Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
мінула, я непрыкметна прыціснуўся да шыняля і, ні на імгненне не зводзячы вачэй з наглядчыка, пачаў схаванымі за спіну рукамі выштурхоўваць кніжку з кішэні — вышэй, вышэй, а потым рывок, асцярожны і лёгенькі рух на сябе, і ў руках у мяне раптам аказалася невялічкая кніжачка. Толькі тут я спалохаўся таго, што зрабіў. Але адступаць было нельга. А куды ж схаваць кніжку? Я засунуў яе ззаду пад штаны так, каб яе трымала папруга, а потым паступова перасунуў набок. Цяпер я мог пры хадзьбе трымаць кніжку на адным месцы, прыціснуўшы па-вайсковаму рукі па швах. Трэба было паспрабаваць, што з гэтага выйдзе. Я зрабіў крок.
Потым пачаўся допыт. Ен патрабаваў ад мяне большага напружання, чым звычайна; адказваючы на пытанні, я не думаў над адказамі, а сканцэнтроўваў усе намаганні на тым, каб не даць упасці кніжцы. На шчасце, допыт гэты раз цягнуўся нядоўга, і мне ўдалося без перашкод пранесці кніжку ў камеру. He буду стамляць вас падрабязнасцямі; скажу толькі, што ў калідоры быў вельмі небяспечны момант: кніжка выслізнула з-гіад папругі ў штаны, і мне прыйшлося сімуляваць бурны прыпадак кашлю, каб сагнуцца аж да падлогі і зноў надзейна засунуць кніжку за папругу. Але якое было маё шчасце, калі я прынёс яе ў сваё пекла і нарэшце застаўся адзін, але болей я ўжо не быў адзін!
Вы, мабыць, думаеце, што першым маім імкненнем было схапіць кніжку, прагледзець яе, пачаць чытаць? He і яшчэ раз не! Перш за ўсё я пачаў смакаваць радасць валодання ёю; мне хацелася доўга-доўга казытаць свае нервы, штучна адцягваць асалоду, гадаць, якую ж я ўкраў кніжку; мне хацелася, каб яна была з вельмі дробным, спорным шрыфтам, каб у ёй было вельмі-вельмі многа літар і вельмі-вельмі многа тоненькіх старонак, каб я мог чытаць яе як мага даўжэй. Добра было б, каб гэта былі — дзёрзкая мара! — Гамер ці Гётэ. Нарэшце я болей не мог справіцца з прагнаю цікавасцю. Я выцягнуўся на ложку, каб не выклікаць падазрэння ў наглядчыка, калі ён нечакана адчыніць дзверы, і дастаў з-пад папругі кніжку.
Першы позірк на яе не проста расчараваў мяне; я моцна ўзлаваўся: здабыча, з-за якой мне пагражала такая вялізная небяспека, якая выклікала ў мяне такія
гарачыя надзеі, аказалася ўсяго толькі падручнікам па шахматнай гульні, зборнікам ста пяцідзесяці партый буйнейшых шахматыстаў свету. Калі б я не быў акружаны з усіх бакоў сценамі і кратамі, я 5 выкінуў кніжку ў прыступе злосці ў акно. Якая карысць, ну якая карысць мне ад гэткай лухты? Як большасць гімназістаў, я зрэдку, бавячы час, гуляў у шахматы. Але навошта мне гэтая тэарэтычная абракадабра? У шахматы нельга гуляць аднаму, тым болей без фігур і без дошкі. Я перагортваў са злосцю кніжку, думаў знайсці хоць штонебудзь для чытання — якую-небудзь прадмову ці тлумачэнне,— але не знайшоў нічога, акрамя роўных квадратных табліц з партыямі майстроў, з незразумелымі для мяне знакамі: «а2-аЗ», «Kfl-g3» і гэтак далей. Усё гэта было чымсьці накшталт алгебраічных формул, да якіх я не меў ключа. Толькі паступова здагадаўся я, што літары «а», «Ь», «с» абазначалі вертыкальныя рады, а лічбы ад 1 да 8 — гарызантальныя і што яны сведчылі аб знаходжанні там у гэты момант той ці іншай фігуры. Значыцца, гэтыя чыста графічныя дыяграмы ўсё-такі штосьці гаварылі. «Хто яго ведае,— думаў я,— калі мне ўдасца змайстраваць нешта накшталт шахматнай дошкі, то, можа, я змагу ўзнавіць гэтыя партьіі». Прасціна ў мяне была выпадкова клятчастая, і гэта здалося мне божым дарам. Я склаў яе адпаведна, і ў мяне атрымалася поле, расчэрчанае на шэсцьдзесят чатыры квадраты. Я вырваў з кніжкі першы ліст, а яе саму схаваў пад матрац. Потым пачаў ляпіць з хлебнага мякіша караля, ферзя і