Навелы
Штэфан Цвэйг, Томас Ман
Выдавец: Юнацтва
Памер: 319с.
Мінск 1996
Мяне спалохаў выклік у яго голасе: Мак Конар цяпер хутчэй нагадваў баксёра, які збіраецца нанесці рашаючы ўдар, чым карэктнага джэнтльмена. Можа, яго абурылі зняважлівыя паводзіны Чэнтавіча ці прычынай было ўласнае моцна збражанае самалюбства.
але, як бы там ні было, нават вонкава Мак Конар поўнасцю змяніўся. Ён пачырванеў па самыя вушы, ноздры ад унутранага напружання раздзьглуліся, твар пакрыўся потам, ад закушанай губы да ваяўніча настаўленага падбароддзя праляглі рэзкія маршчыны. Я з непакоем заўважыў у яго вачах агеньчык шалёнага азарту, які авалодвае звычайна гульцамі ў рулетку, калі патрэбны колер не выпадае шэсць-сем разоў запар пасля няспыннага падвойваяня ставак. У гэты момант я ўжо ведаў, што гэты апантаны славалюб гатовы паставіць супраць Чэнтавіча ўсё сваё багацце і гуляць, гуляць з простымі ці падвоенымі стаўкамі, пакуль не выйграе хоць адну партыю. Калі б у Чэнтавіча хапіла цярпення, Мак Конар мог бы стаць для яго сапраўдным залатым дном, адкуль ён мог бы да Буэнас-Айрэса пакласці сабе ў кішэню не адну тысячу долараў.
Чэнтавіч не скрануўся з месца.
— Калі ласка,— ветліва адказаў ён.— Цяпер, панове, вы будзеце гуляць чорнымі фігурамі.
Другая партыя мала чым адрознівалася ад першай, толькі наша кампанія крыху павялічылася за кошт яшчэ некалькіх цікаўных, і гульня зрабілася больш жывою. Мак Конар пільна глядзеў на дошку, быццам хацеў загіпнатызаваць шахматныя фігуры і здзейсніць сваё жаданне перамагчы; я адчуваў, што ён з захапленнем ахвяраваў бы і тысячу долараў за тое, каб з радасцю крыкнуць «мат» у твар нашаму абыякаваму праціўніку. I дзіўна — яго зацятае хваляванне неяк несвядома перадалося ўсім нам. Цяпер кожны ход абмяркоўваўся куды больш актыўна, і мы спрачаліся да апошняй хвіліны, перш чым згаджаліся даць сігнал Чэнтавічу падысці да нашага стала. Дагуляўшы да семнаццатага ходу, мы са здзіўленнем заўважылі, што ў партыі ўзнікла пазіцыя, якая здавалася надзвычайна выгаднаю для нас: мы змаглі прасунуць пешку «с» на перадапошнюю лінію, і ўсё, што нам заставалася цяпер зрабіць,— гэта прасунуць яе наперад на «сі» і паставіць яшчэ аднаго ферзя. Але ў глыбіні душы ў нас не было поўнай упэўненасці: мы не верылі, што ў нас з’явіўся такі яўны шанц на выйгрыш. Усе мы падазравалі, што перавага, якой мы, здавалася, дабіліся, была пастка, пастаўленая Чэнтавічам, які прадбачыў развіццё гульні на шмат хадоў наперад. I ўсё-такі, як мы ні абмяркоўвалі і ні разгляда-
лі становішча з усіх бакоў, мы не маглі разгадаць, у чым тут быў падвох. Нарэшце, калі дзесяць хвілін амаль прайшлі, мы вырашылі рызыкнуць зрабіць гэты ход. Мак Конар ужо ўзяўся за пешку, каб перасунуць яе на апошні квадрат, як раптам нечая рука затрымала яго і ціхі, але настойлівы голас прашаптаў:
— Богам прашу, не трэба!
Мы ўсе міжвольна павярнуліся. За намі стаяў чалавек гадоў пад сорак пяць,— вузкі, з рэзкімі рысамі твар яго ўжо раней на прагулках прыцягваў маю ўвагу незвычайнаю, змярцвелаю бледнасцю. Відаць, ён толькі што далучыўся да нашай кампаніі, і, паглыбленыя ў абмеркаванне чарговага ходу, мы не заўважылі яго з’яўлення. Убачыўшы, што мы глядзім на яго, ён хуценька дадаў:
— Калі вы цяпер паставіце ферзя, ён адразу возьме яго сланом, а вы забераце яго канём. Ен жа тым часам перасуне сваю прахадную пешку на «d7» і будзе пагражаць вашай туры; калі ж вы нават аб’явіце шах канём, усё роўна партыя будзе прайграна — праз дзевяць-дзесяць хадоў вы атрымаеце мат. Амаль такую ж камбінацыю прымяніў у 1922 годзе Алёхін, гуляючы супраць Багалюбава на шахматным турніры ў П’ешцяні.
