахматнай гульні. Доктар Б. зноў усміхнуўся сваёю незразумелаю ўсмешкаю.
— Шмат часу? Бачыць бог, гэта праўда. Шахматам я прысвяціў шмат часу. Але ўсё адбылося ў незвычайных, я б сказаў, выключных абставінах. Гэта даволі заблытаная гісторыя; яна можа служыць ілюстрацыяй да расказу аб нашай цудоўнай эпосе. Можа, вы наберацеся цярпення на паўгадзіны?..
Ен паказаў на суседні шэзлонг. Я ахвотна прыняў яго прапанову. Паблізу нікога не было. Доктар Б. зняў акуляры, паклаў іх побач і пачаў:
— Вы мелі ласку заўважыць, што маё прозвішча вам, жыхару Вены, знаёмае. Але мне здаецца, што вы наўрад ці чулі пра юрыдычную кантору, якую ўзначальвалі спачатку мы з бацькам, а потым я адзін. Мы не вялі спраў, якія суправаджаліся шумам у газетах, і прынцыпова пазбягалі браць новых кліентаў. Мы наогул не займаліся звычайнаю юрыдычнаю практыкаю, а абмяжоўваліся тым, што давалі юрыдычныя парады і распараджаліся маёмасцю багатых манастыроў, з якімі быў блізка звязаны мой бацька, у мінулым дэпутат клерыкальнай партыі. Акрамя таго — цяпер, калі манархія ўжо стала здабыткам гісторыі, пра гэта можна гаварыць адкрыта,— нам было даручана распараджацца і капіталамі некаторых членаў імператарскага дому. Сувязі нашай сям’і з дваром і царквою (адзін мой дзядзь-
ка быў лейб-медыкам імператара, а другі — абатам у Зайтэнштэцене) пачаліся яшчэ два пакаленні таму назад; нам заставалася толькі захоўваць і падтрымліваць гэтыя сувязі. Давер кліентаў перайшоў да нас як спадчына, і разам з даверам перайшлі і спакойныя, някідкія абавязкі — ад нас патрабаваліся галоўным чынам сціпласць і надзейнасць — дзве якасці, у поўнай меры ўласцівыя нябожчыку бацьку. Толькі дзякуючы яго асцярожнасці нашы кліенты збераглі значныя каштоўнасці ў гады інфляцыі і пасля перавароту. Потым, калі ўладу ў Германіі захапіў Гітлер і пачалася канфіскацыя маёмасці цэркваў і манастыроў, з-за мяжы былі зроблены некаторыя захады, каб выратаваць хоць частку рухомай маёмасці. Перагаворы вяліся цераз нас, і пра здзелкі паміж імператарскім домам і Ватыканам, якія ніколі не стануць здабыткам грамадскасці, ведалі толькі мы абодва. Кантора наша была зусім непрыкметная, у нас не было нават шыльды на дзвярах, мы наўмысна трымаліся воддаль ад манархічных колаў, і гэта была самая надзейная ахова ад няпрошанай цікаўнасці. Ніводная аўстрыйская інстанцыя і не падазравала, што ўсе гэтыя гады таемныя кур'еры імператарскай сям’і дастаўлялі ў нашу сціплую кантору на чацвёртым паверсе надзвычайнай важнасці лісты і везлі адтуль адказы на іх.