другія фігуры (што з гэтага выйшла, было, канечне, смехатворна недасканала); нарэшце я адолеў незлічоныя цяжкасці і змог узнавіць на прасціне адну з пазіцый, прыведзеных у кніжцы. Але як толькі я паспрабаваў разыграць усю партыю, высветлілася, што няшчасныя фігуркі з хлеба, палову якіх, каб адрозніць чорных ад белых, я замазаў пылам, зусім не падыходзілі для мае мэты. У першыя дні я ўвесь час блытаўся, і прыходзілася пачынаць партыю зноў і зноў — пяць, дзесяць, дваццаць разоў. Але ў каго яшчэ было столькі лішняга вольнага часу, як у мяне, нявольніка навакольнай пустаты? У каго яшчэ магло быць такое ўпартае жаданне дабіцца свайго і такое цярпенне? Праз шэсць дзён я без ніводнай памылкі даводзіў партыю да канца, яшчэ праз восем дзён мне ўжо не трэба былі фігуры
з хлебнага мякішу на прасціне, каб узнавіць у памяці расстаноўку фігур у партыях з падручніка, а яшчэ праз восем дзён мне непатрэбна стала і сама прасціна. Абстрактныя дагэтуль знакі «аі», «а2», «с7», «с8» самастойна паўставалі ў маім уяўленні як выразныя пластычныя вобразы. Пераход гэты адбыўся без ніякіх цяжкасцей: сілаю ўяўлення я мог узнавіць у памяці шахматную дошку і фігуры і дзякуючы строгай канкрэтнасці правіл адразу ж у думках ацаніць любую пазіцыю. Гэтак вопытны музыкант, ледзь зірнуўшы на партытуру, чуе партыю кожнага інструмента паасобна і ўсе галасы разам. Яшчэ праз два тыдні я без ніякага намагання мог згуляць любую партьію з кніжкі на памяць, ці, як гавораць спецыялісты, усляпую; толькі цяпер я да канца зразумеў, якім цудоўным падарункам стаў мне мсй дзёрзкі крадзеж. Бо ў мяне з’явіўся занятак, хай бяссэнсавы і бязмэтны, але ўсё-такі занятак, які заступіў месца пустаты. 3 гэтага часу, імкнучыся зберагчы чароўнасць навізны, я пачаў дзяліць свой дзень: дзве партыі раніцаю, дзве партыі пасля абеду і кароткі разбор партый увечары. Вось так мой дзень, дагзтуль бясформны, як халадзец, аказаўся запоўненым; я быў заняты, але не стамляўся, бо выдатная асаблівасць шахмат у тым, што розум строга абмежаваў поле сваёй дзейнасці і не стамляецца нават пры вельмі моцным напружанні; наадварот, ёк робіцца больш жывы, энергічны і востры. Спачатку я разыгрываў партыі механічна, але паступова, раз за разам паўтараючы партыі майстроў, я пачаў знаходзіць у гэтым мастацкае, эстэтычнае задавальненне. Я навучыўся адрозніваць тонкасці, хітрасці і пасткі нападу і абароны, зразумеў, як можна прадбачыць развіццё гульні на некалькі хадоў наперад, як падрыхтоўваюцца камбінацыі з атакаю і контратакаю, і хутка мог адрозніваць індывідуальную манеру гульні кожнага майстра, адрозніваць гэтак жа беспамылкова, як па некалькіх вершаваных радках можна вызначыць, хто іх аўтар; і тое, што спачатку служыла толькі сродкам, каб бавіць час, ператварылася ў асалоду, і непераўзыдзеныя стратэгі шахматнага майстэрства — Алёхін, Ласкер, Багалюбаў, Тартакавер,— як дарагія сябры дзялілі са мною турэмную адзіноту. Штодня ў маю камеру наведвалася мноства гасцей, а рэгулярныя заняткі шахма-
тамі садзейнічалі таму, што мае разумовыя здольнасці, якія пачалі ўжо слабець, пачалі вяртацца да мяне; асвежаны мозг зноў працаваў, як і раней, і нават зрабіўся яшчэ больш гібкі і востры, дзякуючы пастаяннай разумовай дысцыпліне. Перш за ўсё ўзноўленая здольнасць ясна і лагічна мысліць выявілася на допытах; за шахматнаю дошкаю я несвядома выпрацаваў у сабе ўменне абараняцца ад ілжывых пагроз і замаскіраваных выпадаў і з таго часу не дазваляў сабе на допытах рабіць памылак. Мне нават здавалася, што гестапаўцы пачалі ставіцца да мяне з пэўнай павагай. Іх, відаць, здзіўляла, з якой невядомай крыніцы чэрпаю я сілу для далейшага супраціўлення, калі ўжо столькі людзей зламалася ў іх на вачах.