Здзіўлены Мак Конар выпусціў з рукі пешку і, як і ўсе мы, з нямым здзіўленнем утаропіўся ў анёла-выратавальніка, які спусціўся так нечакана да нас з неба. Бо прадбачыць мат за дзевяць хадоў мог толькі шахматыст самага высокага класа, можа, нават удзельнік міжнародных спаборніцтваў, які ехаў на той самы турнір, што і Чэнтавіч, каб аспрэчваць лершынство свету. Яго раптоўнае з’яўленне, яго ўмяшанне ў гульню ў самы крытычны момант здалося нам чымсьці звышнатуральным.
Першы апамятаўся Мак Конар.
— Што ж вы параіце? — прашаптаў ён усхвалявана.
— Пакуль што не перасоўвайце пешкі наперад. Манеўруйце. Перш за ўсё, выведзіце караля з небяспечнай зоны — з *g8» на *Ь7». Тады ваш праціўнік, мусіць, перанясе атаку на другі фланг. Але гэтую атаку вы можаце парыраваць ходам туры «с8 — с4»; гэта яму будзе каштаваць страты двух тэмпаў і адной пешкі і, такім чынам, усяе перавагі. У такім выпадку ў вас абодвух будуць прахадныя пешкі, і калі вы будзеце пра-
вільна абараняцца, то зможаце звесці партыю ўнічыю. Гэта самае лепшае, што вы можаце зрабіць.
Мы зноў не маглі схаваць здзіўлення. Дакладнасць і хуткасць яго разлікаў уразілі нас. Здавалася, ён чытаў хады па кніжцы. Дзякуючы яго ўмяшанню ў нас з’явіўся нечаканы шанц. Магчымасць згуляць унічыю з чэмпіёнам свету — гэта было так цудоўна! Аднадушна мы ўсе адсунуліся ўбок, каб не перашкаджаць яму глядзець на дошку. Мак Конар перапытаў:
— Значыцца, караля з «g8» на «Ь7»?
— Канечне. Цяпер самае галоўнае — манеўраваць.
Мак Конар падпарадкаваўся, і мы пастукалі па шклянцы. Чэнтавіч падышоў сваёю звычайнаю ляніваю хадою да стала і паглядзеў, які ход мы зрабілі. Потым ён перасунуў пешку з «Ь2» на «Ь4» на каралеўскім флангу, дакладна так, як прадказваў наш невядомы памочнік. А той ужо шаптаў усхвалявана:
— Туру наперад, туру з «с8» на «с4», тады ён мусіць спачатку абараніць пешку. Але гэта яму не паможа. He звяртайце ўвагі на яго прахадную пешку і бярыце канём «сЗ — d5»; тады раўнавага адновіцца. Атакуйце з усяе сілы, замест таго каб абараняцца.
Мы не разумелі, пра што ён гаворыць. Ён з такім самым поспехам мог гаварыць з намі па-кітайску. Мак Конар, як зачараваны, не раздумваючы, рабіў тое, што яму загадвалі. Мы зноў пастукалі па шклянцы, гукаючы Чэнтавіча. I тут ён, уважліва ўглядаючыся ў дошку, першы раз памарудзіў, перш чым зрабіць ход. Ход ён зрабіў якраз той, які ўгадаў наперад незнаёмы, і павярнуўся ўжо ісці. Але тут адбылося нешта новае і непрадбачанае: Чэнтавіч падняў вочы і агледзеў нашы рады. Безумоўна, ён хацеў высветліць, хто ж гэта з нас раптам аказаў яму такое энергічнае супраціўленне.
Наша хваляванне расло з кожнай хвілінай. Раней мы гулялі без сур’ёзнай надзеі на выйгрыш, але цяпер думка пра тое, што мы можам зламаць халодную ганарыстасць Чэнтавіча, авалодала ўсімі намі. Без затрымкі наш новы сябар сказаў, які рабіць наступны ход. Можна было запрашаць Чэнтавіча працягваць гульню. Дрыготкаю рукою я ўдарыў лыжкаю па шклянцы, і тут надышла чарга радавацца. Чэнтавіч, які дагэтуль стаяў, калі рабіў свае хады, памарудзіў і нарэшце сеў за стол. Апускаўся ён у крэсла павольна і цяжка, але гэтага
было зусім дастаткова, каб мы нарэшце аказаліся гульцамі, якія сядзелі адзін супраць другога на адным узроўні. Мы прымусілі яго паставіцца да нас, як да роўных, прынамсі, вонкава. Ен доўга думаў, пільна гледзячы на дошку; яго цяжкія павекі амаль зусім закрывалі вочы. Ад напружанага роздуму рот у яго крыху прыадкрыўся, што надавала кругламу твару дурнаваты выгляд. Чэнтавіч думаў некалькі хвілін, потым зрабіў ход і ўстаў. I адразу ж наш сябар зашаптаў:
— Стрымальны ход! Добра задумана! Але не ідзіце на гэта. Фарсіруйце размен, абавязкова размен! Пасля гэтага будзе нічыя, ён нічога не зможа зрабіць.