Вядома, што яшчэ задоўга да таго, як нацысты рушылі свае арміі супраць усяго свету, яны пачалі ствараць у суседніх з Германіяй краінах яшчэ адну не менш небяспечную і добра вымуштраваную армію — легіёны з людзей, пакрыўджаных, абыдзеных і абдзеленых лёсам. У кожнай канторы, на кожным прадпрыемстве існавалі іхнія так званыя ячэйкі; у іх былі шпіёны і выведнікі ўсюды, уключна да асабістых рэзідэнцый Дольфуса і Шушніга. Быў іхні агент і ў нашай несамавітай канторы, пра што я, на жаль, даведаўся занадта позна,— нікчэмны бяздарны канцылярыст, якога я ўзяў па рэкамендацыі аднаго святара, каб надаць нашай канторы выгляд сапраўднай дзелавой установы. Давалі мы яму толькі самыя нявінныя даручэнні: ён адказваў на тэлефонныя званкі, насіў пошту, падшываў паперы — зразумела, паперы, якія не мелі сур’ёзнага значэння. Яму ніколі не дазвалялася распячатваць карэспандэнцыю, усе важныя лісты пісаў я сам на машынцы
і толькі ў адным экземпляры, усе істотныя дакументь. я трымаў у сябе дома, а тайныя перагаворы вёў толькі ў пакоі прыёра ў манастыры ці ва ўрачэбным кабінеце майго дзядзькі. Дзякуючы гэтым мерам засцярогі выведнік не мог даведацца нічога істотнага; але, мусіць, няшчасная выпадковасць дазволіла ўбачыць славалюбіваму і фанабэрыстаму чалавеку, што яму не давяраюць і што за яго спінаю адбываюцца цікавыя рэчы. А можа, у маю адсутнасць адзін з кур’ераў неасцярожна сказаў «яго вялікасць» замест умоўленага «барон Берн»,. ці, можа, нягоднік распячатваў тайком лісты — як бы там ні было, яшчэ да таго, як я пачаў падазраваць штонебудзь, ён ужо атрымаў загад з Мюнхена ці Берліна сачыць за намі. Ужо значна пазней, пасля майго арышту, я ўспомніў, як ён, спачатку лянівы на службе, стаў праяўляць раптам у апошнія месяцы незвычайную стараннасць, шмат разоў настойліва прапаноўваў мне свае паслугі, каб занесці на поіпту карэспандэнцыю. Мушу прызнацца, што я праявіў пэўную неасцярожнасць, але ж ці не здолеў Гітлер каварна абысці і перахітрыць буйнейшых дыпламатаў і генералаў? Гестапа сачыла за кожным маім крокам,— гэта наглядна пацвярджае той факт, што эсэсаўцы арыштавалі мяне ўвечары таго ж самага дня, калі адрокся Шушніг, і за дзень да таго, як Гітлер увайшоў у Вену. На шчасце, пачуўшы па радыё развітальную прамову Шушніга, я паспеў спаліць усе найбольш важныя дакументы, а другія, у тым ліку распіскі на каштоўяыя паперы, якія былі за мяжою і належалі манастырам і двум эрц-герцагам, схаваў у кош з бруднаю бялізнаю і даручыў вернай аканомцы занесці ў дзядзькаў дом. Усё гэта было зроблена літаральна ў апошнюю хвіліну, калі нацысты ўжо грукалі ў дзверы.
Доктар Б. перарваў свой расказ, каб закурыць цыгару. Успыхнула запалка, і я ўбачыў, што правы куточак рота ў доктара нервова торгаецца. Я ўжо раней заўважыў гэтае мімалётнае, ледзь прыкметнае паторгванне, яно паўтаралася кожныя дзве-тры мінуты і надавала яго твару надзвычайна неспакойны выгляд.
— Вы, відаць, чакаеце, што я раскажу вам пра канцэнтрацыйны лагер, у які кінулі ўсіх прыхільнікаў старой Аўстрыі і дзе іх мучылі, катавалі і зневажалі. Мая сціплая асоба сама па сабе, канечне, зусім не цікаві-
ла гестапа, але яны здагадваліся, што мы былі падстаўныя асобы, апекуны маёмасці і давераныя іх лютых ворагаў. Яны хацелі прымусіць мяне перадаць ім у рукі дакументы, якія б выкрывалі манастыры, каб абвінаваціць іх ва ўтойванні капіталу; яны хацелі здабыць матэрыял супраць імператарскага дома і ўсіх прыхільнікаў аўстрыйскай манархіі. Яны падазравалі — і мелі на гэта ўсе падставы,— што значная частка фондаў, якія ішлі праз нашы рукі, была добра прыхавана і недасягальная для іх грабежніцкіх намераў. Вось таму яны і арыштавалі мяне ў першы ж дзень; яны разлічвалі, што, ужыўшы выпрабаваныя метады, даб’юцца ад мяне патрэбных звестак. Па гэтай прычыне людзей маёй катэгорыі, з якіх трэба было выціснуць грошы або важныя дакументы, не выслалі ў канцэнтрацыйныя лагеры. Вы, можа, помніце, што нашага канцлера, а таксама барона Ротшыльда, ад сваякоў якога яны разлічвалі атрымаць мільёны, не кінулі ў лагер за калючы дрот; наадварот, ім стварылі асобыя ўмовы — іх змясцілі ў асобныя нумары ў атэлі «Метраполь», дзе таксама размяшчаўся штаб гестапа.