Шчаслівы час, калі я сістэматычна, дзень у дзень, разыгрываў гэтыя сто пяцьдзесят партый, цягнуўся два з паловаю — тры месяцы. А потым я нечакана зноў апынуўся ў тупіку. Вакол мяне раптам зноў была пустата. Як толькі я разоў дваццаць — трыццаць паўтарыў кожную партыю, прывабнасць навізны страцілася, камбінацыі болып не хвалявалі мяне, не зараджалі энергіяй. I таму заставалася адно выйсце з гэтага лабірынта: замест старых, добра вядомых партый самому стварыць новыя. Значыцца, трэба было паспрабаваць гуляць сам з сабою ці, дакладней, супраць сябе.
He ведаю, ці задумваліся вы калі-небудзь над тым, як дзейнічае на інтэлект чалавека гэтая самая цудоўная з гульняў. Дастаткова, аднак, крыху падумаць, і стане ясна, што ў шахматах, як чыста разумовай гульні, дзе няма месца выпадковасці, гульня супраць самога сябе з’яўляецца абсурдам. Галоўная прывабнасць шахмат менавіта перш за ўсё ў тым, што стратэгія гульні развіваецца адначасова ў галовах двух розных людзей, і кожны з іх пры гэтым выбірае свой шлях; у гэтай бітве розуму чорныя не ведаюць, які манеўр зробяць белыя, і намагаюцца разгадаць яго, а белыя, са свайго боку, робяць усё, каб пранікнуць у тайную задуму чорных і даць ёй адпор. Пажадай адзін чалавек адначасова быць і белымі і чорнымі, узнікне недарэчнае становішча, калі адзін і той самы мозг у адзін і той самы час і ведае нешта, і не ведае яго; калі ён робіць ход за белых, ён павінен, як па камандзе, забыцца пра той хітры план, які задумаў ён толькі што за чорных. Такое раз-
дваенне патрабавала б, акрамя расшчаплення свядомасці, і яе папераменнага ўключэння і выключэння, як у аўтамаце; карацей, гуляць супраць самога сябе гэтак жа парадаксальна, як спрабаваць пераскочыць цераз свой цень. Адным словам, я некалькі месяцаў адчайна спрабаваў зрабіць немагчымае, абсурднае. Але ў мяне не было выбару, акрамя гэтай недарэчнасці, бо інакш я рызыкаваў бы канчаткова страціць розум і ўпасці ў поўны душэўны маразм. У такім роспачным становішчы, каб не быць зусім раздушаным страшэннаю пустатою, я вымушаны быў хоць паспрабаваць дасягнуць гэтага раздваення паміж чорным і белым «я».
Дык вось, мне думаецца, што дагэтуль я ўсё тлумачыў вам даволі ясна. Але, на жаль, я не ўпэўнены, што гэтак зразумела будзе вам і тое, што здарылася далей. Справа ў тым, што гэты новы занятак патрабаваў такога ўсёабдымнага напружання розуму, што любы другі кантроль над астатняю яго дзейнасцю зрабіўся абсалютна немагчымым. Я ўжо казаў вам, што гульня ў шахматы з самім сабою — недарэчнасць, але, тым не менш, нейкая мінімальная магчымасць для такой гульні існавала б, калі перада мною ляжала б шахматная дошка, бо дошка — адчувальная рэч і выклікала б пачуццё прасторы, стварала б нейкую матэрыяльную мяжу паміж «праціўнікамі». Седзячы за сапраўднаю шахматнаю дошкаю і гуляючы сапраўднымі шахматнымі фігурамі, можна дазволіць сабе пэўны час на абдумванне кожнага ходу, можна знаходзіцца спачатку з аднаго боку і ўявіць сабе, як выглядае пазіцыя за чорных, а потым — як яна ўяўляецца белым. Але таму што гульню супраць сябе ці, калі ласка, з самім сабою, я мусіў весці на ўяўнай дошцы, то мне прыходзілася ўвесь час утрымліваць у галаве становішча ўсіх фігур на шасцідзесяці чатырох квадратах, і пры гэтым не толькі становішча ў цяперашні момант, але і разлічваць наперад усе магчымыя хады абодвух праціўнікаў. Я добра разумею, што ўсё гэта гучыць як абсалютнае вар’яцтва; для кожнага з маіх «я» мне прыходзілася ўяўляць сабе іх пазіцыю двойчы, тройчы, ды не, болей — шэсць, восем, дванаццаць разоў, ды яшчэ на чатыры ці пяць хадоў наперад. Прабачце, калі ласка, што я прымушаю вас разбірацца