Мак Конар падпарадкаваўся. Наступныя манеўры абодвух гульцоў (мы ўсе ўжо даўно ператварыліся ў простых статыстаў) заключаліся ў незразумелых для нас перамяшчэннях фігур. Хадоў недзе праз сем Чэнтавіч падумаў крыху, падняў на нас вочы і сказаў: «Нічыя».
На момант усталявалася поўная цішыня. Раптам адразу сталі чуваць і шум мора, і радыё ў суседняй гасцінай, і кожны крок пасажыраў на верхняй палубе, і слабы, тонкі свіст ветру ў аконных рамах. Мы не маглі зрушыцца з месца; усё адбылося так раптоўна, мы былі як быццам напалоханы немагчымым: нейкі невядомы чалавек прымусіў падпарадкавацца сваёй волі чэмпіёна свету, і да таго ж у напалову прайгранай партыі. Мак Конар шумна перавёў дыханне, адкінуўся назад, і з яго вуснаў сарвалася задаволенае «ага!». Я зноў уважліва паглядзеў на Чэнтавіча. Мне яшчэ раней здалося, што ў канцы гульні ён пабляднеў. Але чэмпіён свету ўмеў трымаць сябе ў руках. Па-ранейшаму захоўваючы абыякавы выгляд, ён згроб цвёрдаю рукою фігуры з дошкі і няспешна папытаўся:
— Жадаеце згуляць трэцюю партыю, панове?
Пытанне было пастаўлена спакойным, чыста дзелавым тонам. Але здзіўляла тое, што чэмпіён, як бы зусім не заўважаючы Мак Конара, пільна глядзеў у вочы нашаму ратаўніку. Як конь па ўпэўненай пасадцы пазнае новага, вопытнага конніка, так і Чэнтавіч разгадаў, хто быў яго сапраўдны і адзіны праціўнік. Услед за ім і мы міжвольна ўтаропіліся ў незнаёмага. Але не паспеў той адказаць, як Мак Конар, ахоплены славалюбным азартам і перапоўнены радасцю, усклікнуў:
— Канечне, а як жа! Але толькі цяпер гуляць будзеце вы адзін. Вы адзін супраць Чэнтавіча.
I тут адбылося нешта зусім непрадбачанае. Незнаёмы, які ўсё яшчэ з незразумелым напружаннем глядзеў на пустую дошку, уздрыгнуў, калі пачуў гэтыя энергічныя словы. Убачыўшы, што ўсе позіркі скіраваны на яго, ён збянтэжыўся.
— Hi ў якім разе, панове,— сказаў ён, запінаючыся, яўна ўсхваляваны,— гэта немагчыма... Вам прыйдзецца абысціся без мяне... Бо мінула ўжо дваццаць, не, нават дваццаць пяць гадоў з таго часу, як я апошні раз сядзеў за шахматнаю дошкаю... I я толькі цяпер зразумеў, як няветліва я зрабіў, калі без дазволу ўмяшаўся ў вашу гульню... Прашу дараваць мне за дзерзкасць...
I перш чым мы паспелі апамятацца ад здзіўлення, ён павярнуўся і выйшаў з салона.
— Але гэта немагчыма! — грукатаў тэмпераментны Мак Конар і барабаніў кулаком па стале.— Зусім немагчыма, каб ён дваццаць пяць гадоў не гуляў у шахматы! Ен жа прадбачыў кожную камбінацыю, кожны сустрэчны манеўр, прынамсі, на пяць-шэсць хадоў наперад. Так гуляць — не дарогу перайсць Такога проста быць не можа, праўда?
3 апошнім пытаннем Мак Конар звярнуўся да Чэнтавіча, але чэмпіён не страціў ледзянога спакою.
— He магу сказаць вам нічога пэўнага. Ва ўсякім разе, у гульні гэтага пана было штосьці цікавае і не зусім звычайнае; таму я наўмысна даў яму шанц.